Панядзелак, 24 Сакавік 2014 10:47

1 лістапада 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1953) Васіля Мікалаевіча Туміловіча, краязнаўца, фалькларыста

Васіль Мікалаевіч Туміловіч нарадзіўся 1 лістапада 1953 года ў вёсцы Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў рабочай сям’і.

 

Пасля вяртання са службы ў Савецкай Арміі Васіль некаторы час працаваў будаўніком, затым вучыўся ў Ленінградскай духоўнай семінарыі. Пасля яе заканчэння Васіль Мікалаевіч служыў святаром у розных прыходах Брэстчыны (1980–1988).

Кар’ера рэлігійнага дзеяча не складалася, і Васіль Туміловіч пакідае святарскую дзейнасць. Спачатку быў рознарабочым, а затым вярнуўся ў Лунінец і ўладкаваўся на працу ў школу гісторыкам, адначасова вучыўся на гістарычным факультэце Магілёўскага ўніверсітэта, які скончыў у 2000 годзе. Пасля працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 3 г. Лунінца.

Праца ў школе адкрыла перспектыву заявіць пра сябе як пра краязнаўцу і фалькларыста. В. М. Туміловіч стаў актыўна выступаць у друку, удзельнічаць у навукова-практычных канферэнцыях розных рангаў, у тым ліку і міжнародных. У гэты час была завершана і надрукавана ў Лунінцы яго праца “Возрождение забытого имени. Жизнь и деятельность Софьи Прорвич (1860 – около 1937)”.

У 2002 годзе Васіль Туміловіч канчаткова пакідае працу ў школе і зноў вяртаецца да святарскай дзейнасці (прыход Шышова на Камянеччыне). Як і раней, займаецца краязнаўчай дзейнасцю, пераважна запісвае фальклор. Ім запісана каля 400 адзінак тэкстаў вуснай народнай творчасці. Сярод фальклорных жанраў аддае перавагу легендам і паданням. Сам краязнаўца лічыць сваім набыткам легенды пра Грыневічаў вір і пра Юдаліху. Беларуская акадэмія мастацтваў дала высокую ацэнку фальклорным запісам В. М. Туміловіча.

В. М. Туміловіч актыўна прапагандуе свае набыткі ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку. Ён удзельнік 3-х рэспубліканскіх, 5-ці міжнародных навукова-практычных канферэнцый, складальнік і аўтар 8-мі кніг, сааўтар 5-ці навуковых зборнікаў. Дзве яго кнігі прысвечаны Камянецкаму раёну: зборнік “Фальклор Камянецкага раёна (Брэст, 2009), “Историческиий очерк Новицкович и деревень сельсовета” (Брест, 2011). Шэраг публікацый быў надрукаваны ў часопісе “Гістарычная брама”, некалькі артыкулаў надрукаваны ў “Пшэглёндзе Праваслаўным” (Варшава).

Водгукі на публікацыі В. М. Туміловіча змяшчаліся ў газетах “Вечерний Брест”, “Брестский курьер”, “ЛіМ,” “Рэспубліка”. Найбольш цесна супрацоўнічае з газетай “Информ-прогулка” (Лунінец).

На цяперашні час Васіль Мікалаевіч працуе ў СВК “Дварэцкі” электрыкам.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бабута Алена Уладзіміраўна, гал.бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.     Туміловіч, В. Са Шчыттом ці на шчыце, або Ян Шчытт ваюе / Васіль Туміловіч // Лунінецкі сшытак № 11 : з даследаванняў лунінецкіх краязнаўцаў. Лунінец : Творчы клуб “Лунінецкая муза”. Лунінецкі краязнаўчы музей, 2011. С. 10–13.

2.     Туміловіч, В. Грамадска-палітычнае жыццё Кажан-Гарадка ў часы польскай улады / Васіль Туміловіч // Лунінецкі сшытак № 8 : з даследванняў лунінецкіх краязнаўцаў. Лунінец : творчы клуб “Лунінецкая муза”, 2011. С. 9–12.

