Панядзелак, 05 Жнівень 2013 10:58

4 красавiка 2012 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сцяпанавіча Глушакова (1952), пiсьменнiка, журналiста, публiцыста

Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў нарадзіўся 4 красавіка 1952 года ў г. Давыд-Гарадку Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

{gcontent}Пасля заканчэння СШ № 1 г. Давыд-Гарадка (1969) паступіў у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. У маі 1971 года прызваны ў Савецкую Армію. Пасля дэмабілізацыі працаваў слесарам-зборшчыкам на Мінскім трактарным заводзе, электракаршчыкам на маторным заводзе (1973–1979). Завочна вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ. У 1982 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага.

Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса “Нёман” (1979–1988), у часопiсе “Беларуская думка” (1991–1999), намеснiкам мiнiстра iнфармацыi РБ (1999–2001), намеснікам галоўнага рэдактара “Народнай газеты”, у Iстытуце сацыяльна-палiтычных даследаванняў пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта РБ.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 года.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii РБ 1998 года за значныя работы галіне журналістыкі.

Пачаў пісаць вершы і допісы ў раённую пухавіцкую газету “Сцяг працы” пад час вучобы на агранома. З першымі публікацыямі ў рэспубліканскім друку выступіў у 1974 годзе. Пiша на рускай i беларускай мовах. Уваходзіў у літаратуру як пісьменнік-нарысіст, аўтар сваеасаблівага жанра, у якім спалучаюцца дакументальны пачатак і мастацкая творчасць. Удзельнік VІ Усесаюзнай нарады маладых пісьменнікаў у 1975 годзе. Аўтар аповесцей “Семена” (1981), “Капли” (1984), дакументальнай аповесці “Тёплые листья тополей” (1984), раманаў “Цветение калины” (1987), “На круги своя” (1990), шэрагу нарысаў i iнш.

Увагу пісьменніка прыцягвае жыццё рабочага люду. Вобразы будаўнікоў, зборшчыкаў, інжынераў, праблемы маладых кадраў падаюцца з веданнем справы. Яго проза вызначаецца прынцыповасцю і грамадзянскай адказнасцю, строгай патрабавальнасцю, яркай публіцыстычнасцю, уменнем схопліваць жыццё у самых істотных праявах. Стыль пісьменніка вылучаецца глыбокім псіхалагізмам, пранікнёным лірызмам.

Творы Уладзіміра Глушакова – “Семена”, “Фрэскі Пагарыння”, “Пагарынская Венецыя” і іншыя – нясуць краязнаўчыя звесткі пра Давыд-Гарадок. Аўтар увёў у мастацкую літаратуру дакладнае апісанне палескага мястэчка, характэрную мясцовую гаворку гарадчукоў – жахароў Давыд-Гарадка, яго мікратапонімы: Мельнікі, Камора, Радзічы, Лужок, Выган, Старык i iнш. Яго родны Давыд-Гарадок паўстае на старонках твораў нібыта з дзіцячай мройнай казкі, поўнай сонечнага святла, трапяткой дабрыні і людской шчырасці. Праз успаміны аўтара пра бабулю, пра вядомага ўсёй ваколіцы дзеда-рыбака ўзнікае вобраз Радзімы, вобраз Бацькаўшчыны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

