Аўторак, 24 Люты 2015 13:21

15 студзеня 2015 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Паўла Восіпавіча Горына-Каляды (1900–1938), беларускага гісторыка, прафесара МДУ, дзяржаўнага дзеяча БССР, акадэміка НАН БССР

Павел Восіпавіч Горын (сапраўднае прозвішча Каляда) нарадзіўся 15 студзеня 1900 года ў мястэчку Картуз-Бяроза Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Восіп Каляда паходзіў з сялян, служыў сельскім фельчарам.

Пасля заканчэння сельскай школы ў 1910 годзе Павел паступіў у гімназію Брэст-Літоўска. З набліжэннем фронту Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ў г. Арзамас Ніжагародскай губерні. Павел працягнуў вучобу ў гімназіі Ніжняга Ноўгарада.

У кастрычніку 1918 года Павел Горын прыняты ў члены РКП(б). У пачатку 1919 года вярнуўся з сям’ёй у Картуз-Бярозу. Выбраны членам мясцовага рэўкама, узначаліў валасную партыйную арганізацыю. У ліпені 1920 года Пружаншчына была вызвалена Чырвонай арміяй ад польскіх акупантаў. З 20 жніўня 1920 года П. В. Горын стаў начальнікам Пружанскага гарнізона. Польская армія перайшла ў наступленне і 19 верасня Пружаны былі захоплены.

П. В. Горын пайшоў дабравольцам у Чырвоную армію, стаў палітработнікам. Быў накіраваны на вучобу ў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова.

У 1923–1925 гадах Павел Горын працягвае адукацыю ў Інстытуце чырвонай прафесуры (Масква). Тады ж адбылася яго сустрэча з гісторыкам Міхаілам Мікалаевічам Пакроўскім (1868–1932), які аказаў на Паўла Горына вялікі уплыў. У 1925 годзе П. В. Горын з’яўляецца вучоным сакратаром Таварыства гісторыкаў-марксістаў, старшынёй якога быў М. М. Пакроўскі. Выдадзена першае даследаванне вучонага – манаграфія «Очерки по истории Советов рабочих депутатов в 1905 г.». Ажаніўся з Марыяй Канстанцінаўнай Арловай.

Да 10-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі апублікаваў кнігу «Пролетариат в 1917 году в борьбе за власть» (1927).

П. В. Горын прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Інстытута гісторыі Камуністычнай акадэміі, які адкрыты ў лістападзе 1929 года. Уваходзіў у арганізацыйную камісію па адкрыцці інстытута; у склад першай Калегіі – вышэйшага навуковага органа інстытута. З’яўляўся намеснікам дырэктара інстытута М. М. Пакроўскага. У ліпені 1930 года выбраны сапраўдным членам Камуністычнай акадэміі.

13 лютага 1931 года выбраны акадэмікам і прэзідэнтам Беларускай акадэміі навук. Адначасова узначальваў і Інстытут гісторыі БАН, які з 1932 года па прапанове П. В. Горына стаў насіць імя М. М. Пакроўскага.

У 1933 годзе ў Мінску на рускай і беларускай мовах выдаў кнігу «М. М. Пакроўскі – бальшавік-гісторык». У 1934 годзе ў Мінску выйшла 3-е выданне асноўнай працы на беларускай мове «Нарысы Саветаў рабочых дэпутатаў у 1905 годзе». П. В. Горыну прысвоена навуковая ступень доктара гістарычных навук.

У снежні 1935 года Прэзідыумам ЦВК СССР зацверджаны намеснікам старшыні Камітэта па загадванню навуковымі і навучальнымі ўстановамі ЦВК СССР. У студзені 1936 года зацверджаны членам камісіі ЦК ВКП(б) і СНК СССР па гістарычных падручніках, старшынёй падкамісіі па выданню гістарычнай літаратуры. У 1937 годзе з’яўляецца загадчыкам кафедры гісторыі СССР Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і рэдактарам аддзела гісторыі Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. Рэдакціраваў збор твораў У. І. Леніна на беларускай мове.

