Чацвер, 14 Жнівень 2014 00:00

14 жніўня 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Георгія Сцяпанавіча Тамашэвіча (1939), паэта, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў

Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч нарадзіўся 14 жніўня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Долкінды Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У час калектывізацыі яго бацька быў першым старшынёй калгаса, потым – брыгадзірам.  

Са школьнага ўзросту Георгій Тамашэвіч захапляўся літаратурай, гэты імпэт накіроўвала ў патрэбнае русла настаўніца рускай філалогіі Зінаіда Лукінічна Роўба. Удзельнічаў ў літаратурных конкурсах, друкаваўся ў газетах “Піянер Беларусі”, “Чырвоная змена”, “Знамя юности”. Рэдагаваў школьную газету. З пятнаццаці гадоў быў членам літаратурнага аб’яднання пры раённай газеце “Чырвоны сцяг”, якім кіраваў паэт Паўлюк Прануза. 

Пасля заканчэння дзесяцігодкі Георгій Тамашэвіч стаў адказным сакратаром шматтыражнай газеты “За ўраджай!” роднага калгаса “Новае жыццё”. Затым закончыў Калінінградскае медыцынскае вучылішча, служыў у Савецкай Арміі. Працаваў памочнікам дырэктара па культурна-выхаваўчай рабоце прафесійна-тэхнічнага вучылішча ў Данбасе. 

Паступіў на факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі. Пасля яго заканчэння 16 гадоў узначальваў шматтыражную газету “ТекстильщикБаранавіцкага баваўнянага камбіната. Затым Георгій Сцяпанавіч працаваў у Брэсце на дзяржаўнай службе ў кіруючых структурах абласных сродкаў масавай інфармацыі. У 1984–1991 гадах – загадчык сектара сродкаў масавай інфармацыі Брэсцкага абкама КПБ. З 1991 па 2002 гады – начальнік упраўлення па друку аблвыканкама. Быў кіраўніком абласнога арганізацыйна-метадычнага савета па выданні гісторыка-дакументальных кніг “Памяць”. Як аўтар-складальнік выпусціў кнігі “Споёмте, друзья…” (1995), “Земля Берестейская” (1999), “Живёт память в сердце моём” (2007) і інш. Аўтар кнігі пра П. М. Машэрава “Брестские уроки Машерова” (1998). 

Быў абраны старшынёй Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз журналістаў”. Нядаўна выйшла кніга Г. С. Тамашэвіча “Журналистские будни”, якая суміруе асобныя падзеі, ацэнкі і роздумы аб творчым жыцці абласной журналісцкай арганізацыі. 

Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч – заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, выдатнік друку Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат ганаровага звання “Чалавек года – 2013” Брэсцкай вобласці ў сферы грамадскай дзейнасці і інфармацыйнай палітыкі. 

У 2007 годзе ўбачыў свет яго першы паэтычны зборнік “Жытнёвае слова”. Тэматыка вершаў, што складаюць яе, традыцыйная: сыноўнія пачуцці да роднага куточка, развагі пра супярэчлівасці сучаснага жыцця, грамадзянская лірыка. Усё ад першага да апошняга радка перажыта, прапушчана праз сэрца, таму ўспрымаюцца адпаведным чынам – прачытанаму верыш, як нечаму блізкаму і таксама перажытому. 

Праз два гады выйшаў зборнік “Новы дзень” (2009). На яе старонках змешчана паэма “Пад родным небам”, якая мае прысвячэнне “Светлай памяці бацькоў”. Інтымнае і грамадзянскае ў творчай лабараторыі паэта перакрыжоўваюцца, зліваюцца ў адзінае цэлае.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

  

