Аўторак, 18 Чэрвень 2013 10:24

11 чэрвеня 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Вікенцьевіча Мароза (1953), пісьменніка, кінадраматурга, сцэнарыста, кінарэжысёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

Уладзімір Вікенцьевіч Мароз нарадзіўся 11 чэрвеня 1953 года у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў.

{gcontent}Бацькi ў гарадок трапілі пасля Нясвіжскай педагагічнай вучэльні. Маці Дзіяна Кантанцінаўна выкладала беларускую мову і літаратуру ў Косаўскай школе, а бацька Вікенцій Іванавіч працаваў у дзіцячым доме завучам, дырэктарам.

З маленства Уладзiмiр разам з братам кожнае лета гадаваліся то ў адной бабулi, то ў другой. Яго маці родам з вёскі Мікалаеўшчына пад Стоўбцамі – радзiмы Якуба Коласа, і яе дзявоцкае прозвішча Міцкевіч, што дае права меркаваць пра сваяцтва недзе ў пятым-шостым “каленах” з К. М. Міцкевічам.

Летам 60-га года сям’я пераехала ў в. Даманава Івацэвіцкага раёна. Тут Уладзімір пайшоў у першы клас, а жылі яны гадоў восем проста ў будынку школы, так што можна сказаць, што вырас у школе. Даманаўскую дзесяцігодку скончыў з залатым медалём, скончыў яшчэ і музычную школу па класу баяна ў Івацэвічах.

Свядомым штуршком да выбару прафесійнага шляху быў набор паштовак з выявамі помнікаў дойлідства. Рамантызм занядбання, але разам з тым прыгажосці і велічы, нараджаў жаданне самому пабудаваць хоць калі такое ж прыгожае і каб на вякі. У 1975 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута. Працаваў інжынерам на ПЦІ “Інтэграл”, архітэктарам у інстытуце “Мінскпраект”.

У 1983 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржкіно БССР, вядучым рэдактарам студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” (1988–1998), а ў 1998–2004 гадах – намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка”. Зараз Уладзімір Мароз – вядучы рэдактар студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Уладзімір Вікенцьевіч мае дачыненне да стварэння больш за 60 дакументальных стужак: “Чарнобыльскі крыж”, “Лазер Алфёрава” i iнш.

Першыя вершы У. Мароза былі надрукаваны ў івацэвіцкай раённай газеце “Кастрычнік” у 1978 годзе. Вершы друкаваліся і ў рэспубліканскай перыёдыцы, альманаху “Дзень паэзіі”. Аўтар нізкі вершаў “Пяшчотны дотык” у калектыўным зборніку “Крыло” (1984), эсэ пра Кірылу Тураўскага “Златоуст, паче всех воссиявший” у кнізе “Из тьмы веков светлеющие лики” (1994), 17 кніг паэзіі, прозы, эсэ: “Голас”, “Рэй”, “Хутаранская зорка”, “Дабрадаць”, “Беларускі храм”, “За брамай забытых мелодый” і іншых. Чатыры кнігі – “Мінск старадаўні і малады”, “Магілёў” (“Чараўнікі лешч”), “Мінск. Верхні горад”, “Мінск. Плошча Перамогі” – выдадзены на трох мовах: беларускай, рускай, англiйскай.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1997 года.

Аўтар сцэнарыяў 60-ці дакументальных фільмаў, сярод іх “Уз’яднанне”, “Да добрага навучэння…”, “Кірыла Тураўскі”, “Разважанне ў палітры”, “Іван Насовіч”, “Філамат Томаш Зон”, “Беларусь, свята праваслаўя”, “Беларусь – мая радзіма”, “Лёваў Сапега, канцлер”, “Рэха ўзброенага паўстання”, “Браты Ермаловічы”, “Успамін пра Міколу Равенскага”, “За брамай забытых мелодый”, “Крыж у дарогі”, “Сымон Будны. Паэма”, “Крэва”, “Гораду і свету”, “Зорка Апанаса”, “Смаленне кабана”, “Успаміны пра згублены рай”, “Палац рэспублікі”, “Звона дабравесту”, “Малафееў. 20 гадоў праз”, “Мінск, мая сталіца”, “Успамін пра вычын”, “Выдатны далёка”, “Пакуль зямля трымаецца”, “Пад крылом анёла”, “Чарнобыльскі крыж”, “Скарбніца словы”, “Дабрыдзень, Беларусь!”, “Леанід Левін. Вайна і каханне”, “Галоўны банкір”, “Пясняр з нарачанскага краю”, “Бацька Сергій”, “Беларускі крыж”, “Галерэя”, “Знакі лёсу. Віктар Казько”, “Іван Мележ. Туманы над багнай”, “Косава”, “Свет Караткевіча” і іншых.

Рэжысёр такiх кiнастужак: “И пусть нам общим памятником будет…” (2006), “Нефтяная жемчужина Беларуси” (2006), “Лазер Алфёрова” (2006), “Міфалагемы Родзіна” (2009), “Беларусьфильм-2010 / Belarusfilm-2010” (2010).

