Аўторак, 21 Ліпень 2015 15:39

9 ліпеня 2015 года – 120 гадоў з дня нараджэння Елісея Аляксандравіча Голасава (1895–1969), генерал-маёра, удзельніка савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў

Елісей Аляксандравіч Голасаў нарадзіўся 9 ліпеня 1895 года ў мястэчку Баранавічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер горад у Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага.

З 1918 года Елісей Голасаў знаходзіўся на службе ў Чырвонай арміі. Быў артылерыстам, камандаваў батарэяй у 48-й артылерыйскай дывізіі. У 1922 годзе атрымаў свой першы ордэн Чырвонага Сцяга. Закончыў курсы ўдасканалення начсаставу ў 1929 годзе.

Е. А. Голасаў удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939–1940), дзе быў камандуючым артылерыяй дывізіі. 4 чэрвеня 1940 года Пастановай № 945 Савета Народных Камисараў СССР Е. А. Голасаву было прысвоена званне генерал-маёра артылерыі.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны – начальнік артылерыі 19-га механізіраванага корпуса, які ўваходзіў у склад 5-й арміі Кіеўскай ваеннай акругі, а потым Паўднёва-Заходняга фронта. Камандаваў 19-м корпусам генерал-маёр танкавых войск Мікалай Уладзіміравіч Фякленка. Штаб корпуса знаходзіўся ў г. Бердычаў.

Быў паранены. Са снежня 1941 года Е. А. Голасаў камандаваў артылерыяй Архангельскай ваеннай акругі, з кастрычніка 1943 года – Паўночна-Каўказскай акругі, з ліпеня 1944 года – Адэскай акругі.

Е. А. Голасаў узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.

З 1945 года Елісей Аляксандравіч быў у адстаўцы.

Е. А. Голасаў памёр 4 чэрвеня 1969 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Кіпель Надзея Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ кат. чытальнай залы літаратуры па краязнаўству, Шлык Лілія Віктараўна, загадчыца аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Голасаў Елісей Аляксандравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. Мінск, 2000. С. 612, 175.

  2. Долготович, Б. Голосов Елисей Александрович (9.7.1895–4.6.1969) // Долготович, Б. Д. Военачальники земли белорусской : энцикл. справочник / Борис Долготович. Минск, 2005. С. 182.

  3. Владимирский, А. В. На киевском направлении: По опыту ведения боевых действий войсками 5-й армии Юго-Западного фронта в июне-сентябре 1941 г. / Алексей Викторович Владимирский. – Москва : Воениздат. 1989. – 304 с.

  4. Калядин, И. С. За каждую пядь земли… : [бывший военком 19-го механизированного корпуса рассказывает о событиях первых месяцев войны] / Иван Семенович Калядин. – Москва : Воениздат, 1983. – 256 с. : [5] л. ил. – (Военные мемуары).

  5. Кобрин, М. Шли фронтовыми дорогами к Великой Победе: об уроженцах Барановичского края, особо отличившихся на фронтах Великой Отечественной войны / Михаил Кобрин. – Режим доступа: http://www.intex-press.by/ru/958/210/13455.

  6. Голосов Елисей Александрович (1895–1969). – Режим доступа: https://biografiaru.wordpress.com/г/голосов-елисей-александрович-1895-1969/

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1254 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Май 2020 15:59