Аўторак, 21 Ліпень 2015 15:55

11 ліпеня 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Рэя (1930–2002), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Іван Пятровіч Рэй нарадзіўся 7 ліпеня 1930 года ў былым хутары Падбулькова каля вёскі Булькава Кобрынскага павета (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці).

Шлях да мастацтва для Івана Рэя быў нялёгкім. Вучыўся ў Іванаўскім мастацкім вучылішчы, якое скончыў ў 1952 годзе. У 1959 годзе атрымаў дыплом жывапісца ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучыўся ў І. Калашнікава, С. Цітова, І. Няфёдава, В. Цвіркі, А. Мазалёва.

Дыпломная работа Івана Рэя “Ураджай”, дзе ён упершыню ў пасляваенным беларускім мастацтве звярнуўся да мазаікі, знайшла многа прыхільнікаў. З 1959 года мастак удзельнічае у выставах.

З 1962 па 1965 гады Іван Пятровіч быў выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1964 года ён у Беларускім саюзе мастакоў.

Іван Пятровіч працаваў ў розных жанрах станковага жывапісу, у манументальна-дыкаратыўным мастацтве. Асноўныя тэмы творчасці – услаўленне народнага подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайну, жыццё сучаснай вёскі, вобразы рабочых, калгаснікаў, дзеячаў беларускай гісторыі і культуры. Напісаў тэматычныя карціны: “Бацькоўскай славы вартавыя” (1970), “Прызванне”, “Дзякуй, мама!” (1975), “З вогненнай вёскі” (1987). “Боль вогненных гадоў. Год 41-шы” (1984), “Зямля мая беларуская” (1985); пейзажы: ”Івянец” (1973), “Плошча Перамогі” (1981). “Малінавы звон” (1983), “Апошні снег” (1985), “Ранішні прамень” (1988), “Беларуская восень (1993), “На рацэ Свіслач”, “Краявід з бярозкамі” (1995), “Блакітны ранак” (1997), “Замярзаючы стаў”, “Лагодная зімка” (1999), “Вяча” (2001), серыі “Любімыя мясціны”, “Поры года” (2000); партрэты, нацюрморты. Творчасць Івана Рэя значная духоўным запасам, аб’ёмнасцю любові і пастаяннай адданасцю патрыятычнай тэме.

Шэраг твораў Івана Рэя прысвечаны дзеячам беларускай літаратуры: “На радзіме Янкі Купалы (1980), “Шлях паэта” (партрэт М. Багдановіча, 1981), “Якуб Колас” (1982), “Дунін-Марцінкевіч з дачкамі Камілай і Цэзарынай” (1983) і інш. Героі партрэтаў Івана Рэя кранаюць прастатой і чалавечнасцю, праўдай жыцця, унутранай сабранасцю, шчырасцю пачуццяў, трапнасцю характараў, іх нельга не заўважыць, нельга застацца абыякавым да іх лёсу.

Шмат часу мастак аддаваў пошуку кампазіцыйнай выразнасці і своеасаблівасці сваіх твораў. Станковым творам уласцівы гарманічная пабудова кампазіцыі, багацце тонавых нюансаў, тонкасць перадачы святло-паветранага асяроддзя.

Іван Рэй аўтар сграфіта “Спорт” у Беларускай акадэміі фізвыхавання і спорту (1963, з С. Мусінскім), вітражоў “Беларусь” для павільёна на міжнародным кірмашы ў Лейпцыгу і “Айчынная вайна” ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967, усе ў сааўт. з І. Эйдэльманам).

Творы Івана Рэя знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў, літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Віцебскім мастакім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава і інш.

У 1988 годзе Івану Пятровічу прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. За дасягненні ў галіне культуры Іван Рэй быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2001).

Іван Пятровіч Рэй памёр 20 жніўня 2002 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

  1. Рей Иван Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 307–308.

  2. Рей Иван Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2006. Т. 6. С. 424.

  3. Рэй Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 13. С. 561.

  4. Рэй Іван Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 467.

  5. Рэй Іван Пятровіч / Я. М. Сахута // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 569–270.

  6. Рей Иван Петрович // Художники Советской Белоруссии. Минск: Беларусь, 1976. С. 296.

  7. Iван Рэй. Жывапіс = Ivan Rey. Painting: [альбом]/ аўт. тэксту i склад. Г. А. Фатыхава. Мінск, 2001. 45 с. : іл.

  8. Салавей, Л. Ф. Іван Рэй : [альбом] / Ларыса Фёдараўна Салавей. – Мінск : Беларусь, 1990. – 45 с. : іл.

  9. Медвецкий, С. Тема и ее образное воплощение в белорусской станковой живописи 1960-х годов / С. Медвецкий // Белорусская тематическая живопись 19601990-х годов: пособие. Минск, 2006. С. 816. Из содерж.: И. Рей. С. 16.

  10. І. П. Рэй : [“Партрэт калгасніка”] // Сучасны беларускі партрэт. Мінск : Беларусь, 1982. С. 29.

  11. І. П. Рэй : [“Хата Янкі Купалы”] // Беларускі пейзажны жывапіс. Мінск: Беларусь, 1982. С. 125.

  12. Карнач, П. А. Шчодрасць сэрца / П. А. Карнач // Выяўленчае мастацтва Беларусі. Мінск : Беларусь, 1981. С. 96–104.

  13. Бензярук, Р. На зямлi Iвана Рэя /Расціслаў Бензярук // Народная трыбуна. 2011. 26 сакавіка. С. 3.

  14. Бадак, А. Иван Рей (1930–2002) / А. Бадак // Нёман. 2010. № 9. С. 2.

  15. Селицкая, Л. И светлячка дрожащее мерцанье… / Л. Селицкая // Советская Белоруссия. 2004. 16 ноября.

  16. Ераминок, В.  Сохранить память о художнике / В. Ераминок // Заря. 2004. 3 января. С. 8.

  17. Бензярук, Р. На зямлi Iвана Рэя : [пра радзiму мастака I. П. Рэя вёску Булькова Брэсцкага раёна]/ Расціслаў Бензярук // Сельская праўда (Жабiнка). 2003. 4 чэрвеня. 

  18. Барысюк, У. Напiсанае застаецца : [пра мастака І. Рэя] / Уладзімір Барысюк // Заря над Бугом (Брест). 2002. 7 сентября.

  19. Ераминок, В. Он в живописи поэт с большой буквы / В. Ераминок // Заря. 2002. 16 июля.

  20. Салавей, Л. Вайна мае забрала сны… : [пра творчасць жывапісца І. Рэя] / Ларыса Салавей // Мастацтва Беларусі. 1985. № 9. С. 16–18.

  21. Рей Иван Петрович[Электронный ресурс] // Белорусский союз художников. Художественная галерея Беларт 2010. Режим доступа: http://www.bel-art.by/

  22. Селицкая, Н.Л.Специфика художественно-образной интерпретации пространства в белорусской пейзажной живописи 1960–1970-х гг. [Электронный ресурс]/ Н. Л. Селицкая //Национальный художественный музей Республики Беларусь, 2010–2015. – Из содерж.: И. Рей. Режим доступа:http://www.artmuseum.by/

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2043 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Май 2020 12:05