Чацвер, 10 Верасень 2015 10:48

7 жніўня 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Міхаіла Мікалаевіча Шыманскага, журналіста, пісьменніка, заслужанага работніка культуры БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Міхаіл Мікалаевіч Шыманскі нарадзіўся 7 жніўня 1935 года ў вёсцы Пешкі (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Друкавацца пачаў яшчэ пяцікласнікам у бярозаўскай раённай газеце “Пламя” (1950), якую пастаянна выпісвалі ў сям’і. Тады для Міхаіла самым прыцягальным, магічным словам было “літсупрацоўнік”.

Пасля заканчэння Боркаўскай сярэдняй школы тры гады служыў у Савецкай арміі. У 1958 годзе Міхаіл Шыманскі паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся на вячэрнім аддзяленні, адначасова працаваў у газеце «Звязда» пазаштатным карэспандэнтам, літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзела прамысловасці, будаўніцтва і транспарта.

Дваццаці пяць гадоў (1970–1994) Міхаіл Мікалаевіч працаваў уласным карэспандэнтам вядучай савецкай газеты «Известия» (Масква), пісаў аб усім, што адбываецца ў Беларусі. Гэта была вялікая школа журналісцкага майстэрства, найлепш атрымліваліся нарысы аб лёсах людзей. З 1994 года працаваў у газеце «Рэспубліка».

Міхаіл Мікалаевіч шмат паездзiў па СССР (Поўнач і Сібір) і за мяжой: Егіпет, Кітай, Індыя. Паўсюль ён настальгічна ўспамінаў родную вёску. У трох кнігах пра вандраванне па Кітаю ёсць кранальныя старонкі, прысвечаныя родным Пешкам.

Аўтар больш за дваццаць кніг нарысаў і публіцыстыкі: «Такая земля, такие люди» (1978), «Жажда высоты», «Земля, где я живу» (1980), «Песнь моя, Белоруссия» (1982), «Без права на ошибку» (1985), «Зёрна и звёзды» (1986), «Не остановись в пути» (1988), «Три берёзки у огня» (1989), «Китай с открытым сердцем» (2002), «Близкий Китай» (2005) і інш. Таксама М. М. Шыманскі – аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У маі 2010 года прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Некаторыя матэрыялы М. М. Шыманскага надрукаваны пад творчым псеўданімам Верас, дзявочым прозвішчам яго жонкі, Надзеі Пятроўны, якая заўсёды падтрымлівае ўсе яго задумкі і пачынанні.

М. М. Шыманскі – Заслужаны работнік культуры БССР (1985), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласці літаратуры (1998), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ дзеячам культуры і мастацтваў (2002), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Почёта», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ЦК ВЛКСМ, Саюза журналістаў СССР, двума залатымі медалямі ВДНГ СССР, нагрудным знакам «Отличник печати Беларуси» (2005), ганаровым знакам Міжнароднай канферэнцыі журналісцкіх саюзаў «За заслуги перед профессиональным сообществом» (2010).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. В. С. Віскова, галоўны бібліёграф

 

Творы М. Шыманскага

  1. Побратимы : [к 70-летию Великой Победы] : очерки / Михаил Шиманский. – Минск : Мастацкая літаратура, 2015. – 284 с., [16] л. ил.

  2. Спасибо, солдаты, за Победу! : [к 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне] : очерки / Михаил Шиманский. – Минск : Мастацкая літаратура, 2015. – 372, [2] с., [16] л. ил.

  3. Мы этой памяти верны : очерки / Михаил Шиманский. – Минск : Мастацкая літаратура, 2014. – 269с., [16] л. ил., карта, портр. : ил.

  4. Моя вера моя Беларусь : сборник очерков / Михаил Шиманский. Минск : Беларусь, 2010. – 268 с.

  5. Прийти и поклониться : [к 60-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне] / Михаил Шиманский. – Минск : Парадокс, 2005. – 468, [3] с. : ил.

  6. Это нужно живым : [к 60-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков] / Михаил Шиманский. –Минск : Парадокс, 2004. –478 с. : ил.

  7. Золотые слова комбайнёра / Михаил Шиманский // Сельская газета. 2015. 6 августа. С. 15.

  8. Узноўленае мінулае : [аб кнізе Міколы Труса «Янка Купала ў Славакіі»] / Міхаіл Шыманскі // Рэспубліка. 2013. 1 чэрвеня. С. 7.

  9. У Семежаве пашыраюць свой род… «Цары» / Міхаіл Шыманскі // Рэспубліка. 2013. 26 студзеня. С. 3.

