Чацвер, 12 Лістапад 2015 10:39

27 верасня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1955) Марыі Іванаўны Ляшук, пісьменніцы, рэдактара, лаўрэата прэміі Беларускага саюза жанчын

Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 года ў вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У 1973 годзе скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Завяршыўшы навучанне ў 1978 годзе, вярнулася ў Пінск і стала працаваць карэспандэнтам, а потым рэдактарам мясцовага радыё ў трыкатажным аб’яднанні «Палессе». У 1990 годзе перайшла працаваць карэспандэнтам гарадской газеты «Пінскі веснік». Праз некаторы час была назначана загадчыцай аддзела лістоў, потым намеснікам рэдактара, а з 1996 года – рэдактарам выдання. Зараз працуе памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Марыя Ляшук добра вядома на Брэстчыне як таленавіты паэт-лірык і як аўтар цудоўных «жаночых» апавяданняў. Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў часопісах «Гаспадыня», «Алеся», «Нёман», калектыўным альманаху «Гоман», у рэспубліканскіх выданнях – «7 дней», «Будем здоровы!», «Рэспубліка», «Народная газета», абласных «Заря», «Народная трыбуна». У маі 2007 года выйшаў зборнік навэл і радкоў М. Ляшук «Благословенные небом».

Марыя Іванаўна выступіла ўкладальнікам некалькіх зборнікаў паэзіі: «Струменя» серебряные струны» (2008), “Кружева полесских зарниц” (2011). Была галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага зборніка “Піншчына літаратурная” (1999).

Марыя Ляшук з’яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў, з кастрычніка 2006 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіць у праўленне Брэсцкага аддзялення СПБ.

За сваю руплівую, плённую працу М. I. Ляшук узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Брэсцкага Савета дэпутатаў. З’яўляецца лаўрэатам прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза жанчын за цыкл навэл аб жаночых лёсах.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы М. Ляшук

  1. Благословенные Небом: проза,поэзия/ Мария Ивановна Ляшук.Пинск: Пинская региональная типография, 2007.301с.

  2. Сустрэча : [верш] / Марыя Ляшук // Па праву жывога: кніга-прызнанне сучасных беларускіх паэтаў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў / склад. Т. Ф. Рослік. Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. C. 184.

  3. Кружеваполесских зарниц : сборник стихов и прозы / литературное объединение «Струмень» ; сост. М. И. Ляшук. – Брест : Альтернатива, 2011. – 248 с.

  4. «Струменя»серебряные струны : стихи и проза / сост. М. И. Ляшук. – Брест: Альтернатива, 2008.206с.

  5. Звенящий лист кружился в вышине… ;И вновь холодная луна ; Все не так, как хотелось… ; Прости, любовь, ты нас зови… : стихи ; Запоздалый крик журавлей : рассказ / Марыя Ляшук // Гоман : усебеларускі літ.-маст. альманах. Мінск. 2006. Вып. 1. С. 10–11; 127.

  6. Піншчыналітаратурная : літ.-маст. зборнік / рэдкал.: М. І. Ляшук (гал. рэд.) і інш.; прадм. В. І. Локун ; уступ. арт. І. Д. Чараўко. – Пінск : Рэдакцыя газеты «Пінскі веснік», 1999. – 112 с. : іл.

  7. Дзверы ў мінулае : [апавяданне] / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 7 жніўня (№ 32). С. 12. (Непрыдуманыя гісторыі).

  8. Заплаканыя зоркі : [апавяданне] / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 29 мая (№ 22). С. 12. (Непрыдуманыя гісторыі).

  9. За грибами в… огород / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2015. № 5 (273). С. 7. (У-дачнику на заметку).

  10. Грэшнае шчасце / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 15 мая (№ 20). С.12. (Непрыдуманыя гісторыі).

  11. «Колорады» в панике / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2015. № 4 (272). С. 7. (У-дачнику на заметку).

  12. Каханне на... чацвярых / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 27 сакавіка (№ 13). С.12. (Непрыдуманыя гісторыі).

  13. Напаўзабытыя акорды / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 6 сакавіка (№ 10). С. 12. (Непрыдуманыя гісторыі).

  14. Згублены пярсцёнак / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 23 студзеня (№ 4). С.12. (Непрыдуманыя гісторыі).

  15. Грэхападзенне / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 16 студзеня (№ 3). С.12. (Непрыдуманыя гісторыі).

  16. Нежность в холодной зиме / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2015. 3 студзеня. С.10. (Непридуманная история).

  17. Абарваная струна ; Яна падарыла ружы сама сабе ; На памяць аб Каханні... / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2014. 12 снежня (№ 50). С.12.

  18. Не предай ближнего / Мария Ляшук // Гаспадыня.2014. № 10 (266).С.42. (Непридуманная история).

  19. Цяпло вечнай мерзлаты: для людзей не існуе ніякіх перашкод, калі паміж імі – прыцяжэнне душ / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2014. 12 верасня (№ 37). С. 12. (Непрыдуманыя гісторыі).

  20. Грехопадение / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2014.№ 6 (262). С.43. (Непридуманные истории).

  21. Услед за марай / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2014. 15 жніўня (№ 33). С. 12. (Непрыдуманыя гісторыі).

  22. Воздаётся по делам / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2014. 25 ліпеня (№ 59). С.10. (Непридуманная история).

  23. Вслед за далёкой мечтой / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2014. 13 чэрвеня (№ 47). С.12. (Непридуманная история).

  24. Добром – за добро… / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2014. 25 красавіка (№ 33). С. 10. (Непридуманная история).

  25. Блакітная кроў / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2014. 28 сакавіка (№ 13). С. 12. (Непрыдуманыя гісторыі).

