Аўторак, 24 Лістапад 2015 10:07

8 снежня 2015 г. – 55 гадоў з дня нараджэння (1960) Алены Жабінкаўскай (Алены Міхайлаўны Кавальчук) журналісткі, паэтэсы, мастака-графіка, прафесійнага рэдактара

Алена Міхайлаўна Кавальчук нарадзілася 8 снежня 1960 года ў вёсцы Сакалова Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У хуткім часе сям’я пераехала ў Жабінку, дзе і прайшло дзяцінства Алены. Бацька, Міхаіл Ігнатавіч Кавальчук, па спецыяльнасці механізатар, працаваў на цукровым заводе; маці, Ніна Іванаўна, па прафесіі аграном, выкладала ў школе-інтэрнаце.

 У дзяцінстве Алена Кавальчук складала вершы, у юнацтве захаплялася не толькі літаратурай, яшчэ жывапісам і музыкай – вучылася ў музычнай школе па класе фартэпіяна. Пасля заканчэння сярэдняй школы захапленне жывапісам узяло верх, яна тройчы спрабавала паступіць у Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай, але падрыхтоўка аказалася недастатковай.

У 1979 годзе пераехала ў Ленінград. У 1981 годзе паступіла на факультэт журналістыкі Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адну з творчых практык праходзіла ў жабінкаўскай раённай газеце “Сельская праўда”. На трэцім курсе выйшла замуж, нарадзіла сына Арсена. Муж, Аляксей Дзмiтрыевiч Ахматаў, член Саюза пiсьменнiкаў Расii, аўтар кніг паэзіі і крытычных артыкулаў.

Пасля заканчэння ЛДУ ў 1986 годзе Алена Ахматава працавала карэспандэнтам шматтыражнай газеты На трудовой вахте”, літаратурным рэдактарам тэхнічнага часопіса “Судостроение”. Затым займалася літаратурным рэдагаваннем мастацкай літаратуры ў выдавецтвах “Измерение”, “Северо-запад”, “Азбука”, “Библия для всех”, “Петрополь”, “Культура” і інш. Кваліфікаваная і сумленная праца стварыла для Алены Ахматавай высокі імідж у выдавецкіх колах.

Першая публікацыя вершаў Алены Ахматавай з’явілася ў 1989 годзе ў літаратурна-мастацкім альманаху маладых пісьменнікаў “Молодой Ленинград” пад псеўданімам Жабінкаўская,які яна ўзяла па назве малой радзімы. Алена Міхайлаўна жыве далёка ад Жабінкі, назвалася так, каб захаваць памяць пра родны горад, дапамагчы рускім чытачам пазнаёміцца з Беларуссю.

Прымала ўдзел у ХІХ канферэнцыі маладых літаратараўПаўночнага Захаду. У 1991 годзе Алена Жабінкаўская апублікавала сваё фантастычнае апавяданне “Ловец облаков” ў часопісе “Четвертое измерение”. Яе вершы друкаваліся ў газеце “Смена” (1993) пад рубрыкай “Поэтерий «Гамбургский счет»”,у часопісах “Нева”, “Царское Село”,зборніках “Молодой Петербург” (1999), “Петербургский квадрат” (2010), у альманаху “Царское Село в поэзии” (1999)і іншых калектыўных выданнях.

Алена Жабінкаўская – аўтар чатырох кніг вершаў. У 1993 годзе выйшаў першы яе зборнікУлитка-слеза, дзе яна дэбютавала як мастак.З таго часу займаецца не толькі рэдагаваннем, але і мастацкім афармленнем кніг – як вершаў, так і прозы для дарослых і дзяцей.Затым з’явіліся яе паэтычныя зборнікі “Сердечная юдоль (1998), Отсвет любви небес (1999). Паэтэсе не ўласцівы эпатаж, знешняя эфектнасць. Голас яе нягромкі, вершы строгія і класічна бездакорныя, але ёсць у іх нейкая тайна і боль, глыбокі падтэкст.

