Аўторак, 24 Люты 2015 13:10

5 лютага 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Уладзіміра Рыгоравіча Чэрніка, паэта, педагога

Уладзімір Рыгоравіч Чэрнік нарадзіўся 5 лютага 1935 года ў вёсцы Вялічкавічы Кобрынскага павета (цяпер Аніскавіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.

Яго бацька, Рыгор Іванавіч, быў для таго часу адукаваным чалавекам: закончыў чатыры класы народнага вучылішча, валодаў майстэрствам расказчыка, па-майстэрску чытаў аднавяскоўцам творы М. Гогаля, Г. Сянкевіча. Добрай расказчыцай была і непісьменная маці – Надзея Трафімаўна. Рыгор Іванавіч і старэйшы брат Фёдар ужо чытарохгадовага Валодзю навучылі чытаць, прывівалі яму любоў да літаратуры. У пяць гадоў хлопчык сачыніў свой першы верш.

Спачатку Валодзя Чэрнік вучыўся ў Чалішчавіцкай школе на Кобрыншчыне, а дзесяць класаў скончыў у Антопалі.

У 1953 годзе Уладзімір Чэрнік паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, дзе авалодваў прафесіяй настаўніка русскай мовы і літаратуры. Уладзімір Чэрнік пасябраваў з выкладчыкам біялогіі і хіміі Міхаілам Якаўлевічам Асам, які любіў літаратуру, пазнаёміў юнака з еўрапейскай класікай: творамі Ф. Кафкі, Р. М. Рыльке і іншых мастакоў слова. У. Р. Чэрнік прымаў актыўны ўдзел у драматычным гуртку, іграў ролю Хлестакова ў «Ревизоре» М. Гогаля. На сцэну разам з ім выходзілі студэнты Уладзімір Гніламёдаў і Вера Ляшук, якія потым сталі вядомымі літаратуразнаўцамі.

Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў 1958 годзе Уладзімір Рыгоравіч выкладаў дысцыпліны філалагічнага профілю на Івацэвіччыне і Піншчыне. Праз год пасля заканчэння інстытута атрымаў яшчэ і спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

У 1967 годзе малады педагог трапіў на Пружаншчыну. Дзесяць гадоў У. Р. Чэрнік працаваў дырэктарам школы ў вёсцы Галены, затым быў завучам у школе вёскі Клепачы, потым працаваў настаўнікам у Мураўскай школе. У 2000 годзе Уладзімір Рыгоравіч пайшоў на пенсію, яго агульны педагагічны стаж – 43 гады.

Жыве У. Р. Чэрнік у вёсцы Клепачы. Чалавек таленавіты і эрудзіраваны, дабразычлівы, вялікай працаздольнасці. Просты і спагадлівы, які любіць сваю Бацькаўшчыну, даражыць сваёй сям’ёй.

Літаратурнай творчасцю Уладзімір Рыгоравіч пачаў займацца на Пружаншчыне. Для станаўлення як паэта многае дало сяброўства з рэдактарам пружанскай раённай газеты «Раённыя будні», паэтам М. Антаноўскім. Уладзімір Рыгоравіч пераклаў з беларускай на русскую мову 19 вершаў са зборніка Мікалая Дзмітрыевіча «Падсочаны бор». Гэтыя пераклады потым увайшлі ў зборнік «Вы…».

Першы зборнік паэзіі У. Р. Чэрніка выйшаў ў 1998 годзе і называўся «Оборванные струны». У 2005 годзе быў надрукаваны другі зборнік «Закатные сполохи». Цэнтральнай і самай галоўнай у творчасці аўтара гэта зборніка выступае тэма кахання. Уладзімір Рыгоравіч апявае фізічную і духоўную прыгажосць Жанчыны, якая стала для паэта музай і сэнсам жыцця.

У 2007 годзе пабачыла свет трэцяя кніга паэта – «Вы…». У яе ўвайшлі лепшыя творы розных гадоў і тыя, што яшчэ не публікаваліся. Лексіка паэта здзіўляе сваёй маштабнасцю і шырокім выкарыстаннем вобразаў з сусветнай літатуры. Для стылістыкі твораў характэрн складаныя сінтаксічныя канструкцыі, ужыванне дзеепрыслоўных зваротаў, пабочных слоў і сказаў.

Многа вершаў паэт прысвяціў сваёй жонцы – Веры Васільеўне Чэрнік (Аўдзеевай), настаўніцы рускай мовы і літаратуры. Уладзімір Рыгоравіч называе яе «дамашнім Бялінскім», таму што менавіта яна першая рэцэнзуе кожны яго новы верш. У маі 2008 года Уладзімір Рыгоравіч і Вера Васільеўна адзначылі «залатое вяселле».

Уладзімір Рыгоравіч напісаў словы гімна горада Пружаны (музыка Сяргея Пратасевіча), які перамог у адкрытым конкурсе і стаў афіцыйным гімнам (зацверджаны 31 ліпеня 2008 г.).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пружанскай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Фядун Вера Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы У. Р. Чэрніка

  1. Закатные сполохи : стихи / Владимир Черник. Брест: ЧУП «Изд-во Академия», 2004. 200 с.

