З сярэдзіны XII ст. і да канца XVI ст. тэрыторыя Берасцейшчыны ўваходзіла ў склад Уладзіміра-Валынскай епархіі (часам іменавалася як Уладзіміра-Берасцейская). У Берасці, пры царкве Святога Мікалая размяшчалася рэзідэнцыя епіскапаў (па дакументах «Брэсцкая руская кафедра»). Тут у 1590, 1594, 1596 гадах праходзілі саборы заходне-рускіх епіскапаў.
Пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года пераважная большасць прыходаў і манастыроў была падпарадкавана Літоўска-Навагрудскай уніяцкай мітраполіі.
У 1765 годзе было заснавана Брэсцкае епіскаўства ў складзе Уладзімірскай уніяцкай епархіі, з 1798 года – самастойная Брэсцкая ўніяцкая епархія. У 1808 годзе часткова, а з 1828 года цалкам яна увайшла ў склад Літоўскай уніяцкай епархіі.
Брэсцкая праваслаўная епархія была заснавана 6 сакавіка 1839 года пасля ўз’яднання ўніяцкай Літоўскай епархіі з праваслаўем. 22 студзеня 1840 года было заснавана Брэсцкае вікарыяцтва Літоўскай праваслаўнай епархіі. Брэсцкія вікарыі заставаліся да 1900 года, калі з Літоўскай епархіі была выдзелена самастойная Гарадзенская, у землі якой увайшоў і Брэст.
У 1900 годзе вызначэннем Святога Сінода з часткі Літоўскай епархіі ўтворана самастойная Гродзенская епархія з тытулам епіскапа«Гарадзенскі і Брэсцкі».
У 1921–1939 гадах праваслаўныя храмы Брэстчыны ўваходзілі ў Палескую епархію ў складзе Польскай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы. У гады Другой сусветнай вайны была створана Брэсцкая кафедра ў межах Аўтаномнай Украінскай Праваслаўнай царквы Маскоўскай юрысдыкцыі.
Першым пасляваенным епіскапам быў Паісій (Абразцоў, 1944–1945). З 14 лютага па верасень 1945 года служыў Анісіфар (Панамароў) з тытулам «епіскап Брэсцкі і Пінскі». У 1946 годзе часова кіраваў архіепіскап Менскі і Беларускі Васіль (Ратміраў), у 1948–1949 гадах – епіскап Паісій (Абразцоў), у 1950–1951 гадах – Сергій (Ларын) з тытулам «епіскап Гродзенскі і Брэсцкі». У 1952–1989 гадах епіскапы на Брэсцкую кафедру не пастаўляліся, прыходы кіраваліся архірэямі Мінскай епархіі.
Брэсцкая епархія была заснавана пастановай Архірэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы 1990 года і пастановай Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад лютага 1990 года. Ахоплівала тэрыторыі васьмі раёнаў Брэсцкай вобласці і складалася з дзевяці благачынных акругаў – Брэсцкага гарадскога, Брэсцкага раённага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Маларыцкага і Пружанскага раённых акруг. Адраджэнне царкоўнага жыцця епархіі пачалося з будаўніцтва новых храмаў і аднаўлення тых храмаў, якія былі вернуты дзяржавай. Кафедральнымі саборамі епархіі названы: Сімяона Столпніка ў Брэсце і Аляксандра-Неўскі ў Кобрыне.
У ліпені 1995 года епархію наведаў Яго Святасць Патрыярх Маскоўскі і ўсія Русі Аляксій ІІ, было дадзена блаславенне на падставу мужчынскага манастыра на месцы пакутніцкага скону прыпадобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага ў вёсцы Аркадзія Брэсцкага раёна (заснаваны ў 1996 г.). У вёсцы Камянюкі Камянецкага раёна адбылася сустрэча Патрыярха з духавенствам епархіі, кіраўніцтвам вобласці і раёна.
