Аўторак, 17 Чэрвень 2014 00:00

17 чэрвеня 2014 г. – 80 гадоў з часу стварэння (1934) ў Бярозе-Картузскай канцлагера для ізаляцыі ліц, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці

Канцэнтрацыйны лагер у мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер горад Бяроза Брэсцкай вобласці) быў створаны ўладамі Польскай Рэспублікі 17 чэрвеня 1934 года. Выкарыстоўваўся ў якасці месца пазасудовага інтэрнавання праціўнікаў кіруючага рэжыму. У ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» камуністы, дзеячы яўрэйскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў, польскія палітычныя апаненты Юзэфа Пілсудскага.

З прыходам да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту 1926 года Ю. Пілсудскага ў Польшчы ўсталяваўся аўтарытарны рэжым, вядомы як «санацыя» (sanacja – «аздараўленне»), які складаецца ў «аздараўленні» грамадскага жыцця краіны шляхам згортвання дэмакратычных інстытутаў, абмежаванні правоў парламенту і ўмацавання выканаўчай улады. Палітычная апазіцыя пераследвалася прававымі сродкамі і сілавымі метадамі. У адносінах да нацыянальных меншасцяў праводзілася палітыка «культурнага падаўлення», якая восенню 1930 года перарасла ў масавыя рэпрэсіі супраць украінскага насельніцтва Галіцыі і Валыні («Пацыфікацыя»). Падраздзяленні паліцыі і арміі былі ўведзены ў больш чым 800 вёсак, было арыштавана больш за 2 тысячы чалавек, ліквідаваны ўкраінскія арганізацыі, спалена каля 500 дамоў. У 1932 годзе Ліга Нацый асудзіла дзеянні польскага ўрада ў адносінах да ўкраінскага насельніцтва.

15 чэрвеня 1934 года баевіком АУН быў забіты міністр унутраных спраў Браніслаў Перацкі. Праз два дні прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі выдаў распараджэнне аб стварэнні лагера ў Бярозе-Картузскай. У лагеры дазвалялася ўтрымліваць людзей да трох месяцаў без суда, выключна па адміністратыўным рашэнні паліцыі або кіраўніка ваяводства. Адміністрацыя лагера мела права дадаць тэрмін (г. з. пакінуць зняволенага на паўторныя тры месяцы), чым даволі часта карысталася. Зняволенага маглі вызваліць датэрмінова пры адмове ад «антыдзяржаўнай дзейнасці» і падпісанні спецыяльнага абавязка.

Нягледзячы на пратэсты палітычных сіл, якія выступалі супраць рэжыму «санацыі», лагер працягваў існаваць, стаўшы месцам заключэння прадстаўнікоў левых арганізацый і актывістаў этнічных меншасцяў – украінцаў, беларусаў, рускіх, яўрэяў.

Лагер размяшчаўся ў колішніх ваенных Чырвоных казармах, меў драцяныя агароджы з кулямётнымі вышкамі па перыметры. Арыштанты насілі палатняную вопратку, на нагах – драўляныя чаравікі. У невялікія камеры з цэментавай падлогай набівалі па 40 чалавек. Каб зняволеныя не садзіліся, падлогу пастаянна палівалі вадой. Ім забаранялася размаўляць. Доляй вязняў была знясільваючая праца і галодны паёк. Жорсткае абыходжанне з боку лагернай адміністрацыі было нормай.

З моманту заснавання да 1 снежня 1934 года камендантам лагера быў Баляслаў Грэффнер, затым да яго закрыцця Ёзэф Камала-Курганскі. Колькасць зняволеных вагалася ад 100 да 900 чалавек. Да 1 верасня 1939 годапраз лагер прайшло каля 3000 чалавек (дакументы гэтых зняволеных захаваліся і знаходзяцца ў Брэсцкім абласным архіве). Пасля нападу Германіі польскія ўлады пачалі масавую ізаляцыю грамадзян нямецкай нацыянальнасці, членаў украінскіх і беларускіх нацыянальных арганізацый, былых членаў Кампартыі Польшчы, Кампартыі Заходняй Беларусі і Кампартыі Заходняй Украіны. У лагер было дастаўлена ад 1,5 да 2 тысячасоб нямецкай нацыянальнасці (у тл. каля 500 жанчын), ад 3 да 5 тысяччленаў украінскіх арганізацый. У гэты перыяд (118 верасня) дакументацыя або не вялася, або была знішчана. Агульную колькасць зняволеных за ўвесь перыяд існавання лагера можна ацаніць ў 810 тысяччалавек.

