Серада, 19 Сакавік 2014 17:45

1 лістапада 2013 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Тамары Пятроўны Лазнюха (1948), паэтэсы

Тамара Пятроўна Лазнюха (Вайтовіч) нарадзілася 1 лістапада 1948 года ў вёсцы Дамашыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу і Мінскі тэхналагічны тэхнікум (1972). З 1966 года жыве ў Пінску. Працавала на Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў.

 

У пачатку лістапада 1980 года цяжка захварэла, у выніку чаго з’яўляецца інвалідам І групы (фізічная нерухомасць). Вершы пачала пісаць яшчэ ў школьныя гады, а ў перыяд хваробы паэзія стала сэнсам жыцця. У вершах Тамары Лазнюхі няма скаргі на лёс, у іх гучыць пяшчотная, трапяткая душа аўтара, напоўненая радасцю быцця, верай, надзеяй, любоўю.

Друкуецца з 1993 года. Піша пераважна на рускай мове. 3 жыццём і творчасцю Тамары Лазнюхi чытачоў знаёмілі самыя вядомыя беларускія выданні: «Літаратура і мастацтва», «Советская Белоруссия», «Голас Радзімы», «Вечерний Минск», «Вестник культуры», «Беларуская ніва», «Беларускі час», «Наша доля», «Вместе», «Вера», «Царкоўнае слова», «Преображение», «Воскресение», «Духовный вестник», «Народная газета», «Віцебскі рабочы», «Роднае слова», «Заря»; часопісы: «Нёман», «Западная Двина», «Пачатковая школа», «Акно», «Надежда», «Гаспадыня». Акрамя гэтага і замежныя выданні пісалі аб нашай зямлячцы: «Брянская учительская газета», «Зоря» (Украіна), «Белые снегири» (Масква), «Встреча» (Барнаул), «Брега Тавриды» (Сімферопаль).

Творы і біяграфія Тамары Лазнюхi былі ўключаны ў калектыўныя зборнікі «В начале было слово» (Масква), «Коснись моей руки», «Ды ўваскрэсне любоў», «Хозяйка дома», «Паазер’е» (Віцебск), «Дазволь прычасціцца»; у альманахі «Літаратурная карта Берасцейшчыны», «Гоман», «Піншчына літаратурная», «На ладонях Припяти и Пины», «Учитель вечен на земле Полесской», «Полюби эту вечность болот...»; а таксама ў анталогію «Белорусский литературный союз».

Яна з’яўляецца аўтарам паэтычных кніг: «Цветом рубина» (1998), «Незамерзающий причал» (2002), «Зов дорог» (2004), «Сиреневое пламя» (2007, у сааўтарстве з унучкай Вольгай Курдзюмавай), «Сердце Полесья» (2009), «Весна Победы» (2010), «Дыхание православия» (2010), «Ручаёк гаварлівы» (2012, у сааўтарстве з Вольгай Курдзюмавай). Больш за 20 вершаў пакладзены на музыку.

Тамара Паўлаўна ўзнагароджана дыпломам ІІІ Беларускага фестывалю творчасці інвалідаў (1995), дыпломам ІІ ступені ІV Рэспубліканскага фестывалю творчасці інвалідаў (1996), намінант міжнароднай прэміі «Филантроп». Творы адзначаны прэміяй за ўдзел у конкурсе «Этот День Победы», прысвечанаму 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Казлова Людміла Яўгенаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Т. П. Лазнюхі

1.     Ручаёк гаварлівы : вершы / Т. П. Лазнюха, В. Курдзюмава. Брэст, 2012. 140 с. : іл.

2.     Весна Победы : стихи / Тамара Лознюха. Брест, 2010. 34 с.

3.     Дыхание православия : [стихи] / Тамара Лознюха. Минск : Бонем, 2010. 128 с.

4.     Сердце Полесья : стихи / Тамара Лознюха. Б.м., 2009. 119 с.

5.     Курдюмова, О. Ю. Сиреневое пламя / Ольга Курдюмова, Тамара Лознюха. Брест, 2007. 244 с.

6.     Зов дорог : стихи / Тамара Лознюха. Брест, 2003. 140 с.

7.     Незамерзающий причал : стихи / Тамара Лознюха. Пинск, 2002. 164 с.

8.     Цветом рубина : стихи / Тамара Лознюха. Минск, 1998. 108 с.

9.     Восторг небес сливается с земным… : стихи / Тамара Лознюха // Дазволь прычасціцца… : духоўная паэзія і проза берасцейцаў / уклад. Н. М. Парчук. Брэст, 2011. С. 110–122.

10.           “Всё это впитано болью моей…” : стихи / Тамара Лознюха // Гоман : усебеларускі літ.-маст. альманах. Мінск. 2006. Вып. 1. С. 161–162.

11.           Слово к учителю ; Любимой учительнице М. С. Павлюковец ; Учителям : [стихи] / Тамара Лознюха // Учитель вечен на земле Полесской / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск, 2005. С. 46–47.

12.           Лознюха, Т. “Лучшие годы уходят, как искренность…” ; Обида ; “Все это впитано болью моей…” ; Не спится мне : [и др. стихи] / Тамара Лознюха // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск, 2004. С. 70–75.

13.           Признание Пинску ; Ностальгия : стихи / Тамара Лознюха // Піншчына літаратурная : літ.-маст. зб. / рэдкал.: М. І. Ляшук (гал. рэд.) [і інш.] ; прадм. В. І. Локун ; уступ. арт. І. Д. Чараўко. Пiнск : Рэд. газеты “Пінскі веснік”, 1999. С. 46–47.