Вострая ідэйна-палітычная барацьба вакол пытанняў гісторыі краіны ва ўмовах 1930-х гадоў нярэдка вылівалася ў палітычныя абвінавачванні. Значная частка гісторыкаў школы М. М. Пакроўскага была фізічна знішчана ў ходе масавых рэпрэсій. 23 жніўня 1937 года П. В. Горын арыштаваны па палітычнаму абвінавачванню (“удзел ў контр-рэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі”). Па прыгавору Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР ад 25 красавіка 1938 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання расстрэлу, растраляны ў той жа дзень на “Камунарцы” (Масква).

П. В. Горын рэабілітаваны 17 верасня 1955 года.

Мемарыяльная дошка П. В. Горыну ўстаноўлена на будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Яго імем названы вуліцы ў Бярозе, Пружанах.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. В. С. Віскова, гл. бібліёграф

 

Навуковыя працы П. В. Горына

  1. Доклад П. О. Горина на заключительном заседании декадника Белорусской академии наук в Москве : [февраль 1933 г.] // Академик П. О. Горин : документы и материалы / НАН Беларуси, ин-т истории ; сост. Н. В. Токарев. Минск, 2011. С. 183–199.

  2. Контррэвалюцыя пад фальшыва-нацыянальным сцягам : [1932 г.] / П. Горын // Академик П. О. Горин : документы и материалы / НАН Беларуси, ин-т истории ; сост. Н. В. Токарев. Минск, 2011. С. 173–175.

  3. О некоторых ликвидаторских взглядах на историческую науку / П. Горин // Большевик. 1936. № 7. С. 57–67.

  4. Стахановское движение и задачи научных учреждений / П. Горин // Рабочий. 1935. 15 декабря.

  5. Беларуская акадэмія навук да 15-годдзя вызвалення Беларусі ад польскіх імперыялістаў / П. Горын // Звязда. 1935. 10 ліпеня.

  6. Нарысы па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў у 1905 г. / П. Горын. Менск, 1934. 362 с.

  7. Очерки по истории Советов рабочих депутатов в 1905 г. / П. Горин. Москва: Издательство коммунистической академии, 1930. 506 с.

  8. М. НПокровский большевик-историк : сб. статей / П. Горин. Минск, 1933. 113 с.

  9. История пролетариата СССР : сб. в 12-ти вып. / под ред. П. О. Горина, А. М. Панкратовой [и др.]. Москва : Издательство Коммунистической академии, 1930–1932.

  10. Таблицы по истории ВКП (б) и революционного движения в России: синхронология событий с 1898 по 1917 гг. / П. Горин, М. Тамаркин. 3-е изд. Москва – Ленинград, 1929. 41 с.

  11. Организация и строительство Советов РД в 1917 году : сб. докум. / под ред. и с предисл. П. О. Горина. Москва, 1928. 474 с. (Материалы по истории советского строительства).

  12. Пролетариат в 1917 г. в борьбе за власть / П. Горин. Москва –Ленинград, 1927. 118 с. (Б-чка Октября).

 

Аб жыцці і дзейнасці П. В. Горына

  1. Горин-Коляда Павел Осипович // Корнилович, Э. А. Беларусь: созвездие политических имен : историко-биогр. спр. / Э. А. Корнилович. Минск, 2009. С. 340–341.

  2. Горин (наст. Коляда) Павел Осипович // Республика Беларусь: энциклопедия: в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 135.

  3. Горин (Коляда) Павел Осипович // Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928–2003. 3-е изд., доп. и перераб. / сост.: О. А. Гапоненко [и др.]. Минск, 2003. С. 5253.

  4. Горын-Каляда Павел Восіпавіч // Бярозаўшчына – наша Бацькаўшчына. Бяроза, 1997. С. 55–56.

  5. Горын (Каляда) Павел Восіпавіч// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск: БелЭн, 1996. Т. 3. С. 94–95.

  6. Сяленя, Я. Ён зноў да нас вярнуўся : [пра П. В. Горына-Каляду] / Яўген Сяленя // Прысуд адменены. Брэст, 1993. С. 75–83.

  7. Горин Павел Осипович // Их именами названы: энциклопедический справочник. Минск: БелСЭ, 1987. С. 156–157.

  8. Академик П. О. Горин : документы и материалы / НАН Беларуси, ин-т истории ; сост. Н. В. Токарев. Минск : Беларуская навука, 2011. 347 с. : ил. (Люди белорусской науки).

