Серада, 03 Люты 2016 10:31

8 снежня 2015 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1945) абласной праектнай канторы «Брэстаблпраект» (зараз ААТ «Брэстпраект»)

Праектная кантора «Брэстаблпраект» была створана рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 8 снежня 1945 года пры аддзеле па справах будаўніцтва і архітэктуры ў першую чаргу для аднаўлення і рэканструкцыі абласнога цэнтра, а таксама гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў вобласці. У задачы «Брэстаблпраекта» ўваходзіла будаўнічае (архітэктурнае, архітэктурна-будаўнічае, санітарна-тэхнічнае) праектаванне гарадоў, райцэнтраў, камунальных і вытворчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, правядзенне геалагічных работ, тапаграфічных здымкаў, распрацоўка праектных рашэнняў, тэхнічных праектаў, рабочых чарцяжоў, аўтарскіх назіранняў на будпляцоўках за выкананнем праектаў. За 1946 год канторай былі распрацаваны 38 праектаў, на 532 аб’екты складзена праектна-сметная дакументацыя.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 28 лістапада 1948 года праектная кантора была ператворана ў філіял Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута «Белдзяржпраект» Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР. У 1959 годзе філіял быў перададзены ў вядзенне Брэсцкага аблвыканкама і стаў называцца «Брэсцкая абласная кантора па праектаванню сельскага і гарадскога будаўніцтва» («Аблпраект»).

У 1966 годзе «Аблпраект» быў перададзены ў вядзенне Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута «Белдзяржпраект» і атрымаў назву «Брэсцкія абласныя праектныя майстэрні». Функцыі майстэрняў засталіся ранейшымі. Майстэрні мелі структуру: архітэктурна-канструктарскі, архітэктурна-планавы, выдавецкі і дарожна-пошукавы аддзел, геалагічны сектар, планавы аддзел. Брэсцкім майстэрням непасрэдна быў падпарадкаваны Баранавіцкі архітэктурна-канструктарскі аддзел, які не меў самастойнага балансу.

У 1969 годзе Брэсцкія праектныя майстэрні «Белдзяржпраект» перайменаваны ў Брэсцкі філіял інстытута «Белдзяржпраект». У структуры філіяла былі тры майстрэрні, адна з іх у г. Баранавічы. Па праектах брэсцкай арганізацыі ў 1960-я гады быў пабудаваны цэлы шэраг будынкаў, якія фарміруюць аблічча абласнога цэнтра: гасцініца і рэстаран «Буг», універмаг, кінатэатры «Мір» і «Летні», кафэ «Маладзёжнае», вышынныя дамы на вул. Маскоўскай і Набярэжнай і інш., мікрараёны «Усход-1», «Усход-2» «Усход-3». Распрацавана і ўкаранёна тэхналагічная лінія аўтаматызаванага праектавання нулявога цыклу, якая не мела аналагаў у краіне і была адзначана медалямі ВДНГ СССР.

Брэсцкі абласны праектны інстытут па комплексным праектаванні аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння «Брэстграмадпраект» быў утвораны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 26 снежня 1974 года. Структура інстытута «Брэстграмадпраект» была наступнай: чатыры архітэктурна-канструктарскіх майстэрні (адна з іх у г. Баранавічы), аддзел каштарысаў і праектаў арганізацыі будаўніцтва, аддзел аўтаматызацыі праектавання, аддзел інжынерных пошукаў, аддзел механізацыі праектных работ і выпуску праектаў, група падрыхтоўкі праектавання, тэхнічны аддзел, планава-вытворчы аддзел.

Рост прафесіяналізму дазволіў спецыялістам стварыць новыя арыгінальныя кампазіцыйныя праектныя рашэнні мікрараёнаў «Усход-4» і «Усход-5». Многія працы інстытута, такія як Паўднёвы мікрараён, кінатэатр «Беларусь», ФАК, аэравакзальны комплекс, жылыя дамы ў ВМР-3 Брэста, інтэр’ер вялікай залы рэстарана «Брэсцкае піва» і многія іншыя, адзначаны дыпломамі і прэміямі. У 1990-я гады вялося праектаванне шэрагу аб’ектаў на тэрыторыі СЭЗ.

