Серада, 19 Сакавік 2014 17:31

30 кастрычніка 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўлавіча Вялічка (1943), беларускага філосафа, журналіста, кандыдата філасофскіх навук, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Паўлавіч Вялічка нарадзіўся 30 кастрычніка 1943 года ў вёсцы Масявічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Ружанскай і Пружанскай раённых газетах, Брэсцкай абласной газеце “Заря”, быў кіраўніком лектарскай групы Брэсцкага абкама КПБ.

 

З 1980 года Уладзімір Паўлавіч становіцца памочнікам першага сакратара ЦК КПБ, інструктарам арганізацыйнага аддзела ЦК КПСС. Партыйную дзейнасць працягнуў у 1989–1990 гадах як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1990–1991 гадах – як член ЦК КПСС. З 1986 года – галоўны рэдактар часопіса “Коммунист Белоруссии”, з 1992 па 2007 гады быў галоўным рэдактарам часопіса “Беларуская думка”. Адначасова ў 1991–2001 гадах працаваў выкладчыкам БДУ, саветнікам-кансультантам, галоўным саветнікам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 1997 годзе У. П. Вялічка было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь”.

У. П. Вялічка – адзін з аўтараў сцэнарыя дакументальнай кінатрылогіі пра П. М. Машэрава “Беларусь была яго лёсам” (1989), зборніка “Сын белорусского народа Пётр Машеров: к 95-летию со дня рождения: воспоминания и статьи(2013). Аўтар сямі кніг, манаграфій, брашур на беларускай і рускай мовах. Друкаваўся ў часопісах “Белорусское сельское хозяйство”, “Наш современник”, “Беларуская думка”, у рэспубліканскіх газетах.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), лаўрэат прэміі Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (2002), лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты купідон” (2008). У 2002 годзе У. П. Вялічка стаў пераможцам міжнароднага фестывалю журналістыкі “Вера. Надзея. Любоў” у намінацыі “Журналіст года”.

З 2007 года займаецца навукова-даследчай і публіцыстычнай дзейнасцю ў Маскве і Мінску. Зараз Уладзімір Паўлавіч жыве ў Мінску.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Фядун Вера Васільеўна, бібліёграф аддзела інфармацыі і абслугоўвання

 

1.     Вялічка Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18. Кн. 1. С. 366.

2.     Величко Владимир Павлович // Большой белорусский энциклопедический словарь. Минск, 2011. С. 63.

3.     Вялічка Уладзімір Паўлавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 455.

4.     Величко Владимир Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 617.

5.     Вялічка Уладзімір Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2004. Т. 6, кн. 2. С. 366.

6.     Вялічка Уладзімір Паўлавіч : [біяграфічная даведка] // Раённыя будні (Пружаны). 1995. 11 мая. С. 2.

7.     Панасюк, М. В. Дыялог на мяжы стагоддзяў. 1999–2000 / М. В. Панасюк. Мінск : Тэхнапрынт, 2000. С. 38–41.

8.     Уладзімір Вялічка – “Журналіст года” // Беларуская думка. 2002. № 5. С.79.

9.     Величко, В. Светлая любовь : издана уникальная книга воспоминаний о Петре Машерове / Владимир Величко // Рэспубліка. 2013. 26 лют. С. 5.

10.                       Величко, В. Эстафета мысли : [родословная журнала «Беларуская думка»] / Владимир Величко // Беларуская думка. 2007. № 4. С. 36.

11.                       Вялічка, У. П. Беларусь маладая / У. П. Вялічка, В. А. Шырко, У. С. Глушакоў ; прадмова І. Шамякіна. Мінск , 1998. 638 с.

12.                       Вялічка, У. П. Зямля любові нашай : нарысы, эссэ : у 2 т. / Уладзімір Вялічка, Алесь Марціновіч, Васіль Шырко. Мінск, 2006. Т. 1. 399 с.

13.                       Вялічка, У. П. Зямля любові нашай : нарысы, эссэ : у 2 т. / Уладзімір Вялічка, Алесь Марціновіч, Васіль Шырко. Мінск, 2007. Т. 2. 412 [1] с.

14.                       Вялічка, У. П. Новая Беларусь / У. П. Вялічка, В. А. Шырко, У. С. Глушакоў. Мінск , 2001. 399 с.

15.                       Вялічка, У. П. Масявічы – маё сумленне / У. П. Вялічка // Раённыя будні (Пружаны). 2008. 4 чэрв. С. 6.

16.                       Яскевіч, А. Падвіжнікі і іх святыні : духоўная культура старажытнай Беларусі / А. Яскевіч ; рэд. У. П. Вялічка, М. П. Касцюк. Мінск, 2001. 367 с.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1434 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 15:01