  9. Калеснік, У. Пасланец Праметэя : дакум. аповесць : [пра сакратара ЦК КСМЗБ А. Альшэўскага і яго сяброўства з П. Горын-Калядой] / Уладзімір Калеснік. Мінск : Юнацтва, 1984. 160 с.

  10. Президент Академии наук – академик Павел Осипович Горин: выступления и статьи, посвященные 100-летию со дня рождения / НАН Беларуси. Комис. по ист. науки; Ин-т истории ; сост. П. Т. Петриков. Минск, 2001. 126 с. (Люди белорусской науки).

  11. Падлужны, А. І. Павел Восіпавіч Горын / А. І. Падлужны // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2000. № 1. С. 149–150.

  12. Платонаў, Р. «Шпіёны» з Акадэміі навук : [у т. л. Горын-Каляда: новыя дакументы] / Р. Платонаў // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 4. С. 69–73.

  13. Токарев, Н. В. Учёный-марксист / Н. В. Токарев // Память : ист.-док. хроника Берёзовского района. Минск : БелЭн, 1987. С. 399–400.

  14. Токараў, М. Акадэмік Павел Восіпавіч Горын : да 110-годдзя з дня нараджэння / Мікалай Токараў // Беларускі гістарычны часопіс. 2010. № 1. С. 38–42.

  15. Токарев, Н. «Если бы не энергия товарища Горина…» / Николай Токарев // Веды. 2009. 19 студзеня. С. 6.

  16. Токарев, Н. В. Академик П. О. Горин / Н. В. Токарев // Наука и инновации. 2005. № 9. С. 32–33.

  17. Токарев, Н. Ровесник века / Николай Токарев // Веды. 2000. 14 студзеня. С. 8.

  18. Сташкевіч, М. А імя і справы засталіся… / М. Сташкевіч // Звязда. 2000. 15 студзеня. С. 7.

  19. Падлужны, А. І. Павел Восіпавіч Горын : [да 100-годдзя з дня нараджэння) / А. І. Падлужны, М. С. Сташкевіч, М. Ул. Токараў // Весці НАН Беларусі. Сер. Гуманітарных навук. 2000. № 1. С. 149–150.

  20. Селеня, Е. П. О. Горин-Коляда – президент Академии наук БССР : к 100-летию со дня рождения / Евгений Селеня // Маяк (Берёза). 2000. 14 января. С. 3.

  21. Селеня, Е. Имени президента Академии наук / Евгений Селеня // Маяк (Берёза). 2000. 30 апреля. С. 3.

  22. Мяснікоў, А. След навукоўца на зямлі / А. Мяснікоў // Звязда. 2000. 13 студзеня. С. 3.

  23. Гоголева, М. Реабилитация бронзового барельефа / М. Гоголева // Аргументы и факты. 2000. № 4.

  24. Гардзіенка, А. Горын, што адмовіўся ад прозвішча Каляда/ А. Гардзіенка // Наша ніва. 2000. 17 студзеня. С. 13.

  25. Селеня, Е. Белорусские друзья Аркадия Гайдара / Евгений Селеня // Рэспубліка. 1996. 21 чэрвеня. С. 11.

  26. Артизов, А. Н. Судьбы историков школлы М. Н. Покровского (середина 1930-х годов) / А. Н. Артизов // Вопросы истории. 1994. № 7. С. 34–48.

  27. Селеня, Е. Уходили, чтобы вернуться : докум. повесть: [один из героев П. О. Горин-Коляда] / Евгений Селеня // Маяк коммунизма (Берёза). 1985. 28 мая; 1 июня; 6 июня; 11 июня; 15 июня; 18 июня; 22 июня; 29 июня; 9 июля; 16 июля; 20 июля; 30 июля; 6 августа; 10 августа; 17 августа; 27 августа; 29 августа.

  28. Сербента, В. А. Памяці акадэміка АН БССР П. В. Горына / В. А. Сербента, М. Ул. Токараў // Весці АН БССР. Сер. грамадскіх навук. 1980. № 1. С. 125–128.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1372 разоў Апошняя змена Серада, 29 Красавік 2020 16:19