Творы Г. С. Тамашэвіча


1. Новы дзень : вершы, паэма, гумар / Георгій Тамашэвіч ; прадмова А. Крэйдзіча. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2009. 147 с.
2. Жытнёвае слова : вершы / Георгій Тамашэвіч. Мінск : Бел. саюз журналістаў, 2007. 50 с.
3. Живёт память в сердце моём / авт.-сост. С. К. Грибенчук, Н. Е. Ильницкая, Г. В. Ковязин, Г. С. Томашевич. Брест : Брестская типография, 2007. 335 с.: ил.
4. Журналистские будни / Георгий Томашевич ; вступ. ст. А. Цырельчука. Брест : ОАО “Брестская типография”, 2014. 120 с., ил.
5. Нашчадкам слова застаецца / укл. Г. С. Тамашэвіч. Брэст : Упраўленне па друку Брэсцкага аблвыканкама, 2001. 209 с.
6. Земля Берестейская : альбом / авт.-сост. Г. С. Томашевич. Минск : Беларусь, 1999. 132 с.: ил.
7. Брестские уроки Машерова / Г. С. Томашевич. Минск : Знание, 1998. 79 с.: [7] л. ил.
8. Споёмте, друзья… : песни фронтовых дорог и послевоенных лет / сост. Г. Томашевич. Брест, 1995. 61 с.
9. Барановичский хлопчатобумажный комбинат имени Ленинского комсомола Белоруссии / авт.-сост. Г. С. Томашевич. Минск : Беларусь, 1978. 36 с.: ил.
10. Упамін ; Ваенныя сны ; Жнівень ; “Бягуць імкліваыя гады…” ; “Якія ж шумлівыя…” ; 75 : [вершы] / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 2014. 15 жн. (№ 33). С. 4.
11. Зоркость души : [стих., посв. А. М. Бляхеру] / Георгий Томашевич // Заря. 2013. 19 янв. С. 7.
12. И полководец, и солдат : [стих., посв. Г. Жукову] / Георгий Томашевич // Живёт память в сердце моём / авт.-сост.: С. К. Грибенчук [и др.]. Брест, 2007. С. 268–269.


Аб жыцці і дзейнасці Г. С. Тамашэвіча


1. Георгій Тамашэвіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 8–39.
2. Тамашэвіч, Г. Сцвярджаць дабрыню : некалькі слоў пра сябе / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 2014. 15 жн. (№ 33). С. 4.
3. Томашевич, Г. С. “Трудитесь, и всё у вас будет…” / Г. С. Томашевич ; беседовала Елена Тимошук // Брестский вестник. 2014. 8 мая (№ 19). С. 6.
4. Томашевич, Г. Памятка дней журналистских : [о Брестской областной организации ОО “Белорусский союз журналистов”] / Георгий Томашевич // Заря. 2013. 17 дек. С. 5.
5. Юдзіцкі, А. Пад родным небам : [пра кнігу Г. Тамашэвіча “Новы дзень”] / Аляксандр Юдзіцкі // ЛiМ. 2009. 18 снеж. (№ 48). С. 14.
6. Юдзіцкі, А. І душа з душою гаворыць… : [пра кнігу Г. Тамашэвіча “Новы дзень”] / Аляксандр Юдзіцкі // Народная трыбуна. 2009. 31 кастр. С. 11.
7. Міхалевіч, Г. Данесці праўду вайны : [пра кнігу “Живёт память в сердце моём”] / Г. Міхалевіч // Народная трыбуна. 2007. 9 чэрв. С. 10.
8. Соснович, Е. На подвиг зовущие имена : [о книге “Живёт память в сердце моём” / Егор Соснович // Заря. 2007. 17 мая. С. 5.
9. Крэйдзіч, А. Праз далеч часу : [пра кнігу паэзіі Г. Тамашэвіча “Жытнёвае поле”] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2007. 21 июня. С. 17.
10. Тамашэвіч, Г. Малюся слову / Георгій Тамашэвіч // Вечерний Брест. 2004. 13 авг. С. 4.
11. Славин, В. “Земля Берестейская” : [о фотоальбоме “Земля Берестейская”. Автор-сост. Г. Томашевич] / В. Славин // Заря. 1999. 25 нояб.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1917 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 10:33