Серада, 19 Сакавік 2014 17:40

3 лістапада 2013 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Нікіфаравіча Фалькоўскага (1898–1934), паэта, удзельніка рэвалюцыйнага руху

Дзмітрый Нікіфаравіч Фалькоўскі (сапраўднае прозвішча – Ляўчук) нарадзіўся 3 лістапада 1898 года ў вёсцы Вялікія Лепясы Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) ў сям’і рабочага цагельнага завода. Пачатковую адукацыю атрымаў у Кобрынскім гарадскім вучылішчы, а з 1912 года вучыўся ў Брэст-Літоўскай гімназіі.

 

У верасні 1918 года ён становіцца адным з кіраўнікоў падпольнай ячэйкі РКП(б), а ў лістападзе – партызанскага атрада. Змагаючыся з інтэрвентамі, Дзмітрый Ляўчук пераходзіць на нелегальнае становішча, а з прыходам у Кобрын Чырвонай арміі (20 ліпеня 1920 г.) уваходзіць у склад павятовага аддзяленння губчэка. Але ўжо ў верасні 1920 года разам з адступаючымі чырвонымі часцямі Дзмітрый Ляўчук пакінууў родныя мясціны.

У 1923 годзе па стану здароўя яго камісавалі. 3 гэтага часу ён жыве ў Кіеве, у гэтым горадзе i адбылося станаўленне Фалькоўскага як паэта. Дзмітрый Ляўчук пачынае прафесійна займацца паэзіяй, ператварыўшыся ў вядомага паэта Фалькоўскага. Гэта быў таленавіты чалавек, які дасканала валодаў пяццю мовамі, іграў на фартэпіяна, пісаў музыку. Але найболыш ярка яго талент раскрыўся ў паэзіі.

Дзмітрый Фалькоўскі застаўся ў гісторыі як украінскі паэт. Так склаўся лёс паэта, што ён мала жыў у родных мясцінах: паехаў з Лепясоў юнаком, жыў і пісаў на Украіне, на украінскай мове. Але ў думках ён заўсёды быў з родным краем, перажываў разлуку з радзімай, Лепясамі, што выказваў у сваіх вершах. Лепшае, што ён стварыў – тонкія лірычныя творы, многія з якіх прысвечаны родным мясцінам.

Друкавацца пачаў з 1924 года. Дз. Фалькоўскі пісаў вершы на заходнепалескім дыялекце. Аўтар паэм «Чэкіст» (1924), «Чабан» (1925), паэтычных зборнікаў вершаў «Далягляды» (1927), «На пажарышчы» (1928), «Палессе» (1931). Адлюстраваў героіку і трагізм грамадзянскай вайны. Апяваў прыгажосць роднага палескага краю, называў сябе «песняром Палесся». Некаторыя вершы Дз. Фалькоўскага («Очерет мені був за колиску») сталі народнымі песнямі. Перакладаў творы беларускіх (Я. Пушча), рускіх, нямецкіх паэтаў.

Талент Дз. Фалькоўскага абяцаў шмат. Яго сталасць была наперадзе, але, на жаль, ён не паспеў да канца раскрыць свае здольнасцi глыбокага, тонкага лiрыка. Пiсаў пра першыя бальшавiцкiя беззаконнi, а потым i сам стаў iх ахвярай.

Дзмітрый Фалькоўскі арыштаваны i неўзабаве расстраляны 17 снежня 1934 года. Рэабiлiтаваны ў 1957 годзе, але яшчэ доўгі час яго імя не ўспаміналі ні на Украіне, ні ў Беларусі.

Аддаючы належнае паэту – земляку, жыхары Кобрына назвалi адну з вулiц паэта яго iменем. У Лепясах ёсць вуліца Фалькоўскага, а на месцы, дзе некалі стаяла яго родная хата – мемарыяльны знак.У пачатку 1990-х гадоў на радзіме паэта ўстаноўлены бюст Дзмітрыя Фалькоўскага (аўтар – мясцовы скульптар Уладзімір Харсюк). Матэрыялы пра паэта экспануюцца ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава.

