Серада, 10 Снежань 2014 09:43

8 кастрычніка 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння (1939) Сяргея Васільевіча Асоскава, мастака (станковы жывапіс і акварэль, палехская мініяцюра і габелен)

Сяргей Васільевіч Асоскаў нарадзіўся 8 кастрычніка 1939 года ў г. Выкса Горкаўскай вобласці (Расія). Маляваць любіў з дзяцінства. Пасля школы паступіў у Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага, якое скончыў у 1966 годзе.

З’яўляецца рознабаковым майстрам: распрацоўвае малюнкі ў тэхніцы набіванкі на тканіне, а таксама ў станковым жывапісе і акварэлі, палехскай мініяцюры і габелене. Асноўныя творы жывапісу мастака: «Асенні пейзаж», «Вечар», «Бухара», «Асенні сад»; тканіны «Лодка», «Восень», «Бярозавы гай»; сувеніры «Брэсцкая крэпасць-герой». Сяргей Васільевіч з захапленнем афармляе інтэр’еры музеяў і іншых устаноў.

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1967 года. Самай адметнай з’явілася персанальная выстаўка, якая адбылася ў г. Шытоккерад (Аўстрыя). Творы мастака (жывапіс, графіка) знаходзяцца ў галерэях і замежных прыватных калекцыях. З 1991 года Сяргей Асоскаў член Беларускага саюза мастакоў.

Сяргей Васільевіч жыве ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. У 1974 годзе стварыў у Баранавічах студыю прыкладнога і выяўленчага мастацтва, якой было прысвоена званне “народнай”; кіраваў студыяй да 1979 года. З 1991 года становіцца кіраўніком узорнай студыі прыкладнога і выяўленчага мастацтва гімназіі № 1 і Дома школьнікаў г. Баранавічы. Самыя звычайныя, даступныя кожнаму матэрыялы – пласталін, кавалачкі тканіны, камні, корні, стружку – дзеці пад кіраўніцтвам Сяргея Васільевіча пераўтваралі ў сапраўдныя цуды. Лепшыя свае работы выхаванцы прадстаўлялі на міжнародных выставах.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Старук Алена Валер’еўна, бібліёграф І кат. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Сяргей Асоскаў = SyargheiAsoskau // Мастакі Брэстчыны = ArtistsofBrestregion : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 20.

  2. Асоскаў Сяргей Васільевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна / рэдкал. : Г. К. Кісялёў [і інш.]. Мінск, 2000. С. 618.

  3. Сяргей Асоскаў = SyargheiAsoskau // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік = Belarussianunionofartists. 1938–1998 : referencebook / аўт.-склад. В. А. Крэпак [і інш.]. Мінск, 1998. С. 41.

  4. Сергей Асосков = Sergey Asoskov : [“Осенний пейзаж”, 1989. Холст, масло] // Художники Брестчины. 50 лет : альбом-каталог / авт.-сост. : Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Минск : Хелмон, 1997. С. 1617.

  5. Жуковский, В. Ну и фантазия у «Истоков»! : [о выставке к 10-летию образцовой студии изобразительного искусства «Истоки» гимназии № 1 в выставочном зале краеведческого музея. Руководитель С. В. Асосков] / Владимир Жуковский // Наш край (Барановичи). 2002. 14 марта.

  6. Счастье – в призвании : [о руководителе изостудии гимназии № 1 г. Барановичи С. В. Асоскове] / фото В. Яковенко // Заря. 1993. 8 апр.

  7. http://www.brestobl.com/hudoz/hudoz/hud67.htm

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 557 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 10:03