Чацвер, 05 Верасень 2013 16:30

26 верасня 2013 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1933) Паўлы Пятроўны Украінец, гісторыка, палітолага, сацыёлага, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі імя У. І. Пічэты БДУ (2009)

Паўла Пятроўна Украінец нарадзілася 26 верасня 1933 года ў вёсцы Харомск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

{gcontent}Скончыла Пінскае педагагічнае вучылішча (1953), факультэт журналістыкі БДУ (1960), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1964), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). З 1951 года працавала ў рэдакцыях газет “Полесская правда” (Пінск), “Чырвоны сцяг”, “Ленінскі шлях” (Лунінец), “Чырвоная змена” (1964). З 1957 года – на камсамольскай і партыйнай рабоце: сакратар Брэсцкага абкама ЛКСМБ, з 1965 года – сакратар Пінскага гаркама КПБ, з 1971 года – у апараце ЦК КПБ: лектар, загадчыца сектарам, намеснік загадчыка атдела культуры.

У 1971 годзе П. П. Украінец абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму “Узаемаадносіны партыйных і савецкіх органаў пры сацыялізме”, у 1986 годзе – дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук на тэму “Асноўныя напрамкі ўдасканалення партыйнага кіраўніцтва ідэйна-выхаваўчай працай (на вопыце партыйных арганізацый Беларусі)”. З 1987 года Паўла Пятроўна становіцца загадчыцай кафедры навуковага камунізму, а затым – паліталогіі і тэорыі сацыялізму ў Мінскай ВПШ. З 1991 года – прафесарам кафедры сацыялогіі БДУ.

Сфера навуковых інтарэсаў Паўлы Пятроўны: праблемы сацыяльнага кіраўніцтва і паліталогіі, культурнага будаўніцтва і сацыяльнай абароны насельніцтва. П. П. Украінец – аўтар шматлікіх навуковых прац і публікацый.

На кругагляд, узровень адукаванасці і культуры Паўлы Пятроўны непасрэдна паўплывалі знаёмствы з выдатнымі людзьмі, з якімі лёс падараваў ёй сустрэцца. Гэта народны артыст СССР і БССР Яўген Глебаў, патрыярх беларускай музыкi Анатоль Багатыроў, выдатная оперная спявачка С. Данілюк, зоркі тэатральнай сцэны А. Клiмава, М. Захарэвiч, Н. Гайда, лiтаратары С. Законнiкаў, Я. Янiшчыц, У. Лiпскi, скульптар А. Анiкейчык і многія іншыя.

П. П. Украінец з’яўляецца членам Прэзідыума Беларускага таварыства “Веды”, уваходзіць у склад вышэйшага кансультацыйнага Савета Беларускага грамадскага аб’яднання “Сацыялагічнае таварыства”, Міжнароднага рэдакцыйнага савета навукова-тэарэтычнага часопіса “Сацыялогія”, актыўна працуе ў Савеце па абароне дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Літвінчук В. Л., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

 

