Чацвер, 10 Ліпень 2014 12:03

15 мая 2014 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Наталлі Арсенцьеўны Чорнагаловай (1954), мастачкі

Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова нарадзілася 15 мая 1954 года ў горадзе Жыткавічы Гомельскай вобласці.

 

У 1976 годзе закончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 1982 годзе – мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1976–1982 гадах Наталля Арсенцьеўна выкладала ў Брэсцкай дзіцячай мастацкай школе.

Працуе ў станкавым жывапісе і акварэлі ў жанры пейзажу, нацюрморта, партрэта і ў станкавай графіцы. Асноўныя творы: палотны “Раніца”, “Экспрэсія”, “Чаканне”, “Імправізацыя”, “Пяшчота”, “Гарачы поўдзень”, “Акт”, “Памяць”, “Трывога”, “Хвалі”, “Гурзуф”, “Марскі пейзаж”; акварэльныя лісты “Асоль”, “Каханая, не плач пра шчасце…”, “На золку”, “Кветкі ўначы”. Творы Н. Чорнагаловай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі і інш.

З 1976 года Наталля Арсенцьеўна ўдзельнічае ў мастацкіх абласных і рэспубліканскіх выставах (каля 120), правяла шматлiкiя персанальныя выставы ў Беларусі, Польшчы, Украіне, Англіі.

З 1989 года – член Беларускага саюза мастакоў.

Наталля Чорнагалова адрозніваецца манерай выканання жывапісных палотнаў, яе работы нагадваюць стыль экспрэсіянізму. Для іх характэрна грубая выразнасць, скажэнне формы і колеру як праява напружання адчування. Вялікае значэнне Наталля Чорнагалова надае колеру. Фарбы – сэнс яе жывапісу. Эфектная і эпатажная, яна стварае свае работы без палітры і пэндзля. Яскравыя карціны мастачка піша рукамі ў пальчатках, выціскаючы фарбы проста на палатно. Малюе без папярэдніх накідаў і эскізаў. Карціны яе нараджаюцца стыхійна, па-за рамкамі халоднай рацыянальнасці. Пейзажы і нацюрморты мастачка напаўняе бязмежнай радасцю захаплення прыродай, бессмяротнай сілай жыцця.

Наталля Арсенцьеўна любіць эпатаж, за гэта журналісты назвалі яе “жанчынай-вулканам”. На вернісажах яна дэкламуе вершы, у тым ліку ўласнага сачынення, малюе партрэты і робіць з гэтага шоу. Бывала, што перад пачаткам свайго вернісажу ездзіла на кані і запрашала прахожых наведаць экспазіцыю. Эпатаж мастачкі натхняе публіку да прыгожых рамантычных учынкаў.

Да 60-годдзя мастачкі ў выставачнай зале Брэсцкага грамадска-культурнага цэнтра была наладжана яе чарговая персанальная выстава “О Боге, о солнце, о любви…”

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.     Наталля Чорнагаловая : [“Ранiца”] // Мастакi Брэстчыны : альбом-каталог / аўтар-скл. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 146–147.

2.     Наталья Черноголова : [“Святая земля. Родина Адама Мицкевича”] // Художники Брестчины – 2002 : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 140–141.

3.     Наталья Черноголова : [“Утро”] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : Хелмон, 1997. С. 106–107.

4.     Чорнагалова Наталля Арсенцьеўна : [“Патрэт”] // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыкл. даведнік. Мінск, 1998. С. 591.

5.     Павлова, Л. Наталья Черноголова: “Я пишу холсты неистово…” / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2014. 22 мая (№ 21). С. 32.

6.     Гармель, Е. “О Боге, о солнце, о любви…” : Наталья Черноголова отметила своё 60-летие персональной выставкой / Елена Гармель // Заря. 2014. 17 мая. С. 9.

7.     Сидорук, Ж. «Я превращаюсь в коньяк» : Правила жизни Наталии Черноголовой / Жанна Сидорук // Брестская газета. 2011. 19 авг. С. 9.

8.     Гринчик, Т. “Я хочу вам понравиться…” : [о выставке живописи Н. Черноголовой в выставочном зале ОКЦ] / Тамара Гринчик // Брестский вестник. 2011. 18 авг. С. 8.

