Аўторак, 21 Ліпень 2015 15:59

16 чэрвеня 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Сітухі (1950–2014), члена-карэспандэнта Міжнароднай Акадэміі Інфармацыйных Тэхналогій (МАІТ), доктара філасофіі, пісьменніка, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў Беларусі

Уладзімір Мікалаевіч Сітуха нарадзіўся 16 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Гутаўскай сярэдняй школе. Сярод дзяцей выдзяляўся кемлівасцю, прагнасцю да вучобы.

Уладзімір Сітуха пачаў друкавацца ў школьныя гады, першыя літаратурныя творы былі змешчаны на старонках раённай газеты. Неаднаразова станавіўся пераможцам раённых літаратурных конкурсаў, быў заўважаны пісьменнікамі і крытыкамі. 

Пасля заканчэння дзесяцігодкі Уладзімір Сітуха пачаў працаваць у іванаўскай раённай газеце «Чырвоная звязда». Тут ён спасцігаў азы журналістыкі, пісаў нарысы аб лепшых людзях, ветэранах вайны і працы.

Служыў у Савецкай арміі, але таксама актыўна супрацоўнічаў са шматлікімі выданнямі.Пасля службы працаваў у рэдакцыях раённых газет, на абласным радыё. Вучыўся на факультэце журналістыкіБеларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Дыпломную работу ў 1986 годзе абараніў сваёй толькі што выйшаўшай з друку кніжкай «Автограф на ниве», чым прыемна здзівіў членаў дзяржаўнай камісіі.

Працяглы час працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Заря» па Іванаўскай акрузе. У гэты час кіраваў літаратурным абяднаннем «Ясельда», дапамагаў пачынаючым літаратарам.

У 1987 годзе стаў лаўрэатам прэміі Саюза журналістаў Беларусі. Быў пераведзены на працу ў г. Брэст у абласную газету «Заря», таксама працаваў у «Народнай трыбуне» і іншых выданнях. З 2013 года быў кіраўніком прадстаўніцтва рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”» па Брэсцкай вобласці.

Адна за другой выходзяць яго кнігі прозы і паэтычныя зборнікі «Сваты», «Акорды душы», «Акрылены верай», шматлікія творы для дарослых і дзяцей. Убачылі свет мастацка-дакументальныя кнігі «Званы над Шкловам» – аб знакамітых людзях Шклоўскага краю і першым Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнку, «Карысны бязмежна сыры Белавежжа», «Паклон вам, людзі ў белых халатах», «Аб Веры, Вернасці і Вечнасці», «Землякі», «Райскі куток Палесся» (у сааўтарстве з А. Марціновічам і А. Бадаком), «Возвышенно сердце стучит», буклеты з нотнымі варыянтамі «Александрыя» і «Брэсцкаму “Дынама”». Cтварыў паэму «Споведзь пра Бядулю» (2004), трылогію «Скакуны» (2005–2006). Творы Уладзіміра Сітухі часта з’яўляліся на старонках часопісаў «Маладосць», «Полымя», штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», іншых перыядычных выданняў. На словы У. Сітухі кампазiтарамi створаны песні, у тым ліку «Гимн Бресту» (2007; музыка В. Васіленкі).

Высокую адзнаку творчасці Уладзіміра Сітухі далі пісьменнікі: Мікалай Чаргінец, Валянціна Паліканіна, Віктар Гардзей, Анатоль Крэйдзіч і інш.

Уладзімір Мікалаевіч Сітуха заўчасна памёр 22 кастрычнiка 2014 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Драгічынскай раённай цэнтральнай бібліятэкай. Трыфанава Наталля Іванаўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы У. М. Сітухі

  1. Пра арэхі, сома і бабра : казкі / У. Сітуха ; [мастак А. Вашчанка]. – Мінск : Звязда, 2014. – 13, [3] с. – (Вясёлы калейдаскоп).

  2. Его Величество Хлеб : [о предприятии ОАО «Берестейский пекарь»] / сост. В. Н. Ситуха. – Брест : Альтернатива, 2014. – 99 с.

