Чацвер, 10 Ліпень 2014 12:17

2014 г. – 605 гадоў з пачатку фарміравання (1409) запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы

На зямлі ёсць нямала цудоўных тварэнняў прыроды, якія з’яўляюцца сімвалам цэлых краін. Для Беларусі такім сімвалам стала Белавежская пушча – адзін з самых старэйшых і тытулованных запаведнікаў у свеце, буйнейшы масіў старажытных лясоў з багацейшай флорай і фаўнай, адзін з важнейшых аб’ектаў прыроднай спадчыны Еўропы.

 

Белавежская пушча прайшла розныя перыяды станаўлення і развіцця. На працягу стагоддзяў гаспадары пушчы і адносіны да яе мяняліся. Белавежская пушча неаднаразова падвяргалася нашэсцю татараў і нямецкіх рыцараў, станавілася вотчынай і месцам палявання князёў, польскіх каралёў, рускіх цароў, якія наведваліся сюды цэлымі світамі. У выніку, над асобнымі відамі мясцовай фаўны навісла пагроза знішчэння.

Словазлучэнне «Белавежская пушча» ўпершыню з’явілася ў польскіх і літоўскіх граматах у 1409 годзе. Менавіта з такой назвай пушча ўвайшла ў гісторыю і вядома ўсяму свету. Гісторыя самой Белавежскай пушчы паходзіць з глыбінь вякоў. Упершыню аб гэтай мясцовасці і плямёнах (неўрах), якія насялялі берагі рэк Нарэў і Лясной, згадваецца ў «Гісторыі» Герадота (у V ст. да н. э.), а як старэйшы некрануты лес пушча згадваецца яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе 983 года.

З 1409 года Белавежская пушча вядома як ахоўная прыродная тэрыторыя. Князь Ягайла аб’явіў яе запаведнай, а права палявання пакінуў за сабой і сваім братам Вітаўтам. Для правядзення паляванняў было неабходна захаваць яе запаведны характар, для гэтага пушча была зябяспечана добрай сістэмай аховы, якая пастаянна ўдасканальвалася.

У 1413 годзе, калі адбылося аб’яднанне Літвы з Польшчаю, пушча перайшла ў польскае ўладанне. У гэты час былі ўстаноўлены строгія правілы аховы дзікіх жывёл, але польскія каралі Жыгімунд I, Стэфан Баторый, Аўгуст III – пераўтварылі пушчу ў месца сваіх паляванняў. У 1538 годзе пры Жыгімундзе I быў прыняты закон «Аб захаванні лясоў і паляванні», а ў 1541 годзе ўтвораны паляўнічы заказнік для аховы зуброў. У 1557 годзе быў прыняты першы Лясны статут пушчы. З гэтага часу пачалося прамысловае асваенне багаццяў старажытнага лесу. У 1636–1641 гадах дзяржавай была праведзена рэвізія лясніцтваў, якая атрымала назву «Ардынацыя каралеўскіх пушчаў у лясніцтвах ВКЛ». Белавежская пушча была падзелена на тры ўчасткі: Арэшкаўскую, Дзмітраўскую, Фалеўскую. У выніку чаго, перагледжаны межы пушчы і правы карыстання яе багаццямі.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Белавежская пушча адыйшла да Расійскай імперыі. Пушча заставалася месцам палявання саноўных асоб, што прывяло да скарачэння пагалоўя жывёл, а мядзведзі і бабры былі знішчаны зусім. У 1802 годзе Аляксандрам I выдадзены ўказ аб забароне палявання на зубра, а з 1809 года стаў праводзіцца іх рэгулярны ўлік. У 1842–1847 гадах у пушчы было праведзена першае сур’ёзнае лесаўпарадкаванне. Яна была падзелена на 5 лясніцтваў, у склад кожнага з іх уваходзіла па 2 аб’езды і 12 абходаў. Вялася рэгулярная падкормка зуброў. У 1861–1862 гадах прайшло другое лесаўпарадкаванне, пасля якога пачаўся дасканалы ўлік ляснога фонду. У 1864 годзе з Германіі для далейшага развядзення завезены алені, якія да таго былі вынішчаны.

У 1888 годзе Белавежская пушча перайшла ва ўласнасць царскай сям’і, пасля чаго развіццё паляўнічай гаспадаркі значна актывізавалася. У XIXXXст. асабліва інтэнсіўнай стала тэма вырубкі лесу. Так, толькі ў 1839 годзе для марскога ведамства з пушчы вывезена 3000 найбольш буйных дубоў і сосен ва ўзросце не менш за 300–400 год. Вялікі ўрон нанеслі Першая сусветная і савецка-польская войны. Пушча аказалася ў зоне нямецкай акупацыі. Масава забіваліся жывёлы: былі знішчаны лані, рэзка скарацілася пагалоўе ласёў, касуль, аленяў, а ў 1919 годзе быў забіты апошні зубр.

