Чацвер, 06 Чэрвень 2013 09:38

11 лiпеня 2013 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Сямёна Iванавiча Кавенькi (1938, Брэсцкi р-н), паэта

Сямён Iванавiч Кавенька нарадзiўся 11 лiпеня 1938 года на хутары Малькi Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласцi ў сялянскай сям’i.

{gcontent}Пасля заканчэння ў 1952 годзе сямi класаў Тэльмаўскай сярэдняй школы вучобу працягваў у Брэсцкiм медыцынскiм вучылiшчы. З жнiўня 1956 года па кастрычнiк 1961 года працаваў фельчарам у медыцынскiх установах Маларыцкага, Энбекшыльдэрскага (Казахстан), Брэсцкага раёнаў, служыў у Савецкай Армii.

3 кастрычнiка 1961 года – на камсамольскай рабоце: вызвалены сакратар камiтэта камсамола саўгаса “Брэсцкi”, iнструктар камiтэта камсамола Брэсцкага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, вызвалены сакратар камiтэта камсамола Маларыцкага сельскага прафтэхвучылiшча. З 1965 па 1969 гады – першы сакратар Маларыцкага РК ЛКСМ Беларусі. С. I. Кавенька выбiраўся кандыдатам у члены ЦК ЛКСМ Беларусi. У снежнi 1969 года быў абраны вызваленым сакратаром партарганiзацыi калгаса iмя Кiрава Маларыцкага раёна, а з чэрвеня 1971 года пераведзены на пасаду галоўнага агранома гэтай гаспадаркi.

У 1973–1977 гадах – старшыня калгаса “Шлях да камунiзма» Маларыцкага раёна. У 1973 годзе завочна закончыў агранамiчны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii. З 1977 года – інструктар Маларыцкага РК КПБ, загадчык аддзела культуры Маларыцкага райвыканкама. З 1981 года – выкладчык прадметаў агранамiчнага цыкла, майстар вытворчага навучання Маларыцкага прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча № 155.

С. I. Кавенька ўзнагароджаны медалямi “За працоўную адзнаку”, “За доблесную працу. У гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Ленiна”, “Ветэран працы”, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, шматлiкiмi граматамi i дыпломамi.

Сямён Iванавiч быў двухкратным чэмпiёнам i неаднаразовым прызёрам Маларыцкага раёна па шашках, узначальваў федэрацыю шашак райспорткамiтэта.

Працаваў майстрам вытворчага навучання прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча № 155 г. Маларыты. У абласным прафесiйным конкурсе 2000 года выйшаў пераможцам у вядучай намiнацыi “Майстар – залатыя рукi”. Абласным навукова-метадычным цэнтрам упраўлення адукацыi выдадзены грунтоўны вучэбны дапаможнiк С. I. Кавенькі па “Асновах агранамii” для ПТВ сельскагаспадарчай вытворчасцi.

З 1988 года да нядаўняга часу Сямён Iванавiч быў кіраўніком лiтаратурнага аб’яднання “Над рэчанькай Рытай” пры маларыцкай раённай газеце “Голас часу”, назву якому далі радкі з яго твора. Яго праца, як кіраўніка раённага аб’яднання, найперш накіравана на рост прафесіяналізму маладых аўтараў, выхаванне ў іх патрыятычнай самаадданасці. Яго слова, яго парада спрыялі літаратурнаму росту многіх паэтаў-пачаткоўцаў з Прырыцкага краю.

Артыкулы і вершы С. I. Кавенькi друкаваліся ў газетах “Заря”, “Заря над Бугом”, “Голас часу”. Часта выступае ў раённай газеце з цiкавымi i грунтоўнымi артыкуламi.

На вершы С. I. Кавенькi напiсаны шэсць песень. Музыку да адной з iх “Табе, Маларытчына” напiсаў вядомы беларускi кампазiтар Л. Захлеўны. Песня самадзейнага маларыцкага кампазітара Б. Фуксона на верш
С. I. Кавенькі “Прадмова пра Маларытчыну”, у выкананні Я. Жылінскай ўдзельнiчала на рэспублiканскім агляддзе-конкурсе сярод школьнiкаў.

Верш Сямёна Кавенькi “Табе, Маларытчына” ўключаны ў кнiгу “Памяць. Маларыцкi раён”. Таксама яго творы ўвайшлi ў зборнiк беларускамоўных паэтаў Берасцейшчыны “Дзядзiнец”, уключаны ў зборнiк абласнога конкурсу-агляду самадзейных паэтаў i кампазiтараў Брэсцкай вобласцi, друкавалiся ў абласной газеце “Заря” i iншых выданнях.

Моцная духоўная сувязь з роднаю зямлёю натхніла паэта на стварэнне шэрагу таленавітых глыбока патрыятычных вершаў, у якіх любоў да Радзімы сапраўды шчырая і пераканальная. Праз канкрэтныя зрокавыя вобразы ў яго творчасці выяўляецца высокае паэтычнае хараство Прырыцкага краю.

