Серада, 19 Сакавік 2014 17:46

11 кастрычніка 2013 г. –115 гадоў з дня нараджэння Харытона Сцяпанавіча Гарагляда (1898–1985), вучонага ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарыі, акадэміка НАН Беларусі, Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

Харытон Сцяпанавіч Гарагляд нарадзіўся 11 кастрычнiка 1898 года ў вёсцы Стахава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна.

 

Х. С. Гарагляд удзельнічаў ў Грамадзянскай вайне. У 1925 годзе скончыў Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута працаваў дырэктарам Канатопскай ветэрынарна-бактэрыялагічнай лабараторыі (Украіна). З 1928 года працаваў у Беларусі: дырэктар Магілёўскай занальнай станцыі па хваробах свіней, старшы выкладчык Магілёўскага заатэхнічнага свінагадоўчага інстытута.

З 1934 года Харытон Сцяпанавіч узначальваў кафедру ветэрынарна-санітарнай экспертызы Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1934 годзе яму была прысуджана навуковая ступень кандыдата ветэрынарных навук, у 1939 годзе – доктара ветэрынарных навук, прафесара. Доктарская дысертацыя абаронена ім на тэму “Санітарная ацэнка рыб і ракаў у забруджаных вадаёмах”. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуаваны з Віцебскім ветэрынарным інстытутам, працаваў у Траецкім ветэрынарным інстытуце (Чалябінская вобласць). Яго вялікая заслуга ў тым, што ён арганізаваў і забяспечыў захаванне ўнікальнага музея паталогіі мяса i мясных прадуктаў, рыбы, малочных вырабаў. У 1944 годзе вярнуўся ў Беларусь. У 1949 годзе Х. С. Гарагляду прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР.

У 1950–1954 гадах Харытон Сцяпанавіч з’яўляўся дырэктарам НДІ жывёлагадоўлі АН БССР. З 1956 года – загадчык аддзела, намеснік дырэктара, з 1971 (па некаторых даных з 1970 г.) – навуковы кансультант Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага. Тут асабліва выразна праявілася яго творчая дзейнасць па навуковым пошуку эфектыўных сродкаў і спосабаў прафілактыкі многіх захворванняў жывёлін. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся шырокія тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні па зоагігіене ўтрымання сельскагаспадарчых жывёлін, эпізааталогіі і ветсанэкспертызе трыхінелёзу, таксмаплазмозу, лейкозу жывёлін, па хваробах рыб, небяспечных для чалавека і жывёлін, па ветэрынарна-санітарнай ацэнцы мяса свойскіх і дзікіх жывёлін пры захворваннях, па ўплыву антыбіётыкаў і гербецыдаў на якасць мяса жывёлін і інш. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 30 кандыдатскіх і 6 доктарскіх дысертацый.

У 1950 годзе Х. С. Гарагляд абраны сапраўдным членам АН БССР, у 1957–1961 гадах – член Акадэмii сельскагаспадарчых навук БССР. Вучоны ўзнагароджаны двума ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1966), Залатым медалём імя М. І. Вавілава, сямю медалямі, пяццю Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Х. С. Гарагляд распрацаваў метад ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ацэнкі рыбапрадуктаў, тлушчаў і прадуктаў расліннага паходжання. Распрацаваў апарат для абеззаражання мяса пры прамысловай перапрацоўцы. Прапанаваў метады вызначэння жоўцевых пігментаў у мясе і альдэгідаў у тлушчах. Даследаваў эпізааталогію і дыягносціку трыхінелёзу, распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі. З’яўляецца аўтарам звыш 200 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў.

Харытон Сцяпанавіч Гарагляд памёр 23 мая 1985 года.

Х. С. Гарагляд – адзін з выдатных вучоных-арганізатараў у галіне ветэрынарыі і жывёлагадоўлі. З яго імем звязана станаўленне і развіццё ў Беларусі навуковых асноў ветэрынарнай санітарыі ў жывёлагадоўлі, ветэрынарна-санітарнай эспертызы прадуктаў жывёлагадоўлі і раслінаводства. У 2003 годзе кафедры ветсанэкспертызы Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прысвоена імя акадэміка Х. С. Гарагляда.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. В. Л. Літвінчук, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Х. С. Гарагляда

1.     Шкоднікі і хваробы рыб / Х. Гарагляд. Мiнск : Дзяржвыдавецтва Беларусі. Сельгассектар, 1933. 96 с.

2.     Ветеринарно-профилактические мероприятия на фермах колхозов и совхозов: стеногр. публич. лекции, прочит. в 1949 г. / Х. С. Горегляд ; О-во по распространению полит. и науч. знаний БССР. Минск : Гос. изд-во БССР, 1949. 28 с.

3.     Основные принципы размещения животноводческих ферм в укрепленных колхозах Белорусской ССР : в порядке обсуждения / Х. Горегляд. Минск : Госиздат БССР; Ред. науч.-техн. лит., 1951. 24 с.

