Аўторак, 24 Лістапад 2015 09:57

13 снежня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1955) Лявона (Леаніда Фёдаравіча) Валасюка, беларускага паэта, мастака ў галіне станковага жывапісу і графікі

Леанід Фёдаравіч Валасюк нарадзіўся 13 снежня 1955 года ў вёсцы Песцянькі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1963 года жыве ў Брэсце, на Граеўцы. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў слесарам на заводзе, служыў у Савецкай арміі ў Будапешце (Венгрыя).

 У 1981 годзе скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў на розных пасадах у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці, мастаком-дызайнерам на розных прадпрыемствах.

Лявон Валасюк – працуе ў галіне станковага жывапісу і графікі, дызайна інтэр’ераў і экстэр’ераў. З 1981 года – удзельнік мастацкіх выстаў. Правёў 11 персанальных выстаў. Асноўныя творы: размалёўкі ў Жабінкаўскай раённай бальніцы, жывапіснае афармленне інтэр’ераў у Брэсцкім ЦУМе, інтэр’еры ў гасцініцы «Інтурыст», палотны «Адзіноцтва», «Камянецкія валуны», «Вяртанне Берасцейскай стралы», «Чырвонае воблака», «Партрэт маладога чалавека ў брылі», «Партрэт паэта А. Каско». Л. Валасюк таксама займаецца мастацкім афармленнем кніг. Творы Л. Валасюка знаходзяцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, у Брэсцкім мастацкім музеі.

На жыццё Леанід Фёдаравіч глядзіць у двайным ракурсе, з дзвюх пазіцый, дзве музы ў адным – мастака і паэта, што прыводзіць да адзінай гармоніі. Вершы пачаў пісаць у пятым класе. Першы надрукаваны яго верш з’явіўся ў 1982 годзе ў абласной газеце «Заря». Публікаваўся ў газетах «Народная трыбуна», «Заря», «Брестский курьер», «Настаўніцкая газета», часопісах «Полымя», «Маладосць», тыднёвіку «ЛіМ», у зборніках «Дзень паэзіі».

Творчасць Л. Валасюка – адметная. У ёй побач з паэтам пастаянна прысутнічае мастак, слова і фарбы – амаль раўназначныя інструменты ў яго жыцці. Прафесійны мастак, творца па натуры, ён дэбютаваў у 1999 годзе вершаваным зборнікам «Блики дня». Вершы Л. Валасюка нешматслоўныя, філасофскі кароткія, але ў іх адчуваецца сэнс, адценні, колер, бо аўтар, найперш, – мастак. Паэтычная мова Леаніда Валасюка пазбаўлена зычных дэкларацый, яна простая, шчырая i глыбокая. Творчасць у прафесii і любоў да Радзiмы дапамагаюць яму ствараць яркiя вобразы.

У творчым багажы Л. Валасюка шэраг паэтычных зборнікаў: «Краски души» (2000), «Под знаком Стрельца» (2001), «Леаніды» (2003), «Чырвоная вежа» (2004), «Познія сны» (2006), «Знакі на валуне» (2010).

Кніжка прозы – зборнік абразкоў-згадак пра маленства «Сцежкі да сядзібы» – выйшла ў 2010 годзе. «Вяртанне берасцейскай стралы» (2012) – другі па ліку празаічны зборнік Лявона Валасюка. У гэтай кнізе аўтар раскрываецца як руплівы абаронца гістарычнай памяці (раманы «Не здабыўшыя зямлі абыходзяцца балотам…», «Вяртанне берасцейскай стралы», аповесць «Студэнцкія канікулы»), удумлівы даследчык узаемаадносін «камандзір – падначалены», «салдат-першагодак – вайсковец апошняга года службы» (аповесць-дзённік «Дзямоба»).

Леанід Фёдаравіч актыўна ўдзельнічае ў мастакім жыцці Брэста, шмат піша газетных артыкулаў пра сяброў – мастакоў і літаратараў. У 2014 годзе ўбачыў свет зборнік эсэ Л. Валасюка «Непрыдуманыя партрэты», у якім утрымліваецца больш за 100 аповядаў пра творчых асоб Брэстчыны.