9.     Гармель, Е. “Я пишу на одних эмоциях” : [об открытии выставки живописи Н. Черноголоворй в выставочном зале ОКЦ] / Елена Гармель // Заря. 2011. 16 авг. С. 8.

10.                       Тумин, Ф. И кистью, и сердцем : [о вернисаже Н. Черноголовой в выставочном зале ОКЦ (15 мая)] / Фёдор Тумин // Брестский вестник. 2009. 21 мая. С. 7.

11.                       Парадоксы экспрэсіянізму : [аб выставе Н. Чарнагаловы ў Мінску] // Мастацтва. 2009. № 4. С. 5.

12.                       Мушницкий, А. Я всё равно покорю мир! : [о творческой поездке Н. Черноголовой в Англию] / Александр Мушницкой // Брестский вестник. 2006. 9 нояб. С. 8.

13.                       Мушницкий, А. А я еду, а я еду за туманом… : [о персональной выставке Н. Черноголовой в Центральной библиотеке Манчестера (Англия)] / Александр Мушницкий // Вечерний Брест. 2006. 20 окт. С. 12.

14.                       Гринчик, Т. Какие краски у любви : [о выставке живописи Н. Черноголовой в выставочном зале ОКЦ] / Тамара Гринчик // Брестский вестник. 2006. 6 июля. С. 7.

15.                       Черноголова, Н. «Дарите перья радуги любимым целый год!» / Наталья Черноголова ; монолог записала Алла Казакова // Брестский курьер. 2005. № 3. С. 23.

16.                       Лазарчук, М. “Наталья воспевает полотно, горя в огне” : [о брестской художнице Н. Черноголовой и её творческой поездке в Англию] / Марина Лазарчук // Брестский вестник. 2005. № 22. С. 7.

17.                       Гринчик, Т. “Я полна огня” : [о творчестве брестской художницы Н. Черноголовой] / Тамара Гринчик // Брестский вестник. 2005. 22 февр. С. 8.

18.                       Лазарчук, М. “Наталья воспевает полотно, горя в огне” / М. Лазарчук // Брестский вестник. 2005. № 22. С. 7.

19.                       Глущенко, Т. Англия пала к холстам : [о выставке живописи Н. Черноголовой; о творческой работе художницы в Англии] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2005. 14 окт. С. 8.

20.                       Черноголова, Н. «Каждый день чувствую себя королевой…» : [брестская художница о своём творчестве] / Наталья Черноголова ; беседовала Алла Казакова // Минский курьер. 2004. 23 окт. С. 4.

21.                       Корсаков, А. Наталья Черноголова и её человечество / А. Корсаков // Брестский курьер. 2004. 13 мая. С. 3.

22.                       Жураўская, С. Ад нямецкага экспрэсіянізму – да Пікаса : [аб творчасці Н. Чорнагаловы] / С. Жураўская // Культура. 2004. 16–22 кастр. С. 7.

23.                       Черноголова, Н. “Каждый день чувствую себя королевой…” / Наталья Черноголова // Минский курьер. 2004. 23 окт. С. 4.

24.                       Беркут, О. Краски бурлят, как цунами : [о презентации выставки живописи Н. Черноголовой, организованной в выставочном зале к 50-летию художницы] / Ольга Беркут // Вечерний Брест. 2004. 26 мая. С. 6.

25.                       Климчук, В. Не спешите выносить приговор. Ищите музыку… : [о творчестве Н. Черноголовы] / Виталий Климчук // Заря. 2002. 12 марта.

26.                       Хокимова, А. Наталья Черноголова «засветилась» в «Спасёнке» : [о выставке художницы в музее «Спасённые художественные ценности»] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2002. 23 янв. С. 6.

27.                       “Буйство красок…”: Наталье Черноголовой : [стих.] // Волосюк, Л. Под знаком Стрельца : стихи / Леонид Волосюк. Брест, 2001. С. 14.

28.                       Архипова, А. «Без свечкi руку маю не пакiнь» : [о выставке живописи Н. Черноголовой] / Ада Архипова // Заря. 2000. 11 нояб. С. 4.

29.                       Цунами чувств по имени Наталья // Брестский курьер. 2000. № 46. С. 3.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 790 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Красавік 2020 12:40