Аўторак, 13 Май 2014 12:47

21 студзеня 2014 г. – 55 гадоў з дня нараджэння (1959) Аляксандра Аляксандравіча Фалея, мастака, лаўрэата Міжнароднага біенале графікі (2004), члена Міжнароднай акадэміі графікі

Аляксандр Аляксандравіч Фалейнарадзіўся 21 студзеня 1959 года ў вёсцы Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

 

Алесь Фалей маляваў заўсёды, пачынаў з афрмлення розных плакатаў і аб’яў, потым стаў пісаць прыроду, хадзіць на эцюды, у выніку вырашыў вучыцца прафесійна. У 1992 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці дызайнер адзення.

У час вучобы захапіўся жывапісам, потым асвоіў іншыя тэхнікі выяўленчага мастацтва. Працуе ў тэхніцы жывапісу, графікі, скульптуры, ручнога ткацтва, інсталяцыі, арт-аб’екту, мастацкага кавання і інш. З 1986 года Алесь Фалей ўдзельнічаў у больш за 90 выставах, 15 з якіх былі персанальнымі.Першая персанальная адбылася ў 1992 годзе ў Баранавічах, дзе ён жыве. Выставы мастака праходзілі ў Мінску, Брэсце, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Пскове, Віцебску, а таксама ў Польшчы, Германіі, Саудаўскай Аравіі, Францыі, Літве, Шатландыі, Ірландыі, Аўстрыі.

Алесь Фалей вельмі шматгранны і дынамічны, што характэрна для сапраўднага таленту. У неспакойны рытм каляровых плям мастак уплятае словы, назву работы, але часцей за ўсё свой творчы псеўданім Мірон. У многім Алесь Фалей блізкі пошукам мастакоў ХХ стагоддзя, але ён прывівае заходняму абстрактнаму экспрэсіянізму адчайны і бесшабашны славянскі тэмперамент. Парой здаецца, што ў работах мастака гучаць заліхвацкія этнічныя мелодыі. Кожная работа – гэта таямнічасць, загадка. Гэта не проста зямля і неба. Гэта штосьці паміж імі, не матэрыяльнае, але ўзвышанае і захапляючае. У кожнай рабоце настрой, яго карціны па-за часам.

Аляксандр Аляксандравіч з’яўляецца лаўрэатам конкурсу “Art-Mark”, першай выставы візуальных мастацтваў у Віцебску (1992). Удзельнічаў у пленэры, прысвечаным памяці мастака Мікалая Селешчука (Брэст, 2002), у міжнародным фестывалі брутальнага мастацтва “Барэй” (Санкт-Пецярбург, 2003), у рэспубліканскім пленэры, прысвечаным 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды (Іванаўскі р-н, 2006).

Алесь Фалей – член творчага аб’яднання “Аршыца” (1991), член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.У 2004 годзебыў прыняты ў члены Міжнароднай акадэміі графікі (Санкт-Пецярбург).

На міжнароднай біенале графікі (Манеж, Санкт-Пецярбург, 2004) Аляксандр Фалей атрымаў першую прэмію і медаль у намінацыі “Станковая графіка”.У 2006 годзе на XIV Міжнародным фестывалі мастацтваў “Майстар Клас” яму было прысвоена званне Майстра.

Работы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Беларусі (Мінск, Брэст, Орша, Баранавічы), у музеі Марка Шагала ў Віцебску, у музеі “Эрарта” ў Санкт-Пецярбургу, універсітэце візуальных мастацтваў (г. Корк, Ірландыя), у прыватных калекцыях у Расіі, ЗША, Францыі, Германіі, Шатландыі, Фінляндыі, Турцыі, Канады, Ізраіля, Літвы.

