Чацвер, 19 Сакавік 2015 15:34

3 студзеня 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1950) Мікалая (Міколы) Мікалаевіча Трафімчука, паэта

Мікалай Мікалаевіч Трафімчук нарадзіўся 3 студзеня 1950 года ў вёсцы Осаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Нават не ў самой вёсцы, а на невялікім хутары аккурат на мяжы Драгічынскага і Іванаўскага раёнаў у сялянскай сям’і. Скончыў Белінскую сярэднюю школу.

 

 

Затым Мікалай Трафімчук скончыў Брэсцкае ГПТВ-65 будаўнікоў, служыў у Савецкай арміі. Пасля службы ў 1968 годзе паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. У 1971 годзе перавёўся на завочнае аддзяленне, працаваў у школах Драгічынскага і Бярозаўскага раёнаў. Пасля атрымання дыплома, з 1975 года, – у рэдакцыях раённых газет “Чырвоная звязда” (Іванава) і “Запаветы Леніна” (Драгічын), на Брэсцкім тэлебачанні, у газетах “Звязда” і “Мінская праўда”, карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1994 года – у рэдакцыі газеты “Наша доля”.

 

Калі працаваў у Драгічынскай раёнцы, з’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання «Світанак», а з 1984 года – яго кіраўніком. Вершы Міколы Трафімчука з 1973 года змяшчаюцца на старонках газет і часопісаў, у зборніках «Дзень паэзіі». Ён адзін з аўтараў зборніка маладых паэтаў «Нашчадкі» (1979) і зборніка дзіцячых паэтаў «Цвіце верас» (1987).

 

Першая асобная кніжка паэта пад назвай «Трыванне» выйшла ў свет у 1990 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Нешта ёсць сімвалічнае ў гэтай назве, аўтару доўга давялося чакаць, пакуль кніга дайшла да чытача. А можа стойкасць – гэта жыццёвае крэда пісьменніка. У кнізе ажываюць дакладныя прыкметы нашага часу, змястоўна прадстаўлена тэма адказнасці за ўсё жывое на зямлі. Некаторыя творы напісаны ў публіцыстычнай манеры. У зборніку нямала вершаў прысвечана сяброўству і каханню. Потым выйшлі зборнікі вершаў «Траекторыя» (1992), «Фэст, альбо Трыяда» (1993), «Нішто не вернецца ніколі» (1995), «Любіць Бог Беларусь» (1996) і інш.

 

Паэзія Міколы Трафімчука цэласная, заснаваная на зямных рэаліях, часам суровых, але заўсёды чалавечых духоўных каштоўнасцей – вернасці, сумленнасці, працавітасці. Паэт – актыўны прапагандыст беларускай мовы. Калі працаваў у рэдакцыі Іванаўскай раённай газеты, ён адзін з усяго калектыву паўсядзённа размаўляў па-беларуску. Нязвыкла гэта звучала ў той час, а ён быў перакананы ў перамозе роднага слова.

 

У многіх вершах Мікола Трафімчук паўстае як публіцыст. Непакорнасць, нязгода са стэрыатыпамі, шэрасцю, імкненне змагацца з негатыўнымі з’явамі жыцця праходзяць праз усю яго творчасць. Але не здрадзіў сябе паэт і як лірык, у ім заўсёды ўжываліся два такія бакі чалавечага характару, не замінаючы адзін другому. У творчасці Міколы Трафімчука прысутнічае і тэма кахання, сяброўства. Шмат вершаў прысвечана інтымнай лірыцы, жанчыне. Шмат вершаў паэт прысвяціў маці, аднавяскоўцам, сябрам па пяру. Многія вершы Міколы Трафімчука пакладзены на музыку: «Драгічынскі вальс», «Павуцінка», «Бацькоўскі сад» і інш.

 

Паэт жыве на трывожнай планеце. Яго жыццё напоўнена паўсядзённымі турботамі, справамі, роздумам пра дзень мінулы і дзень сённяшні. У асобе Міколы Трафімчука ўдала спалучыліся дар паэта і дар празаіка, дар арганізатара. Пісьменнік дбаў не толькі пра выданне ўласных кніг, дзякуючы яго намаганням убачылі свет зборнікі і паявіліся ў друку творы мясцовых літаратараў.

