Панядзелак, 09 Сакавік 2015 10:38

8 сакавіка 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Яраслава Сільвестравіча Пархуты (1930–1996), пісьменніка, краязнаўца, падарожніка, журналіста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага

Яраслаў Сільвестравіч Пархута нарадзіўся 8 сакавіка 1930 года ў вёсцы Мілейкі Косаўскай гміны Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

У Мілейках атрымаў пачатковую адукацыю. У 1949 годзе скончыў Ружанскую дзесяцігодку і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сувязі з матэрыяльнымі цяжкасцямі быў вымушаны з трэцяга курса перавясціся на завочнае аддзяленне і пайсці на працу. Працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Сталинская молодёжь» (пазней «Знамя юности»), адказным сакратаром газеты «Сцяг кумунізма» пры Падароскай МТС. У 1953–1956 гадах служыў у Савецкай арміі.

Пасля службы ўладкаваўся літсупрацоўнікам ў раённую газету «Ленінскі шлях» (г. п. Поразава). Таксама працаваў намеснікам рэдактара раённай газеты «Заветы Леніна» (г. п. Ружаны, з 1959 г.), рэдактарам раённай газеты «Советская Родина» (г. п. Гарадзішча, з 1961 г.), намеснікам рэдактара міжраённай газеты «Знамя коммунизма» (г. Баранавічы). У 1965 годзе працаваў старшым рэдактарам студыі тэлебачання ў Брэсце, у 1965–1969 гадах – у рэдакцыі маларыцкай раённай газеты “Сельскае жыцё”.

Я. С. Пархута ў 1973 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу ЦК КПБ. Працаваў рэдактарам часопісаў «Вожык» (1973–1977) і «Родная прырода» (1978–1982).

Сваю літаратурную дзейнасць Яраслаў Пархута пачынаў яшчэ у школе. Яго першы допіс быў надрукаваны ў 1946 годзе ў івацэвіцкай раённай газеце «Кастрычнік», а першы верш – у брэсцкай абласной “Заре” (1949). У хуткім часе яго паэтычныя творы, гумарэскі, казкі, апавяданні, лірычныя навелы і аповесці, нарысы, краязнаўчыя матэрыялы сталі часта з’яўляцца на старонках перыядычных выданняў – у часопісах «Беларусь», «Полымя», «Маладосць», «Вясёлка», «Родная прырода», газетах «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», «Звязда» і інш.

Убачылі свет яго кнігі прозы: «Ты пайшла ў сонца» (1973), «Зямля бацькоў нашых», «Пад высокім сонцам» (1988) і інш. Даступнасцю і займальнасцю адзначаны яго дзіцячыя кнігі: «Казка зялёнай дубравы» (1960), «Там, дзе жыве Юлька» (1978), «Перапёлачка» (1979), «Мудрая цялушка» (1976).

Кожны свой твор ён прапускаў праз сваё сэрца, і яно не вытрымала. Пісьменнік цяжка захварэў, доўга лячыўся. Прыйшло адчуванне хуткаплыннасці жыцця, наступіў момант яго пераасэнсавання. Захацелася зрабіць серыю кніжак пра Беларусь, тым болей, што ведаў ён яе не звонку. Так нарадзіліся краязнаўча-дакументальныя кнігі: «Жаваранак над полем» (1985), «Пад высокім небам», «Зямля бацькоў нашых» (1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989), «Крыніца ёсць у родным краі…» (1992), «Жальба жытняга коласа», у якую ўвайшла дакументальная аповесць «Адзінец» (1993), «Сустрэча з іншапланецянкай» (1994).

Яраслаў Пархута быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1982 года. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя К. Каліноўскага за кнігу «Зямля бацькоў нашых» (1992).

Яраслаў Сільвестравіч Пархута заўчасна пайшоў з жыцця 20 сакавіка 1996 года. Засталіся кнігі, якія з цікавасцю чытаюцца настаўнікамі і школьнікамі, вяскоўцамі і гараджанамі, усімі тымі, хто любіць родны край, цікавіцца яго гісторыяй. У 2011 годзе ў серыі “Беларуская проза ХХ стагоддзя” выйшаў зборнік Я. С. Пархуты “Сонечныя борці”.

