Серада, 19 Сакавік 2014 17:32

20 лістапада 2013 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц (1948–1988), паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986)

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучылася ў Рудкаўскай пачатковай школе, у Мерчыцкай сямігодцы, а ў 1966 годзе закончыла 10-ы клас у Парэцкай сярэдней школе.

 

12 студзеня 1963 года ў раённай газеце “Палеская праўда” быў надрукаваны першы верш Жэні Янішчыц “Голуб”. 11 красавіка 1964 года – тры яе вершы і фотаздымак. А праз год выпускніца Парэцкай школы Жэня Янішчыц перамагла ў рэспубліканскім конкурсе юных паэтаў, аб’яўленым беларускай радыёстанцыяй “Арляняты”.

У 1966 годзе Яўгенія Янішчыц паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Актыўна ўдзельнічала ў літаратурным аб’яднанні “Узлёт”. Калі Я. Янішчыц вучылася на пятым курсе, убачыў свет яе першы зборнік “Снежныя грамніцы” (1970). Акрамя таго, актыўна друкавалася ў рэспубліканскай перыёдыцы.

У 1971 годзе Я. Янішчыц прымаюць у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Выходзяць кнігі паэзіі “Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980), “Каліна зімы” (1987), “У шуме жытняга святла” (1988). За зборнік вершаў “Дзень вечаровы” ёй была прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1978), а за кнігу лірыкі “Пара любові і жалю” – Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы (1986).

Пасля заканчэння ўніверсітэта Яўгенія Янішчыц некаторы час працавала загадчыцай бібліятэкі ў ЦК ЛКСМБ (1971). У 1971–1974 гадах была на творчай працы. Выйшла замуж за паэта Сяргея Панізніка, тады вайскоўца, і некалькі месяцаў загадвала бібліятэкай адной з вайсковых частак, жыла ў Чэхаславакіі. У 1974–1976 гадах – зноў на творчай працы. З 1976 года – літкансультант “Сельскай газеты”. У 1981 годзе Я. Янішчыц у якасці члена дэлегацыі БССР прымала ўдзел у рабоце чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1983–1988 гадах загадвала аддзелам паэзіі часопіса “Маладосць”. Абіралася дэпутатам раённага Савета Савецкага раёна г. Мінска, членам праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

25 лiстапада 1988 года трагічна завяршылася жыццё “палескай ластаўкі”. У гэтым жа годзе выйшла кніга выбранага “У шуме жытняга святла”.

Паэзія Я. Янішчыц перакладалася на многія мовы свету: англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую. У 1985 годзе выйшла яе кніга вершаў “Спроси у чебреца” у перакладзе на рускую мову Р. Казаковай. Звярталася Я. Янішчыц і да прозы, напісала некалькі апавяданняў, у якіх выведзены яскравыя народныя тыпы. Выступала ў друку з артыкуламі, рэцэнзіямі. Спадчына Яўгеніі Іосіфаўны прыходзiць да чытача. У 2000 годзе выйшла кніга “Выбранае”, дзе адабрана ўсё найбольш істотнае з творчага даробку паэтэсы. Яе вершы былі пакладзены на музыку кампазітарамі Р. Давыдаў, Ю. Семяняка, М. Юрко і іншымі.

На Піншчыне шануюць памяць зямлячкі. Настаўніца Парэцкай школе Антаніна Паўлаўна Сідарук разам з Фёдарам Фёдаравічам Цудзілам пачалі работу па ўшанаванню памяці былой выпускнiцы. Iх намаганнямi 21 лістапада 1998 года да 50-годдзя з дня нараджэння паэтэсы ў школе адкрыты літаратурны музей Я. Янішчыц. Сёння ў ім захоўваецца каля 2000 экспанатаў. Кніга водгукаў запаўняецца запісамі наведвальнікаў не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Польшчы, Італіі, Германіі і іншых краін.

У вёсцы Парэчча ёсць вуліца, якая носіць імя Я. Янішчыц. На доме, дзе нарадзілася беларуская паэтэса, у 1998 годзе ўстановлена мемарыяльная дошка. З мэтай ушанавання памяці “палескай кнігаўкі” 13 мая 1998 года яе імя было прысвоена Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, а ў Пінску адной з вуліц ў новым мікрараёне дадзена імя паэткі. У 2008 годзе Брэсцкі аблвыканкам прысвоіў імя Яўгеніі Янішчыц установе адукацыі “Парэцкая дзяржаўная базавая агульнаадукацыйная школа Пінскага раёна”.

