Але перашкодай усяму стала Другая сусветная вайна. З 5 мая 1942 года Іван Данілаў – сувязны партызанскага атрада імя Шыша, а потым – імя Калініна брыгады імя Молатава Пінскага злучэння. Пазней разам з народнымі мсціўцамі ўдзельнічаў у баявых аперацыях: узрываў эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага, граміў гітлераўскія гарнізоны...
У ліпені 1944 года партызанскі атрад, у якім змагаўся з ворагам Іван Данілаў, злучыўся з рэгулярнымі часцяміЧырвонай Арміі. Далей для маладога байца пачаліся нялёгкія франтавыя шляхі-дарогі. Пры вызваленні горада Маладзечна ён быў цяжка паранены (прастрэлена правае лёгкае). Лячыцца давялося на працягу чатырох месяцаў у некалькіх шпіталях. I менавіта ў маскоўскім шпіталі Іван Данілаў цвёрда вырашыў пасля вайны набыць прафесію ўрача.
Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе паступіў у Пінскую фельчарска-акушэрскую школу, а ў 1949 годзе – у Мінскі медыцынскі інстытут. Па яго заканчэнні ў 1955 годзе маладога спецыяліста накіравалі ў Гродзенскую вобласць, дзе ён пачаў працаваць урачом Поразаўскай раённайбальніцы, быў галоўным урачом Поразаўскага раёна.
З 1958 года І. П. Данілаў – аспірант, а затым асістэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута. У 1961 годзе І. П. Данілаў скончыў аспірантуру, а ў 1962-ім абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Влияние хронического тонзиллита на состояние сосудистой системы».
У 1964 годзе яго прызначаюць дырэктарам Беларускага навукова-даследчага інстытутагематалогіі і пералівання крыві. Менавіта на гэтай пасадзе па-сапраўднаму разгарнулася навуковая і практычная дзейнасць Івана Пятровіча ў галіне медыцыны. Ён апантана працуе над праблемай удасканальвання метадаў стабілізацыікансервавання крыві,прызначанай для масавых пераліванняў, шмат увагі надае лячэнню апластычных анемій і гемафіліі. І. П. Данілаў упершыню ў Савецкім Саюзе прымяніў лячэбны плазмаферэз пры гемафіліі. Гэты метад не страціў свайго значэння і ў цяперашні час.
Творчая, навукова-абгрунтаваная дзейнасць на ніве медыцыны дала магчымасць І. П. Данілаву ў 1971 годзе абараніць доктарскую дысертацыю на тэму “Переливание крови, стабилизированной с помощью фосфатноцитратных целлюлозных сорбентов”. А ў 1974 годзе ён паспяхова прайшоў па конкурсу на вакантную пасаду загадчыка кафедры ўнутраных хвароб Мінскага медінстытута. Тут прафесар працягваў свае даследаванні па праблеме тромбафіліі і рэалогіі крыві пры інфаркце міякарду і хранічных захворваннях лёгкіх. У 1993 годзе Іван Пятровіч вярнуўся на працу ў НДІ гематалогіі і пералівання крыві.
І. П. Данілаў аўтар звыш 400 навуковых друкаваных прац, сярод якіх 6 манаграфій і 14 вынаходніцтваў. Падрыхтаваў 18 кандыдатаў і два доктары медыцынскіх навук. Выдаў брашуру «Гемафілія», у якой разглядаюцца сучасныя падыходы да лячэння прафілактыкі гэтага цяжкага захворвання.
Акрамя медыцынскіх кніг, Іван Пятровіч аўтар васьмі публіцыстычных: “Размышления западного белоруса” (2009), “Записки западного белоруса” (2011), “История не из учебника” (2012), “Ненужная война” (2013) і інш. У гэтых творах ён дзеліцца ўспамінамі аб Вялікай Айчыннай вайне, роздумам аб жыцці і лёсах беларусаў. 5 лістапада 2009 года І. П. Данілаў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Іван Пятровіч Данілаў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, шматлікімі медалямі. Жыве ў г. Мінску.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Драгічынскай раённай цэнтральнай бібліятэкай. Наталля Іванаўна Трыфанава, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
1. “Заря” // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 618–619.
2. Заря, 1945–1947 : [электронный ресурс; оцифров. воспр. комплекта газеты]. Брест, 2008. CD-ROM. 12 см.
3. Туров, В. След : художественно-документальные очерки / Владимир Туров ; [предисловие Александра Иванова]. Брест : Брестская типография, 2010. 279 с. : ил.
4. Заря, 40 лет. Брест, 1979. 18 с. : ил.
5. Суцько, П. П. Прызнанне ў любові роднай газеце / П. П. Суцько // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 597–598.
