Панядзелак, 23 Лістапад 2015 15:51

2015 г. – 75 гадоў з пачатку работы (1940) адкрытага акцыянернага таварыства “Гідрасельмаш” (Пінск)

Адкрытае акцыянернае таварыства “Гідрасельмаш”, бярэ пачатак ад міжраённай майстэрні капітальнага рамонту, створанай ў г. Пінску Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў 1940 годзе. Тут рамантавалі аўтатранспартныя рухавікі і абсталяванне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У час Вялікай Айчыннай вайны майстрэні не дзейнічалі, аднавілі сваю працу пасля вайны.

У мэтах узмацнення дапамогі саўгасам і калгасам у правядзенні работ па рамонту машынатрактарнага парку пастановай Савета Міністраў БССР ад 13 чэрвеня 1958 года № 405 Пінская міжраённая майстэрня капітальнага рамонту рэарганізавана ў Пінскі рамонтны завод, які выконваў капітальны рамонт аўтамабіляў ГАЗ-51 і аўтамабільных рухавікоў.

У сувязі з развіццём сеткі спецыялізаваных рамонтных заводаў прадпрыемству былі прызначаны іншыя функцыі. Распараджэннем Савета народнай гаспадаркі БССР ад 12 снежня 1959 года № 1445-р Пінскі рамонтны завод перайменаваны ў Пінскі экскаватарарамонтны завод (ЭРЗ). Пачалася рэканструкцыя прадпрыемства. Па вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі быў пабудаваны новы вытворчы корпус агульнай плошчай больш за 5 тысяч кв. м. У 1965 годзе пабудавалі кацельню і трансфарматарную падстанцыю. У 1958–1966 гадах дырэктарам завода быў Васіль Іванавіч Калугін. З 1964 года на інжынерных пасадах працаваў Іван Іванавіч Жылевіч, у 1976–1986 гадах ён быў дырэктарам.

За кароткі час завод асвоіў рамонт гідрасістэмы экскаватараў Э-153, а з 1963 года – рамонт раздзяляльна-агрэгатнай сістэмы трактароў. У 1964 годзе ЭРЗ прыступіў да капітальнага рамонту паўнакомплексных экскаватараў Э-153, вырабу кавальскіх вентылятараў і нестандартызаванага абсталявання. Вялося будаўніцтва новых карпусоў завода, якія былі ўведзены ў эксплуатацыю ў 1969 і 1989 гадах, у 1971 годзе – будынак гаража, у 1976-м – склад гатовай прадукцыі.

У 1980-я прыступілі да вырабу сельскагаспадарчых машын для перадпасяўной апрацоўкі глебы РВК-3,6, РВК-5,4 і РВК-7,2; рамонту помпаў НШ і размеркавальнікаў розных марак. У сярэдзіне 1980-х рамантавалася да 400 экскаватараў у год. У 1990 годзе была выпушчана доследная партыя агрэгатаў для перадпасяўной апрацоўкі глебы АКШ-7,2 і пастаўлена на серыйную вытворчасць. Вырабляліся запчасткі да экскаватара і сельскагаспадарчых машын, гідраўзмацняльнік руля да аўтамабіляў МАЗ.

Працоўныя поспехі і творчы калектыў ЭРЗ атрымалі прызнанне. Дырэктар І. І. Жылевіч і слесар-інструментальшчык Лявонцій Рыгоравіч Панада сталі лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Савета Міністраў СССР (1980). Ордэнамі ўзнагароджаны слесар М. К. Валецкі, плавільшчык металу В. М. Агапушкін, электразваршчык М. С. Водчыц і інш.

ЭРЗ быў адным з арэндных прадпрыемстваў канцэрна “Белаграмаш”. З 1995 года завод пераўтвораны ў арэнднае прадпрыемства “Гідрасельмаш”. 31 мая 1999 года загадам камітэта “Брэстаблмаёмасць” на яго базе створана адкрытае акцыянернае таварыства “Гідрасельмаш”.

