Панядзелак, 26 Студзень 2015 16:03

20 студзеня 2015 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міронавіча Гайдучыка (1915–1984), мовазнаўца-германіста, даследчыка пытанняў тэорыі нямецкай мовы, праблем яе выкладання, аўтара шэрага манаграфій, доктара філалагічных навук, прафесара

Сяргей Міронавіч Гайдучык нарадзіўся 20 студзеня 1915 года ў г. Брэст-Літоўску. У 1936 годзе скончыў Вышэйшае камерцыйнае вучылішча ў Кракаве. У 1937 годзе вучыўся на дзяржаўных педагагічных курсах для выкладчыкаў у Варшаве.

У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на часова акупіраванай тэрыторыі. Пасля вайны, з 1946 года, С. М. Гайдучык настаўнічаў у Гродзенскім педагагічным інстытуце, выконваў абавязкі загадчыка кафедры нямецкай мовы. 4 мая 1949 года С. М. Гайдучык быў арыштаваны і асуджаны за супрацоўніцтва з немцамі ў час акупацыі.

Сяргей Міронавіч з 1962 па 1983 год – выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута. У 1963 годзе закончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў.

У 1965 годзе С. М. Гайдучык абараніў дысертацыю “Методика обучения интонации немецкого языка в институтах и на факультетах иностранных языков”, атрымаў навуковую ступень кандыдата педагагічных навук. У 1973 годзе атрымаў навуковую ступень доктара філалагічных навук, а праз пяць гадоў Сяргей Міронавіч стаў прафесарам кафедры фанетыкі нямецкай мовы МПІЗМ.

Беларускі мовазнавец-германіст С. М. Гайдучык даследаваў праблемы тэорыі нямецкай мовы (пераважна фонастылістыкі), распрацоўваў методыку выкладання замежных моў. Аўтар кніг: «Просодическая система современного немецкого языка» (1972), «Теоретическая фонетика немецкого языка» (1981) і інш. Суаўтар вучэбнага дапаможніка для студэнтаў «Практическая фонетика немецкого языка» (ч. 1, 1984; Е. В. Зарецкая). Пад яго навуковым кіраўніцтвам падрыхтавана цэлае пакаленне беларускіх вучоных-германістаў.

Сяргей Міронавіч Гайдучык памёр у студзені 1984 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

  1. Гайдучик Сергей Мирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 263.

  2. Гайдучик Сергей Мирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 867.

  3. Гайдучык Сяргей Міронавіч / Е. В. Зарэцкая // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 438.

  4. Черепица, В. Н. Идеологические кампании в Гродненском госпединституте (1946–1949 гг.) : [упомянут С. М. Гайдучик] / В. Н. Черепица // Регионалистика : сб. науч. трудов / ГрГУ им. Я. Купалы. Гродно, 2008. С. 151–175.

  5. Гайдучик, С. М.Практическая фонетика немецкого языка : учеб. пособие для студ. ин-тов и ф-тов ин. яз. : в 2 ч. Ч. 1 / С. М. Гайдучик, Е. В. Зарецкая. Минск : Выйшэйшая школа, 1984. 238 с. : рис., табл.

  6. Гайдучик, С. М. Теоретическая фонетика немецкого языка : учеб. пособие для ин-тов / С. М. Гайдучик. Минск : Вышэйшая школа, 1981. 156 с.

  7. Романское и германское языкознание. Вып. 1. Вопросы экспериментальной фонетики и прикладной лингвистики / ред. С. М. Гайдчик. 1978.

  8. Гайдучик, С. М. Просодическая система современного немецкого языка / С. М. Гайдчик. Минск, 1972. 108 с.

  9. Гайдучик, С. М. Обучение произношению в языковых вузах / С. М. Гайдчик // Коммуникация и обучение иностранным языкам : республ. межвед. сб. Минск : Вышэйшая школа, 1970. С. 183–196.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1136 разоў Апошняя змена Чацвер, 22 Красавік 2021 09:51