Рашэннем Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў за 30 чэрвеня 2010 года адна з вуліц у новым мікрараёне «Захад-3» г. Івацэвічы названа ў гонар славутага земляка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай
імя П. Пестрака. Джэжора Людміла Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Я. С. Пархуты

  1. Сонечныя борці : аповесць, лірычныя навелы / Яраслаў Пархута ; уклад. Ю. Пацюпа. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 463 с. (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

  2. Казкі дзеда Яраслава : [для мал. і сярэд. шк. узросту] / Яраслаў Пархута. – Мінск : Полымя, 1995. – 63 с. : іл.

  3. Сустрэча з іншапланецянкай : навелы / Яраслаў Пархута. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 238 с.

  4. Перапёлачка : казкі / Яраслаў Пархута ; маст. А. Гармаза. – Мінск : ТК “Міласэрнасць-90”, 1993. – 32 с. : іл. (Дзеткам-малалеткам).

  5. Жальба жытняга коласа : кніга падарожжаў / Яраслаў Пархута. – Мінск : Полымя, 1993. – 448 с.

  6. Крыніца ёсць у родным краі… : кніга падарожжаў / Яраслаў Пархута. – Мінск : Полымя, 1992. – 462 с. : іл.

  7. Дарогамі надзеі і трывог : палескі дзённік / Яраслаў Пархута. Мінск : Ураджай, 1989. 101 с.

  8. Зямля бацькоў нашых : падарожжа па родным краі / Яраслаў Пархута. – Мінск : Полымя, 1988. – 303 с. : іл.

  9. Жаваранак над полем : (эцюды роднага краю) / Яраслаў Пархута. – Мінск : Ураджай, 1985. – 255 с.

  10. Там, дзе жыве Юлька : лірычныя навелы : [для сярэд. шк. узросту] / Яраслаў Пархута. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 160 с. : іл.

  11. Мудрая цялушка : апавяданні, гумарэскі, фельетоны / Яраслаў Пархута. – Мінск : Выдавецтва ЦК КПБ, 1976. – 48 с. : іл. (Бібліятэчка “Вожыка”; № 4).

  12. Ты пайшла ў сонца : лірычныя аповесці і навелы / Яраслаў Пархута. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 111 с. : іл.

  13. У бабчыным гародчыку : [апавяданне] / Яраслаў Пархута // Жаўранкі над полем : апавяданні / [укл. А. М. Бадак]. Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. С. 298–301.

  14. Размова з грыбамі : абразкі / Яраслаў Пархута // Целитель. 2012. № 9. С. 35.

  15. Старыя бліндажы ; Быць пагодзе! ; Суседка ; Камень : [абразкі] / Яраслаў Пархута // Жырандоля № 3 : літаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 28–31.

  16. Вяртанне ў дзяцінства ; Прытча пра кубак: [абразкі] / Яраслаў Пархута // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 264.

  17. На земле отцов наших : [Гора Шибельная ; Хозяйка лесной хаты ; Одіссея поэта] : [очерки] / Яраслав Пархута // Нёман. 1989. № 5. С. 136–148.

  18. Крывічы : старонкі з новай кнігі падарожжаў / Яраслаў Пархута // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 2. С. 46.

  19. Кривичи : книга путешествий / Ярослав Пархута // Нёман. 1994. № 9. С. 108–122; № 10. С. 118–146.

  20. Одинец : повесть о полесском робинзоне / Ярослав Пархута // Нёман. 1992. № 3. С. 17–107.

  21. Жыві, мая Бярэзіна… : нарысы / Яраслаў Пархута // Полымя. 1986. № 2. С. 152–175.

 

Аб жыццi i творчасцi Я. С. Пархуты

  1. Яраслаў Пархута (1930–1996) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 261–265.

  2. Пархута Ярослав Сильвестрович // Республика Беларусь: энциклопедия : в 7 т. Минск. 2007. Т. 5. С. 735

  3. Пархута Яраслаў Сільвестравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 148.

  4. Пархута Яраслаў Сільвестравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск. 1999. Т. 5. С. 424.

  5. Яраслаў Пархута // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / скл. А. К. Гардзіцкі. Мінск : мастацкая літаратура, 1994. С. 424–425.

  6. Пархута Яраслаў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск : БелЭн, 1994. Т. 4. С. 483–486.