4.     Пути повышения продуктивности общественного животноводства Белорусской ССР: материал в помощь лектору / Х. С. Горегляд ; О-во по распространению полит. и науч. знаний БССР. Минск, 1953. 31 с.

5.     Першачарговыя пытанні павышэння прадукцыйнасці грамадскай жывёлагадоўлі ў калгасах БССР / Х. С. Гарагляд ; Т-ва па распаўсюджванню паліт. і навук. ведаў БССР. Мiнск : Дзярж. выд-ва БССР, 1954. 32 c.

6.     Болезни и вредители рыб / Х. С. Горегляд. Москва : Сельхозгиз, 1955. 286 с.

7.     Распознавание трихинелл в свином мясе и его ветеринарно-санитарная оценка / Х. С. Горегляд, П. М. Ямщиков. Минск : Бел. науч.-техн. об-во сел. и лесн. хозяйства, 1957. 39 с.

8.     Трихинеллез сельскохозяйственных животных и его профилактика / Х. С. Горегляд. Минск, 1959. 32 с.

9.     Труды Первой межреспубликанской конференции по вопросам ликвидации туберкулеза и бруцеллеза в животноводстве, 23–24 окт. 1958 г., Минск / редкол.: Х. С. Горегляд и др. Минск : Изд-во Акад. с.-х. наук БССР, 1959. 169 с.

10.                       Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии продуктов животноводства : [для вет. ин-тов и фак.] / Х. С. Горегляд. Москва : Сельхозгиз, 1960. 356 с.

11.                       Ветеринароно-санитарные исследования продуктов животноводчества и растениеводства / Х. С. Горегляд. Минск : Сельхозгиз БССР, 1962. 256 c.

12.                       Чеботарев, Р. С. Краткий паразитологический словарь : [более 2600 терминов и фамилий] / Р. С. Чеботарев, Ю. Б. Ратнер ; под общ. ред. Х. С. Горегляда. Минск : Гос. изд-во сельскохоз. лит-ры БССР, 1962. 320 с.

13.                       Чеботарев, Р. С. Очерки по истории медицинской и ветеринарной паразитологии : (с древнейших времен до конца XIX в.) / Р. С. Чеботарев ; [ред. Х. С. Горегляд]. Минск : Наука и техника, 1965. 191 с.

14.                       Профилактика замора рыб / Министерство сельского хозяйства БССР ; [подготовили: В. Я. Линник, Е. М. Зенькович; общ. ред. Х. С. Горегляда]. Минск : Урожай, 1967. 37 с.

15.                       Сельскохозяйственная наука Советской Белоруссии : сборник статей / Министерство сельского хозяйства БССР ; [редкол.: С. Г. Скоропанов (гл. ред.), Х. С. Горегляд и др.]. Минск : Урожай, 1967. 363 с.

16.                       Развитие ветеринарии в Белоруссии : материал в помощь лектору / Х. С. Горегляд ; Правление о-ва “Знание” БССР, Науч.-метод. совет по пропаганде с.-х. знаний. Минск, 1969. 22 с.

17.                       Тезисы докладов научно-производственной конференции по ветеринарии, 27–28 нояб. 1869 г., Минск / редкол.: Х. С. Горегляд (отв. ред.) и др. Минск, 1969. 138 с.

18.                       Болезни диких животных / Х. С. Горегляд. Минск : Наука и техника, 1971. 302 с.

19.                       Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии переработки продуктов животноводства : [для вет. вузов и фак.] / под ред. акад., проф. Х.. Горегляда. Ленинград : «Колос», Ленингр. отд-ние, 1974. 615 с.

20.                       Очерки по истории медицинской и ветеринарной паразитологии / Р. С. Чеботарев ; под ред. Х. С. Горегляда. Минск : Наука и техника, 1977. 311 с.

21.                       Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии переработки продуктов животноводства : [по спец. «Ветеринария»] / Х. С. Горегляд и др. ; под ред. Х. С. Горегляда. Москва : Колос, 1981. 583 с.

 

Аб жыццi i дзейнасцi Х. С. Гарагляда

1.     Горегляд Харитон Степанович // Ветеринарная энциклопедия : в 2 т. Минск, 2013. Т. 1. С. 253.

2.     Гарагляд Харытон Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мн.: БелЭн, 1997. Т. 5. С. 38.

3.     Гарагляд Харытон Сцяпанавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. Мінск : БелСЭ, 1983. Т. 1. С. 557.

4.     Горегляд Харитон Степанович // Ветеринарная энциклопедия : в 6 т. Москва, 1969. Т. 2. Стб. 582.

5.     Академик АН БССР Харитон Степанович Горегляд : к 100-летию со дня рождения / Н. А. Ковалев, А. А. Богуш, В. Я. Линник // Весцi Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. 1998. № 2. С. 94–95.

6.     Акадэмік АН БССР Харытон Сцяпанавіч Гарагляд : (да 90-годдзя з дня нараджэння) / А. А. Богуш, У. Я. Ліннік, В. М. Лемеш // Весцi АН БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук. 1988. № 3. С. 115–116.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1217 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Красавік 2020 12:10