Чацвер, 19 Сакавік 2015 15:29

13 лютага 2015 г. – 75 гадоў з часу заснавання (1940) УА «Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж»

Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж – адна з найстарэйшых навучальных устаноў горада Пінска Брэсцкай вобласці. Яго гісторыя пачалася ў лютым 1940 года, калі была створана фельчарска-акушэрская школа.

 

 

Загадам Пінскага абласнога здраўаддзела ад 13 лютага 1940 года В. Ю. Кротаў быў прызначаны першым дырэктарам установы. Хутка быў набраны адзін клас у колькасці 30-ці навучэнцаў. Восенню 1940 года праведзены другі набор у колькасці дзвюх груп (каля 60 навучэнцаў). Свайго памяшкання школа не мела, займаліся ў адной з агульнаадукацыйных школ Пінска. У 1941 годзе было выдзелена памяшканне (вул. Ясная, 15) з некалькімі класнымі пакоямі, настаўніцкай, канцылярыяй. Школу забяспечылі сталамі, партамі, вучэбнымі дапаможнікамі. Падручнікі былі атрыманы з медыцынскіх школ Мінска, Гомеля і Магілёва. У штаце было 11 супрацоўникаў.

 

У час Вялікай Айчыннай вайны школа не дзейнічала. Выкладчыкі і многія навучэнцы прымалі ўдзел у партызанскім руху, ваявалі на фронце. Пасля вызвалення Пінска, у жніўні 1944 года В. Ю. Кротаву было даручана аднавіць дзейнасць фельчарска-акушэрскай школы. Была набрана група навучэнцаў на першы курс. Размяшчалася школа па вуліцы Партызанскай, 57-1, у адным доме з педагагічным вучылішчам. З 1946 года школу пераводзілі ў абласную бальніцу, потым – у СШ № 9 і іншыя памяшканні. У першыя пасляваенныя гады школа працавала ў вельмі складаных умовах, адсутнічалі неабходныя дапаможнікі і падручнікі, неставала выкладчыкаў. Практычная падрыхтоўка вялася на базе Пінскай абласной бальніцы і радзільнага дома.

 

У 1947 годзе адбыўся першы выпуск медыцынскіх работнікаў у колькасці 33-х чалавек. Выпускнікі былі накіраваны на працу ў раёны Пінскай вобласці. У далейшым выпускнікі размяркоўваліся па Брэсцкай і ў іншыя вобласці БССР, нават у іншыя рэспублікі СССР.

 

У 1951 годзе навучальная ўстанова была перанесена ў будынак па вуліцы Лунінецкай (у цяперашні час вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі). Пінская фельчарска-акушэрская школа ў 1953 годзе была пераўтворана ў дзяржаўнае медыцынскае вучылішча. У 1968 годзе вучылішча пераехала ў новабудоўлю па вуліцы Ракасоўскага, 6, дзе і размяшчаецца па цяперашні час.

 

У розны час вучылішчам кіравалі: С. В. Шапіра (1946–1947), К. С. Шэлег (1948–1955), А. Л. Пінчук (1955–1957), А. В. Серабракоў (1957–1958), Т. Г. Зыкіна (1958–1967). У 1967–1972 гадах дырэктарам працаваў Сяргей Іванавіч Леановіч, пры якім быў пабудаваны новы вучэбны корпус.

 

Працяглы час (1972–2005) дзейнасцю вучылішча кіраваў Іван Васільевіч Яроміч. Па выніках сацыялістычнага спаборніцтва сярод медыцынскіх сярэдніх навучальных устаноў СССР у 1987 годзе Пінскае вучылішча было прызнана лепшым і ўзнагароджана пераходзячым Чырвоным Сцягам. 30 жніўня 2001 года Пінскае медыцынскае вучылішча было пераўтворана ў дзяржаўны медыцынскі каледж (загад Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 214).

 

Вучэбна-выхаваўчы працэс заўсёды суправаджаўся прафесійным калектывам выкладчыкаў. У гісторыі каледжа засталіся таленавітыя педагогі: Д. Е. Заміхоўскі, В. І. Гейхрох, В. З. Шаламовіч, І. В. Казлоўскі, В. М. Бабінец і інш.

 

З 2005 года па 2012 год дырэктарам ПДМК быў Павел Андрэевіч Саўчук. Пад яго кіраўніцтвам праведзена рэканструкцыя вучэбнага корпуса, пачаты работы па капітальнаму рамонту інтэрната. Па выніках работы каледж тройчы (2007, 2010, 2011) знаходзіўся на гарадской Дошцы Пашаны. З 27 ліпеня 2012 года калектыў узначальвае Марына Уладзіміраўна Кавалеўская.

 

Каледж мае багатыя традыцыі ў навучанні і выхаванні спецыялістаў, якіх выпушчана за ўсю гісторыю 11896 чалавек. Сярод найбольш вядомых, якія сталі вучонымі і арганізатарамі медыцыны: Георгій Канстанцінавіч Недзведзь, Міхаіл Канстанцінавіч Недзведзь, Сяргей Уладзіміравіч Федаровіч, Віктар Ціханавіч Кахнюк, Павел Ніканоравіч Міхалевіч, Мікалай Мікалаевіч Палішчук, Васілій Аляксеевіч Філанюк, Вадзім Эдуардавіч Сушынскі, Эдуард Віктаравіч Туманаў і інш.

