Аўторак, 03 Чэрвень 2014 16:14

5 красавіка 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Макарэвіча (1939), заслужанага архітэктара Беларусі

Леанід Васільевіч Макарэвіч нарадзіўся 5 красавіка 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1957 годзе скончыў Быценьскую сярэднюю школу. Адслужыў тры гады ў Савецкай Арміі. У 1964–1969 гадах – студэнт факультэта архітэктуры Беларускага палітэхнічнага інстытута. Пасля Леанід Макарэвіч працаваў галоўным спецыялістам па архітэктуры ў Баранавіцкім архітэктурна-канструктарскім аддзеле № 3 інстытута “Брэстграмадзянпраект”.

Асноўныя работы Леаніда Васільевіча Макарэвіча: кінатэатр «Кастрычнік» у г. Баранавічы (1970), Дом Саветаў (1973), шматкватэрныя жылыя дамы (1977, 1982, 1989), Дом піянераў, будынак упраўлення КДБ (1984), школа ў пасёлку Жамчужны Баранавіцкага раёна (1985), гасцініца Брэсцкага аблвыканкама (1986), царква Святых Жон-Міраносіц у Баранавічах (1990), капліца храма святых Жон-Міраносіц (2013), царква Аляксандра Неўскага (1996).

З 1983 года Л. В. Макарэвіч з’яўляецца членам Саюза архітэктараў Беларусі.

Вялікую работу Л. В. Макарэвіч правёў па праектаванню праваслаўных храмаў Беларусі. У 1992 годзе – царква прападобнага Серафіма Сароўскага ў г. Белаазёрску Бярозаўскага раёна, у в. Святая Воля Івацэвіцкага раёна Свята-Крыжаўзвіжанская царква; царква ў гонар абраза Божай Маці ў г. Івацэвічы; сабор у імя святога пакутніка Фёдара Цірана ў Пінску (1992); новы праект Спаса-Праабражэнскага сабора ў Дзятлава (1999); Свята-Міхайлаўская царква, Свята-Петра-Паўлаўская царква ў г. Бяроза (2003); Свята-Духаўская царква ў Гатава, Мінскі раён; Свята-Аляксандра-Неўская царква ў Баранавічах; у Ганцавічах царква ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага; Свята-Ільінская царква ў Баранавіцкім раёне в. Адахаўшчына; Свята-Георгіеўская царква ў в. Вычулкі; Спаса-Праабражэнская царква ў Светлагорску; царква ў гонар Усіх Святых у г. Ліда; Пінскі Сабор у імя святога пакутніка Фёдара Цірана.

Леанід Васільевіч вялiкi асабiсты ўклад унёс у развiццё архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Беларусі, за што яму было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь” (1999). Лаўрэат дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”, якая была прысуджана за выдатную работу па аднаўленні храмаў і распрацоўцы новых праектаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Джэжора Людміла Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.     Макаревич Леонид Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 616.

2.     Макарэвіч Леанід Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. – С. 530.

3.     Гребенчук, С. К. Макаревич Леонид Васильевич / С. К. Гребенчук, А. А. Полонский // Академики Брестчины. Брест : ОАО «Брест. Типография», 2003. С. 215.

4.     «Аб прысваеннi С. П. Крывашэеву, Л. В. Макарэвiчу, А. С. Пархуту i I. I. Фралову ганаровага звання “Заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь”» : Указ Президента Республики Беларусь от 2 июля 1999 г. № 354 // – Режим доступа: http://pravo2008by.narod.ru/time60/
lav60513.htm. – Дата доступа: 2008.

5.     Праваслаўная архітэктура Беларусі / Цэнтр духоўнай асветы і сацыяльнага служэння беларускага экзархата ; Aрхітэктар: «Макарэвіч Л.В.», 2008–2014. – Рэжым доступа: http://hram.by/
architects/view/2

6.     http://ais.by/biografia/12078

7.     http://bug.by/rubriki/leonid-makarevich

8.     http://sobor.by/page/Hram_v_pamyat_voinov_afgantsev_osvyashchen_v_Brestskoy_oblasti

9.     http://www.levonevski.net/pravo/razdel1/num4/1d463.html

10.                       http://old.bankzakonov.com/d2008/time60/lav60513.htm

11.                       http://byten.ivacevichi.edu.by/ru/main.aspx?guid=1391

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1268 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Красавік 2020 14:39