Аўторак, 21 Ліпень 2015 15:50

27 чэрвеня 2015 года – 50 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Крэйдзіча (1965), пісьменніка, публіцыста, Заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч, нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 года ў весцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 годзе разам з маці пераехаў у вёску Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы.

Пасля заканчэння васьмі класаў Анатоль Крэйдзіч паступіў на агранамічны факультэт Ржэўскага саўгаса-тэхнікума, які скончыў у 1984 годзе. У 19841986 гадах служыў у Савецкай арміі ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці, быў мастаком-афарміцелем.

У 1986 годзе Анатоль Крэйдзіч паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі.У тым жа годзе пачаў працаваць ў калгасе “Светлы шлях” (в. Рудск) інструктарам па спорце. У 1987 годзе прыняты на працу карэктарам іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”, хутка пераведзены на пасаду карэспандэнта. Затым – загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты. Адначасова публікаваў свае мастацкія творы – паэзію і прозу – у рэспубліканскай маладзёжнай газеце “Чырвоная змена”, літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса “Маладосць” празаічны зборнік “Права на ўсмешку”. У 1992 годзе ў БДУ атрымаў дыплом журналіста.

У першай палове 90-х Анатоль Крэйдзіч працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў Беларусі “Першацвет”, у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету “Народная воля” на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці.

З 1996 года – уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты “Чырвоная змена” па Брэсцкай вобласці і абласной газеты “Заря” па Прыпяцкім рэгіёне.У 2003 годзе некаторы час працаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной беларускамоўнай газеты “Народная трыбуна” і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў “Зарю”.

З 1997 года – член Саюза пiсьменнiкаў Беларусі. У 2001 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў зборнік прозы Анатоля Крэйдзіча “Палескі Напалеон”. У 2002 годзе – зборнік прозы “Параненыя мары”. Празаік піша аб тым, што яму баліць, што добра ведае. А ведае ён перш за ўсё вясковае жыццё, бо і сам жыве ў палескай глыбінцы з дзяцінства, працуючы журналістам, бадай, ці не кожны дзень сустракаецца з хлебаробамі. Вызначаюцца і творы, прысвечаныя каханню. Анатоль Крэйдзіч прафесійна валодае сюжэтам, мова яго апавяданняў сакавітая, па-сапраўднаму, беларуская. У 2005 годзе выйшла дакументальная кніга Анатоля Мікалаевіча “Анатолий Климец. Жизнь и судьба”, праз тры гады – “Михаил Климец: колесо судьбы”.

У студзені 2006 года Анатоль Мікалаевіч быў абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 18 мая 2006 года гэтую дзейнасць сумяшчаў з пасадай рэдактара брэсцкай раённай газеты “Заря над Бугом”. З 8 верасня 2008 года галоўны рэдактар іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”.

За час працы старшынёй аддзялення СПБ Анатоль Мікалаевіч ініцыіраваў і ажыццявіў некалькі буйных праектаў у галіне літаратуры. Напрыклад, стварэнне сумесна з філалагічным факультэтам БрДУ імя А. С. Пушкіна энцыклапедычнага выдання “Літаратурная карта Берасцейшчыны” (2008); заснаванне штогадовай Літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. А. Калесніка (2007); заснаванне берасцейскіх нумароў у часопісах “Маладосць” (з 2006 г.) і “Нёман” (з 2009 г.). А таксама драбнейшыя праекты: штогадовыя літаратурныя падарожжы па рэгіёнах вобласці; заснаванне абласнога літаратурнага свята “Лунінская восень” (Лунiнецкi раён), у межах якога адбываецца ўручэнне літаратурных прэмій імя У. А. Калесніка; заснаванне штогадовага дзіцячага літаратурнага конкурсу; пошук маладых талентаў і рэдагаванне іх кніг; стварэнне сайта абласнога аддзялення СПБ і інш.