У канцы верасня 1939 года зняволеныя, якія змяшчаліся ў Бярозе-Картузскай, былі вызвалены Чырвонай Арміяй.

У 1962 годзе на тэрыторыі былога лагера ўстаноўлены помнік (рэстаўрыраваны ў 1996 г.).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. В. С. Віскова, галоўны бібліёграф, К. А. Ляўковіч, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

1. Берёза-Картузский концентрационный лагерь // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 358.

2. Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 170–171.

3. Концлагерь в Берёзе-Картузской : 1934–1939 гг. : фотоальбом / авт. текста Т. Слесарук. Минск : Творческая студия «Фото и жизнь» Союза журналистов БССР, 1972.

4. Берёза. Концентрационный лагерь ; Свидетельствуют документы ; Такое не забывается : из воспоминаний С. А. Трутько // Память : историко-документальная хроника Берёзовского района. Минск, 1987. С. 83–96.

5. Из воспоминаний И. С. Бурака о заключении в концлагере Картуз-Берёза ; Из воспоминаний И. И. Кунцевича о заключении в концлагере Картуз-Берёза ; Из воспоминаний Н. Ф. Лысюка о заключении в концлагере Картуз-Берёза // Польша – Беларусь (1921–1953) : сборник документов и материалов. Минск, 2012. С. 182–197.

6. Гаврилюк, А. А. Песни из Берёзы / А. А. Гаврилюк ; пер. с укр. ; сост. и вступ. ст. В. Беляева. Москва : Молодая гвардия, 1954. 208 с.

7. Место Берёза-Картузского концентрационного лагеря // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 114.

8. Билевич, О. И. Концентрационный лагерь в г. Берёза-Картузская в контексте санационного режима / О. И. Билевич // Осень 1939 года: коренной перелом в судьбе белорусского народа : материалы региональной научно-практической конференции, посвященноё 70-летию воссоединения Западной Беларуси. Брест, 2009. С. 14–18.

9. Лицкевич, О. Концлагерь по-польски : Берёза-Картузская в воспоминаниях и документах / Олег Лицкевич // Беларуская думка. 2010. № 3 С. 78–85.

10. Они не стали на колени : сборник воспоминаний и документов о концлагере Берёза-Картузская / сост. В. Поссе, Л. Аржаева. Минск : Беларусь, 1966. 348 с.

11. Śleszyński, W. Obóz odosobnienia w Berezie Kartuskiej. 1934–1939 / Wojciech Śleszyński. Białystok : Dom Wydawniczy Benkowski, 2003. 151 s., il.

12. Polit, I. Miejsce odosobnienia w Berezie Kartuskiej w latach 1934–1939 / IreneuszPolit. Torun, 2003. 307 s.

13. Бренкович, С. Никто не забыт, ничто не забыто, или Конец существованию концентрационного лагеря в Берёзе-Картузской / С. Бренкович // Газета для вас (Івацэвічы). 2009. 18 верас. С. 13.

14. Селеня, Е. Нельзя замалчивать правду : [о Берёза-Картузском концентрационном лагере] / Евгений Селеня // Заря. 2009. 31 марта. С. 5.

15. Литвинович, Е. Тем, кто не стал на колени / Евгений Литвинович // Заря. 2009. 21 марта. С. 6.

16. Оремус, Ф. Воспоминания о Бернацком-Костке : [Вацлав Бернацкий-Костка – один из создателей Берёза-Картузского лагеря] / Ф. Оремус // Гістарычная брама. 2003. № 1. С. 36–37.

17. Крапивин, С. Не ставшие на колени : свидетельства узников концентрационного лагеря в Берёзе-Картузской / С. Крапивин // Советская Белоруссия. 1999. 17 сент. С. 3.

18. Владислав Гулевич. Берёза Картузская: забытая история польского концлагеря. – Режим доступа: http://www.fondsk.ru/news/2012/09/07/bereza-kartuzskaja-zabytaja-istorija-polskogo-konclagerja-16393.html

19. http://jk-mendeleev.ru/

20. http://fakty-o.ru/

21. http://www.liveinternet.ru/

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1576 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 10:49