Навуковыя працы і публікацыі П. П. Украінец

  1. Социология : учебное пособие для студентов учреждений высшего образования / [А. Н. Данилов и др.; под науч. ред. А. Н. Данилова]. Минск : РИВШ, 2012. 395 с. – Среди авторов: П. П. Украинец.
  2. Студенчество БГУ начала XXI в. глазами социологов / П. П. Украинец, С. Н. Бурова, Л. В. Филинская // Веснік БДУ. Серыя 3. 2011. № 3. С. 73–81.
  3. Мой Столинский комсомол: штрихи к событиям. Откровенно / П. П. Украинец // Навіны Палесся (Столін). 2011. 26 ліп.; 29 ліп.; 9 жн.
  4. Социология менеджмента : основы теории и искусство практики : пособие для студентов вузов / П. П. Украинец. Минск : ФУАинформ, 2010. 329 с.
  5. Социология в Белорусском государственном университете: этапы становления и развития / А. Н. Елсуков [и др.] // Веснік БДУ. Сер. 3. 2010. № 1. С. 3–6. – Среди авторов: П. П. Украинец.
  6. Потребности и образ жизни: о новом подходе к исследованию / П. П. Украине // Социология. 2009. № 3. С. 43–57.
  7. Социальное сиротство как проблема и практика ее решения в Республике Беларусь / П. П. Украинец, Н. Н. Красовская, Е. В. Шпаковская // Социология. 2009. № 1. С. 82–94.
  8. Социология управления : учебно-метод. комплекс для студ. факультета философии и соц. наук специальности 1-23 01 05 “Социология” / П. П. Украинец. Минск : БГУ, 2008. 326 c.
  9. Взгляд из бывшего ЦК... : [воспоминания о работе в отделе культуры ЦК КПБ] / Павла Украинец // Нёман. 2008. № 1. С. 125–131.
  10. Социальный работник: признание и “острые углы” профессионализации / П. П. Украинец // Философия и социальные науки. 2007. № 3. С. 59–64.
  11. Социальная работа : теория и организация: пособие для студентов вузов / [П. П. Украинец и др.] ; под ред. П. П. Украинец, С. В. Лапиной. Минск : ТетраСистемс, 2007. 287 с.
  12. Социология : методология отраслевых и оперативных исследований : учеб. пособие для студ. социол. специальностей БГУ / Д. Г. Ротман [и др.] ; под ред. Д. Г. Ротмана, А. Н. Елсукова. Минск : БГУ, 2005. 256 с. – Среди авт.: П. П. Украинец.
  13. Социальная работа : теория и организация : учеб. пособие / П. П. Украинец [и др.] ; под ред. П. П. Украинец. Минск : ТетраСистемс, 2005. 287 с.
  14. Политология в вопросах и ответах / П. П. Украинец. Минск : БелЭн., 2002. 104 c.
  15. Начала социальной работы: конспект лекций-консультаций / П. П. Украинец, Н. Н. Красовская. Минск : Ин-т соврем. знаний, 2001. 89 с.
  16. Менеджмент : новые технологии : учеб.-метод. комплекс по курсу “Основы менеджмента”: для студентов ун-та / П. П. Украинец. Минск : БГУ, 2001. 212 с.
  17. Политология : учебное пособие / П. П. Украинец [и др.] ; Ин-т политологии и соц. упр. Минск, 1991. 154 с.
  18. Основные направления совершенствования партийного руководства идейно-воспитательной работой: на опыте партийных организаций Белоруссии : автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра ист. наук : 09.00.02 / П. П. Украинец ; Акад. обществ. наук при ЦК КПСС, Специализир. совет по идеол. работе при Акад. обществ. наук при ЦК КПСС. Москва, 1985. 47 с.
  19. Социально-культурный комплекс: опыт, проблемы / П. П. Украинец. Москва : Политиздат, 1983. 110 с.
  20. Партийное руководство идейно-воспитательным процессом: некоторые вопросы теории и практики / П. П. Украинец. Минск : Беларусь, 1982. 173 с.
  21. Боевое оружие партии : некоторые вопросы теории и практики устной политической агитации / П. П. Украинец. Москва : Политиздат, 1978. 126 с.
  22. Партийное руководство и государственное управление / П. П. Украинец. Минск : Беларусь, 1976. 125 с.
  23. Реальная возможность управлять : (об участии трудящихся в управлении делами государства : материал в помощь лектору) / П. П. Украинец ; Правл. об-ва “Знание” БССР, Науч.-метод. совет по пропаганде знаний о государстве и праве. Минск : Правл. об-ва “Знание” БССР, 1974. 20 с.
  24. Масавыя формы прапаганды і агітацыі / П. П. Украінец. Мінск : Беларусь, 1973. 60 с.
  25. Агрессия США во Вьетнаме и кризис американского общества: (материал в помощь лектору) / П. П. Украинец ; Правл. об-ва “Знание” БССР, Науч.-метод. совет по пропаганде военных знаний. Минск : Правл. об-ва "Знание" БССР, 1972. 20 с.
  26. Взаимоотношения партийных и советских органов при социализме : (621): автореф. дис. на соискание учен. степени канд. филос. наук / П. П. Украинец ; Акад. обществ. наук при ЦК КПСС. Кафедра науч. коммунизма. Москва, 1971. 18 с.
  27. Для тебя, человек / П. П. Украинец. Минск : Беларусь, 1966. 39 с.
  28. Сасим, Л. В. Алые паруса / Л. В. Сасим, П. П. Украинец. Минск : Беларусь, 1965. 26 c.

 

Аб жыцці і дзейнасці П. П. Украінец

  1. Украинец Павла Петровна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 313.
  2. Украінец Паўла Пятроўна // Працоўная слава Століншчыны / укл. Ю. С. Юркевіч ; пад агульнай рэд. П. М. Цішука. Брэст : ТАА “Рэкламна-інфармацыйнае агенцтва “Вячэрні Брэст”, 2008. С. 131.
  3. Украинец Павла Петровна // Социологическая энциклопедия / под общ. ред. А. Н. Данилова. Минск : БелЭн, 2003. С. 333.
  4. Украинец Павла Петровна // Социология : энциклопедия / сост.: А. А. Грицанов [и др.]. Минск : Книжный Дом, 2003. С. 1143.
  5. Украінец Паўла Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 205–206.
  6. Украінец Паўла Пятроўна // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Столінскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 510.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 723 разоў Апошняя змена Аўторак, 13 Снежань 2016 14:49