Серада, 10 Снежань 2014 10:01

9 жніўня 2014 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1944) ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», аднаго з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі

 

ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» – адзін з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі ў СНД.

Гісторыя завода пачалася ў 1944 годзе адразу пасля вызвалення горада Баранавічы (цяпер у Брэсцкай вобласці) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты час былі створаны мотарамонтныя майстэрні, якія выконвалі першыя заказы. 9 жніўня 1944 года на падставе Пастановы СНК БССР № 197 ад 28 красавіка 1944 года начальнік Баранавіцкага абласнога зямельнага аддзела Народнага камісарыята земляробста БССР выдаў загад № 21 аб арганізацыі Баранавіцкага мотарамонтнага завода. З гэтага дня пачынаецца працоўная біяграфія прадпрыемства, на якім ажыццяўляўся рамонт аўтамабільных і трактарных матораў і выраб запасных частак.

Першым дырэктарам Баранавіцкага мотарамонтнага завода быў назначаны Міхаіл Філіпавіч Федзянееў. Напачатку працавалі 37 чалавек. На месцы разбуранай мэблевай фабрыкі (вул. Віленская, цяпер Гагарына) пачалі будаваць галоўны вытворчы корпус завода, які здалі ў эксплуатацыю ў верасні 1945 года. На прадпрыемстве тады ўжо працавалі 150 чалавек. Таксама былі пабудаваны сілавая станцыя, ліцейны цэх, інтэрнат для рабочых, чатырохкватэрны дом. У маі 1945 года быў асвоены тэхналагічны працэс адліўкі алюмініевых поршняў. Тады штомесяц рамантавалі да чатырох аўтамабільных альбо трактарных матораў.

У 1948–1965 гадах прадпрыемства ўзначальваў вопытны спецыяліст, інжынер Канстанцін Мікалаевіч Анікейчык, з імем якога звязана гісторыя будаўніцтва і развіцця завода ад невялікіх майстэрняў да прадпрыемства, якім яно стала ў шасцідзесятыя гады. Паступова ўзведзены новыя карпусы: маторны, 1-ы i 2-і механічныя, кампрэсарная станцыя і інш. У 1951–1958 гадах на заводзе сталі ўкараняць хуткасныя і сілавыя метады рэзкі метала, пачалі рамантаваць аўтамабілі ГАЗ-51, ЗІС-5, ЗІС-120.

1959 год стаў пераломным у лёсе завода, які пачаў спецыялізавацца на выпуску аўтамабільных агрэгатаў для МАЗ. У сувязі з гэтым у студзені 1960 года прадпрыемства перайменавана ў завод аўтамабільных агрэгатаў, а з 2 чэрвеня – у Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод. У 1965–1984 гадах завод узначальваў Мікалай Пятровіч Грышэчкін. У сярэдзіне 1960-х майстрам па выпуску амарцізатараў працаваў Пётр Пархута, майстрам па вырабу рулявых упраўленняў для МАЗаў – Тадэвуш Сырыца, па выпуску дамкратаў – Уладзімір Кузьміч. Адным з канструктараў тэхаддзела быў Уладзімір Іванавіч Крупень. Адным з такарэй працавала Ульяна Якаўлеўна Доннік.

У 1975 годзе было створана вытворчае аб’яднанне «БелаўтаМАЗ», у склад якога ўвайшоў Баранавіцкі завод. Прадпрыемства ажыццяўляе пастаўку на канвеер МАЗа вузлоў і агрэгатаў, што патрабуе паляпшэння тэхніка-эканамічных характарыстык вырабаў. Таму ідзе актыўнае супрацоўніцтва з шэрагам навукова-даследчых інстытутаў. У сярэдзіне 1970-х 43 % прадукцыі завода маркіравалася ганаровым Знакам якасці СССР, напрыканцы 1970-х – 53 %.

У 1981 годзе была засвоена вытворчасць рулявога механізма 540 для аўтамабіляў сямейства «БелАЗ».

У 1984–2010 гадах дырэктарам быў Анатоль Якаўлевіч Каленікаў. Адкрылі дзверы фірменны магазін, транспартны цэх, цэх штампоўкі. Завершана будаўніцтва механазборачнага корпуса па выпуску тэлескапічных гідраўлічных амартызатараў з новым высокапрадукцыйным абсталяваннем і перадавымі тэхналогіямі. Гэта дазволіла наладзіць рытмічную работу прадпрыемства і своечасовую адгрузку амартызатараў спажыўцам.

З пачатку 1990-х гадоў і да цяперашняга часу завод асвойвае новую запатрабаваную на рынку прадукцыю: амартызатары і дэмпферы для чыгуначнага састава і вагонаў метро, рулявыя механізмы паўінтэгральнага тыпу, рулявыя цягі, помпы пад’ёму кабіны, рэактыўныя штангі і інш.

У 2002 i 2005 годах завод станавіўся лаўрэатам прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вобласці якасці.

У 2010 годзе завод узначаліў Віталій Аляксандравіч Юркевіч. Па выніках 2011 года Баранавіцкі гарвыканкам прысвоіў В. А. Юркевічу ганаровае званне “Чалавек года” ў вобласці прамысловасці.