Са сваiмi вершамi Сямён Iванавiч часта выступае ў вучнёўскiх калектывах раёна, вядзе вялiкую работу па прапагандзе беларускай мовы, традыцый роднага краю, шчыра зацiкаўлены ў росце i прапагандзе творчасцi маладых аўтараў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

{/gcontent}

 

Творы С. І. Кавенькі

  1. Матулін матыў ; Спадчына : [вершы] / Сямён Кавенька // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. № 2. С. 195–196.
  2. Жаданыя спатканні : [з вопыту работы пазаштатнага карэспандэнта райгазеты] / Сямён Кавенька // Нашчадкам слова застаецца / уклад. Г. С. Тамашэвіч. Брэст, 2001. С. 89–90.
  3. Слова да Маларытчыны / Сямён Кавенька // Добрыя словы кажыце… : [зборнік / уклад. і падрыхт. літаратурных тэкстаў А. Каско]. Брэст : Абласны грамадска-культурны цэнтр, 2000. С. 52.
  4. Спяваюць дзяўчаты / Сямён Кавенька // Добрыя словы кажыце… : [зборнік / уклад. і падрыхт. літаратурных тэкстаў А. Каско]. Брэст : Абласны грамадска-культурны цэнтр, 2000. С. 13.
  5. Смех – не грэх : [вершы] / Сямён Кавенька // Дзядзінец : Паэзія Берасцейшчыны : [зборнік] / рэд.-уклад. М. Пракаповіч ; прадм. З. Мельнікавай. Брэст, 1999. С. 45–46.
  6. Знаёмцеся: нашы аўтары. Мікалай Пацяюк : Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 8 жн. С. 8.
  7. Мае сябры : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу. (Маларыта). 2012. 8 жн. С. 8.
  8. Знаёмцеся: нашы аўтары. Уладзімір Кучмінскі : Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта), 2012. 16 чэрвеня. С.8.
  9. Знаёмцеся: нашы аўтары. Іван Заматаеў : Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта), 2012. 14 красавіка. С.8.
  10. Знаёмцеся: нашы аўтары. Уладзімір Данілюк : Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта), 2012. 16 чэрв. С. 8.
  11. Да паўналецця : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта), 2010. 3 лістап. С. 8.
  12. Чыя жонка лепей шые? : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2009. 31 студз. С. 8.
  13. Кепка на цвічку? : [апавяданне] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2008. 7 сакав. С. 8.
  14. Не той сябар? : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2006. 28 кастр. С. 8.
  15. За чый інтарэс? : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2006. 29 ліп. С. 8.
  16. Паклон жытаньку : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2005. 3 верас. С. 8.
  17. Як у кума Адася, рыбалка ўдалася : [байка] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2003. 29 лістап.
  18. Прыміце мой шчыры поціск рукі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1997. 1 студз.
  19. Усім жанчынам на зямлі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1996. 7 сакав.
  20. Скажы, зязюля : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1994. 2 сакав.
  21. Бягуць цягнікі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1993. 8 снеж.
  22. У балбатні не патапіць : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1991. 30 красав.
  23. Каб не забываць ; Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе ; Малюнкі-перапевы ; Дапамажыце ўцяміць : [вершы] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1991. 7 сакав.
  24. Свіння пад дубам : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1990. 6 студз.
  25. Генплан і сякера ; Гандляваць жа ўмець трэба : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1990. 1 студз.
  26. Ліпавы цвет : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 5 жн.
  27. Аматару руж : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 12 ліп.
  28. Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 16 сакав.
  29. Не той падыход : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 14 студз.
  30. Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 8 кастр.
  31. Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 1 кастр.
  32. Старыя байкі на новы лад : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 6 жн.
  33. Ода ластаўцы : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 16 ліп.
  34. Слова да Маларытчыны : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 14 красав.
  35. Хай жа шчасце не здрадзіць : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1986. 1 лістап.
  36. На вуліцы Юшчука : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1985. 9 мая.
  37. Цуд на дроце : [вершаваны фельетон] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1985. 19 сакав.
  38. Меловая гора : [верш, прысвечаны воінам і камандзірам 75-й стралковай дывізіі] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1984. 1 ліп.
  39. Запавет : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1981. 30 мая.

 

Аб жыцці і творчасці С. І. Кавенькі:

  1. Лiтаратурная карта Берасцейшчыны : [кароткiя біяграфічныя звесткі пра С. І. Кавеньку] / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ Брэсцкая друкарня, 2008. С. 392.
  2. Кавенька, С. Адшукваюцца таленты : [гутарка са старшынёй літаб’яднання “Над рэчанькай Рытай” аб развіцці літаратурнага працэсу ў Маларыцкім раёне] / Сямён Кавенька ; [гутарыў] Мікалай Навумчык // Голас часу (Маларыта). 2011. 23 лістап. С. 8.
  3. Мошчык, С. Сузор’е талентаў [з гісторыі літаб’яднання “Над рэчанькай Рытай”. Кароткая інфармацыя пра С. Крываля, А. Філатава і С. Кавеньку; ёсць фота] / С. Мошчык // Голас часу (Маларыта). 2002. 1 чэрв. С. 3.
  4. Цунік, П. Творчасць Сямёна Кавенькі : [міні-інтэрв’ю з кіраўніком літаб’яднання пры рэдакцыі газеты] / П. Цунiк // Голас часу (Маларыта). 1991. 7 сакав.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2089 разоў Апошняя змена Пятніца, 20 Сакавік 2020 12:39