Чацвер, 10 Ліпень 2014 12:06

4 чэрвеня 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Пятровіча Сакалова (1949), мастака

Анатоль Пятровіч Сакалоў нарадзіўся 4 чэрвеня 1949 года ў г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці).

 

У 1974 годзе Анатоль Сакалоў закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Л. К. Глебава, у 1985 годзе – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, вучыўся ў прафесара Гаўрылы Вашчанкі (1928–2014). Працуе ў станкавым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе. З 1984 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах.

Анатоль Пятровіч жыве ў Брэсце, з 1986 года працаваў у камбінаце “Мастацтва”, выкладаў малюнак у Брэсцкiм дзяржаўным тэхнiчным унiверсiтэце.

Асноўныя творы А. Сакалова: энкаўстыка “Нацюрморт” у Брэсцкім ГПТВ № 26, вітраж “Хлеб” у Брэсцкай раённай бальніцы, мазаіка фрыз у Брэсцкім ЗАГСе, роспіс у паліклініцы МУС г. Брэста, сграфіта ў Пінскай гарадской бібліятэцы, жывапісныя палотны “Лістапад”, “Апошні снег”, “Ружы”.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Творы Анатоля Сакалова знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі і прыватных калекцыях. У пастаяннай экспазіцыі Брэсцкага мастацкага музея дэмаструецца твор А. Сакалова “Партрэт маладога чалавека”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.     Анатоль Сакалоў : [“Сакавік”] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст, 2010. С. 110–111.

2.     Анатолий Соколов : [«Несущий раненую птицу»] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2001. С. 110–111.

3.     Сакалоў Анатоль Пятровіч : [вітраж у паліклініцы г. Брэста] // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 478.

4.     Анатолий Соколов : [витраж в поликлинике г. Бреста] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : Хелмон, 1997. С. 88–89.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1217 разоў Апошняя змена Чацвер, 02 Красавік 2020 10:56