3.     Туміловіч, В. Аб тайнай экспазітуры паліцыі ў былым Лунінецкім павеце / Васіль Тумловіч // Лунінецкі сшытак № 8 : з даследванняў лунінецкіх краязнаўцаў. Лунінец : творчы клуб “Лунінецкая муза”, 2011. С. 7–8.

4.     Туміловіч, В. Аб некаторых асаблівасцях мясцовых гаворак Кажан-Гарадка, Дрэбска, Ракітна, Цны (мазырскай (усходне-палескай) дыялектнай групы) / Васіль туміловіч // Лунінецкі сшытак № 3–4 : матэрыялы трэціх і чацвертых Лунінецкіх краязнаўчых чытанняў 13 снежня 2003 г. і 26 снежня 2004 г. Лунінец : Лунінецкі раённы краязнаўчы музей, 2005. С. 4–7.

5.     Папяровыя сведкі мінулага / пер. з пол. мовы В. М. Туміловіч // Лунінецкі сшытак № 5 : з даследванняў лунінецкіх краязнаўцаў. Лунінец : Лунінецкі раённы краязнаўчы музей, 2005. С. 6–14.

6.     Туміловіч, В. З фальклорных крыніц Кажан-Гарадка / Васіль Туміловіч. Брэст : Наша Вежа, 2003. 48 с.

7.     Туміловіч, В. Гаспадарчыя і сацыяльна-бытавыя матывы ў калядках Кажан-Гарадка / Васіль Туміловіч // Лунінецкі сшытак № 2 : матэрыялы другіх Лунінецкіх краязнаўчых чытанняў 7 снежня 2002 г. / ред. В. Жилко. Лунінец : Лунінецкі раённы краязнаўчы музей, 2003. С. 25–27.

8.     Тумилович, В. Был ли ренессанс православной литературной деятельности в Западной Белоруссии в 1918–1939 гг.? / Василий Тумилович // Лунінецкі сшытак № 2 : матэрыялы другіх Лунінецкіх краязнаўчых чытанняў 7 снежня 2002 г. / ред. В. Жилко. Лунінец : Лунінецкі раённы краязнаўчы музей, 2003. С. 3–11.

9.     Раман Афтаназы. Гісторыя рэзідэнцый на былых ускраінах Рэчы Пасталітай : пер. з пол. мовы В. М. Туміловіч // Лунінецкі сшытак № 2 : матэрыялы другіх Лунінецкіх краязнаўчых чытанняў 7 снежня 2002 г. Лунінец : Лунінецкі раённы краязнаўчы музей, 2003. С. 27–32.

10.                       Туміловіч, В. Лунінеччына паміж адступленнем савецкіх войск і нямецкай акупацыяй: крызіс улад і пачатак калабаранцкіх настрояў (22 чэрвеня – 10 ліпеня 1941 года) : даклад на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “22 чэрвеня 1941 г. – пачатак савецка-германскай вайны: стан і праблемы ў беларускай і замежнай гістарыяграфіі”. Мінск, май 2001 / Васіль Туміловіч // Лунінецкі сшытак № 1. Лунінец, 2002. С. 17–23.

11.                       Тумилович, В.  Возрождение забытого имени… : Жизнь  и деятельность Софии Прорвич (1860 – ок. 1937), православной писательницы / Василий Тумилович. Лунинец, 2001. 42 с. (альманах “Лунинецкая муза”; № 5).

12.                       З юбiлеем! : [да 60-годдзя краязнаўцы В. М. Тумiловiча] // Информ-прогулка (Лунинец). 2013. 31 окт. (№ 44). С. 15.

13.                       Зарэцкая, В. Васіль Туміловіч (1953) // Зарэцкая, В. Зарунела літаратурная ніва… / Вера Зарэцкая. Лунінец, 2008. С. 18–19. (Літаратурныя старонкі гісторыі Лунінеччыны : дадатак да альманаха “Лунінецкая муза”).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1616 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 15:18