 

Член Саюза пісьменікаў Беларусі з 1994 года (цяпер у Саюзе беларускіх пісьменнікаў). У 2005 годзе М. Трафімчук стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага альманаха “Гоман”.

 

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Драгічынскай раённай цэнтральнай бібліятэкай. Трыфанава Наталля Іванаўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

 

Творы М. Трафімчука

 

  1. Беларушчына : вершы / Мікола Трафімчук. – Мінск, 2002.

  2. Трын-трава : Прамовы пра мову / Мікола Трафімчук. – Мінск, 1996.

  3. Любіць Бог Беларусь / Мікола Трафімчук. – Мінск : Творчая фірма “Тэмікс”, 1996. 40 с.

  4. Найперш мы – ліцвіны : вершы / Мікола Трафімчук. – Мінск : Творчая фірма “Тэмікс”, 1996. 24 с.

  5. Нішто не вернецца ніколі : Сацыяльная лірыка. Інтымная лірыка. Духоўная лірыка / Мікола Трафімчук. – Мінск : Творчая фірма “Тэмікс”, 1995. – 50 с.

  6. Фэст, альбо Трыяда : вершы, лірычныя маналогі, пераклады / М. Трафімчук, Л. Кастэнка, П. Мах, М. Рубцоў, М. Сыч. – Мінск : Азбука, 1993. – 89 с.

  7. Трыванне : вершы / Мікола Трафімчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 108 с.

  8. Траекторыя : [вершы] / Мікола Трафімчук // Нашчадкі : [зборнік]. Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. С. 159–182.

  9. Завіруха : [верш] / Мікола Трафімчук // Пакліч у госці сонца : [зборнік твораў для пазакласнага чытання / склад.: Л. Ф. Кузняцова, Н. У. Антонава]. Мінск, 2012. С. 209.

  10. З кім павядзешся…” ; “Здаўна ўжо гэта адчуваю…” : [вершы] / Мікола Трафімчук // Дзень паэзіі-2005. Мінск, 2005. С. 206.

  11. Скарынка неба ; “Любіць Бог Беларусь” : [вершы] / Мікола Трафімчук // Анталогiя беларускай эпiтафii / уклад., аўтар прадм. i арт. А. Кудласевiч. Мінск : Ураджай, 2000. С. 92.

  12. Раскажы, ветэран... : [верш] / Мікола Трафімчук // Дзень паэзіі-1984. Мінск, 1984. С. 225.

  13. «На чоўне лета ў жоўты лістапад...» ; «Звіняць крыштальныя дажджы...» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Дзень паэзіі-1982. Мінск, 1982.

  14. Цішыня ; Невыплаканая балада : [вершы] / Мікола Трафімчук // Дзень паэзіі-1981. Мінск, 1981.

  15. Світанне ; Развітанне ; Матулі ; Лагода ; Незваротнае : [вершы] / Мікола Трафімчук // Полымя. 1985. № 7. С. 103–105.

  16. Сонейка : [верш] / Мікола Трафімчук // Вясёлка. 1985. № 10.

  17. «Зямля даўно такіх не чула маршаў...» ; «Што вы пажадаеце, зямляне...» ; «Чым адказацьна дабрыню тваю..» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Звязда. 1985. 24сак.

  18. Рубікон ; Балада пра галасы расстраляных ; «Ты раскажы нам, памяць» : [вершы] / Мікола Трафімчук // ЛіМ. 1984. 27 крас. (№ 17). С. 9.

  19. Песні рэвалюцыі ; Зорны час : [вершы] / Мікола Трафімчук // Полымя. 1984. № 5. С. 3.

  20. Смага Брэсцкай крэпасці : [верш] / Мікола Трафімчук // Полымя. 1983. № 6. С. 6.

  21. Камсамолу ; Музыка : [вершы] / Мікола Трафімчук // Маладосць. 1983. № 11. С. 155.