Творы У. С. Глушакова

  1. Семена : повесть / В. Глушаков. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1981. 199 с. (Первая книга прозаика).
  2. Тёплые листья тополей : докум. повесть / В. Глушаков. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1984. 254 с.
  3. Тёплые листья : повесть / В. Глушаков. Москва : Молодая гвардия, 1984.
  4. Цветение калины : роман / В. Глушаков. Минск, 1987. 317 с.
  5. На круги своя : роман / В. Глушаков. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1990. 301 с.
  6. Гарынская падкова : [нарыс] / У. Глушакоў // Знак бяды : Пісьменнікі, вучоныя, публіцысты пра экалогію. Мінск, 1990. С. 286–309.
  7. Фрэскi Пагарыння : [з гiсторыi Давыд-Гарадка] / У. Глушакоў // Маладосць. 1992. № 8. С. 177–194; № 9. С. 187–205.
  8. Расплата : сямейная хронiка : [Пагарынская Венецыя ; Расплата ; Фрэскi Пагарыння] / У. Глушакоў. Мiнск, 1993. 414 с.
  9. Тараканы… в микрофоне : (публицистика) / В. Глушаков. Брест, 1995. 83 с.
  10. Чарнобыльскі шлях пралягае праз сэрца : [нарыс пра маці] / У. Глушакоў // Публицисты : [очерки]. Минск, 2000. С. 101–112.
  11. Развiтанне на пачатку вясны : сямейная хронiка : [Насенне ; Расплата ; Фрэсцкi Пагарыння ; Чарнобыльскi шлях] / У. Глушакоў. Мінск : Юнацтва, 2001. 511 с.
  12. Новая Беларусь / У. П. Вялічка, В. А. Шырка, У. С. Глушакоў. Мінск : Беларусь, 2001. 398 с.
  13. Рызыкант : з цыкла “Гарадчукі” : [апавяданне] / У. Глушакоў // ЛiМ. 2003. 14 лют. С. 12.
  14. “Фігавы” электралічыльнік : [апавяданне] / У. Глушакоў // Народная газета. 2002. 23 лістап.
  15. Ода Гарадку Давыдаву : эсэ / У. Глушакоў // Народная газета. 2003. 18 крас. С. 12–13.
  16. Чернобыльский шлях : повествование в новеллах / В. Глушаков // Братина : лит.-худож. и обществ.-публицист. альманах. Москва, 2003. Вып. 2. С. 84–106.
  17. Рызыкант ; Нармальны ход ; Вулляна : [апавяданнi] / У. Глушакоў // Тураўшчына : мiнулае, сучаснасць, будучыня. Мінск, 2007. Вып. 6. С. 281–285.
  18. Зборнiк прозы / У. Глушакоў, А. Крэйдзiч. Мiнск : Беларусь, 2012. 360 с. Са зместу: Фрэскi Пагарыння ; Жыццявiр ; Блiкi : [аповесцi] / У. Глушакоў.

 

Аб жыцці і творчасці У. С. Глушакова

  1. Уладзімір Глушакоў // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 503–505.
  2. Глушаков Владимир Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 58.
  3. Глушакоў Уладзiмiр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 305.
  4. Глушакоў Уладзiмiр // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 2. С. 225–226.
  5. Уладзімір Глушакоў // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік. Мінск, 1994. С. 145–146.
  6. Сенькавец, У. А. Гарадчукі вачыма Уладзіміра Глушакова / У. А. Сенькавец // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубл. навуковай канферэнцыі. Брэст, 20–21 сак. 2008 г. Брэст, 2008. С. 245–248.
  7. Сенькавец, У. А. Літаратурная Століншчына / У. А. Сенькавец // Берасцейскі хранограф : зб. навук. прац. Брэст, 2004. Вып. 4. С. 290–313.
  8. Глушаков, В. С этого пути не свернём : [откровенный разговор с писателем] / В. Глушаков // Белорусская нива. 2004. 12 окт.
  9. Целяшук, В. З нагоды юбілею : [да 50-годдзя У. С. Глушакова] / В. Целяшук // Чырвоная змена. 2002. 6 крас. С. 2.
  10. Шырко, В. Калі цвіце каліна : [да 50-годдзя У. С. Глушакова] / В. Шырко // Народная трыбуна. 2002. 6 крас.
  11. Сейбіт па жыцці… : [да 50-годдзя У. С. Глушакова] // Народная газета. 2002. 6 крас. С. 8.
  12. Яскевіч, А. У згодзе з міласэрнасцю і высокароднасцю : [аб творчасці У. С. Глушакова] / Алена Яскевіч // Беларуская думка. 2002. № 3. С. 166–171.
  13. Яскевiч, А. У святле высокага iдэалу : Развагi пра творчасць Уладзiмiра Глушакова / Алена Яскевiч // Роднае слова. 2002. № 4. С. 21–23.
  14. Глушакоў, У. З чаго пачынаецца Бацькаўшчына… / У. Глушакоў ; гутарыла М. Панова // Звязда. 2001. 15 мая. С. 6.
  15. Глушакоў, У. У святле высокага ідэалу / У. Глушакоў ; гутарыў А. Кузьмін // Народная газета. 2001. 17 жн. С. 12–13.
  16. Глушакоў, У. Хваласпеў яе Вялікасці Жанчыне Пагарынскай / У. Глушакоў ; запісала В. Былічава // Алеся. 2001. № 10. С. 6–7.
  17. Галубіцкая, М. Сага аб Пагарынні : [аб творчасці У. С. Глушакова] / Мiлена Галубіцкая // ЛiМ. 2001. 1 чэрв. (№ 22–23). С. 6; Народная трыбуна. 2001. 30 чэрв.
  18. Сенькавец, У. Боль за родную зямлю : [край у творах У. Глушакова] / Уладзімір Сенькавец // Праневіч, Г. Зямля, прырода, людзі ў духоўнай культуры Беларусі / Г. Праневіч, У. Лебедзеў, У. Сенькавец. Брэст, 1999. С. 86–93.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2493 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 12:16