Уладзімір Вікенцьевіч узнагароджаны Ганаровай граматай (1994) і нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2009), медалём Саюза беларускіх кінематаграфістаў “За выключныя заслугі ў беларускім кінематографе” (2009).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Лось Вікторыя Анатольеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

 

Творы У. В. Мароза

  1. Шляхцянка-восень : лірыка любові й кахання / Уладзімір Мароз. Мінск : Зміцер Колас, 2012. 138, [1] с. : іл.
  2. Дабрадаць : вершы, эсэ / Уладзімір Мароз. Мінск : Беларускі кнігазбор, 2006. (Мне сонцам свеціць Наднямонне).
  3. За брамай забытых мелодый: эсэ, вершы, мініяцюры / Уладзімір Мароз. Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. 254 с. : іл. http://nesvizhlib.by/index.php/novye-postupleniya/knigi?start=10 ; // http://www.libdyatlovo.grodno.by/wp-content/uploads/2013/03/spisok-na-3-kv.doc
  4. Беларускі храм: эсэ / Уладзімір Мароз. Мінск : Міжнародны цэнтр культуры кнігі, 2003. 111 с.
  5. Хутаранская зорка : кніга лірыкі / Уладзімір Мароз. Мінск, 2002.
  6. Мiнск старадаўнi i малады: эсэ / Уладзiмiр Мароз. Мiнск : Мiжнародны цэнтр культуры кнiгi, 2002. 160 с. : iл. (Iснасць Беларусi). // http://ay.by/lot/uladzmr-maroz-mnsk-staradan-malady-5010289693.html
  7. 7. Знікла ўсё пра каханне ; Шляхцянка-восень : [вершы] / У. Мароз // Івацэвіцкі веснік. 2012. 31 ліп. С. 4. (Творчасць).
  8. Голас : вершы / Уладзімір Мароз. Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. 126 с. : іл.
  9. Рэй : вершы / Уладзімір Мароз. Мінск : Полымя, 1993. 32 с. (Біб-ка часопіса “Маладосць”; 11).
  10. 10. Дарогі ; Натхненне ; Шлях майстра ; Туманнае кола ; Ціхім дажджом арабін ; Покліч дарог ; Тураўскія крыжы ; Вуліца Смутку ; Камяні і хлеб ; Свая тэрыторыя : [вершы] / У. В. Мароз // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны. Брэст : Альтэрнатыва, 2010. С. 118–128.

 

Аб жыццi i творчасцi У. В. Мароза

  1. Мароз, У. В. Знакі гісторыі : аўтабіяграфічнае эсэ / Уладзімір Вікенцьевіч Мароз // З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. М. Мінзер. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. С. 241–247.
  2. Мороз Владимир Викентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 221.
  3. Мароз Уладзімір Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск : БелЭн, 2000. Т. 10. С. 123.
  4. Мароз Уладзімір Вікенцьевіч (1953), пісьменнік, кінадраматург, сцэнарыст, кінарэжысер, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) – 60 гадоў з дня нараджэння // Пісьменнікі юбіляры 2013 года – http://csgpb.mogilev.by/Ubiliary_2013.pdf
  5. 5. Уладзімір Мароз : [біяграфія] // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 268–270.
  6. 6. Уладзімір Мароз : [біяграфія] // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Івацэвіцкага р-на. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 449.
  7. Будзьма разам! : Творчая сустрэча з паэтам і сцэнарыстам Уладзімірам Марозам // http://budzma.org/event/tvorchaya-sustrecha-z-paetam-i-scenarystam-uladzimiram-marozam
  8. 8. Выходцы из Доманово: Мороз Владимир Викентьевич // domanovo.iatp.by/famous.htm
  9. Выпускники 1983 г.Литературный институт им. А. М. Горького : Мороз Владимир Викентьевич // litinstitut.ru/index.php?area=1&p=s...
  10. Чаропка, В. Фантомы : Уладзімір Мароз : [проза] / Вітаўт Чаропка // ЛiМ. 2007. 21 снеж. (№ 51). С. 9.
  11. Нечай, В. Экранныя вобразы Уладзіміра Мароза : жыццё сучаснай Беларусі і яе гісторыя ў сцэнарыях Уладзіміра Мароза / В. Нечай // Івацэвіцкі веснік. 2007. 7 снеж. С. 3.
  12. Гапееў, В. Уладімір Мароз. “Беларускі храм” : [пра кнігу] / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2006. 20 кастр. С. 8.
  13. Капа, Н. Пачаць з сябе : [аб кнізе паэзіі У. Мароза “Дабрадаць”] / Наталля Капа // ЛіМ. 2006. 4 жн. (№ 31). С. 14.
  14. Рудніцкі, М. Аб родным, перажытым : чарговая кніга нашага земляка, паэта, празаіка, сцэнарыста, эссэіста Уладзіміра Мароза “Дабрадаць” / М. Рудніцкі // Бібліятэка прапануе. 2006. № 4. С. 16–18.
  15. Салдацкая зорачка : апавяданне. Уладзімір Мароз. Свая філасофія вайны. Меў ваяр і чатыры баявыя медалі, з якімі мы вельмі любілі ў дзяцін- У Мароз Уладзімір Вікенцьевіч нарадзіўся 11... // kamunikat.org/download.php?item=20183-1.pdf&pubref
  16. Уладзімір Мароз. Ціхі беларускі нонканфармізм : Эсэ // http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/maroz10?OpenDocument
  17. Человек и пароход – Литературная газета, о газете, Сайт ...: ... В образе Якуба Коласа перед зрителями появился автор сценария Владимир Мороз… // lgz.ru/article/20109/

Фильмография : «Айцец Сергій» («Отец Сергий») (2007) : Автор сценария — Мороз Владимир // http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/maroz10?OpenDocument

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1795 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 09:48