 

На сучасным этапе ў каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка сярэдняга медыцынскага персаналу па спецыяльнасцях: лячэбная справа, сястрынская справа, медыка-дыягнастычная справа. Каледж сёння гэта сучасны навучальны корпус, ўтульны інтэрнат, сталовая, буфет, выдатная актавая зала, спартыўная і трэнажорная залы, два сучасных камп’ютарных класа. Маецца бібліятэка, фонд якой складае каля 36 тысяч асобнікаў вучэбнай і мастацкай літаратуры. Арганізавана праходжанне вучэбнай і пераддыпломнай практыкі ў лячэбна-прафілактычных арганізацыях горада.

 

У навучальнай установе студэнты заўсёды могуць знайсці справу па душы, яны наведваюць гурткі па інтарэсах – прадметныя, спартыўныя, мастацкія. З 2004 года дзейнічае валанцёрскі атрад “Сёстры міласэрнасці”, адраснай групай якога з’яўляюцца ветэраны вайны і працы. У студзені 2015 года атраду прысвоена імя Паліны Пятроўны Прахінай (1924–1944), удзельніцы вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

3 сакавіка 2015 года адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю каледжа. Напярэдадні юбілея каледж узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

 

  1. Пинский медицинский колледж // Регионы Беларуси : энциклопедия. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 218.

  2. Пинский медицинский колледж // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 70.

  3. Пинское медицинское училище // Белорусская краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1980. Т. 3. С. 390.

  4. Скорая и неотложная медицинская помощь : [учебник для учащихся медучилищ и колледжей] / Е. Г. Каллаур, И. В. Яромич, Л. И. Колб ; под ред. И. В. Яромича. – Минск : Вышэйшая школа, 2009. – 207 с.: ил.

  5. Вкратце : [на республиканскую Доску Почёта по итогам за 2013-й год будут занесены Берёзовский район, ОАО «Экзон» (Дрогичин), Пинский государственный медицинский колледж] // Брестский курьер. 2014. 3 июля (№ 27). С. 2.

  6. Сянкевіч, М. Заўжды запатрабаваныя : [Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж прызнаны лепшым сярод устаноў адукацыі і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару] / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2014. 1 жніўня (№ 31). С. 1, 3.

  7. Кирковец, Н. Здесь в будущее смотрят с радостью / Наталья Кирковец // Пiнскi веснiк. 2010. 2 сакавiка. С. 3.

  8. Крачко, В. А. Уровень развития эмоционального интеллекта учащихся УО Пинский государственный медицинский колледж / В. А. Крачко // Выявление интеллектуального и ресурсного местного потенциала и обеспечение устойчивого развития Полесского региона : материалы VI научно-практической конференции исследований молодых ученых Пинщины, 24 апреля 2008 года. Пинск, 2008. C. 161163.

  9. Янович, Н. Хорошие медики – на вес золота / Н. Янович // Народная газета. 2008. 16 красавiка. С. 7.

  10. Кирковец, Н. Если исцелять людей вам по душе / Наталья Кирковец // Пiнскi веснiк. 2007. 5 чэрвеня. С. 5.

  11. Кисина, З. Новые “звенья” / З. Кисина // Медицинский вестник. 2003. 28 августа. (№ 35). С. 2.

  12. Федченко, Г. Книги пишут врачи : [о книгах преподавателей Пинского мед. колледжа] / Г. Федченко // Пiнскi веснiк. 2003. 21 студзеня. С. 2.

  13. Глинский, Ф. Авторы книги – врачи : [о книге “Скорая и неотложная медицинская помощь”, написанной преподавателями Пинского медицинского колледжа] / Ф. Глинский // Заря. 2002. 12 сентября.

  14. Киселев, И. Третье рождение училища : [о преобразовании Пинского медучилища в колледж] / Иван Киселев // Медицинский вестник. 2001. 6 сентября. С. 3.

  15. Шестакова, Н. Из Пинска – в большую науку : [о выпускниках Пинского медучилища] / Наталья Шестакова // Полесская правда (Пинск). 2000. 17 июня.

  16. Райчук, П. Без усталости в пути и дальше так идти : [И. В. Яромич 20 лет возглавляет Пинское медучилище] / П. Райчук // Медицинский вестник. 1996. 14 ноября. С. 4.

  17. Яромич, И. В. Медицинское училище – прообраз колледжа? / Иван Васильевич Яромич ; интервью взяла Н. Шестакова // Полесская правда (Пинск). 1994. 30 апреля (№ 35). С. 2.

  18. Колледжи города Пинска : УО «Пинский государственный медицинский колледж» [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www.tamby.info/college/pinsk-mk.htm

  19. Пинский государственный медицинский колледж : официальный сайт [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://pinskmed.by/

  20. Пинский государственный медицинский колледж : сайт Бреста – bug.by [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://bug.by/pinskij-gosudarstvennyj-medicinskij-kolledzh

  21. Средние специальные учебные заведения РБ : УО «Пинский государственный медицинский колледж» [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://kudapostupat.by/zavedenie/id/119

  22. Волонтерскому отряду медицинских сестер Пинского медколледжа присвоено имя участницы освобождения города Полины Пряхиной // Полесская правда.[Электронный ресурс]. Режим доступа:http://www.pinsknews.by/?p=22201

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2235 разоў Апошняя змена Чацвер, 30 Красавік 2020 14:09