Анатоль Мікалаевіч – лаўрэат часопіса “Маладосць” (1992), прэміі БСМ у галіне журналістыкі і літаратуры (1995), прэміі часопіса “Беларуская думка” (2005), лаўрэат прэміі “Залатое пяро” Беларускага саюза журналістаў (2009), удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За плённую творчую дзейнасць і значны уклад у развіццё беларускай літаратуры” (2012), лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2012), Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь, таксама ўдастоены звання “Чалавек года” Брэсцкай вобласці ў галіне грамадскай дзейнасці і інфармацыйнай палітыкі (2015).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава. Мудзь Наталля Пятроўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы А. Крэйдзіча

  1. Роднае, шчымлівае : кніга прозы : [змест: Богаў сон : аповесць ; нарысы ; нататкі ; мініяцюры] / Анатоль Крэйздіч ; мастак Я. Рамановіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 205, [2] с., [4] л. каляр. іл. – (Лімаўскі фальварак).

  2. Зборнік прозы / Уладзімір Глушакоў, Анатоль Крэйдзіч. – Мінск : Беларусь, 2012. – 357 с. – Са зместу: А. Крэйдзіч: Шчасце ў падарунак : аповесць ; Богаў сон : аповесць ; апавяданні. – С. 179–357.

  3. Однажды на перроне: рассказ / Анатолий Крейдич ; пер. автора //Наш современник. Москва, 2009. № 12. С.9497.

  4. Два рассказа : [Мерка ; Однажды на перроне] / Анатолий Крейдич // Нёман. 2009. № 11. С. 3443.

  5. Богаў сон: Урывак з дакументальна-мастацкай аповесці пра вядомага беларускага мастака Янку Рамановіча/ Анатоль Крэйдзіч // Маладосць. 2009. № 11. С. 7597.

  6. Михаил Климец : колесо судьбы : [о жизни и деятельности историка, краеведа, общественного деятеля Брестчины] / Анатолий Крейдич. – [Донецк] : [Новый свет], 2008. – 204 с., [36] л. ил.

  7. 150 пісьменніцкіх радкоў : [Нараджэнне ў сталасці ; Усё вакол – літаратура ; Пра шляхетнасць і лапцюжнасць ; “Еўрабабка” на “еўраабрусе” ; У беларускім доме – дух святы ; і інш. проза] / Анатоль Крэйдзіч // Маладосць. 2008. № 11. С. 72–90.

  8. Марыська-Папараць : Казачная гісторыя пра Янку і яго сястрычку Марыську-Папараць, пра дабрыню і ліхадзейства, пра жыццё і смерць, а таксама пра тое, якое яно – сапраўднае золата : (Па матывах палескага фальклору) : [п’еса] / Анатоль Крэйдзіч // Маладосць. 2007. № 11. С. 47–57.

  9. Тое-сёе : з пісьменніцкага нататніка / Анатоль Крэйдзіч // Ясельда: юбілейны зборнік Іванаўскага літаб’яднання / рэд. і укл Р. Сыраватка. Іванава, 2006. С. 29–32.

  10. Параненыя мары : мініяцюры / Анатоль Крэйдзіч // Маладосць. 2006. № 11. С. 43–48.

  11. Янкаў сон : апавяданне / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2005. 28 июня.

  12. Анатолий Климец. Жизнь и судьба : сага о настоящем человеке / Анатолий Крейдич ; [ред. П. Сутько]. – [Донецк] : [Новый свет], 2005. – 224 с., [45] л. цв. ил.

  13. Параненыя мары : п’еса, апавяданнi, мiнiяцюры / Анатоль Крэйдзіч. – Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”. 2002. – 99 с. : іл.

  14. Палескі Напалеон : аповесць, апавяданні / Анатоль Крэйдзіч ; [прадм. А. Казлова]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001.219, [2] с. – (Першая кніга празаіка).

  15. Поле майго болю : [апавяданне] / Анатоль Крэйдзіч // Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны. Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1999. С. 278–282.

  16. Права на ўсмешку : апавяданні / Анатоль Крэйдзіч. – Мінск : Полымя, 1994. – 95 с. – (Бібліятэка часопіса “Маладосць”).

 

Аб жыцці і творчасці А. Крэйдзіча

  1. Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2013. Т. 4. С. 607.

  2. Крейдич Анатолий Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 508.

  3. Крэйдзіч Анатоль // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”. 2008. С. 190–192.

  4. Крейдич Анатолий Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь : 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 152.

  5. Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 557–558.

  6. Валасюк, Л. Іванаўскі “Напалеон” Анатоль Крэйдзіч // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 218–219.