6. Калиберов, В. Ф. От сердца к сердцу : [бывший редактор газеты “Заря” рассказывает о борьбе партизан и подпольщиков Брестчины] / Василий Фёдорович Калиберов. Минск : Беларусь, 208 с. : ил. ; 6 л. ил.
7. Припотнев, А. “Заря” партизанская / А. Припотнев // Буг в огне : изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 212–217.
8. Сутько, П. Свети-сияй, моя «Заря»! / Пётр Сутько // Публицисты : [очерки] / сост. Л. С. Екель и др., Минск, 2000. С. 249–256; Нашчадкам слова застаецца / укл. Г. С. Тамашэвіч. Брэст, 2001. С. 17–24.
9. Из протокола № 4 заседания бюро Брестского обкома КП(б)Б о создании областной газеты «Заря» // Брест в 1939–1941 гг. : документы и материалы. Брест : Альтернатива, 2012. С. 194.
10. Постановление бюро Брестского обкома КП(б)Б «О работе редакции областной газеты «Зара» // Брест в 1939–1941 гг. : документы и материалы. Брест : Альтернатива, 2012. С. 197–198.
11. Костюк, Н. След на земле : [о книге воспоминаний о «Заре» и зарёвцах В. Туркова «След»] / Н. Костюк // Заря. 2014. 22 апр. С. 5.
12. Крейдич, М. С верой в будущее : [о зав. отделом писем и массовой работы газеты «Заря» Елене Николаевне Доброхотовой] / М. Крейдич // Брестский вестник. 2013. 5 сент. (№ 36). С. 12.
13. Сорокин, В. Ещё одна награда «Зари» : [о награждении грамотой Министерства обороны РБ] / В. Сорокин // Заря. 2013. 23 февр. С. 2.
14. Сутько Пётр Петрович : [некролог] // Заря. 2010. 11 дек. С. 2.
15. Сутько Пётр Петрович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 269.
16. Величко, В. «Мы живём, чтобы оставить след…» : Брестский журналист Владимир Туров выпустил книгу о бывших сотрудниках областной газеты “Заря” : [о книге В. Г. Туркова «След»] / Владимир Величко // Рэспублiка. 2011. 29 дек. С. 8.
17. Туров, В. «Товарищи, дайте Муриной мужа!..» : [о журналисте газеты «Заря» Измаиле Лазаревиче Аграновском] / Владимир Туров // Заря. 2009. 19 нояб. С. 5.
18. От “Рабочего” до “Зари” // Заря. 2009. 26 сент. С. 2.
19. Лосич, П. Привет из прошлого : в Бресте найдено удостоверение сотрудника «Зари» начала 40-х годов прошлого века / Павел Лосич // Заря. 2009. 13 июня. С. 1.
20. Туров, В. Такие разные, такие схожие : [о заместителях редакторов газеты «Заря»] / Владимир Туров // Заря. 2009. 5 мая. С. 7.
21. Лосич, П. Награды предпринимателям и журналистам : [«Заря» победила в конкурсе «На лучшее освещение предпринимательской деятельности в Брестской области»] / Павел Лосич // Заря. 2009. 28 марта. С. 2.
22. Туров, В. Его величество се-кре-та-ри-ат! : [об отв. секретаре газеты «Заря» Зиновии Борисовиче Ильевском] / В. Туров (старший) // Заря. 2009. 19 февр. С. 8–9.
23. Туров, В. Первый апрель – никому не верь, или Истина всегда дороже : [о журналисте газеты «Заря» Иване Андреевиче Левичеве (1913–1982)] / В. Туров (старший) // Заря. 2009. 15 янв. С. 7.
24. Туров, В. Колонковые мазки высокой пробы : [о художнике газеты «Заря» Александре Ивановиче Кожине] / Владимир Туров // Заря. 2008. 31 июля. С. 7.
25. Туров, В. Партизанское трио : [о сотрудниках газеты «Заря» Василии Калиберове, Александре Припотневе, Наталье Логвиновой] / Владимир Туров // Заря. 2008. 3 мая – 8 мая.
26. Туров, В. Каленчиц, каким я его знал : [о редакторе газеты «Заря» в 1959–1972 гг. Василии Александровиче Каленчице] / Владимир Туров // Заря. 2008. 9 февр.
27. Туров, В. След на лице эпохи : [о фотографе газеты «Заря» Евгении Макарчуке] / Владимир Туров // Заря. 2007. 22 сент. С. 5.
28. Громов, В. «Зарю» пригласили в Москву не случайно : [на ХII Междунар. проф. выставку СМИ «Пресса-2006»] / В. Громов // Заря. 2005. 29 нояб. С. 2.
29. Михаевич, М. Новоселье «Зари» : [о переезде редакции газеты в «Дом печати»] / Михаил Михаевич // Заря. 1983. 16 марта.