Пасля вызвалення Баранавічаў са жніўня 1944 года Міхась Клышка працаваў карэктарам баранавіцкай абласной газеты “Чырвоная звязда”. У 1958 годзе Міхась Клышка скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў журналістам. У 1967–1981 гадах – рэдактар выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі”.
Аўтар першага ў беларускай лексікаграфіі «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» (1976, 2-е выд. 1993). У ім – каля 1900 сінанімічных радоў (больш за 11 тысяч слоў і выразаў). Спецыфічная асаблівасць слоўніка ў тым, што ён не тлумачыць, не дае характарыстык-вызначенняў сэнсавым адценням слоў у сінанімічных радах, а толькі прыводзіць да кожнага з іх нацвярджальныя цытаты з мастацкай (выкарастаны ілюстрацыйны матэрыял з твораў амаль 150-ці беларускіх пісьменнікаў, пачынаючы ад В. І. Дуніна-Марцінкевіча), навукава-папулярнай і навукавай літаратуры, фальклору, даведачных выданняў, перыядычнага друку. Выкарыстана і тая дыялектная лексіка, якая, на думку аўтара, мае тэндэнцыю быць агульнаўжывальнай, хоць канкрэтны лексічны матэрыял слоўніка гэта не заўсёды нацвярждае. Прыведзена немалая колькасць эмацыянальна-экспрэсіўных фразеалагізмаў.
Зважаючы на практычны характар слоўніка, М. К. Клышка ўключыў у яго дапаможныя часціны мовы – прыназоўнік, злучнікі, чаго няма ў іншых слоўніках сінонімаў. “Слоўнік сінонімаў…” М. К. Клышкі засведчыў развітасць, выключнае багацце нашай мовы, выявіў шчодрую разнастайнасць яе адценняў і нюансаў пры перадачы розных з’яў рэчаіснасці, пачуццяў чалавека, паняццяў, характарыстык, фарбаў і паўтонаў пры апісанні падзей і з’яў, рэчаў, прадметаў, дзей і пераўтварэнняў чалавека і прыроды і г. д. Слоўнік стаў каштоўным дапаможнікам для ўсіх, хто вывучае родную мову, хто карыстаецца яе невычэрпнымі скарбамі вусна і на пісьме.
Міхась Канстанцінавіч Клышка памёр 10 студзеня 1984 года.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай
Працы М. К. Клышкі
-
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў /Міхась КанстанцінавічКлышка. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 590 с.
-
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / аўт.-склад. М. К. Клышка. – Мінск : ПУП “Радыёла-плюс”, 2005. – 672 с.
-
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў /Міхась КанстанцінавічКлышка ; [прадмова М. В. Бірылы] ; пад рэд. Л. А. Антанюк. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск : Вышэйшая школа, 1993. – 444, [2] с.
-
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў /Міхась КанстанцінавічКлышка. – Мінск : Вышэйшая школа, 1976. – 592 с.
-
Ад мікрачасціцы да галактык : [пра кнігу А. І. Болсуна і Я. Н. Рапановіча “Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў” (Мінск: Народная асвета, 1979)] / Міхась Клышка // Беларусь. 1980. № 3. С. 30–31.
Аб жыцці і дзейнасці М. К. Клышкі
-
Клышко Михаил Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2007. Т. 4. С. 89.
-
Браты Міхась і Анатоль Клышкі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 122–125.
-
Клышка МіхасьКанстанцінавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 351.
-
Клышка МіхасьКанстанцінавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. Мінск, 1994. С. 263.
-
Сцяпко П. Беларускі сінанімічны... : [пра кнігу М. Клышкі «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў»] / П. Сцяпко // Полымя. 1977. № 4. С. 240–244.
-
Юрчанка, Г. Невычэрпнае багацце / Г. Юрчанка // ЛіМ. 1969. 16 снежня.