Пасля скону кіруючага Брэсцкага архірэя архіепіскапа Канстанціна (Хоміча) у лютым 2001 года кіруючым быў вызначаны архімандрыт Лядзенскага манастыра Мінскай епархіі Сафроній (Юшчук), а ў канцы 2002 года быў вызначаны епіскап Іаан (Хама), які да гэтага займаў кафедру вікарыя Мінскай епархіі.
У 2001 годзе пачалося ўладкаванне будынкаў пад жаночы манастыр у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці.
У чэрвені 2001 года епархію наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсія Русі Аляксій II, ён асвяціў новапабудаваны Свята-Васкрасенскі сабор, храм-помнік вайны 1941–1945 гадоў. Будаўніком выступіў настаяцель храма, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, адзін з найстарэйшых клірыкаў Беларускага Экзархата протаіерэй Яўген Парфенюк. Таксама Парыярх наведаў гарнізонны Мікалаеўскі храм у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.
2 снежня 2004 года на тэрыторыі Брэсцкай благачынніцкай акругі ўтвораны два благачыння: Брэсцкае гарадское і Брэсцкае раённае.
2 кастрычніка 2005 года ў Брэсце, непадалёк ад Сімяонаўскага кафедральнага сабора, усталяваны і асвячоны помнік прыпадобнамучаніку Афанасію, ігумену Брэсцкаму.
На дадзены момант Брэсцкая епархія налічвае 191 прыход, 49 капліц, чатыры дзеючыя манастыры – мужчынскія Афанасьеўскі (Брэст), Спаса-Прэабражэнскі (в. Хмелева Жабінкоўскага р-на); жаночыя Раства-Багародзіцкі (Брэст) і Спаскі (Кобрын); 9 благачынніцкіх царкоўных акругаў, духавенства якіх прыкладае значныя намаганні ў напрамку ўдасканалення сацыяльнага служэння, місіянерскай дзейнасці і працы з дзецьмі і моладдзю.
Епархіяй штоквартальна выдаецца часопіс «Брестские епархиальные ведомости» (з 2002 г.), штомесяц – духоўна-асветніцкая газета “Духовный вестник” (з 1997 г.).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічным аддзелам
-
Брестская православная епархия // Республика Беларусь : энциклопедия : [в7т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 514.
-
Брестская православная епархия // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 163.
-
Брэсцкая праваслаўная епархія // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Мінск, 2011. Т. 2. С. 63–64.
-
Брестская епархия = Brest Dioceze : [история 1019–2001 гг.] // Наследие православной Беларуси / сост. С. Р. Бегиян ; пер на англ. яз. А. А. Цариковой. Минск, 2011. С. 4–5.
-
Брестская епархия// Беларусь Православная : фотоальбом. Минск, 2006. С. 122–131, 309–310.
-
Брестчина этноконфессиональная : [конфессии, епархии, нац. общ. культ.-просвет. орг.] / Отдел по делам религий Брест. облисполкома; отв. ред. В. Н. Марченко. Брест : Брестская типография, 2008. 66 с.
-
Костюк, В. История Полесской епархии (1922–1944 гг.) / Иеродиакон Василий (Костюк). Брест : Областная типография, 1999. 149 с.
-
Каменкова, М. От Востока до Запада : [приезд в Брест Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего экзарха всея Руси Павла] / Мария Каменкова // Брестский вестник. 2014. 25 сент. (№ 39). С. 12.
-
Свято-Афанасьевский монастырь // Заря. 2014. 11 сент. С. 17.
-
Каменкова, М. Купола изменяют мир к лучшему : [на пожертовании «Брествторчермет» для храма приобрели колокола] / Мария Каменкова // Брестский вестник. 2014. 24 июля (№ 30). С. 19.
-
Ролич, О. Остров любви, тишины и молитвы : [о Свято-Рождество-Богородицком женском монастыре] / Ольга Ролич // Заря. 2014. 10 июля (№ 75). С. 6–7.