У 2013 годзе ААТ «БААЗ» стаў лаўрэатам прэміі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

У сучасных умовах галоўнай задачай прадпрыемства з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Кіпель Надзея Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ кат. чытальнай залы літаратуры па краязнаўстве, Серафімовіч Ірына Сяргееўна, гал. бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Барановичский  автоагрегатный завод, 1944–2014. 70 лет : страницы истории / автор текста В. В. Алисейчик. Минск : СтройМедиаПроект, 2014. 108 с. : ил.
  2. РУП Барановичский автоагрегатный завод. 60 лет / отв. за вып. М. Д. Рымашевский. Барановичи : Барановичская укрупненная типография, 2004. 21 с. : ил.

  3. Барановичский автоагрегатный завод : амортизаторы, домкраты, рулевые механизмы, тяги и др. Барановичи : Б. и., Б. г.16 с. : ил.

  4. Барановичский автоагрегатный завод// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 40.

  5. Барановичский автоагрегатный завод// Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 194.

  6. Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 294.

  7. Барановичский автоагрегатный завод // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 57–58.

  8. Алешко, В. А. Барановичи : историко-экономический очерк / В. А. Алешко, М. И. Потемкин. Минск, 1991. 125 с. : ил. (Города Белоруссии). Из содерж. : [Барановичский автоагрегатный завод]. С. 59–60.

  9. Автоагрегатный завод //Барановичи и Барановичский район/отв. за вып. В. Ф. Путкамер. Минск, 1974. С. 36–37.

  10. Карпеня, Ю. В. Оценка эффективности использования элементов моделирования движения запасов в производственной деятельности предприятия ОАО “Барановичский автоагрегатный завод” / Ю. В. Карпеня // Содружество наук. Барановичи–2012 : материалы VIII международной научно-практической конференции молодых исследователей, г. Барановичи, 23–24 мая 2012 г. : в 3 ч. Барановичи, 2012. Ч. 1. С. 31–33.

  11. Каленікаў Анатоль Якаўлевіч : [заслужаны работнік прамысловасці (1998), дырэктар аўтаагрэгатнага завода] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 602.

  12. Казанецкі Эдуард Сцяпанавіч : [заслужаны рацыяналізатар (1971), токар аўтаагрэгатнага завода] ; Чубараў Васіль Сяргеевіч : [заслужаны рацыяналізатар (1978), фрэзероўшчык аўтаагрэгатнага завода] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 604.

  13. Гиль, С. Барановичские автоагрегатовцы празднуют 70-летний юбилей / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2014. 19 сент.

  14. Гарбацевич, А. Исключение из правил / Артём Гарбацевич ; фото Дмитрия Макаревича // Intex-press (Барановичи). 2014. 24 сент. С. 9.

  15. Шубич, М. Ступени перемен : 70 лет Барановичскому автоагрегатному заводу / Михаил Шубич // Наш край (Барановичи). 2014. 8 авг. С. 3.

  16. Черник, И. Первые в городе / Ирина Черник // Наш край (Барановичи). 2014. 8 авг. С. 3.

  17. Чернушенко, В. Техничный выход на новые рынки : [о деятельности Барановичского агроагрегатного завода. Директор В. А. Юркевич] / Виктор Чернушенко // Народная газета. 2014. 21 студз. С. 10.

  18. Бествицкий, Ю. Правая рука «БелавтоМАЗа» в Барановичах / Юрий Бествицкий // Рэспубліка. 2013. № 14. С. 12.

  19. На рынок Вьетнама отправится продукция из Бреста и Барановичей // Брестский курьер. 2012. 26 апр. С. 7.

  20. Автоагрегатный завод набирает ход // Заря. 2012. 29 сент. С. 3.

  21. Юркевич, В. Сильная экономика начинается с современных технологий / Виталий Юркевич // Директор. 2011. № 12. С. 16–17.

  22. Щетина, В. Качество – наш успех и благополучие : таков девиз коллектива ОАО “Барановичский автоагрегатный завод” / Вера Щетина //Народная газета. 2011.8 лют. C. 7.

  23. Нам открыта и «Volvo» : [о присвоении заводу международного сетификата качества] // Наш край (Барановичи).2011. 7 июля. C. 2.

  24. Юркевич, В. А. Уровень зарплаты определяет не директор – экономика / Виталий Александрович Юркевич ; беседовала Светлана Гиль // Наш край (Барановичи).2010.25 сент. C. 2.

  25. В будущее – с оптимизмом смотрит ОАО «Барановичский автоагрегатный завод» //Заря.2010.25 сентября.C. 4.

  26. Худенко, Н. Подъёмная сила инноваций/ Н. Худенко //Наш край (Барановичи).2008.29 июля. С. 1–2.

  27. Калейников, А. С конвейера под заказ.../ Анатолий Калейников // Наш край (Барановичи). 2008.10 апр. С. 3.

  28. Черник, И. Они были первыми : [из истории автоагрегатного завода] / Ирина Черник // Intex-press (Барановичи). 2004. 5 авг. С. 8.

  29. Шакун, А. Смену надо растить : [профсоюзная жизнь автоагрегатного завода] / А. Шакун // Знамя Коммунизма (Барановичи). 1965. 12 авг.

  30. Майстров, В. Рабочий человек : [о токаре Ульяне Яковлевне Донник] / В. Майстров // Знамя Коммунизма (Барановичи). 1965. 13 марта.

  31. Фёдоров, М. В книге завода – новые записи : [о первом рабочем дне нового, 1965 года, на автоагрегатном заводе] / М. Фёдоров // Знамя коммунизма (Барановичи). 1965. 5 янв.

  32. Барановичский автоагрегатный завод. Режим доступа: http://www.baranovichy.by/index.php/ru/organizatsii/157

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1348 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 10:34