Чацвер, 04 Чэрвень 2015 17:19

26 мая 2015 года – 30 гадоў з часу заснавання (1985) найбуйнейшай у Еўропе прамысловай плантацыі журавін «Палескія журавіны» (Пінскі раён)

 Адкрытае акцыянернае таварыства «Палескія журавіны» («Беларускія журавіны») створана на базе Пінскай журавінавай плантацыі 26 мая 1985 года. Плантацыя знаходзіцца на палях каля вёскі Селішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, за 40 км ад Пінска. 

Спачатку ў якасці вытворчага ўчастка ўваходзіла ў склад падсобнай гаспадаркі канцэрна «Палессеводбуд», а з 1992 года стала самастойным прадпрыемствам. Зараз ААТ “Палескія журавіны” знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і ўваходзіць у склад аб’яднання па будаўніцтву і эксплуатацыі меліяратыўных і водагаспадарчых сістэм «Белмеліяводгас» на правах юрыдычнай асобы. З 1992 года ўзначальвае прадпрыемства Васілій Рыгоравіч Лягускі.

Асноўнае прызначэнне – вырошчванне буйнаплодных журавін, якія сярод усіх відаў ягад найбольш багатыя пекцінамі, што актыўна выводзяць з чалавечага арганізма розныя таксіны, у тым ліку і радыёнукліды.

Пасадачны матэрыял, даўгавечнасць якога дасягае ста гадоў, завезены ў асноўным са Злучаных Штатаў Амерыкі. Тэхналогія вытворчасці журавіны буйнаплоднай перададзена амерыканскай фірмай «Саміт Лімітед» і спецыялісты «Палескіх журавін» зараз у дасканаласці валодаюць ёю. Маецца комплекс амерыканскіх машын для догляду за журавінай і яе складання, а таксама комплекс айчынных машын для выканання тэхналогіі вытворчасці ягады і пасадачнага матэрыялу, частка з якіх пададзена непасрэдна на прадпрыемстве. Механізацыя агратэхнічных прыёмаў дасягае 90 %. На кожнага работніка даводзіцца ў сярэднім па адной тэхнічнай адзінцы. На прадпрыемстве пастаянна працуе 70 чалавек. На перыяд уборачнай прыцягваецца да 150-ці сезонных і часовых работнікаў.

Журавіны – культура водалюбівая, і для абслугоўвання плантацыі ўзведзены комплекс гідратэхнічных збудаванняў. Дзейнічаюць дзве магутныя помпавыя станцыі, а таксама сажалкі агульнай люстэркавай плошчай 22 га. На кожным чэку (штучным вадаёме, дзе растуць журавіны) зманціравана асобная сістэма арашэння з дажджавальнымі агрэгатамі тыпа «Фрэгат». У 2000 годзе ўведзены ў эксплуатацыю бельгійскі нізкатэмпературны комплекс на тры камеры для аднаразовага захоўвання каля 500 т ягад.

У 1997 годзе на прадпрыемстве закладзены гадавальнік сартавых высакарослых буякоў. Шэсць сартоў завезена з Варшаўскай акадэміі пладаводства (Польшча). Найбольш папулярнае з іх «Блюкроп», «Дарроу», «Герберт», «Нортланд» і «Джэрсі». У цяперашні час у ім налічваецца болей 50 гатункаў. Каб палепшыць апыленне раслін маецца ўласны пчальнік на 120 пчаласем’яў.

Сёння ў распараджэнні «Палескіх журавін» 260 га зямлі, амаль чвэрць якой займаюць чэкі з асноўнай культурай. Плантацыя журавін пашырана да 85,5 га і высакарослых буякоў – да 80 га. Збор журавін складае штогод 300–350 т. На чэках, колькасць якіх з кожным годам павялічваецца, вырошчваецца восем найбольш распаўсюджаных сартоў каралевы балот: «Стывенс», «Мак-фарлін», «Сірлз», «Бэн-Лір», «Ранні чорны», «Пілігрым», «Кроўлі» і «Ховес». Пры падтрымцы меліяратараў падгатоўлены плошчы для пасадкі буякоў яшчэ на 30 га. На астатняй вырошчваюцца чорныя парэчкі, збожжа, агародніна.

Плённа супрацоўнічаюць «Палескія журавіны» з вучонымі рэспубліканскага Інстытута аховы раслін і Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук.

Акрамя таго, прадпрыемства займаецца нарыхтоўкай дзікарослых ягад і грыбоў. У асноўным гэта чарніцы, журавіны балотныя, баравікі, лісічкі. Прадукцыя рэалізоўваецца оптам і ў розніцу ў свежым і свежамарожаным выглядзе, як унутры рэспублікі, так і за яе межамі. Асноўны гандлёвы партнёр – Расія. Пастаўляецца прадукцыя таксама ў Англію, Нідэрланды, Польшчу, Германію, Італію, Швецыю, Літву, Латвію, Казахстан, Румынію.