Кожны год да дня нараджэння Я. Янішчыц ва ўстановах культуры афармляюцца кніжныя выставы, праводзяцца шэраг разнастайных мерапрыемстваў, у школах – літаратурныя гадзiны.

2013 год у бібліятэках Пінскага раёна аб’яўлены Літаратурным годам Яўгеніі Янішчыц. У аддзеле бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ распрацавана тэматычная праграма “Паэтычная спадчына Я. Янішчыц”. У бібліятэках РЦБС дадзены старт раённай акцыі “Кнігі Я. Янішчыц чакаюць вас!” З мэтай ўмацавання ролі бібліятэк, як цэнтраў краязнаўчай інфармацыі, папулярызацыі творчай спадчыны Я. Янішчыц, у лютым 2013 года ў ЦРБ імя Я. Янішчыц прайшоў раённы конкурс чытальнікаў вершаў “І плыве твой радок. І звініць тваё слова”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Я. Янішчыц

1.     Снежныя грамніцы / Я. Янішчыц. Мінск : Беларусь, 1970.

2.     Дзень вечаровы : лірыка / Я. Янішчыц. Мінск : Маст. літ., 1974. 78 с.

3.     Ясельда : лірыка / Я. Янішчыц. Мінск: Маст. літ., 1978. 128 с. : іл.

4.     Пара любові і жалю : кніга лірыкі / Я. Янішчыц. Мінск : Вышэйшая школа, 1983. 223 с.

5.     На беразе пляча : лірыка / Я. Янішчыц. Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. 96 с.

6.     Каліна зімы : кніга лірыкі / Я. Янішчыц. Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. 206 с. : іл.

7.     У шуме жытняга святла : вершы, паэмы / Я. Янішчыц. Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. 414 с.

8.     Выбранае / Яўгенія Янішчыц. Мінск : Вышэйшая школа, 1998. 271 с., 1 л. партр. : іл. (Школьная бібліятэка).

9.     Выбранае / Яўгенія Янішчыц. Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. 351 с. : іл.

10.                       Пачынаеццца ўсё з любві… : вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц ; уклад. В. Шнiп. Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. 339 с. (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

 

Аб жыцці і творчасці паэтэсы

1.     Последний полет ласточки Полесья. Евгения Янищиц // Рублевская, Л. И. Рифма ценою в жизнь : эссе по истории белоруской литературы / Людмила Рублевская. Минск, 2013. С. 265–267. (Беларусь: вчера и сегодня).

2.     Катляроў, І. Жыцця загадкавы палет : да 65-годзя Яўгеніі Янішчыц / Ізяслаў Катляроў // Государственный контроль. 2013. № 3 (9). С. 95–96.

3.     Даніловіч, Т. Чароўная кветка беларускай паэзіі : [вечарына ў літаратурна-музычнай гасцёўні цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц] / Таццяна Даніловіч // Полесская правда (Пинск). 2012. 24 нояб.

4.     Аўсяннікава, Т. След на зямлі : [музей Я. Янішчыц] / Тамара Аўсяннікава // Полесская правда (Пинск). 2012. 27 окт.

5.     Аўсяннікава, Т. Абнадзееныя дні : [творчасць Я. Янішчыц] / Тамара Аўсяннікава // Маладосць. 2011. № 3. С. 133–136.

6.     Яўгенія Янішчыц: “Любоў мая, ты песня, і маркота…” // Мяснікоў А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. Мінск, 2008. С. 328–331.

7.     Янішчыц Яўгенія // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 471–474.

8.     Вайцяхоўская, Т. Мовай любові і натхнення : Фестываль паэзіі “Лунінская восень–2008” выдатнай беларускай паэтэсе Яўгеніі Янішчыц прысвячаецца / Таццяна Вайцяхоўская // Народная трыбуна. 2008. 20 снеж. (№ 51).

9.     Крывапуст, В. Тут яе голас / Вікторыя Крывапуст // Полесская правда (Пинск). 2008. 6 дек.

10.                       Шестакова, Н. “Каб застацца ў нязменнай любові – табе!” : Под звездой Евгении Янищиц / Наталья Шестакова // Полесская правда (Пинск). 2008. 26 нояб.