  10. Скука – это не про нас: ветеранская организация Минска очень творчески, интересно организует досуг людей / Михаил Шиманский // Рэспубліка. 2013. 8 мая. С. 7.

  11. Людзі і буслы / Міхаіл Шыманскі // Рэспубліка. 2013. 15 чэрвеня. С. 8.

  12. Свята дажджу / Міхаіл Шыманскі // Рэспубліка. 2012. 17 ліпеня. С. 5.

  13. Салдацкая талака : [успаміны] / Міхаіл Шыманскі // Рэспубліка. 2012. 30 чэрвеня. С. 10.

  14. Параненыя бярозы : эсэ / Міхаіл Шыманскі // Рэспубліка. 2012. 24 лістапада. С. 8.

  15. Лес шуміць : [успаміны аб в. Пешкі] / Міхаіл Шыманскі // Рэспубліка. 2012. 6 верасня. С. 6.

  16. Адвечная песня Гусляра : знакамітая паэма Янкі Купалы «Курган» і цяпер жывая і хвалюючая, бо яна – як святая людская праўда / Міхаіл Шыманскі // Рэспубліка. 2012. 15 снежня. С. 6.

  17. Возвращение домой / Михаил Шиманский // Рэспубліка. 2010. 5 жніўня. С. 16.

  18. Наша память в Берлине: какова судьба исторических надписей, оставленных советскими воинами в победном мае 45-го на стенах и колоннах поверженного рейхстага? / Михаил Шиманский // Рэспубліка. 2010. 1 ліпеня. С. 7.

  19. «Здравствуй Волгоград. Привет тебе из Бреста» / Михаил Шиманский // Рэспублiка. 2010. 21 студзеня. С. 4.

  20. Мудрый белорус: Рекорд Владимира Бедули: полвека председателем в одном и том же хозяйстве / Михаил Шиманский // Рэспублiка. 2006. 18 лютага. С. 1, 7.

 

Аб жыцці і творчасці М. Шыманскага

  1. Шиманский Михаил Николаевич // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Минск : БелЭн, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 480.

  2. Шиманский Михаил Николаевич // Республіка Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Мінск, 2008. Т. 7. С. 590.

  3. Шыманскі Міхаіл Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 13.

  4. Шыманскі, М. Пакуты і шчасце ад журналістыкі : [інтэрв’ю] / Міхаіл Шыманскі // Рэспубліка. 2015. 7 жніўня. С. 16.

  5. Шиманский, М. Родина превыше всего: В этом безоговорочно убеждён патриарх белорусской журналистики, наш земляк Михаил Шиманский / Михаил Шиманский // Маяк (Берёза). 2015. 8 августа. С. 6.

  6. Иванов, А. По зову сердца, по велению души : [о книге М. Шиманского «Мы этой памяти верны»] / Александр Иванов // Маяк (Берёза). 2014. 30 августа. С. 5.

  7. Прынятыя ў Саюз пісьменнікаў Беларусі : [М. Шыманскі] // ЛіМ. 2010. 28 мая. С. 2.

  8. Гилёва, Л. Это наша с тобой биография : [о книге М. Шиманского «Моя вера – моя Беларусь»] / Людмила Гилёва // Маяк (Берёза). 2010. 13 ноября. С. 4.

  9. Потапчук, И.Прекрасный Берёзовский край, родные Пешки – всегда в моем сердце : Патриарху белорусской журналистики Михаилу Шиманскому – 75 лет / Иван Потапчук // Маяк (Берёза). 2010. 7 августа.

  10. Выбор на всю жизнь : Известный белорусский журналист Михаил Шиманский отмечает две важные даты // Народная газета. 2010. 7 августа.

  11. Барысенка, С. Міхаіл Шыманскі: «У сучасных газетах мне часам нестае добрага, хвалюючага слова пра чалавека» / Святлана Барысенка // Звязда. 2010. 7 жніўня. С. 7.

  12. Иванов, А. Михаил Шиманский: «Наша районка живёт на собственном хлебе» / Александр Иванов // Рэспубліка. 2006. 5 студзеня. С. 4.

  13. Шиманский, М. Моя вера – моя Беларусь / Михаил Шиманский ; [беседовала] Ирина Свирко // Рэспубліка. 2005. 9 жніўня. С. 3.

  14. Иванов, А. Самый известный белорусский журналист – наш земляк: [М. Шиманский] / Александр Иванов// Маяк (Берёза). 2005. 6 августа. С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1373 разоў Апошняя змена Аўторак, 12 Май 2020 14:26