У 2000 годзе Алена Жабінкаўская была прынята ў Саюз пісьменнікаў Рассіі. А праз некалькі гадоў выдадзены новы зборнік “Свет мой, зеркало” (2005), за які аўтар была ўдастоена прэстыжнай Царскасельскай мастацкай прэміі (2006). У кнізе паэтэса расказвае пра свой непаўторны ўнутраны свет такой жа непаўторнай, першастворанай мовай. Аўтара хвалюе сэнс чалавечага быцця, яна ўспрымае рэчаіснасць кантрастна, у супрацьлегласцях.

З 2010 года Алена Жабінкаўскаяпублікуецца набуйным расійскім літаратурным партале Стихи.ру, які працуе пад эгідай Расійскага саюза пісьменнікаў і прадстаўляе аўтарам магчымасць свабоднай публікацыі сваіх твораў.

Наведваючы родную Жабінку, Алена Міхайлаўна сустракаецца са сваімі чытачамі, дорыць кнігі землякам. У жніўні 1998 года супрацоўнікі Жабінкаўскай центральнай раённай бібліятекі арганізавалі сустрэчу чытачоў з паэткай. 5 сакавіка 2007 года Алена Міхайлаўна выступала перад сябрамі клуба “Суразмоўнік”, які дзейнічае пры раённай бібліятэцы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

Творы Е. М. Жабінкаўскай

1. Свет мой, зеркало : [стихи] / Елена Жабинковская ; [вступ. статья Геннадия Мурикова; закл. статья Анатолия Пикача]. – Санкт-Петербург : Издательство Фонда русской поэзии, 2005. – 124, [4] с.

2. Отсвет Любви Небес : [стихи] / Елена Жабинковская ; [худ. Елена Жабинковская]. – Бургас : [Демараж], 1999. – 11, [1] с.

3. Сердечная юдоль : стихотворения : [циклы: Дождь в метро ; О будущем гадать я зареклась] / Елена Жабинковская ; [худ. Елена Жабинковская]. – Петербург : [Дума], 1998. – 39, [1] с. : ил.

4. Улитка-слеза : стихи : [циклы: Рисунки на стекле ; Сказки для сверчка ; Улитка-слеза] / Елена Жабинковская ; [худ. Елена Жабинковская]. – Санкт-Петербург : [Петрополь], 1993. – 114, [2] с. : ил.

5. «Я просто кошка, вроде той...» : [стихи] / Елена Жабинковская // Котэрра : антология : [рассказы и стихотворения, посвященные котам] / [cост. Юлия Андреева]. Луганск : Шико, 2011. Вып. 21. С. 372. (Петраэдр).

6. «Биться пойманной рыбой в твоих руках...» ; «Он меня отравил...» ; «Они не любили меня до отметин на теле...» : [стихи] / Елена Жабинковская // Эра Эроса : антология : [эротические стихотворения и рассказы] / [cост. Юлия Андреева]. Санкт-Петербург : Реноме, 2009. Вып. 16. С. 30–31. (Петраэдр).

7. Приснилась Жабинка ; «По задворкам снежная тропинка» ; Дождь в Жабинке ; Провинция Жабинка : [стихи] / Елена Жабинковская // Мицкович, Н. С. Топонимическая связь времён : [топонимы Жабинковщины] / Н. С. Мицкович. Мозырь : Белый ветер, 2002. С. 102–103.

8. В кустах на соседнем участке поет соловей ; Пожалуй, больше нечего желать… ; Выхожу я утром из больницы ; Холодно ; Черноплодка снегом оторочена ; Были ли – не были ; Ни того не лишена, ни этого : [стихи] / Елена Жабинковская // Нева. 2015. № 2. С. 149–152.

9. «Возможно ли быть искренней в стихах?» : [стихи] / Алена Жабінкаўская // Сельская праўда (Жабiнка). 2007. 8 верасня. С. 5.

10. «В предметах вижу то и дело» ; Мужчины ; Когда жена и муж поэты : [стихи] / Алена Жабінкаўская // Сельская праўда (Жабiнка). 2005. 3 жніўня. С. 3.

