Чацвер, 12 Лістапад 2015 10:49

2015 г. – 460 гадоў з часу першага ўпамінання (1555) г. Століна ў пісьмовых крыніцах

Столін – горад Брэсцкай вобласці на рацэ Гарынь, схільны да сельскага ўкладу жыцця, значную частку якога займае індывідуальная забудова.

Першыя пісьмовыя згадкі пра Столін знойдзены ў Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княства, у якой пад 1555 годам згадваецца сяло Стольна. Аднак горад, несумненна, мае больш старажытныя карані, на гэта паказваюць археалагічныя даследаванні. У абрывістым беразе ракі Гарынь добра праглядаецца культурны пласт магутнасцю да 1 м. Ён насычаны больш познімі напластаваннямі, аднак месцамі ў ім назіраюцца рэшткі селішча ранняга перыяду: абломкі ганчарных пасудзін звычайнага гарадзішчанскага тыпу, падобныя знойдзеным на гарадзішчы ў Давыд-Гарадку, і якія тыповыя для гарадскіх паселішчаў ХІ–ХІІІ стст. Кіеўскай Русі.

За час свайго існавання Столін прайшоў паказальны гістарычны шлях развіцця. Па фактаграфічнай насычанасці горад не можа канкураваць са сваімі больш вядомымі суседзямі: Пінскам, Давыд-Гарадком, Туравам, але і яго ціхія вулачкі могуць расказаць пра многае. У розны час мястэчкам Столін валодалі Саламярэцкія, Вішнявецкія, Пацеі, Солтаны, Скірмунты, Стахоўскія. Калісці тут знаходзіўся замак, які быў спалены разам з мястэчкам у час руска-польскай вайны 1655 года.

У 1792 годзе Столін становіцца цэнтрам Запінскага павета Берасцейскага ваяводства. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай горад уваходзіць у склад Расійскай імперыі і ў 1795 годзе становіцца валасным цэнтрам Пінскага павета Мінскай губерні. Гістарычна склалася так, што ў горадзе побач з карэнным насельніцтвам існавала вялікая яўрэйская абшчына, якой у канцы ХVІІІ ст. была пабудавана мураваная сінагога, яе сцены захаваліся да нашых дзён.

1816 год азнаменаваны адкрыццём у горадзе першай у Беларусі школы ўзаемнага навучання, дзе выкладаліся асновы аграноміі, а ў 1863 годзе тут адкрываецца народнае вучылішча.

У сярэдзіне ХІХ ст. у Століне яшчэ стаяў палац, пабудаваны Каржынеўскім у канцы ХVІІІ ст. У перыяд паўстання 1863 года ў ім размяшчаўся паўстанцкі штаб Рамуальда Траўгута. Расейскія войскі пры захопе цалкам разбурылі і спалілі палац. Пасля пажару ўладальнікі не змаглі аднавіць сваю рэзідэнцыю.

Уплыў на развіццё Століна аказала суседства з маёнткам князёў Радзівілаў у вёсцы Манькавічы. У 1885 годзе ў маёнтку на плошчы ў 50 га быў закладзены пейзажны парк, некалькі пазней на тэрыторыі Манькавіцкага парку быў узведзены палац, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны разбураны. Цяпер парк – помнік садова-паркавага мастацтва рэспубліканскага значэння, дзе месціцца раённы краязнаўчы музей.

Столін канца ХІХ ст. – гэта невялікае мястэчка, якое мае царкву, сінагогу, паштовую станцыю, народнае вучылішча, вінакурны завод, карчму і сетку дробных крам. У горадзе налічвалася 4,7 тыс. жыхароў, асноўнымі промысламі якіх было земляробства і жывёлагадоўля, рыбалоўства, а таксама нарыхтоўка і сплаў лесу.

Савецкая ўлада ў Століне была ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. А з лютага 1918 года па студзень 1919 года горад быў акупаваны кайзероўскімі вайскамі. У 1920 годзе Савецкая ўлада была адноўлена, але на непрацяглы перыяд, бо паводле Рыжскага дагавора, Століншчына ў ліку іншых тэрыторый увайшла ў склад Польшчы (1921–1939). Сення ў горадзе многія месцы сведчаць аб польскім перыядзе, захавалася асобная планіроўка вуліц, а таксама мноства будынкаў.

У час Вялікай Айчыннай вайны Столін акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія знішчылі тысячы гараджан. Вызвалены воінамі 397-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпуса 61-й арміі 1-га Беларускага фронту.

Цэнтр Століна склаўся на вуліцы Савецкай і створаных ёю плошчах Леніна і Камсамольскай. Цяпер у горадзе каля 13 тысяч жыхароў. У 1998 годзе зацверджаны герб горада.

Сярод памятных месцаў Століна Свята-Успенская царква (1-я пал. ХХ ст.); брацкая магіла воінаў-вызваліцеляў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; фрагмент пейзажнага парку, у якім некалі размяшчаўся палац Каржынеўскіх. Столінскі Дом культуры знакаміты заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь ансамблем народнай музыкi “Выцiнанка” (кiраўнiк П. Астапчук), народным драматычным тэатрам “Пагарынне”, народным танцавальным ансамблем “Рэха”. У горадзе працуе выставачная зала раеннага метадычнага цэнтра культуры, а таксама карцінная галерэя мастака Ю. П. Сергіенкі. Столінцы наведваюць Дом рамёстваў і ганарацца работамі майстроў разьбы па дрэве В. Наскевіча і І. Архіпава, вышыўкамі А. Разановіч.