Прадпрыемства ААТ «Гідрасельмаш» паспяхова прысутнічае і дынамічна развіваецца на рынку. У 2012 годзе пінскае прадпрыемства ўвайшло ў склад групы кампаній «Мілена», пачаўся новы этап вытворчасці, адбываецца рэканструкцыя цэхаў і аснашчэнне сучасным абсталяваннем, асвойваюцца новыя віды прадукцыі. Атрыманы сертыфікат адпаведнасці на сістэму менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ИСО 9001–2009.

“Гідрасельмаш” – адно з вядучых прадпрыемстваў па вытворчасці камунальнай, будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама  яно спецыялізуецца на вырабе металаканструкцый розных тыпаў. Зараз тут робяць аграгаты глебаапрацоўшчыкі, культыватары прыцапныя, пагрузчыкі-экскаватары, касілкі, аграгаты топачныя, зернесушылкі. Асноўныя рынкі збыту – Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя.

За многія гады дзейнасці прадпрыемства склаўся добры працоўны калектыў, у розны час тут працавалі каля 500 челавек. З 1986 па 2007 гады калектыў узначальваў Васіль Андрэевіч Чакулаеў, які быў удастоены звання “Чалавек года 2005” па г. Пінску. Потым дырэктарам быў назначаны Мікалай Пятровіч Дзікавіцкі, зараз заводам кіруе Віталій Валер’евіч Малыхін.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1. “Гидросельмаш” // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 279.

2. Дынаміка эканамічнага развіцця: страты і дасягненні // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. Мінск : Вышэйшая школа, 2012. Гл. 10.2. С. 641–655.

3. Крокі індустрыі // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 1998. Са зместу: Экскаватарарамонтны завод. С. 445–446.

4. Чекулаев, В. А. Восьмой : [интервью с директором ОАО «Кузлитмаш», бывшим директором ОАО «Гидросельмаш»] / Василий Андреевич Чекулаев ; провёл интервью Юрий Скороход // Полесская правда (Пинск). 2011. 24 сентября.

5. Гришковец, В. На рынке Венесуэлы продвигает свою продукцию ОАО «Гидросельмаш» / Валерий Гришковец // Заря. 2011. 1 сентября. С. 4.

6. Бухгалтерский баланс ОАО «Гидросельмаш» на 1 января 2010 г. // Пiнскi веснiк. 2010. 23 красавiка. С. 10.

7. Диковицкий, Н. Три «кита» Гидросельмаша : [о перспективах развития ОАО «Гидросельмаш» (Пинск)] / Николай Диковицкий, [директор предприятия] // Директор. 2008. № 1. С. 65.

8. Щербакова, Т. На «Гидросельмаше» ожидаются перемены : [о визите председателя облисполкома К. А. Сумара на предприятие] / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2007. 25 верасня. С. 1–2.

9. Гришковец, В. Стабильность – залог благополучия : «Гидросельмаш» удерживает прочные позиции на внутреннем рынке машиностроения / Валерий Гришковец // Заря. 2006. 23 марта. С. 4.

10. Щербакова, Т. Зима в режиме Василия Чекулаева : [о «Человеке года 2005» г. Пинска, директоре ОАО «Гидросельмаш»] / Тамара Щербакова // Пiнскi веснiк. 2006. 24 лютага. С. 1.

11. Днепров, В. Расширяя географию : [о новых рынках для ОАО «Гидросельмаш»] / В. Днепров // Полесская правда (Пинск). 2006. 7 января. С. 1.

12. Скороход, Ю. Расписание на завтра : [о достижениях на «Гидросельмаше» за 1990–2005 гг.] / Юрий Скороход // Полесская правда (Пинск). 2005. 24 сентября. С. 2.

13. Пилипчук, П. «Гидросельмаш»: точка опоры – в науке / П. Пилипчук // Заря. 2005. С. 4.