  7. Пархута Яраслаў Сільвестравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 4. С. 199–200.

  8. Проза і публіцыстыка : Яраслаў Пархута // Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына / В. Я. Ляшук; Г. М. Снітко. Мінск : Литература и искусство, 2008. С. 291–293.

  9. Кажадуб, С. Шляхі-дарогі Яраслава Пархуты / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2013. 19 сакавіка. С. 2.

  10. Каспяровіч, Л. Жыве і слыве род Пархутаў / Любоў Каспяровіч // Івацэвічкі веснік. 2011. 4 кастр.

  11. Дамашэвіч, У. Дапытлівы шукальнік Яраслаў / Уладзімір Дамашэвіч // ЛіМ. 2010. 12 сакавіка (№ 10). С. 1.

  12. Кажадуб, С. Лісты паэта Міколы Засіма да Яраслава Пархуты, нашага славутага земляка / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2009. 14 жніўня. С. 2.

  13. Кажадуб, С. Надзеі і трывогі Пархуты : жыццё і творчасць : [нарыс] / Святаслаў Кажадуб // Газета для вас (Івацэвічы). 2002. 7–13 чэрвеня (№ 23); 14–20 чэрвеня (№ 24); 21–27 чэрвеня (№ 25); 28 чэрвеня – 4 ліпеня (№ 26); 5–11 ліпеня (№ 27); 12–18 ліпеня (№ 28); 19–25 ліпеня (№ 29); 26 ліпеня – 1 жніўня (№ 30); 2–8 жніўня (№ 31); 9–15 жніўня (№ 32).

  14. Мароз, В. У гонар Яраслава Пархуты : [пра вечар, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніка] / В. Мароз // Івацэвіцкі веснік. 2000. 19 красавіка. С. 4.

  15. Пархута, Я. С. «Адзінае, што адпісваю табе, любоў да краю роднага» / Я. С. Пархута ; запісаў А. Карлюкевіч // Бярозка. 1997. № 4. С. 26.

  16. Пархута, Я. С. «Адзінае, што адпісваю табе, любоў да краю роднага» / Я. С. Пархута ; гутарыў А. Карлюкевіч // Беларуская думка. 1997. № 3. С. 154–158.

  17. Дзелянкоўскі, М. Кнігі засталіся людзям : аб творчай дзейнасці Яраслава Пархуты / Мікола Дзелянкоўскі // Родная прырода. 1997. № 1. С. 30.

  18. Бурвіч, Л. Слова пра Яраслава Пархуту : нататкі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Верашкоўскай базавай школы / Л. Бурвіч // Івацэвіцкі веснік. 1996. 28 мая.

  19. Жуковіч, В. Памяці Яраслава Пархуты / Васіль Жуковіч // Настаўніцкая газета. 1996. 27 сакавіка.

  20. Карлюкевіч, А. «Калі хочаш праўдзіва ты жыць…» : аб творчасці пісьменніка-краязнаўца Я. С. Пархуты / Алесь Карлюкевіч // Маладосць. 1996. № 3. С. 235–239.

  21. Карлюкевіч, А. Нібыта згубілі посах : памяці Я. С. Пархуты / Алесь Карлюкевіч // Чырвоная змена. 1996. 14 мая.

  22. Майстар класічнага краязнаўства: Яраслаў Пархута // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 2. С. 45.

  23. Дрык, Л. Шлях пілігрыма : Яраслаў Пархута «Сустрэча з іншапланецянкай» / Л. Дрык // Першацвет. 1995. № 10. С. 111–113.

  24. Карлюкевіч, А. У Палюддзі : [пра кнігу Я. Пархуты «Сустрэча з іншапланецянкай»] / А. Карлюкевіч // Полымя. 1995. № 4. С. 203–205.

  25. Пархута, Я. Зямлі бацькоўскай паклонімся / Яраслаў Пархута ; гутарыў С. Хорсун // Настаўніцкая газета. 1993. 24 красавіка. С. 8.

  26. Каржанеўская, Г. Галоўны герой – жыццё : пра кнігу Я. Пархуты «Зямля бацькоў нашых» / Галіна Каржанеўская // ЛіМ. 1990. 3 жніўня (№ 31). С. 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1610 разоў Апошняя змена Серада, 29 Красавік 2020 16:39