  3. Здравницы Брестчины / [сост. В. Н. Ситуха]. – Брест : Альтернатива, 2012. – 135 с.

  4. Стваральнікі : у 2 ч. / У. Сітуха. – Брэст : Альтернатива, 2011. – 295 с.

  5. Возвышенно сердце стучит : посвящается Герою Советского Союза Морозову Василию Федоровичу] / В. Ситуха. Брест: Альтернатива, 2009. 127с.

  6. Поклон вам, люди в белых халатах : [к 65-летию Брестской областной больницы] / В. Ситуха. Брест: Альтернатива, 2008. 127с.

  7. Землякі : паэма / У. Сітуха ; уступ. арт. А. Бадака. – Брэст : Альтэрнатыва, 2008. – 192 с. : iл., ноты.

  8. Званы над Шкловам : паэма / У. Сітуха ; уступ. арт. В. Iванова. – Брэст : Альтэрнатыва, 2007. – 191 с.

  9. Гимн Бресту : [песня] / [муз. Вениамина Василенко ; слова Владимира Ситухи] // Заря. 2007. 24 мая. С. 19.

  10. Генералы зямлі : паэма : 2-я частка трылогіі «Скакуны» : [прысвячана дырэктару СПК «Астрамечава» Брэсцкага р-на Аляксею Скакуну] / У. Сiтуха. – Брэст : Акадэмія, 2006. – 182 с.

  11. Скакуны : паэма : у 3 ч. : Ч. 1. : [прысвечана дырэктару СПК «Астрамечава» Брэсцкага р-на Аляксею Скакуну] / У. Сiтуха. – Брэст : Акадэмія, 2005. – 187 с.

  12. Гімн хлебаробу : [урыўкі з паэмы “Скакуны”] / У. Сітуха // Заря. 2005. 9 жніўня. С. 2.

  13. Споведзь пра Бядулю : паэма : [прысвечана старшыні калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага р-на, Герою Сацыялістычнай Працы У. Л. Бядулі] / У. Сiтуха ; [прадмова В. Палiканiна]. – Брэст : Акадэмія, 2004. – 119 с.

  14. Окрыленный верой : докум. повесть : пер. с белор. / В. Ситуха ; автор вступ. сл. П. Верболаз. Москва, 2001. 35с., 2 л. ил.

  15. Сваты : [аповесці, апавяданні] / У. Сітуха ; [уступ. арт. Б. Стральцова]. – Мінск : Скакун, 2000. – 79 с.

  16. Акорды душы : вершы / У. Сiтуха ; [прадмова А. Пiсарык]. – Мінск : Скакун, 2000. – 78 с.

  17. Автограф на ниве / В. Ситуха. – Минск : Ураджай, 1986. – 80 с. – (Человек славен трудом).

 

Аб жыцці і творчасці У. М. Сітухі

  1. Ситуха Владимир Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 212.

  2. Уладзімір Сітуха // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ Брэсцкая друкарня, 2008. С. 193–194.

  3. Памяти коллеги : [некролог Владимира Николаевича Ситухи] // Заря. 2014. 25 октября. С. 5.

  4. Паэты не паміраюць : 22 кастрычніка на 65-ым годзе жыцця не стала вядомага берасцейскага пісьменніка і журналіста Уладзіміра Мікалаевіча Сітухі // Народная трыбуна. 2014. 24 кастрычнiка (№ 43). С. 11.

  5. Крэйдзіч, А. З добрым сэрцам і светлымі думкамі : [памяці У. Сітухі] / Анатоль Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2014. 31 кастрычнiка. (№ 44). С. 9.

  6. Карлюкевіч, А. Казкі нараджаюць любоў і дабро : [пра кнігу казак У. Сітухі “Пра арэхі, сома і бабра”, адрасаваная малодшым школьнікам] / Аляксандр Карлюкевіч // Заря. 2014. 24 мая. С. 11.