 

Матэрыял падрыхтаваны Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Шаламіцкая Я. А., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Столін // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Брэсцкая вобласць. Мінск, 2007. Т. 4, кн. 2. С. 555–560.

  2. Столін // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. 2-е выд. Мінск, 2007. Т. 2. С. 636.

  3. Столін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 186.

  4. Столін // Энцыклапедыя гісторыіі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 424–425.

  5. Столин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 379–380.

  6. Адамушко, В. И. Г. Столин // Адамушко, В. И. Гербы и флаги Беларуси / А. И. Адамушко, М. М. Елинская. Минск : Беларусь, 2006. С. 51–52.

  7. Лиходедов, В. А. Г. Столин// Лиходедов, В. А. Путешествие во времени/ В. А. Лиходедов, А. Н. Карлюкевич.Минск: Звязда, 2013.С. 213215: ил.

  8. Малішэўскі, У. А. Столін // Малішэўскі, У. А. Нашы гарады / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. Мінск : Народная асвета, 1991. С. 121–123.

  9. Гісторыка-культурная спадчына Брэсцка-Пінскага Палесся: паміж мінулым і будучыняй (да 450-годдзя г. Століна) : зб. матэрыялаў міжнар. навук. канферэнцыі, 2829 верасня 2005 г.: у 2 ч. / рэдкал.: А. М. Вабішчэвіч і інш. Брэст : БрДУ, 2006 Ч.1. 350с.

  10. Гісторыка-культурная спадчына Брэсцка-Пінскага Палесся: паміж мінулым і будучыняй (да 450-годдзя г. Століна) : зб. матэрыялаў міжнар. навук. канферэнцыі, 2829 верасня 2005 г.: у 2 ч. / рэдкал.: А. М. Вабішчэвіч і інш. Брэст : БрДУ, 2006 Ч.2. 270с.

  11. Столин и окрестности/ гл. ред. Владимир Шпарло. Брест : ООО «Рекламно-информационное агентство «Вечерний Брест», 2012. 96 с.:ил.

  12. Веренич, А. И. Столинский район / А. И. Веренич, С. М. Плыткевич, Н. С. Парецкая. – Минск : УП “РИФТУР”, 2004. – 30 с. : ил.

  13. Столин// Татаринов, Ю. Города Беларуси. Витебщина. Гродненщина. Могилевщина. Брестчина. Минщина. Гомельщина/ Ю. Татаринов.Минск: Смэлток, 2012.С.112121.

  14. Город Столин// Адамушко, В. Современная геральдика Беларуси/ В. А. Адамушко, М. М. Елинская. Минск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. С. 148–149.

  15. Рогалев, А. Ф. Столин город стольный?/ А. Ф. Рогалев// Рогалев, А. Ф. Географические названия в калейдоскопе времен/ А. Ф. Рогалев.Гомель: Барк, 2011.С.225226.

  16. Столинский район. Пинск: КУП «Пинская региональная типография», 2008. 41 с.:ил.

  17. Шпаковская, С. Листая страницы минувших дней/ С. Шпаковская// Навіны Палесся (Столін). 2015. 9 снежня. С. 2.

  18. Василькова, Т. По следам Радзивиллов : 130-летие парка «Маньковичи» отпраздновали в Столине / Тамара Василькова // Заря. 2015. 7 июля. С. 4.

  19. Юркевич, Ю. Столин на плане 1935 года / Юрий Юркевич // Навіны Палесся (Столін). 2015. 12 чэрвеня. С. 7.

  20. Старонкі гісторыі горада // Навіны Палесся (Столін). 2012. 13 ліпеня. С. 3.

  21. Матвеев, В. Каменная летопись : В Столине раскопали 40 древних валунов. Надписи на них расшифрованы, но происхождение не ясно до сих пор / В. Матвеев // Рэспублiка. 2008. 27 мая. С. 1 ; 3.

  22. Васiльева, В. У гонар юбiлею горада : [пра ўрачысты вечар, прысвечаны 450-годдзю горада Столiна, якi праведзены ў ГДК] / В. Васільева // Навіны Палесся (Столін). 2005. 20 снежня.

  23. Бурик, Е. Стольный град : В нынешнем году Столин готовится отметить свое 450-летие / Е. Бурик // Заря. 2005. 7 июня. С. 5.

  24. Карлюкевич, А. В поисках утраченного : [об истории и культуре г. Столина] / Алесь Карлюкевич // Советская Белоруссия. 2005. 5 ноября. С. 25.

  25. Шэлехаў, М. Аб Столін-градзе, яго ўзросце і не толькі / Міхаіл Шэлехаў // Навiны Палесся (Столiн). 2005. 16 снежня. С. 5.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1129 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Май 2020 16:26