Чацвер, 01 Жнівень 2013 09:11

17 жніўня 2012 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Лідізіі Аляксееўны Абухавай (1922–1991), рускай пісьменніцы

Лідзія Аляксееўна Абухава нарадзілася 17 жніўня 1922 года ў г. Кутаiсi (Грузiя) у сям’і акцёраў.

{gcontent}Пасля смерці бацькі была ўдачорана вотчымам, афіцэрам-пагранічнікам. З-за пастаянных пераездаў сям’і вучылася ў розных школах. Жыла на Каўказе, Украіне, у Сярэдняй Азіі, Паволжы і Беларусі (Рэчыца, Жлобін, Мінск, Віцебск). Першы верш паявіўся ў друку, калі Лідзіі было 14 год (Затейник. 1938. № 12). У 1940 годзе Лiдзiя закончыла СШ № 10 г. Віцебска.

Вялікая Айчынная вайна застала Лідзiю Абухаву на граніцы ў Літве. Усю вайну яна правяла ў канцлагеры для жанчын і дзяцей пагранічнікаў. Там яна вучыла дзяцей грамаце з голасу. Пасля вызвалення 10 кастрычніка 1944 года аб перажытым у няволі яна напісала ў “Комсомольскую правду”. Першы нумар газеты г. Клайпеды адкрыўся яе нарысам “Возрождение”.

Пачаткам літаратурнай дзейнасці Лідзіі Абухавай можна лічыць 1946 год, калі ў газеце “Северный Кавказ” быў апублікаваны шэраг яе нарысаў і апавяданняў.

У 1951 годзе закончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага, з часу вучобы жыла ў Маскве. Яе першым мужам быў журналіст і пісьменнік Уладзілен Міхайлавіч Травінскі (1934–1974).

Першы празаічны твор, які звярнуў увагу крытыкаў, – аповесць “Глубынь-городок”, якая была напісана пасля творчай камандзіроўкі Лідіі Абухавай у Беларусь у 1953–1954 гадах. Беларускае Палессе на той час было мала вывучана рускай мастацкай літаратурай. Л. Абухава апісала гэты край, яго цяжкія пасляваенныя справы і клопаты, з дакладным бачаннем цяжкасцей, непрыдуманнасцю дэталяў, жыццёвых сітуацый і чалавечых паводзін. Аповесць аб людзях Палесся была напісана пра невялікі Давыд-Гарадок, што ў Брэсцкай вобласці. Упершыню апублiкавана ў часопісе “Знамя” (1955. № 10, 11), затым некалькі разоў выходзіла асобным выданнем, перакладзена на 16 моў: на беларускую і іншыя мовы СССР і замежных краін. М. А. Шолахаў назваў “Глубынь-городок” лепшай кнігай года.

У далейшым былі паездкі маладой пісьменніцы па раёнах Сярэдняй Расіі (Смаленская, Разанская, Калужская і іншыя вобласці), якія далі матэрыял для рамана “Заноза” (1961). Чытачы ўспрынялі другі раман
Л. А. Абухавай, як працяг “Глубынь-гарадка”, а крытыкі адзначылі рост пісьменніцкага таленту аўтара. Тут праявілася асобая тэма Л. А. Абухавай – тэма самаацэнкі маральнага свету асобы, грамадскай каштоўнасці непаўторнасці кожнага чалавека.

Лідзія Аляксееўна працавала ў жанрах гістарычнай аповесці, дзіцячай і дакументальнай прозы, фантастыкі. Напісала некалькі кніг пра Юрыя Гагарына: “Вначале была Земля”, “Звёздный сын Земли”, “Любимец века”, “Как мальчик стал космонавтом”, серыю аповесцей аб жыцці старажытных славян, раман пра М. Ю. Лермантава “Избранник”. Сваімі настаўнікамі лічыла Валянціна Авечкіна, Сцяпана Шчыпачова, Яўфіма Дораша, Веру Панкову, Фёдара Панфёрава, Міхаіла Шолахава.

Прыметнай з’явай у савецкай фантастыцы 1960-х гадоў стала аповесць “Лилит” (1966). У аповесці апісаны кантакт іншапланетных прышэльцаў з першабытнымі людзьмі Зямлі. Шэраг іншых фантастычных апавяданняў і аповесцей Л. А. Абухавай можна аднесці у асноўным да гумарыстычнай фантастыкі: “Птенцы археоптерикса”, “Диалог с лунным человеком”, “Дочь Ноя”, “Яблоко этого года”.

У 1974 годзе выйшла кніга Л. А. Абухавай “Витьбичи: исторические новеллы”, прысвечаная 1000-годдзю Віцебска. Кніга цёпла сустрэта чытачамі, аматарамі гісторыі.

Л. А. Абухава – член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 года. Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”. Была членам савета па беларускай літаратуры ў СП СССР, сачыла за фарміраваннем новага пакалення паэтаў і празаікаў Беларусі.