У 1939 годзе Белавежская пушча ўвайшла ў склад БССР і на яе тэрыторыі быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны запаведнік «Белавежская пушча».

Больш за шэсць соцен гадоў мінула з таго часу, калі ў Белавежскай пушчы быў устаноўлены запаведны рэжым. Пры адным згадванні аб пушчы, у кожнага ўзнікае вобраз самой Прыроды, Чысціні, Існасці і бязмежнасці Часу.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна, гал. бібліёграф

 

1.     Белавежская пушча : вытокі запаведнасці : матэрыялы беларус.-пол. навук. нарады «Аб устанаўленні даты ўвядзення запаведнага рэжыму на тэрыторыі Белавежскай пушчы», 24 лістап. 2006 г., Нац. парк «Белавежская пушча», в. Камянюкі (Беларусь) / Дзярж. прыродаахоўн. установа «Нац. парк “Белавежская пушча”». 2-е выд. Брэст : Альтэрнатыва, 2008. 104 с. : іл.

2.     Белавежская пушча = Беловежская пуща = BelovezhskayaPushcha : [фотаальбом] / уклад. В. Гардзей. 2-е выд. Минск : Литература и Искусство, 2007. 159 с. : фат.

3.     Белавежская пушча // Памяць: Камянецкі раён. Мінск, 1997. С. 47–65.

4.     Белавежскае дзіва = Belovezhskymiracle: да 600-годдзя ўсталявання запаведнага рэжыму Белавежскай пушчы : фотаальбом / [уклад. і аўт. тэксту І. І. Бышнёў, М. Д. Чэркас]. Мінск : Беларусь, 2009. 309 [2] с. : фат.

5.     Карцов, Г. П. Беловежская пуща, 13821902 : исторический очерк / Георгий Карцов. Минск : Беларусь, 2007. 295 с. : ил.

6.     Семаков, В. Мечта о первобытном лесе / Вячеслав Семаков, Валерий Риппергер. Брест : Альтернатива, 2009. 368 с. : ил.

7.     Семаков, В. В. Беловежская пуща: страницы истории / В. В. Семаков, Н. Д. Черкас. Брест : Альтернатива, 2007. 100 с., [4] л. цв. ил. : фот.

8.     Семаков, В. В. Беловежская пуща, 19022002 / В. В. Семаков. Минск : Ураджай, 2002. 230, [2] с. : ил.

9.     Атрощенко, В. Беловежская пуща: зона заповедности увеличена / Виктория Атрощенко // Заря. 2013. 1 окт. С. 8.

10.                       Павловский, Б. Ягайло: свой среди своих : [польский король Ягайло в истории Беловежской пущи] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2012. 2628 дек. С. 7.

11.                       Доўнар, А. Белавежская пушча ў XVIXVIII стст.: асноўныя вехі гісторыі / А. Доўнар // Беларускі гістарычны часопіс. 2010. № 6. С. 3–17.

12.                       Гілевіч, М. Запаведны напеў : Белавежская пушча: шлях праз стагоддзі / М. Гілевіч // Беларуская думка. 2009. № 10. С. 108–113.

13.                       Чулицкий, С. Беловежская летопись // Вокруг света в Беларусь. 2009. № 9. С. 3845.

14.                       Борисов, О. Беловежская пуща – летопись длиною в 600 лет / Олег Борисов // Родная прырода. 2009. № 2. С. 14–16.

15.                       Бачай, В. Шэсць стагоддзяў запаведнасці / В. Бачай // Навіны Камянеччыны. 2009. 7 кастр.

16.                       Літвінаў, М. Запаведную частку Белавежскай пушчы павялічаць больш чым удвая / М. Літвінаў // Звязда. 2009. 17 лют.

17.                       Хлыстун, Л. Белавежская біясфера / Лілія Хлыстун // Беларусь. 2007. № 7. С. 38–40.

18.                       Бамбиза, Н. Новые страницы истории Беловежской пущи: места заповедные / Н. Бамбиза // Народная газета. 2007. 9 лістап. С. 12.

19.                       Бурак, З. Таямнічы свет Белавежскай пушчы: у запаведным краі шануюць мінуўшчыну, не губляюцца ў сучаснасці і маюць вялікія планы на перспектыву / З. Бурак // Звязда. 2007. 22 снеж. С. 2, 7.

20.                       Краўчук, Р. Белавежская пушча: учора і сёння / Р. Краўчук // Навіны Камянеччыны. 2006. 23 верас. С. 7–8.

21.                       Ломсадзе, Л. Заповедная даль Беловежи / Лилия Ломсадзе ; фото Петра Костромы // Беларуская думка. 2003. № 5. С. 179–185.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1598 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 11:41