11.                       Ільянкоў, В. “Вечная прага крыла – вера і сіла палёту” : [святочныя літаратурныя мерапрыемствы да 60-й гадавіны з дня нараджэння Я. Янішчыц] / Вячаслаў Ільянкоў // Пінскі веснік. 2008. 25 лістап.

12.                       Яўгенія Янішчыц: “Завязь лета з гарчынкай шчасця на губах : [творчая сустрэча літаратараў пра ролю Я. Янішчыц у літаратуры, пра яе трачічны лёс, пра яе Палессе…] // Народная газета. 2008. 21 лістап.

13.                       Скороход, Ю. Живём и помним : круглый стол с председателями Мерчицкого, Поречского сельисполкомов Анной Ивановной Пискун и Михаилом Андреевичем Вирковским / Юрий Скороход // Полесская правда (Пинск). 2008. 19 нояб.

14.                       Школа имени поэтессы : Базовая общеобразовательная школа в д. Поречье названа именем белорусской поэтессы Евгении Янищиц // Заря. 2008. 18 нояб.

15.                       Васілеўскі, М. Свята, якое выпраменьвае святло : Пад зоркай Я. Янішчыц  [падрыхтоўка да святкавання юбілею Я. Янішчыц] / Мікалай Васілеўскі // Полесская правда (Пинск). 2008. 22 окт.

16.                       Гришковец, В. К юбилею Евгении Янищиц : [состоялось расширенное заседание оргкомитета по проведению 60-летнего юбилея поэтессы] / Валерий Гришковец // Заря. 2008. 18 окт.

17.                       Ребковец, В. Под звездой Янищиц : 2008 год объявлен на Пинщине годом Евгении Янищиц / Валерий Ребковец // Нёман. 2008. № 10. С. 75–79.

18.                       Мартинович, А. “…Жыць мне тут заўсёды” : к 60-летию со дня рождения Евгении Янищиц / Алесь Мартинович // Нёман. 2008. № 10. С. 175–181.

19.                       Федорович, В. Памяти Евгении Янищиц / Валерий Федорович // Пінскi веснiк 2008. 22 жн.

20.                       Геньчык, Ю. Пад зоркай Яўгеніі Янішчыц / Юрась Геньчык // ЛіМ. 2008. 15 жн. (№ 33). С. 3.

21.                       Гук, У. Пакланіцеся памяці Жэні Янішчыц : Да 60-годдзя з дня нараджэння паэтэсы / Уладзімір Гук // Пінскi веснiк. 2008. 8 жн.

22.                       60-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц прысвячаецца… / адказны за выпуск І. М. Багатка, склад. В. М. Клёша. Пінск : КУП “Пінская рэгіянальная друкарня”, 2008. 25 с. : іл.

23.                       Калядка, С. У. Непрыручаная птушка Палесся : творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц / С. У. Калядка. Мінск : Беларуская навука, 2007. 216 с.

24.                       Мірончык, М. На левым беразе Прыпяці : Геній Яўгеніі / Мікола Мірончык // ЛіМ. 2006. 10 лістап. (№ 45). С. 15.

25.                       Лягун, А. Родных крыніц прыцягненне : Беражліва захоўваюць памяць паэтэсы Яўгеніі Янішчыц яе землякі / Алена Лягун // Заря. 2005. 3 сент.

26.                       Евгения Янищиц // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск, 2004. С. 19.

27.                       Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 271.

28.                       Кірыковіч, А. С. Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна. Ясяльдзяначка / А. С. Кірыковіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск, 2003. С. 492–495.

29.                       Літаратурны музей Я. Янішчыц у в. Парэчча // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск, 2003. С. 557.

30.                       Гарэлік, Л. М. Янішчыц Яўгенія / Л. М. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 6. С. 492–497.

31.                       Яўгенiя Янішчыц // Паэтычныя галасы Брэстчыны : бібліягр. паказальнік у дапам. настаўніку бел. мовы і літ. пры вывучэнні сучаснай паэзіі і для пазакл. работы па літ-ры. Брэст, 1991. С. 31–35.

32.                       Біяграфія Яўгеніі Янішчыц: Жыццяпіс // http://www.yaugeniya.ru/biyagrafiya-yaugenii-yanishchy.

33.                       Яўгенія Янішчыц. Аналіз творчасці // http://www.vodguki.ru/yaugeniya-yanishchyts-analiz-t.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1487 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 15:05