Адна з галоўных тэм творчасці пісьменніка – тэма малой радзімы, роднай зямлі, адносінаў чалавека да прыроды. Літаратар умее бачыць прадмет у нязвыклым кантэксце. Ён празаік, паэт, аўтар вершаў кароткай паэтычнай формы, праз якую сцісла і ёміста перадае свае думкі, пачуцці, перажыванні.

Лявон Валасюк – член Беларускага саюза мастакоў (2000) і Саюза беларускіх пісьменнікаў (2007), лаўрэат берасцейскай літаратурнай «Мядовай прэміі» (2008).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Л. Валасюка

1. Непрыдуманыя партрэты : Мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. – Брэст, 2014. – 283 с. : іл.

2. Вяртанне Берасцейскай стралы : (раманы і аповесці, апавяданні і абразкі) / Лявон Валасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. – 298 с. : іл.

3. Знакі на валуне : выбранае, новыя вершы / Лявон Валасюк ; [прадмова М. Сянкевіча]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. – 119 с. : іл.

4. Вяртанне берасцейскай стралы : жывапіс, графіка / Леанід Валасюк. Брэст, 2009. 23с. : іл.

5. Каталаг : [помнікі гісторыі і культуры Берасцейшчыны ў творчасці мастака] / Леанід Валасюк. – Брэст, 2009. – 32 с. : іл.

6. Сцежкі да сядзібы : абразкі маленства / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. 113 с. : іл.

7. Познія сны : вершы і проза / Лявон Валасюк. – Брэст : Акадэмія, 2006. – 100 с.

8. По аллеям Брестского ЦУМа с художником Леонидом Волосюком : история и современность / худож. Л. Волосюк. Брест : Академия, 2005. 49 с. : ил.

9. Леанiд Валасюк : жывапiс, графiка / аўт. тэксту М. А. Аляксандраў, В. С. Зубовiч. – Брест : Академия, 2005. – 80 с. : іл.

10. Чырвоная вежа : вершы / Лявон Валасюк. – Брэст : Академия, 2004. – 96 с.

11. Леаніды : вершы / Лявон Валасюк ; [прадм. А. Каско]. – Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 2003. – 114 с. – (Берасцейскае вогнiшча).

12. «Под знаком Стрельца» : стихи / Леонид Волосюк. Брест : Издатель Лавров С. Б., 2001. 104 с.

13. Краски души : стихи / Леонид Волосюк. – Брест : ОАО «Брестская типография», 2000. – 124 с.

14. Блики дня : стихи / Леонид Волосюк. – Брест : Областная типография, 1999. – 80 с., ил.

15. Сапраўдны беларус ; Кацяня : мініацюры / Лявон Валасюк // Заря. 2014. 31 июля. С. 17.

16. Ранішні прывід ; Кнігаўка-памяць : вершы / Лявон Валасюк // Народная трыбуна. 2014. 8 красавіка. С. 11.

17. Сняжынкі ; Глеба ; Птушыная доля : вершы / Лявон Валасюк // Заря. 2013. 21 декабря. С. 10.

18. Прадчуванне зімы ; Праз акно ; Новы дзень : вершы / Лявон Валасюк // Народная трыбуна. 2013. 27 снежня. С. 11.

19. Мара ; Неаднаразова ; Гадзіннік : вершы / Лявон Валасюк // Заря. 2013. 26 сентября. С. 8.

20. Веснавая замалёўка ; Матчына мова : вершы / Лявон Валасюк // Заря. 2013. 27 июня. С. 19.

21. Я – беларуска! : Смяшынки ад Iрынкі / Лявон Валасюк // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. 2012. № 4. С. 227–231.

22. Старэйшы брат : вершы / Лявон Валасюк // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. 2011. № 3. С. 76–79.

23. Снежань : вершы / Лявон Валасюк // Полымя. 2011. № 2. С. 74–78.

24. Краевид нерадостный… ; Опадают буквы на белизну листа ; Мастерская : [стихи] / Л. Волосюк // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины. Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. С. 155–156.

25. Комін : [апавяданне] / Лявон Валасюк // Жырандоля: літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. № 2, 2009. С. 241–242.

26. Абразкі маленства / Лявон Валасюк // Маладосць. 2008. № 11. С. 52.

 

Аб жыцці і творчасці Л. Валасюка

1. Леанід Валасюк // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 26.

2. Лявон Валасюк // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 317–319.