14.           Раначак : [верш] / Тамара Лазнюха // Пінскі веснік. 2013. 31 мая.

15.           В загадках ; Отражение бытия : [стихи] / Тамара Лознюха // Заря. 2013. 23 мая.

16.           Уражлівы момант : [верш] / Тамара Лазнюха // Заря. 2013. 11 апр.

17.           Неиссякаемая боль : [стих.] / Тамара Лознюха // Пінскі веснік. 2013. 9 красав.

18.           Безнадзейнае : [верш] / Тамара Лазнюха // Заря. 2013. 26 сент.

19.           К 2013 году : [стих.] / Тамара Лознюха // Пінскі веснік. 2012. 28 снеж.

20.           Сонечнае ; Роздум : [вершы] / Тамара Лазнюха // Заря. 2011. 27 янв.

21.           Глубокие воды ; Запоздалый свет : [стихи] / Тамара Лознюха // Полесская правда (Пинск). 2010. 18 дек.

22.           Если б юность вернуть на мгновенье : [стихи] / Тамара Лознюха // Нёман. 2008. № 10. С. 118–119.

23.           Фаворская истина : [стихи] / Тамара Лознюха // Нёман. 2007. № 8. С. 70–71.

24.           О жизни, о судьбе и о любви… : стихи / Тамара Лознюха // Западная Двина. 2005. № 2. С. 176–178.

 

Аб жыцці і творчасці Т. Лазнюхі

1.     Лознюха Тамара Петровна : Биография. Библиография. Творчество // Антология Беллитсоюз «Полоцкая ветвь»: 19942009 гг. Минск, 2010. С. 273—278.

2.     Тамара Лазнюха // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 474–475.

3.     Студзенка, Т. «Пранясу верш у свет…» : [пра кнiгу паэзіі Т. Лазнюхі і В. Курдзюмавай «Ручаёк гаварлівы»] / Таццяна Студзенка // ЛіМ. 2012. 23 ліст. (№ 47). С. 13.

4.     Мілеўская, Н. «Ручаёк гаварлівы» : [пра кнігу вершаў Т. Лазнюхі і В. Курдзюмавай «Ручаёк гаварлівы»] / Наталля Мілеўская // Полесская правда (Пинск). 2012. 20 окт.

5.     Подведены итоги конкурса на соискание «Литературной премии имени Григория Галицкого»: вторая премия присуждена Лознюхе Тамаре Петровне. 17.12.2012 //http://www.wmeste.by/.

6.     Гришковец, В. “Боже, как прекрасен этот мир!” : [о книге стихов пинской поэтессы Т. Лознюхи «Дыхание православия»] / Валерий Гришковец // Заря. 2011. 24 февр.

7.     Туринцева, Т. «Бог награждает каждого сердечностью…» : [презентация книги Т. Лознюхи «Дыхание православия»] / Татьяна Туринцева // Пінскі веснік. 2011. 27 мая.

8.     Чугай, А. С сердечной признательностью и благодарностью : [размышления о книге Т. Лознюхи «Дыхание православия»] / Алла Чугай // Пінскі веснік. 2011. 5 крас.

9.     Урбанович, И. Победе посвящается… : [презентация книги Т. Лознюхи «Сердце Полесья»] / Инна Урбанович // Полесская правда (Пинск). 2010. 6 февр.

10.                       Кирковец, Н. Признание в любви родному городу : [презентация книги Т. Лознюхи «Сердце Полесья»] / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2010. 5 лют.

11.                       [Татьяна Петровна Лознюха] : стихи в письме // Гаспадыня. 2009. № 11. С. 3.

12.                       Нестеренко, Б.книге О. Курдюмовой и Т. Лознюхи «Сиреневое пламя»] / Борис Нестеренко // Нёман. 2008. № 10. С. 186. (Книжное обозрение).

13.                       Уткин, А. «Сиреневое пламя» пинских поэтесс : [о книге стихов Ольги Курдюмовой и Тамары Лознюхи «Сиреневое пламя»] / Антон Уткин // Пінскі веснік. 2007. 20 крас.

14.                       Струкова, Н. Поэзии строка, озвученная песней : [стихи поэтессы Т. Лознюхи в Витебске переложены в песни] / Нина Струкова // Полесская правда (Пинск). 2004. 8 дек.

15.                       Струкова, Н. Поэзия душевная, напевная : [о поэзии Тамары Лознюхи] / Нина Струкова // Наша доля. 2003. № 6 (582). 14 лют.

16.                       Вещие слова : [песня] / слова Т. Лознюхи ; муз. А. Ващенко // Зорька. 2003. 25 апр. (№ 17). С. 4.

17.                       Наквасевич, Ю. Стремление жить : [в районной библиотеке прошла презентация книги пинской поэтессы Тамары Лознюхи «Незамерзающий причал»] / Юлия Наквасевич // Варяг пресс (Пинск). 2002. 1 марта.

18.                       Одынец, Р. В её оконце светит солнце : [пинская поэтесса Тамара Лознюха] / Раиса Одынец // Вечерний Минск. 2002. 28 окт.

19.                       Лознюха, Тамара Петровна (Войтович) // http://dic.academic.ru/.

20.                       Лознюха, Тамара Петровна (Войтович) // http://pusk.by/.

21.                       Лознюха, Тамара Петровна (поэтесса) // http://unicat.nlb.by/.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2206 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 15:19