У лютым 1974 года пісьменніца наведала Давыд-Гарадок. Яна выступала ў СШ № 2, дзе ёй прадставілі десяцікласніка Леаніда Дранько-Майсюка. І цяпер Леанід Васільевіч цёпла ўспамінае тую сустрэчу, якая ў многім вызначыла яго лёс, казаў: “Мая літаратурная хросная маці”. Лідзія Аляксееўна потым пісала: “Один из молодых поэтов Леонид Дранько-Мойсюк может считаться моим воспитанником”.

Лідзія Аляксееўна Абухава памерла 26 красавіка 1991 года.

Па просьбе пісьменніцы частка яе кніг была пераслана мужам Ігарам Аляксандравічам Байрашэўскім гарадской бібліятэцы Давыд-Гарадка. У бібліятэцы захоўваюцца лісты Л. А. Абухавай, у адным з іх такія радкі: “О Давид-Городке, который стал началом моего творческого пути, я всегда вспоминаю с большой нежностью и благодарностью”. У Давыд-Гарадку імя пісьменніцы дадзена адной з новых вуліц.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

Творы Л. А. Абухавай

  1. Глубынь-городок : повесть о людях Полесья/ Лидия Обухова. Москва, 1956. 106 с. (Роман-газета. № 1 (121)). 500 000 экз.
  2. Глыбінь-гарадок : аповесць аб людзях Палесся / Лідзія Абухава ; пераклад А. Паўловіча, мастак А. Сапетка. Мінск : Дзяржвыдавецтва БССР, 1958. 278 с.: iл.
  3. Глубынь-городок : повесть о людях Полесья/ Лидия Обухова. Москва : Советский писатель, 1960. 301 с.
  4. Заноза : Страницы сердобольной хроники : роман / Лидия Обухова. Москва : Молодая гвардия, 1961. 408 с.
  5. Доброта : маленькая повесть / Лидия Обухова. Москва, 1962. 48 с.
  6. Глубынь-городок : повесть ; Заноза : роман / Лидия Обухова. Москва : Советская Россия, 1963. 708 с.; 1 л. портр.
  7. Прекрасные страны : путешествия в дневниках / Лидия Обухова. Москва : Советская Россия, 1964. 303 с.
  8. Лилит : фантастическая повесть / Лидия Обухова. Москва : Знание, 1966. 112 с.: ил.
  9. Серебряная книга Севера : путешествия в дневниках / Лидия Обухова. Москва : Советская Россия, 1968. 363 с. (По земле Российской).
  10. Любимец века : Гагарин : повесть-воспоминание : [о Ю. А. Гагарине] / Лидия Обухова. Москва : Молодая гвардия, 1972. 188 с.: ил. (Пионер – значит первый. Вып. 27).
  11. Вначале была Земля… : повесть-воспоминание о Юрии Гагарине / Лидия Обухова ; вступ. ст. Н. П. Каманина. Москва, 1973. 264 с.: ил.
  12. Витьбичи : исторические новеллы : [До летописи ; Всеславлева ночь ; Набатное утро ; Две свадьбы ; Шаг к Ватерлоо ; Скучный год ; Красные были ; Выстрел в Клекнике ; И мы, и после нас…] / Лидия Обухова. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1974. 400 с.: ил.
  13. Сельские летописцы : очерк [о поездке по Брестской обл., в т. ч. Давид-Городок] / Лидия Обухова // Крестьянка. 1974. № 8. С. 20–21.
  14. Диалог с лунным человеком : [Птенцы археоптерикса ; Диалог с лунным человеком ; Дочь Ноя ; Яблоко этого года] / Лидия Обухова. Москва, 1977.
  15. Любимец века : повесть-воспоминание : [о Ю. А. Гагарине] / Лидия Обухова. Ленинград : Лениздат, 1977. 176 с.: 8 л. ил. (Б-чка юного ленинца).
  16. Набатное утро : Александр Невский : историческая повесть / Лидия Обухова. Москва : Молодая гвардия, 1978. 174 с.: ил. (Пионер – значит первый. Вып. 61).
  17. Пограничные характеры : документальные повести : [Первые выстрелы ; Смерть в Клениках ; Зеленые фуражки ; За Белой Вежей ; Берегущие руно ; Под северными небесами] / Лидия Обухова. Москва : Изд-во ДОСААФ, 1978. 158 с.: ил.
  18. Любимец века : Гагарин : повесть-воспоминание : [о Ю. А. Гагарине] / Лидия Обухова. 2 изд., доп. Москва : Молодая гвардия, 1979. 191 с.: ил.
  19. Избранное : [Заноза : роман ; Доброта ; Лилит ; Любимец века ; Та, которая под цвет травы : повести ; Портрет : рассказ] / Лидия Обухова ; вступ. ст. В. В. Ивановой. Москва : Советский писатель, 1983. 480 с.
  20. Глубынь-городок : роман/ Лидия Обухова ; худ. И. Мальт. Москва : Советская Россия, 1984. 256 с., 1 л. портр.
  21. Целый день с восходом и закатом : повести : [В безлунную ночь ; Весна чаще, чем раз в году ; Целый день с восходом и закатом ; Снежные робинзоны ; Девочка на острове ; Барьер памяти] / Лидия Обухова ; рис. С. Чуканова. Москва : Советский писатель, 1989. 398 с.: ил.
  22. Берегущие руно : документальные пограничные повести / Лидия Обухова. Москва : Советская Россия, 1989. 234 с.
  23. Избранник : роман-этюд о М. Ю. Лермонтове / Лидия Обухова. Алма-Ата : Жазушы, 1989. 318 с.
  24. Лермонтов : Избранник / Л. А. Обухова ; Лето на водах / А. А. Титов. Москва : Армада, 1997. 525 с. (Русские писатели в романах).