  26. Свет сквозь ненастье / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2014. 21 сакавіка (№ 23). С.12. (Непридуманная история).

  27. Зіма на дваіх ; Вішнёвая завея ; Смутак блакітных незабудак : навелы / Марыя Ляшук // Маладосць. 2013. № 10. С. 25–29.

  28. Золотая осень, золотая! : верш / Марыя Ляшук // Алеся. 2013. № 10.

  29. Милый взор деревенских окошек / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2011. № 7. С.1.

  30. Жыта-жыцейка – ў рост… ; Палессе : [вершы] / Марыя Ляшук // Алеся. 2011. № 3. С. 48.

  31. Терпение воздается любовью / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2010. № 3. С. 36.

  32. А я скажу, што рукі твае белыя… : верш/ Мария Ляшук // Маладосць. 2009. № 11. С. 67.

  33. До боли, до последнего вздоха: [о своей малой родине – деревне Тобулки] / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2009. № 3. С. 2.

  34. Золотая осень, золотая! : [стихотворение] / Мария Ляшук // Братина. 2008. № 12. С. 129.

  35. Непридуманные истории / Мария Ляшук // Нёман. 2007. № 8. С. 61–69; 2005. № 9. С. 136–143; 2004. № 12. С. 62–64.

  36. Дурманит сирень по весне / Мария Ляшук // Народная газета. 2007. 14 ліпеня. С. 12.

  37. Ах, лістападзе-лістапад… ; Бачыш – ноч сыпнула зерне… ; І мо таму, што кожную хвіліну… ; І зноў я тут, у роднай хаце… ; Маме ; А ён не бачыў, як ішла мая вясна : вершы / Мария Ляшук // Маладосць. 2006. № 11. С. 41–42. (Паэзія).

  38. И лечит время горестные раны : стихи/ Мария Ляшук // Нёман. 2006. № 5. С. 111–113.

  39. Палессе ; Жаўтавокія рамонкі падары… ; Яшчэ дзянёк – і пырснуць лісцем… ; А ён не бачыў – йшла мая вясна… : [вершы]/ Мария Ляшук // ЛіМ. 2006. 24 сакавіка. С. 8.

  40. Торжество величия : Пасха / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2006. № 4. С. 1.

  41. Рамонкі з месяцавым адлівам / Мария Ляшук // Алеся. 2005. № 1. С. 43.

 

Аб жыцці і творчасці М. Ляшук

  1. Уладзімірава, Г. “Палявая кветка на табульскiм пырволлi” : [пра вечар, прысвечаны 60-годдзю М. I. Ляшук, якi праведзены ў Пiнскай раённай бiблiятэцы iмя Я. Янiшчыц] / Ганна Уладзмірава // Полесская правда (Пінск). 2015. 10 октября. С. 9.

  2. Міхалевіч, Г. З-пад залатога пяра Марыі Ляшук нараджаюцца нарысы і апавяданні, якія не пакідаюць абыякавымі шматлікіх чытачоў / Галіна Міхалевіч // Народная трыбуна. 2014. 23 мая (№ 21). С. 1. (Летапісцы роднага краю).

  3. Марыя Іванаўна Ляшук // Святло палескіх зорак (жаночая паэзія Піншчыны). Пінск : Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Пінскай РЦБС, 2011. С. 15–16.

  4. Тачкар, В. Сяброўцы : [верш, з нагоды дня нараджэння, прысвечаны Марыі Ляшук] / Вера Тачкар // Полесская правда (Пинск). 2013. 28 сентября. С. 3.

  5. Бацькоўскі скарб годна нясуць па жыцці : [пра Марыю Ляшук] // Алеся. 2011. № 3. С. 48.

  6. Борисевич, В. Благословенные Небом : [о книге Марии Ляшук] / Валентин Борисевич // Нёман. 2008. № 2. С. 163.

  7. Бельскі, А. Неадлучная ад традыцыі : Паэзія часопіса «Маладосць» за 2006 год : [з тэксту: Марыя Ляшук] / А. Бельскі // Полымя. 2007. № 10. С. 165.

  8. Кантор, Д. «Благословенныя Небом» : [о книге Марии Ляшук] / Дмитрий Кантор // Заря. 2007. 12 мая. С. 17.

  9. Побединская, С. Истории, благословенные Небом : презентация первой книги Марии Ляшук / Светлана Побединская // Народная газета. 2007. 14 ліпеня. С. 12.

  10. Побединская, С. Истории, благословенные Небом / Светлана Побединская // Пінскі веснік. 2007. 15 чэрвеня.

  11. Кантор, Д. Портрет на фоне времени : [о книге М. Ляшук «Благословенныя Небом»] / Дмитрий Кантор // Пінскі веснік. 2007. 13 красавіка.

  12. Прынятыя ў Саюз пісьменнікаў Беларусі : Ляшук Марыя // ЛіМ. 2006. 3 лістапада (№ 44). С. 3.

  13. Редактор –член Союза писателей Беларуси : [редактор газеты «Пінскі веснік» М. И. Ляшук принята в Союз писателей Беларуси] // Пінскі веснік. 2006. 13 кастрычніка.

  14. Побединская, С. Приз редактору: [М. Ляшук завоевала приз за лучшее освещение темы материнства] / Светлана Побединская // Пінскі веснік. 2006. 7 сакавіка.

  15. Локун, В. Предисловие к «Непридуманным историям» Марии Ляшук : [есть фото М. Ляшук] / Валентина Локун // Нёман. 2004. № 12. С. 62.

  16. Локун, В. Навэла Марыі Ляшук / Валянціна Локун [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://spb.brest.by/?category=krytyka.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1586 разоў Апошняя змена Аўторак, 12 Май 2020 16:01