Пры жыцці паэт паспеў выдаць толькі чатыры паэтычныя зборнікі. У 1989 годзе у Кіеве выдадзены пасмяротны зборнік “Поезіі”, які складаў лепшыя творы Дзмітрыя Фалькоўскага з прыжыццёвых зборнікаў, паэмы, таксама і асобныя вершы. У зборнiку “Поезii” змешчаны цыкл вершаў, якiя аўтар прысвяцiў сваiм родным мясцiнам, Палессю.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Д. Фалькоўскага

1.     Поезіі / Д. Фальківський ; редкол.: В. Біленкота ін. упоряд. вступ. ст. і прим. Ю.І. Коваліва /. Киів: Рад. Письменник, 1989. 175 с. (Б-ка паета).

2.     З циклу “Полісся” /Д. Фальківський// До тебе, світе... : украінська література Берестейщини. Киів : Украінський Центр духовной культури, 2003. С. 191–201.

3.     З циклу “Полісся” /Д. Фальківський// Літаратурная карта Берасцейшчыны. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2008. С. 315.

 

Аб жыцці і творчасці Д. Фалькоўскага

1.     Фалькоўскі, 1898 г. в. Лепясы // Беларусіка : Кн. З. Нацыянальныя, рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. Мінск : Навука і тэхніка, 1994. С. 176.

2.     Дзмітрый Фалькоўскі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 314–315.

3.     Дмитрий Фальковский (1898—1934) // До тебе, світе... : украінська література Берестейщини. Киів : Украінський Центр духовной культури, 2003. С. 188–208.

4.     Ковалів, Ю. На перекрещених скрижалях… / Ю. Ковалів // Фальківский, Д. Поэзіі /Д. Фальківський. Киів, 1989. С. 5–26.

5.     Фальковский Дмитрий Никифорович // Регионы Беларуси : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 430.

6.     Дзмітрый Фалькоўскі // Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск : Литература и Искусство, 2008. С. 210211.

7.     Фалькоўскі (сапраўднае прозвішча – Ляўчук) Дзмітрый Нікіфаравіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2002. С. 442–443.

8.     Фалькоўскі Дзмітрый // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 311.

9.     Фалькоўскі Дзмітрый (1898–1934) // Роднай зямлі галасы : бібліяграфічны навукова-дапаможны паказальнік. Брэст, 1993. С. 46.

10.                       Ладутько, К. В поисках утраченного : [о Д. Фальковском] / Кирилл Ладутько // Советская Белоруссия. 2009. 31 июля. С. 16.

11.                       Васюк, Н. Песняр Полесья : [в ноябре исполнилось 110 лет со дня рождения знаменитого земляка, поэта Д. Левчука-Фальковского] / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2008. 6 нояб. С. 6.

12.                       Жертве сталинских репрессий : [в Кобринском районе прошли праздничные мероприятия в честь 110-летия Д. Фальковского] // Вечерний Брест. 2008. 78 нояб. С. 1.

13.                       Мельнік, Р. У вершах – любоў да Радзімы : [святкаванне 110-годдзя з дня нараджэння Дз. Н. Фалькоўскага] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2008. 8 лістап. С. 8.

14.                       Савченко, Н. Солдат революции : [о поэте Д.Н. Фальковском] / Н. Савченко // Кобрынскі веснік. 2008. 18 кастр. С. 8.

15.                       Баранчик, Н. «Я люблю свою хату поліську...»: [о Д. Фальковском] / Иван Баранчик // Вечерний Брест. 2007. 2 нояб. С. 7.

16.                       Кулажанка, Л. Літаратурныя мясціны Беларусі. Кобрынскі раён. Горад Кобрын / Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка // Маладосць. 2007. № 11. С. 128–129.

17.                       Замкавец, У. На Палессе вярнуўся песняй. Зміцер Фалькоўскі (1898–1934) / Уладзімір Замкавец // Настаўніцкая газета. 2004. 6 лістап. С. 6.

18.                       Климец, М. Поэт из Кобрина : [Дмитрий Фальковский] / М. Климец // Заря. 2002. 8 авг. С. 2.

19.                       Спеў абарвала куля : [аб Дз. Фалькоўскім] // ЛіМ. 2001. 13 ліп. С. 15.

20.                       Замкавец, У. Зміцер Фалькоўскі: доўгая дарога дадому : [украінскі савецкі паэт, ураджэнец в. Лепясы] / Уладзімір Замкавец // Радавод. 1999. № 1. С. 82–85.

21.                       Курачук, С. Пясняр Палесся : [работа Кобрынскай цэнтральнай бібліятэкі да юбілею Дз. Н. Фалькоўскага] / Святлана Курачук // Кобрыскі веснік. 1998. 3 кастр. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1420 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 15:09