 

Аб жыцці і творчасці Л. А. Абухавай

  1. Абухава Лідзія Аляксееўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 1. С. 49.
  2. Абухава Лідзія Аляксееўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 22.
  3. Сухопар, В. “Глубынь-Городок”? Это же наш Давид-Городок! / Владимир Сухопар // Заря. 2003. 13 мая. С. 3.
  4. Памяць – у кнігах і вуліцах : [памяці Л. Абухавай] // Навіны Палесся (Столін). 1991. 20 верас.
  5. Памяці Лідзіі Абухавай : [некралог] // ЛіМ. 1991. 10 мая (№ 19). С. 15.
  6. Сухапар, У. Роднасная ніць / У. Сухапар // Навіны Палесся (Столін). 1987. 22 студз. С. 3.
  7. Сухопар, В. Лідзія Абухава: “Да Беларусі пастаянна звернута маё сэрца” / В. Сухопар // Дняпровец (Рэчыца). 1987. 17 студз. С. 4.
  8. Сухапар У. Лідзія Абухава: “Да Беларусі звернута маё сэрца” / У. Сухапар // Віцебскі рабочы. 1987. 14 лют. С. 4.
  9. Иванова, В. В. О творчестве Лидии Обуховой / В. В. Иванова // Обухова, Л. Избранное / Лидия Обухова. Москва : Советский писатель, 1983. С. 3–16.
  10. Брюгген, В. Сквозь призму времени : [о книге Л. Обуховой “Витьбичи”] / В. Брюгген // Октябрь. 1975. № 8. С. 216–218.
  11. Ялдин, Э. И мы, и после нас… : [о книге Л. Обуховой “Витьбичи”] / Эрнест Ялдин // Нёман. 1975. № 6. С. 181–186.
  12. Дранько, Л. Сустрэча з пісьменніцай : [пра сустрэчу з Л. Абухавай у СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] // Навіны Палесся (Столін). 1974. 2 сак.
  13. Полякова, Е. После первой книги : [о молодых писателях России, в т. ч. о Л. Обуховой: “4. Любовь – дитя свободы”. – С. 229–233] / Е. Полякова // Новый мир. 1963. № 4. С. 221–233.
  14. Кузьмичёв, И. Герой или подопечный? : [о повести Л. Обуховой “Заноза” (Нева. 1961. № 1, 2, 3)] / И. Кузьмичёв // Литература и жизнь. 1961. 28 апр.
  15. Гусева, З. Полесская новь : [о повести Л. Обуховой “Глубынь-городок”] / З. Гусева // Новый мир. 1956. № 1. С. 261–264.
  16. Громова, А. Без скидок на молодость : [о повести Л. Обуховой “Глубынь-городок] / А. Громова // Октябрь. 1956. № 1. С. 181–182.
  17. Молдавский, Дм. “Глубынь-Городок” : [о повести Л. Обуховой “Глубынь-городок”] / Дм. Молдавский // Звезда. 1956. № 3. С. 177–178.
  18. Иванова, Л. И. Повесть о людях Полесья : [о повести Л. Обуховой “Глубынь-городок”] / Л. И. Иванова // Советская Отчизна. 1956. № 2. С. 151.
  19. Коверников, Н. Повесть о людях нашего района / Н. Коверников, агроном колхоза «17 сентября» Давид-Городокского района // Заря. 1956. 7 февр. С. 4.
  20. Шавня, Ан. Правдивая повесть : [о повести Л. Обуховой “Глубынь-городок”] / Ан. Шавня // Советская Белоруссия. 1956. 20 янв. С. 2.
  21. Толченова, Н. Без равнодушия : [о повести Л. Обуховой “Глубынь-городок”] / Н. Толченова // Литературная газета. 1956. 7 янв. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1532 разоў Апошняя змена Чацвер, 28 Май 2020 10:34