Чацвер, 06 Чэрвень 2013 11:20

12 красавіка 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Калодзіча (1953), мастака

Канстанцін Канстанцінавіч Калодзіч нарадзіўся 12 красавіка 1953 года ў г. Пінску Брэсцкай вобласцi.

{gcontent}Цікавасць да малявання з’явілася недзе ў трэцім класе. Настаўнік па маляванні запрашаў яго да розных афарміцельскіх работ па школе. У 1968–1970 гадах наведваў студыю выяўленчага мастацтва Дома піянераў i школьнiкаў, якой кіравала адметны чалавек и педагог Марыя Канстанцінаўна Іванова.

З 1969 па 1971 гады вучыўся ва Усесаюзным завочным народным універсітэце імя Н. К. Крупскай (Масква). У 1975 годзе Канстанцiн Калодзіч скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Вучыўся ў выдатных мастакоў Мікалая Чурабы, Мікалая Бялова, Уладлена Бялова, Мікалая Пракаповіча.

З 1977 года Канстанцін Калодзіч удзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх выставах, конкурсах на лепшыя архітэктурныя праекты разнастайных збудаванняў.

У 1995 годзе быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.

Працаваў выкладчыкам ў дзіцячай мастацкай школе г. Брэста, педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна, загадваў аддзелам абласнога навукова-метадычнага цэнтра ўпраўлення культуры аблвыканкама. Канстанцін Канстанцінавіч выкладаў ў Брэсцкiм політэхнічным інстытуце (Брэсцкiм дзяржаўным тэхнічным універсітэце). З 1996 года – дацэнт кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка.

Як мастак працуе ў вобласці станкавай графікі і ў тэхніцы пастэлі, у жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта. Яго творы вылучаюцца пранікнённасцю, тонкім лірызмам, паэтычнай насычанасцю. Асноўныя творы К. Калодзіча: кампазіцыя “Ноч. Вясна”, “Калядныя маразы”, “Успаміны пра Гагена”, “Сланечнікі”, “Рэквіем”, “Бягоніі”, “Моцарт. 38 сімфонія”, “Бах. Арганная меса”, “Рабіна”, “Рыба”; трыпціх “Чорнае сонца Восіпа Мандэльштама”.

Мастак больш схільны да роднага пейзажа з яго зменлівасцю, межавымі станамі, лірыка-філасофскімі абагульненнямі. Яго пастэльныя аркушы перадаюць багацце ўзаемапранікнення фарбаў падобна да таго, як гэта адбываецца ў прыродзе. Творы Канстанціна Калодзіча вылучаюцца вялікай мяккасцю, пяшчотнасцю колераў. Захапленне прыродай дазваляе яму глыбей зазірнуць сабе ў душу, у душу блізкіх людзей.

У 1990-я Канстанцiн Калодзiч разам з жонкай Раiсай пасялiлiся ў
г. Жабiнцы, дзе набылi невялiкi дом, каб блiжэй быць да прыроды. Абодва заўзятыя аматары кнiг, сабралi вялiкую дамашнюю бiблiятэку мастацкай лiтаратуры, шыкоўную фанатэку. Дачка Алена працуе мастацтвазнаўцам-культуролагам. Сын Фёдар таксама выбраў творчую прафесiю: вучыўся на мастацка-графiчным факультэце Вiцебскага ўнiверсiтэта iмя П. Машэрава.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Баговіч Таццяна, галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўння і інфармацыі;

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, галоўны бiблiёграф Брэсцкай абласной бiблiятэкi iмя М. Горкага

{/gcontent}

 

  1. Канстанцін Калодзіч = Konstantin Kalodzitch : [“Памяцi Фёдара Скачкова”] // Мастакі Брэстчыны = Artists of the Brest region : альбом-каталог / Беларускі саюз мастакоў ; аўтар-складальнік М. П. Кузьміч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2010. С. 64–65.
  2. Константин Колодич : [“Ветка клёна”] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 60–61.

3. Калодзіч Канстанцін Канстанцінавіч : [“Бягоніі”] // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 239.

  1. Константин Колодич = Konstantin Kolodich : [“Я дед… мне сорок лет”, пастель] // Художники Брестчины : альбом-каталог / Белорусский союз художников, Брестская областная организация; Брестский комбинат «Мастацтва» ; авторы-составители: Крепак Б., Грищук А., Коньков А. ; фото репродукций Кобяк Э., Кобяк Р. Минск : Хелмон, 1997. С. 44–45.
  2. Хокимова, А. Жил-был художник один… : [о собрании книг художника К. Колодича из Жабинки] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2012. 6 июня. С. 8, 13.
  3. Валасюк, Л. Па жыццi – з пэндзлем : [пра мастака К. Калодзiча да яго 55-годдзя] / Лявон Валасюк // Народная трыбуна. 2008. 19 крас. С. 12.
  4. Хокимова, А. В Париж – в поисках ниш : [о художнике К. Колодиче] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2003. 16 апр. С. 19.
  5. Каско, А. Творец живет отшельником, но собирается в Париж : [о художнике К. Колодиче] / Алесь Каско // Брестский курьер. 2003. № 15. С. 19.
  6. Каско, А. Яго майстэрня – прырода : [пра мастака К. Калодзiча] / Алесь Каско // Сельская праўда (Жабiнка). 1999. 14 лiп.
  7. Пастельная живопись, пастель и рисунок пастелью в учебном процессе студентов архитектурной специальности : методические указания / БрПИ ; составитель К. К. Колодич. Брест, 1997. 15 с.
  8. Каско, А. «Мне шкада тых, хто чытае мала…» : [пра мастака К. Калодзiча з Брэста] / Алесь Каско // Звязда. 1995. 4 лiп. С. 4.
  9. Шилов, О. «Ставлю на духовность», или Портрет художника в сельском интерьере : [о творчестве брестского художника К. Колодича] / О. Шилов // Брестский курьер. 1994. 23 июня (№ 25). С. 9.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1603 разоў Апошняя змена Пятніца, 20 Сакавік 2020 09:58