  7. Анатоль Крэйдзіч: “Пра дасягненні не задумваюся” / Анатоль Крэйдзич ; [гутарыла] Яна Явіч // ЛіМ. 2015. 26 чэрвеня (№ 25). С. 3.

  8. Саломка, І. Не хлебам адзіным… : [аб кнізе А. Крэйдзіча “Зборнік прозы”] / Ірына Саломка // Чырвоная звязда (Іванава). 2013. 5 студзеня. С. 9.

  9. Саломка, І. “А сэрца стукае: “Пішы!” : [аб кнізе А. Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае”] / Ірына Саломка // ЛіМ. 2013. 22 мая (№ 19). С. 15.

  10. Саломка, І. “А сэрца стукае: “Пішы! : [аб кнізе А. Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае”] / Ірына Саломка // Народная трыбуна. 2013. 3 мая. С. 11.

  11. Тамашэвіч, Г. Чытанне і зачараванне : [прэзентацыя зборніка “Роднае, шчымлівае” А. Крэйдзіча ў салоне-магазіне “Сябрына” г. Брэста] / Георгій Тамашэвіч // Заря. 2013. 23 мая. С. 18.

  12. Лявончык, М. Ах, веска, веска!...: [аб кнізе А. Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае”] / Марына Лявончык // ЛіМ. 2013. 22 сакавіка (№ 12). С. 3.

  13. Гнілазуб, В. “Знайсці словы пра трывогі і радасці вескі” : [пра творчасць А. Крэйдзіча] / Вера Гнілазуб // Белорусская нива. 2013. 14 ноября. С. 15.

  14. Мазіна, Г. Нібыта да чыстай крынічкі… / Галіна Мазіна // Народная трыбуна. 2012. 7 снежня (№ 50). С. 3.

  15. Іваноў, А. Шчымлівае, таму што роднае : [роздум над кнігай А. Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае”] / Аляксандр Іваноў // Маладосць. 2012. № 8. С. 75–77.

  16. Іваноў, А. Шчымлівае, таму што роднае : [роздум над кнігай А. Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае”] / Аляксандр Іваноў // Заря. 2012. 19 мая. С. 9.

  17. Данілава, А. Усё, што на сэрцы, – пад адной вокладкай : [аб кнізе А. Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае”] / Алена Данілава // Заря. 2012. 21 апреля. С. 9.

  18. Кухарчук, В. Сага о настоящем человеке : [о книге А. Крейдича «Сага о настоящем человеке: Анатолий Климец. Жизнь и судьба»] / В. Кухарчук // Нёман. 2006. № 3. С. 203204.

  19. Крэйдзіч, А. Анатоль Крэйдзіч: “Прафесійная цэнзура – на карысць літаратуры” / А. Крэйдзіч ; падрыхтаваў Б. Паўлоўскі // Вечерний Брест. 2006. 17 мая. С. 8.

  20. Чамярыца, А. Кніга пра асобу і пакаленне : [пра кнігу А. Крэйдзіча “Анатолий Климец. Жизнь и судьба”] / А. Чамярыца // Народная трыбуна. 2006. 1 красавіка. С. 6.

  21. Кухарчук, В. Книги наших земляков : [о книге А. Крейдича «Сага о настоящем человеке : Анатолий Климец. Жизнь и судьба»] / В. Кухарчук // Чырвоная звязда (Іванава). 2005. 20 снежня. С.3.

  22. Грыцкевіч, С. І дабрэе душа… : [аб кнізе А. Крэйдзіча “Палескі Напалеон”] / Сяргей Грыцкевіч // ЛіМ. 2003. 18 ліпеня. С. 6–7.

  23. Гришковец, В. С любовью и болью о близком и родном: [о книге А. Крейдича «Параненыя мары»] / Валерый Гришковец // Заря.2002.27 июля. С.5.

  24. Шафран, Г. Кніга, якую хочацца дачытаць да апошняга радка: [аб кнізе А. Крэйдзіча “Палескі Напалеон”] / Галіна Шафран // Чырвоная звязда (Іванава). 2001. 16 кастрычніка.

  25. Бурдыка, В. Крэйдзічаў “СЛУП” : [аб кнізе А. Крэйдзіча «Палескі Напалеон” ] / Вячаслаў Бурдыка // Заря. 2001. 14 августа. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2840 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 10:34