  7. Панасюк, М. Як набат на ўсе вякі : аб новай кнізе Уладзіміра Сітухі “Стваральнікі”, яе героях і творчай працы пісьменніка / Мікола Панасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2011. – 27 с.

  8. Панасюк, Н. Добро и зло: испытание временем / Николай Панасюк // Чырвоная звязда (Iванава). 2011. 15 ліпеня. С. 6.

  9. Панасюк, М. Я табою, мой край намагнічаны!.. : да юбілея Уладзіміра Сітухі / Мікола Панасюк // Драгічынскі веснік. 2010. 23 чэрвеня. С. 3.

  10. Мазіна Г. Жыві, жыві у душы Надзея!.. : да 60-годдзя з дня нараджэння Ул. Сітухі / Галіна Мазіна // Народная трыбуна. 2010. 19 чэрвеня (№ 25). С. 3

  11. З творчай біяграфіі : да 60-годдзя з дня нараджння нашага зямляка Ул. Сітухі // Драгічынскі веснік. 2010. 16 чэрвеня. С. 3.

  12. Панасюк, Н. Стал героем в 19 лет... : [о книге В. Ситухи «Возвышенно сердце стучит»] / Николай Панасюк // Белорусская военная газета. 2009. 25 августа. С. 4.

  13. Юдицкий, А. М. Встречи :[статьи, в т. ч. о В. Ситухе] / Александр Юдицкий. Брест: Брестская типография, 2008. 335с.

  14. Сяржант, К. На «празаічным» кірмашы / К. Сяржант // Маладосць. 2008. № 5. С. 111124.

  15. Юдицкий, А. Гимн «Генералам Земли» / Александр Юдицкий // Коммунист Белоруссии. 2007. 36 марта. С. 6.

  16. Славiн, В. На зямлі героя/ В. Славін // Народная трыбуна. 2006. 27 мая. С. 12.

  17. Крэйдзiч, М. Яны – сапраўдныя генералы! / Марыя Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2006. 18 лістапада. С. 11.

  18. Кiт, А. Паэма з водарам хлеба : [аб прэзентацыi паэмы У. Сiтухi “Скакуны” ў Астрамечаўскiм СДК] / Антанiна Кіт // Заря над Бугом (Брест). 2006. 27 мая. С. 5.

  19. Алиханов, Б. Гимн хлебу : [о встрече с В. Л. Бедулей и В. Н. Ситухой в БрДУ им. А. С. Пушкина] / Б. Алиханов // Заря. 2005. 19 апреля.

  20. Поликанина, В. Через пространство и время : [о книге В. Ситухи «Споведзь пра Бядулю»] / Валентина Поликанина // Заря. 2005. 29 января. С. 3.

  21. Асачук, Я. З богам на «ты» : [пра паэму У. Сітухі «Споведзь пра Бядулю»] / Я. Асачук // ЛiМ. 2005. 20 мая. С.7.

  22. Панасюк, М. На скрыжаванні творчых шляхоў, або Некалькі штрыхоў да творчага партрэта Уладзіміра Сітухі замест пасляслоўя да кнігі «Скакуны»// Драгiчынскi веснiк. 2005. 10 жніўня; 17 жніўня; 24 жніўня.

  23. Муха, Ф. Генералы земли : [о презентации поэмы В. Ситухи “Скакуны”] / Фёдор Муха // Рэспублiка. 2005. 23 лістапада. С. 3.

  24. Грышкевіч, С. «Каб быў парадак на душы» : Роздум над паэмай Уладзіміра Сітухі “Споведзь пра Бядулю” / Сяргей Грышкевіч // Заря. 2005. 10 лютага. С.3.

  25. Грышкевiч, С. «Новая зямля» Уладзіміра Сітухі / Сяргей Грышкевіч // Заря. 2005. 27 жніўня. С. 5.

  26. Абрамовіч, Я. Асалода для душы : творчасць Уладзіміра Сітухі / Я. Абрамовіч // Драгічынскі веснік. 2002. № 55. С. 3. (Творчасць нашых землякоў).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1559 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 10:36