Кола прыхільнікаў творчасці Алеся Фалея ўвесь час пашыраецца, дзверы яго дома, якім пабудаваў ён сам, заўсёды расчынены для сяброў. Мастак заўсёды на віду, ён удзельнік многіх выстаў, мастацкіх пленэраў і праектаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, гал. бібліёграф

 

1.     Аляксандр Фалей : [“Яны ідуць”] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 130–131.

2.     Фалей Александр Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск : БелЭн, 2009. Кн. 2. С. 430.

3.     Александр Фалей : [«Красная дорога»] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 124–125.

4.     Валасюк, Л. Паміж небам і зямлёю… мастакоўскі дух : [аб выставе А. Фалея да 50-годдзя мастака ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ] / Леанід Валасюк // Народная трыбуна. 2009. 28 лют. (№ 9). С. 10.

5.     Микрюков, А. Мир + он = Мирон : [об открытии выставки А. Фалея «Между небом и землёй» в выставочном зале ОКЦ] / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2009. 26 февр. (№ 9). С. 9.

6.     Фалей, А. “Мару стварыць работу сусветнага масштабу” / Алесь Фалей ; гутарыў Р. Гарбачоў // Intex-press (Барановичи). 2009. 5 февр. С. 12.

7.     Кунцевич, О. Вспоминая “Каляровыя вандроўкi” : [об открытии выставки Я. Романовича, О. Гайдукович и А. Фалея в выставочном зале ОКЦ] / Ольга Кунцевич // Вечерний Брест. 2008. 15 февр. С. 12.

8.     Гармель, Е. Цветные странствования : [об открытии выставки
Я. Романовича, О. Гайдукович и А. Фалея в выставочном зале Брестского ОКЦ] / Елена Гармель // Заря. 2008. 12 февр. С. 5.

9.     Белы, А. Алесь Фалей прызнаны майстрам і ў Піцеры / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2006. 13 июля. С. 4.

10.                       Літоўчык, А. Там, дзе жыў Шагал… : [аб адкрыцці выставы графікі
А. Фалея ў Арт-цэнтры пры музеі Марка Шагала ў Віцебску] / Алесь Літоўчык //
Intex-press (Барановичи). 2006. 16 февр. С. 4.

11.                       Белы, А. Ураджайны сакавік : [аб выставах А. Фалея ў Аўстрыі, Расіі і Францыі] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2005. 10 марта.
С. 4.

12.                       Белы, А. Няпроста жыць між небам і зямлёй : [аб выставе А. Фалея ў адной з галерэй Мінска] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2004. 11 нояб. С. 4.

13.                       Белы, А. Еднасць душ і мастацтва памкненняў : [аб выставе Антаніны, Генадзя і Алеся Фалеяў у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск)] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2003. 17 апр. С. 4.

14.                       Белы, А. Нашы ў Піцеры : [аб персанальнай выставе А. Фалея ў адной з галерэй Санкт-Пецярбурга] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2002. 7 марта. С.3.

15.                       Белы, А. Сям’я творцаў прадстаўляе… : [аб выставе мастакоў Фалей (Алесь, Алёна і Сафія) у гімназіі № 1] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2002. 14 февр. С. 3.

16.                       Загадская, Г. Работы его необычны : [о выставке А. Фалея в выставочном зале Барановичского краеведческого музея] / Г. Загадская //Intex-press (Барановичи). 2000. 20 апр. С. 2.

17.                       Белый, А. Покой на земле и небесах : [о творчестве художника
А. Фалея] / А. Белый // Буг. СЭЗ Брест. 1999. № 7–8. С. 36–37.

18.                       http://www.kollerarthouse.ru/faley1.html

19.                       http://www.brestobl.com/hudoz/hudoz/hud15.htm

20.                       http://www.pskov.org.ru/art/onbastion/archive/3/3.htm

21.                       http://bug.by/rubriki/aleksandr-falei

22.                       http://shop.erarta.com/ru/shop/artists/detail/42fa91ca-f356-11e1-be74-8920284aa333/

23.                       http://www.interfax.by/event/36244

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1276 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 15:52