  22. «Туча, туча... Напэўна, ёсць яна» ; «Звіняць крыштальныя дажджы...» ; Пераемнасць ; «Гаркату не пры-маю адразу...» ; «Святкуй, паэт!..» ; Час ; «Чыстае неба Радзімы...» ; «Гэтыя неясныя трывогі...» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Заря. 1983. 25 августа.

  23. «Ён стаў гісторыяй...» ; «Куды мы спяшаемся...» ; «Чыстае неба...» ; «Туга мая... Паверце...» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Беларусь. 1983. № 10.

  24. «А пачынаецца Радзіма...» ; Душа ; Мова ; «Пераменяцца даты...» ; «Аднойчы мусіш зразумець...» ; «У энным горадзе, горадзе вечным...» ; Дачцэ : [вершы] / Мікола Трафімчук // ЛіМ. 1983. 11 лютата.

  25. Сумёты ; Снегу мала на двары : [вершы] / Мікола Трафімчук // Вясёлка. 1980. № 2.

  26. Радзіме ; Агоўскія куфры ; Ясельда ; Івану Мележу ; «Як часта нас знячэўку захапляе...» ; «Выбірайце жанчын...» : [вершы] / Мікола Трафімчук // ЛіМ. 1980. 4 ліпеня. С. 5.

  27. «Цяпер гляджу навокал з разуменнем...» ; «Плакалі аблокі...» ; «Тваё з’яўленне – дзіва...» ; «Маленства – час далёкіх зорак...» ; Жанчыне : [вершы] / Мікола Трафімчук // Маладосць. 1980. № 1.

  28. «Ад рубінавых зорак маскоўскіх...» : [верш] / Мікола Трафімчук // Заря. 1980. 1 марта.

  29. «Я для Прыроды...» ; «Навучы мяне, птах...» ; «Усё з кахання пачалося...» : [вершы] / Мікола Трафімчук // ЛіМ. 1979. 20 ліпеня. С. 4.

  30. «Мембраны тэлефоннай хваляванне..» ; «Я прачынаўся...» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Чырвоная змена. 1979. 31 студзеня.

  31. Пераемнасць ; «Мне не магло гэта прысніцца...» ; «Не здзіўляйся, што болей не вырас...» : [вершы] / Мікола Трафімчук // ЛіМ.1978. 9 верасня.

  32. Балада пра жыта : [верш] / Мікола Трафімчук // Дзень паэзіі-1979. Мінск, 1978.

  33. Праўда ; Роднасць ; Вясковы маршрут ; «Пахне спелым верасам паветра...» ; «Я аддам табе ўсе вечары...» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Маладосць. 1977. № 6. С. 104–106.

 

 

 

Аб жыцці і творчасці М. Трафімчука

 

  1. Мікола Трафімчук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 184–185.

  2. Мікола Трафімчук // Ляшук, В. Я. Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Брэст, 1999. С. 320–321.

  3. Мікола Трафімчук / Я. Я. Аляксейчык // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Драгічынскага раёна / [уклад. С. А. Супрун ; рэд.-склад. Я. Я. Аляксейчык]. Мінск : БЕЛТА. 1997. С. 444–445.

  4. Трафімчук Мікола // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 6. С. 95–96.

  5. Няхай твая ўсім зорка свеціць : аб творчым лёсе беларускага паэта Міколы Трафімчука. – Драгічын : ЦРБ, 2001. – 6 с.

  6. Дорская, С. Пляцоўка для «народнай» літаратуры : [пра часопіс “Гоман” расказвае яго рэдактар М. Трафімчук] / С. Дорская // ЛiМ. 2007. 14 верасня. С. 12.

  7. Кобак, Н. “Шануй свой дзень” : да 55-годдзя з дня нараджэння Міколы Трафімчука / Н. Кобак // Драгічынскі веснік. 2005. 22 чэрвеня. С. 4.

  8. Ткачук, Н. На парозе творчай сталасцi : [пра творчы вечар пiсьменнiка М. Трафiмчука ў Драгічынскай ЦРБ] / Н. Ткачук // Драгічынскі веснік. 2000. 24 мая.

  9. Крэйдзіч, А. Паэт прыехаў. Святкуюць землякі : [аб творчай сустрэчы з М. Трафімчуком у Драгічыне] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2000. 25 мая.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2161 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 10:30