11. Тычка ; Почему я пишу? : [стихи] / Алена Жабінкаўская // Сельская праўда (Жабiнка). 2002. 5 чэрвеня. С. 4.

12. Приснилась Жабинка : [стихи] / Алена Жабінкаўская // Сельская праўда (Жабiнка). 2002. 8 мая. С. 4.

13. «Не нужны мне плотницкие знанья» ; «Стекает солнце вниз горячей каплей меди» ; «Биться пойманной рыбой в твоих руках» : [стихи] / Алена Жабінкаўская // Сельская праўда (Жабiнка). 2000. 2 жніўня. С. 4.

14. Дождь в метро ; Английский мотив ; «Растрачивая жизнь неделя за неделей» : [стихи] / Алена Жабінкаўская // Сельская праўда (Жабiнка). 1998. 2 верасня. С. 4.

15. Однокрылость ; Кошка ; «Исписаться, увы, так рано!» ; «Существую, в мечтах не витая» ; «О, Господи, я знаю, что грешу» : [стихи] / Елена Жабинковская // Нева. 1998. № 9. С. 92–93.

16. «Почему так мучительно» ; Провинция : [стихи] / Алена Жабінкаўская // Сельская праўда (Жабiнка). 1994. 6 жніўня. С. 3.

17. Ловец облаков: рассказ / Елена Жабинковская // Четвертое измерение. 1991. № 4. С. 107–109.

 

Аб жыцці і творчасці А. М. Жабінкаўскай

1. Алена Жабінкаўская (нар. у 1960 годзе) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / [укл. Анатоль Крэйдзіч]. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 217–219.

2. Бензярук, Р. «Агонь і лёд у сваіх руках…» : Ахматава Алена Міхайлаўна : нарадзілася ў 1960 годзе у горадзе Жабінка, руская паэтка / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. Брэст : Альтернатива, 2007. С. 57–60.

3. Бензярук, Р. Пасол ад Жабінкі / Расціслаў Бензярук // Народная трыбуна. 2011. 19 лютага (№ 8). С. 3.

4. Мінкевіч, Л. Зорка з Жабінкі : [пра паэтэсу Алену Жабінкоўскую (Ахматаву)] / Людміла Мінкевіч // ЛіМ. 2008. 12 снежня (№ 50). С. 15.

5. Мальдзіс, А. Жабінкаўская з Жабінкі : [аб творчасці паэтэсы Алены Жабінкаўскай (Кавальчук, Ахматавай)] / Адам Мальдзіс // Голас Радзімы : газета з Беларусі. 2008. 12 чэрвеня (№ 22).

6. Бензярук, Р. «Агонь і лёд у сваіх руках…» : [аб сустрэчы з А. Жабінкаўскай ў клубе «Суразмоўнік» пры Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда (Жабiнка). 2007. 21 сакавіка. С. 3.

7. Мацвіенка, Р. Чацвёртая кніга паэткі : [пра кнігу Алены Жабінкаўскай “Свет мой, зеркало”] / Р. Мацвіенка // Сельская праўда (Жабiнка). 2005. 21 ліпеня. С. 1.

8. Сахарчук, В. «Отсвет любви небес» : [абтрэцяйкнізе паэзіі Алены Жабінкаўскай] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда (Жабiнка). 2000. 29 ліпеня. С. 2.

9. Жабінкаўская, А. Служыць слову, служыць паэзіі / Алена Жабінкаўская ; інтэрв’ю ўзяў Расціслаў Бензярук // Сельская праўда (Жабiнка). 1998. 24 кастрычніка. С. 2.

10. Бензярук, Р. Аб вечнай крылатасці душы : [аб сустрэчы з паэткай Аленай Жабінкаўскай у раённай бібліятэцы] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда (Жабiнка). 1998. 2 верасня. С. 2.

11. Мальдзіс, А. Жабінкаўская з Жабінкі [Электронны рэсурс] / Адам Мальдзіс. Рэжым доступу: http://tv.sb.by/zhytstse/article/zhab-nka-skaya-z-zhab-nk.html

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 600 разоў Апошняя змена Аўторак, 24 Лістапад 2015 10:24