14. Щербакова, Т. «Гидросельмаш»: без остановки в завтрашний день  / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2005. 23 сентября. С. 2.

15. Скороход, Ю. Салам алейкум, «Гидросельмаш»! : [решён вопрос о совместном производстве агрегатов АКШ с аграриями в Азербайджане] / Юрий Скороход // Полесская правда (Пинск). 2005. 22 января.

16. Скороход, Ю. Не изменять традициям / Юрий Скороход // Полесская правда (Пинск). 2004. 22 сентября.

17. Чекулаев, В. А. «Техника земледельцам всегда будет нужна…» : [беседа с директором ОАО «Гидросельмаш»] / Василий Андреевич Чекулаев ; вёл интервью Е. Пилецкий // Пінскі веснік. 2004. 2 красавіка.

18. Ярошук, В. Высокие гости на ОАО «Гидросельмаш» : [правительственная делегация во главе с вице-премьером В. И. Семашко] / В. Ярошук // Мясцовы час (Пінск). 2004. 25 сакавіка. С. 2.

19. Сергеев, Ю. Атака на российский рынок / Ю. Сергеев // Полесская правда (Пинск). 2004. 17 марта.

20. Щербакова, Т. Держат марку : [об образцах культиватора КП-6,0 производства ОАО «Гидросельмаш»] / Тамара Щербакова // Полесская правда (Пинск). 2003. 15 ноября. С. 4.

21. Пилецкий, Е. Обнадёживающие перемены : [на ОАО «Гидросельмаш»] / Е. Пилецкий // Пінскі веснік. 2003. 11 красавіка. С. 2.

22. Куницкий, П. Почему забастовал пинский «Гидросельмаш» / Павел Куницкий // Народная воля. 2002. 13 лютага.

23. Ковба, М. Наперекор препятствиям / М. Ковба // Полесская правда (Пинск). 1999. 3 февраля.

24. Петровский, П. О. Трудности нас не пугают : [интервью с гл. инженером арендного предприятия «Гидросельмаш»] / Пётр Оскарович Петровский ; взял интервью М. Ковба ; Павлов, М. Своим – в первую очередь : [сельхозтехнику «Гидросельмаша» стали приобретать потребители нашего города и района] / М. Павлов ; Ковба, М. Вместе с учёными : [специалисты «Гидросельмаша» интенсивно ведут совместную с БелНИИМСХ работу по улучшению качества и конкурентоспособности выпускаемой продукции] / М. Ковба ; Игнатович, А. Но не сменяю адрес я… : [о газоэлектросварщике «Гидросельмаша» Вячеславе Сергеевиче Кнуренко] / А. Игнатович ; Павлов, М. На лекарства денег не жалко : [о работе здравпункта «Гидросельмаша»] / М. Павлов // Полесская правда (Пинск). 1998. 7 ноября. С. 2.

25. Чекулаев, В. А. На плаву – в любых условиях : [интервью с директором арендного предприятия «Гидросельмаш»] / Василий Андреевич Чекулаев ; взял интервью М. Ковба ; Павлов, М. Дух новаторства не угас : [о проведении конкурса на лучшее рационализаторское предложение на «Гидросельмаше»] / М. Павлов ; Павлов, М. На равных : [«Гидросельмаш» принял участие в 8-ой международной специализированной выставке в Минске] / М. Павлов ; Игнатович, А. Полвека – за станком : [о токаре «Гидросельмаша» Петре Михайловиче Зубко] / А. Игнатович ; Кулик, К. Бартер плюс инициатива / К. Кулик // Полесская правда (Пинск). 1998. 22 августа. С. 2.

26. Романчук, И. Трудная жизнь в условиях натурального обмена / И. Романчук // Пінскi веснік. 1996. 20 жніўня.

27. Открытое акционерное общество «Гидросельмаш» : визитная карточка предприятия [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www.tpp.brestobl.com/vyst/sel/gidro

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1329 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Май 2020 16:32