ААТ «Палескія журавіны» з’яўляецца самым буйным вытворцам буйнаплодных журавін у Еўропе. У планах прадпрыемства – павялічэнне долі экспарта да 80 %, дальнейшая мадэрнізацыя вытворчасці, укараненне сучасных тэхналогій на ўсіх этапах: ад вырошчвання ягады да яе сартыроўкі, хранення і рэалізацыі. У перспектыве плануецца наладзіць перапрацоўку сыравіны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Казлова Людміла Яўгенаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. «Беларускія журавіны» // Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 6970.

  2. Сельское хозяйство: [ОАО «Полесские журавины»] // Пинский район. Пинск, 2014. С. 8

  3. Лягуски, В. Г. Без труда не вытащишь клюкву из пруда: [интервью с директором ОАО «Полесские журавины»] / В. Г. Лягуски ; интервью провёл Михаил Козлов // Живая вода. 2014. 31 декабря.

  4. Дорохов, С. Эта волшебная палитра осени: [ОАО «Полесские журавины»] / Сергей Дорохов // Полесская правда (Пинск). 2014. 18 октября.

  5. Кирьянов, А. Заплыв за ягодой / Артем Кирьянов // Рэспубліка. 2014. 18 кастрычніка. С. 6

  6. Отрощенко, И. Белое солнце плантаций / Игорь Отрощенко // Полесская правда (Пинск). 2014. 16 августа.

  7. Яскевіч, С. Адкуль прыплылі журавіны? / Святлана Яскевіч // Звязда. 2013. 6 снежня.

  8. Вот так клюква : фотофакт // Беларускі час. 2013. 1 ноября.

  9. Ерошенко, В. Рождество на экспорт : [о работе ОАО “Полесские журавины” рассказывает директор В. Г. Лагуски] / Виктор Ерошенко // Белорусское сельское хозяйство. 2013. № 10.

  10. Тоболич, А. Тридцать лет спустя, или Почему англичане предпочитают полесскую клюкву / Адам Тоболич // Заря. 2013. 29 октября. С. 4.

  11. Лягуски, В. Г. Ягодныйбренд Полесья : [беседа с директором ОАО «Полесские журавины»] / В. Г. Лягуски ; записал Герман Москаленко // Народная газета. 2013. 8 кастрычніка.

  12. Сергеев, Ю. Укрощение строптивой : [ОАО «Белорусские журавины»] / Юрий Сергеев // Полесская правда (Пинск). 2013. 20 июля.

  13. Лягуски, В. Г. На потоке – царица ягод: [интервью с директором ОАО «Полесские журавины»] / В. Г. Лягуски ; интервью провел Михаил Козлов // Живая вода. 2012. 27 октября.

  14. Дорохов, С. Хроника подводной жатвы / Сергей Дорохов // Полесская правда (Пинск). 2012. 20 октября.

  15. Листьева, В. Витаминная продукция / Валентина Листьева // Живая вода. 2012. 7 января.

  16. Лягускі, В. Журавінавы рай : [бяседа з дырэктарам ААТ «Палескія журавіны»] / Васіль Лягускі // Звязда. 2011. 27 снежня.

  17. Полесские«журавіны»: без сахара, а конфеты… // Белорусская нива. 2011. 27 октября.

  18. Отрощенко, И. …Трактора идут по водной глади / Игорь Отрощенко // Полесская правда (Пинск). 2011. 8 октября.

  19. Сергеев, И. Голубичные «дожинки»: [в ОАО «Полесские журавины» собрали рекордный урожай голубики] / Иван Сергеев // Заря. 2012. 11 сентября.

  20. Сергеев, Ю. Зной голубичной плантации / Юрий Сергеев // Полесская правда (Пинск). 2011. 20 июля.

  21. Скороход, Ю. Вечный зов… : В. Г. Лягускому – 50 лет / Юрий Скороход // Полесская правда (Пинск). 2011. 6 января.

  22. Муха, Ф. Места здесь ягодные: Смена приоритетов возделывания голубики в крупнейшем хозяйстве Беларуси под Пинском не остановит промышленое выращивание здесь клюквы / Фёдор Муха // Рэспубліка. 2010. 26 лістапада.

  23. Дорохов, С. Поклониться принцессе : [РСХУП «Беларускія журавіны»] / Сергей Дорохов // Полесская правда (Пинск). 2010. 28 июля.

  24. Ковериз бусинок багряных : [Республиканское сельскохозяйственное унитарное предприятие «Беларускія журавіны» Пинского района] // Рэспубліка. 2009. 4 лістапада.

  25. Скороход, Ю. Окрасились волны багрянцем…: [РСХУП «Беларускія журавіны»] / Юрий Скороход // Полесская правда (Пинск). 2009.2октября.

  26. Тоболич, А. Клюква, чеки и волны / Адам Тоболич // Заря. 2009. 13 октября.

  27. Скороход, Ю. Покорить красавицу : [РСХУП «Беларускія журавіны»] / Юрий Скороход // Полесская правда (Пинск). 2009. 19 августа.

  28. Открытоеакционерное общество «Полесские журавины»[Электронный ресурс] // Режим доступа: http://pinsk.brest-region.gov.by/

  29. «Полесские журавины» [Электронный ресурс] // Режим доступа: http://belberries.by/ru/

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1440 разоў Апошняя змена Аўторак, 12 Май 2020 09:48