-
Глущенко, Т. Отзвук духовной выставки : [о духовно-просветительской выставке «Брест-Православный»] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2014. 25 июня. С. 7.
-
Славін, В. Каб не маўчала душа... : з 14–21 чэрвеня ў горадзе над Бугам праходзіла Міжнародная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш «Брэст-Праваслаўны» / Віктар Славін // Народная трыбуна. 2014. 27 чэрв. (№ 26). С. 2.
-
Николаева, Н. Как птица Феникс : [Брестскому Свято-Николаевскому храму исполнилось 160 лет] / Н. Николаева // Брестский вестник. 2011. 22 декабря. С. 17.
-
Тиборовская, Т. Под защитой небес : [храм на территории Брестской Краснознаменной пограничной группы] / Тамара Тиборовская // Вечерний Брест. 2011. 8 июня. С. 11.
-
Галимова, Н. П. Брестская епархия : аспекты религиозной жизни (1945–1960-е гг.) / Н. П. Галимова // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2010. № 2. С. 12–21.
-
Козлович, В. В поисках утраченного : [соборы, храмы и церкви Бреста] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2010. 11 июня. С. 16.
-
Глущенко, Т. Твёрдая память престола : [Братская Свято-Николаевская церковь] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2009. 23 дек. С. 23.
-
Ролич, О. Светлой памяти протоирея Евгения Парфенюка / О. Ролич // Царкоўнае слова. 2008. № 12. С. 14–15.
-
Новаковская, А. Исповедь в рамках интервью : [молодёжное миссонерское братство при Свято-Симеоновском соборе] / А. Новаковская // Брестский вестник. 2008. 24 апр. С. 12.
-
Драздоў, У. Па дарозе да храма : [Праваслаўнае маладзёжнае брацтва памяці Афанасія пры Свята-Сімеонаўскім кафедральным саборы] / У. Драздоў // Народная трыбуна. 2007. 1 снеж. С. 10.
-
Мярчук, В. М. Характарыстыка становішча праваслаўнага духавенства Палескай епархіі / В. М. Мярчук // Асоба ў гiсторыi: гераiчнае i трагiчнае : матэрыялы Другой мiжнар. навук.-практ. канф. студ., аспiрантаў i маладых вучоных, прысвеч. памяцi праф. У. У. Мелiшкевiча. (Брэст, 12–13 лiст. 2004 г.) / БрДУ. Брест, 2006. C. 269–273.
-
Смаль, В. Вековые купола: 22 мая Свято-Николаевской церкви Бреста исполняется 100 лет / В. Смаль // Вечерний Брест. 2006. 19 мая. С. 7.
-
Ролич, О. Свято-Рождество-Богородицкому женскому монастырю – 5 лет! / Ольга Ролич // Заря. 2006. 14 окт. С. 11.
-
Серов, А. Брестский «Спас на крови» : [о Свято-Афанасьевском мужском монастыре] / А. Серов // Брестский вестник. 2006. 27 июля. С. 7.
-
Ролич, О. Свято-Николаевская Братская церковь г. Бреста / Ольга Ролич // Заря. 2006. 13 мая. С. 10.
-
Харченко, О. П. Пастырская деятельность православного духовенства в Полесской епархии (1922–1939 гг.) / О. П. Харченко // Брестские епархиальные ведомости. 2005. № 1 (11). С. 44–45.
-
Носко, М. Епископ Михаил (Железовский) : [управлял Брестской епархией в 1848–1870 гг.] / Михаил Носко // Брестские епархиальные ведомости. 2005. № 2 (12). С. 42–43.
-
Носко, М. Архиепископ Антоний (Зубко) : [управлял Брестской епархией в 1839–1840 гг.] / Михаил Носко // Брестские епархиальные ведомости. 2005. № 1 (11). С. 42–43.