3. Пух, Л. Непрыдуманыя партрэты : [прэзентацыя кнігі Л. Валасюка “Непрыдуманыя партрэты” ў бібліятэцы імя А. С. Пушкіна] / Лілія Пух // Заря. 2014. 1 ноября. С. 10.

4. Сянкевіч, М. Што ні чалавек – асоба : Выйшла з друку кніга Л. Валасюка «Непрыдуманыя партрэты» пра мастакоў, літаратараў Берасцейшчыны / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2014. 4 ліпеня. С. 11.

5. Грышкевіч, С. «Акварэлі» Лявона Валасюка / Сяргей Грышкевіч // Заря. 2013. 17 апреля. С. 11.

6. Славін, В. Як паэт празаікам стаў : [пра творчую вечарыну Лявона Валасюка – пісьменніка, мастака ў бібліятэцы імя А. С. Пушкіна] / Віктар Славін // Народная трыбуна. 2013. 5 красавіка (№ 14). С. 11.

7. Осіпава, В. Палёт над жытам, альбо Жывапісныя партрэты літаратараў мастака Леаніда Валасюка / В. Осіпава // Заря. 2012. 22 сент. С. 8.

8. Сянкевіч, М. Мінулае не маўчыць : [водгук на кнігу Л. Валасюка «Вяртанне берасцейскай стралы»] / Мікалай Сянкевіч // Заря. 2012. 24 мая. С. 11.

9. Бурдыка, В. Вяртанне Берасцейскай Стралы / Вячаслаў Бурдыка // Культура. 2011. № 12. С. 9.

10. Барысюк, У. Радзімаю ніколі не стамлюся / Уладзімір Барысюк // Брестский калейдоскоп. 2011. 16 февраля. С. 4.

11. Бурдыка, В. Словы і фарбы паэта : [аб творчай вечарыне Л. Валасюка ў абласной біблятэцы, прысвечанай выхаду кнігі «Знакі на валуне»] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2010. 16 сентября. С. 11.

12. Глазаў, У. Знакі на валуне зявіў Лявон Валасюк / Уладзімір Глазаў // Брестский курьер. 2010. 16 сентября (№ 38). С. 9.

13. Паталкоў, Ю. Знакі на адвечнасці : [нататкі аб паэтычным зборніку Л. Валасюка «Знакі на валуне»] / Юрый Паталкоў // Заря. 2010. 3 августа. С. 11.

14. Сянкевіч, М. Адшукаць раўнавагу : [пра кнігу паэзіі Л. Валасюка «Знакі на валуне»] / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2010. 29 мая. С. 11.

15. Данилова, Е. Привет весне! : [о выставке живописи Л. Волосюка Равновесие в Художественном музее]/ Елена Данілова // Заря. 2010. 9 февраля. С. 4.

16. Тураў, У. «Жыццё далёкае фарбамі віруе…» : [у абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася творчая вечарына, прысвечаная выхаду кнігі Л. Валасюка] / Уладзімір Тураў // Заря. 2010. 30 сентября. С. 18.

17. Лебедзеў, У. З неба высокага.. : [верш, прысвечаны Л. Валасюку] / Уладзімір Лебедзеў // Народная трыбуна. 2009. 14 лютага. С. 11.

18. Капачова, А. Вывучаем гісторыю ў… гандлёвых залах : [карцiны Л. Валасюка ў Брэсцкім ЦУМе] / Алёна Капачова // Народная трыбуна. 2008. 24 мая. С. 12.

19. Сянкевіч, М. Высокае неба дзяцінства : кнігі нашых землякоў : [аб кнізе Л. Валасюка «Сцежкі да сядзібы»] / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2008. 26 ліпеня. С. 11.

20. «Свавольны жнівень. Успамін…» : жывапіс брэсцкага мастака Леаніда Валасюка // Маладосць. 2006. № 11. С. 112 (уклад).

21. Філатаў, Л. Праз позірк мастака / Леанід Філатаў // ЛіМ. 2006. 27 студзеня. С. 6.

22. Александров, Н. Радуга на плече Леонида Волосюка / Николай Александров // Брестский курьер. 2005. 22 декабря (№ 50). С. 27.

23. Зубович, В. Красок колдовство : Художнику Л. Волосюку – 50 лет / В. Зубович // Заря. 2005. 13 декабря. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1344 разоў Апошняя змена Пятніца, 30 Красавік 2021 10:30