  2. Вы...: стихи разных лет/ Владимир Черник ; редактор А. Крейдич. Брест: Альтернатива, 2007. 177 с.

  3. «Для каждой музыкальной ноты…” ; Как бы : [стихи] / Владимир Черник // Раённыя будні (Пружаны). 2010. 16 чэрвеня. С. 8.

  4. Жадаю ўсім : [верш] / Уладзімір Чэрнік // Раённыя будні (Пружаны). 2009. 31 снежня. С. 3.

  5. На скрыжаванні палявых дарог…” ; Санет ; Сонейка летам знойдзе мясціну…” : [вершы] / Уладзімір Чэрнік // Раённыя будні (Пружаны). 2009. 15 жніўня. С. 9. (Паэтычны куток).

  6. В немой пожар кленовых листьев…” ; “Как я хочу поближе к раю…” ; Семь… : [стихи] / Владимир Черник // Раённыя будні (Пружаны). 2009. 11 лістапада. С. 6. (Паэтычны куток).

  7. Моя земля ; “Несётся в высь моя молитва о тебе…” ; “Настал черёд и мне спросить устало…” ; “Идя навстречу будущему маю…” : [стихи] / Владимир Черник // Раённыя будні (Пружаны). 2008. 19 студзеня. С. 12.

  8. «Ни рассветов, ни манящей дали…»: [стихи] / Владимир Черник // Заря. 2007. 3 марта. С. 9.

  9. Маці : [верш] / Уладзімір Чэрнік // Раённыя будні (Пружаны). 2006. 7 сакавіка. C. 1.

 

Аб жыцці і дзейнасці У. Р. Чэрніка

  1. Уладзімір Чэрнік // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 435–436.

  2. Аб зацвярджэнні гімна горада Пружаны : рашэнне Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 31.07.2008 г. № 78 ; Гімн горада Пружаны : словы Уладзіміра Чэрніка, музыка Сяргея Пратасевіча // Раённыя будні (Пружаны). 2008. 2 жн. С. 2.

  3. Антонаў, М. Паэт и муза : [Уладзімір Рыгоравіч і Вера Васільеўна Чэрнік адзначылі «залатое вяселле» (пажаніліся ў маі 1958 г.)] / Мікола Антонаў // Раённыя будні (Пружаны). 2008. 14 мая. C. 5.

  4. Церахава, В. «Вы…» Уладзіміра Чэрніка : [пра зборнік вершаў «Вы…»]/ Вера Церахава // Раённыя будні (Пружаны). 2008. 15 сакавіка. C. 9. (Літаратурная гасцёўня).

  5. Чэрнік, У.Р. Тварыць цуд з дапамогаю слова : [гутарка з паэтам з нагоды выхаду з друку трэцяга зборніка яго вершаў «Вы…»] / Уладзімір Рыгоравіч Чэрнік ; гутарку вёў Міхаіл Ляўковіч // Раённыя будні (Пружаны). 2008. 19 студзеня. C. 12.

  6. Ляўковiч, М. Свята кнігі : [прэзентацыя зборніка паэзіі У. Чэрніка «Вы…» ў Параслянскай СШ] / Міхаіл Ляўковіч ; Аляксандр Мелеш (фота) // Раённыя будні (Пружаны). 2008. 16 лютага. C. 4.

  7. Ляўковiч, М. Трэці зборнік паэта : [выйшаў з друку паэтычны зборнік ветэрана педагагічнай працы У. Р. Чэрніка «Вы…»] / Міхаіл Ляўковіч // Раённыя будні (Пружаны). 2008. 10 студзеня. C. 3.

  8. Шабуня, Н. Паэзія – госця нябесная : [прэзентацыя кнігі У. Чэрніка «Закатные сполохи» ў літаратурнай гасцінай Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма] / Ніна Шабуня // Раённыя будні (Пружаны). 2005. 19 сакавіка. С. 8.

  9. Ляўковiч, М. Сустрэча з паэтам : [літаратурны вечар па кнізе паэзіі У. Чэрніка «Закатные сполохи» ў Параслянскай СШ] / Міхаіл Ляўковіч // Раённыя будні (Пружаны). 2005. 29 студзеня. C. 4.

  10. Ён не самотны, ён кнігі мае... : [віншаванні настаўніку-філолагу, паэту Уладзіміру Рыгоравічу Чэрніку з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння] // Раённыя будні (Пружаны). 2005. 5 лютага. C. 8.

  11. Ляўковiч, М. Кахання светлыя зарніцы : [пра кнігу паэзіі У. Чэрніка «Закатные сполохи»] / Міхаіл Ляўковіч // Раённыя будні (Пружаны). 2004. 7 снежня. C. 3.

  12. Ляўковіч, М. У літгасцёўні : [інфарм. аб прэзентацыі кнігі паэзіі У. Чэрніка «Вы...» у Параслянскай СШ Пружанскага раёна] / М. Ляўковіч // ЛіМ. 2008. 22 жніўня. С. 2.

  13. Грышкевіч, С. З чаго пачынаецца паэзія? : [агляд літаратурнай пошты. Уладзімір Чэрнік і яго вершы] / Сяргей Грышкевіч // Заря. 2003. 30 сентября. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1288 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 11:25