1 студзеня 1997 года абласны праектны інстытут ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Інстытут комплекснага праектавання аб’ектаў будаўніцтва» г. Брэст (ААТ «Брэстпраект»). З 1 ліпеня 2005 года на базе архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3 у г. Баранавічы створаны Баранавіцкі філіял ААТ «Брэстпраект».

У цяперашні час ААТ «Брэстпраект» мае наступную структуру: два архітэктурна-канструктарскіх аддзелы, інжынерны сектар, аддзел каштарысаўі праектаў арганізацыі будаўніцтва, аддзел інжынерных пошукаў, тэхнічны аддзел (у склад якога ўваходзіць сектар аўтаматызацыі праектавання і тэхнічны архіў), планава-вытворчы аддзел, аддзел падрыхтоўкі дагавароў, аддзел выпуску, аддзел інжынерных паслуг у будаўніцтве, кадравая служба, юрыдычная служба, сектар кіравання якасцю, бухгалтэрыя, гаспадарчы аддзел. Асноўныя напрамкі дзейнасці – праектаванне аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, а таксама мікрараёнаў, кварталаў, жылых пабудоў.

Сёння ААТ «Брэстпраект» можа выконваць нават тыя праектныя працы, якія да нядаўняга часу былі прыярытэтам толькі інстытута «БелНІІП градабудаўніцтва». Брэсцкія спецыялісты распрацавалі праектна-каштарыснуюдакументацыю на дэталёвую планіроўку паўднёва-заходняга раёна Брэста, тэрмінал у Казловічах, санаторый «Белая Вежа», комплекс будынкаў Палескага ўніверсітэта ў Пінску, брэсцкі спартыўны комплекс «Вікторыя», на рэканструкцыю стадыёна «Дынама», вяслярную базу з каналам, Палац водных відаў спорту. Прадпрыемствам распрацаваны праекты рэканструкцыі і мадэрнізацыі акушэрскага корпуса, школы алімпійскага рэзерва ў Брэсце, лядовых арэн у Бярозе і Кобрыне, аквапарку ў Кобрыне, міжнароднага маладзёжнага цэнтра ратавальнікаў-пажарных «Еўрарэгіён-Буг» і г. д.

Арганізацыі, адной з найстарэйшых праектных у Беларусі, прысвоена вышэйшая ўзнагарода «Крыштальная цэгла» ў міжнародным конкурсе за найлепшую інвестыцыю ў будаўніцтве «Еўрарэгіён-Буг» (2008, Люблін), у рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў – 2-я прэмія за праект «Цэнтр вяслярных відаў спорту ў г. Брэст» (2007).

У «Брэстпраекце» працуюць 570 чалавек. У розныя часы працавалі архітэктары Усевалад Іванавіч Ізергін, Роза Мікалаеўна Лесь, Тамара Антонаўна Перасадзька, Генадзь Пятровіч Чысцякоў, Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка, Віктар Васільевіч Арсеньеў, Марат Сімонавіч Такоеў і інш. У Баранавіцкім філіяле: Адольф Іванавіч Макараў, Анатоль Рыгоравіч Марэніч і інш. Узначальваюць калектыў дырэктар Алег Станіслававіч Хрушч і яго намеснік Васілій Якаўлевіч Самцоў, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

  1. Брестпроект / В. Я. Самцов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск,2009. Т. 1, кн. 1. С. 141.

  2. Брестгражданпроект // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 102–103.

  3. Брэстграмадзянпраект / М. С. Такоеў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 481–482.

  4. Институт комплексного проектирования объектов строительства ОАО «Брестпроект». Барановичский филиал : 60 лет / сост. и отв. за вып. К. П. Козловский. – Барановичи : Барановичская укруп. типография, 2006. – 64 с. : ил.

  5. Градостроительство Белоруссии : [монография] / В. И. Аникин, Е. Л. Заславский, И. А. Иодо [и др.]. – Минск : Вышэйшая школа, 1988. – 247 с. : ил. – Из содерж.: Брест. – С. 151–158.

  6. Борщевский, Н. ОАО «Брестпроект» исполнилось 70 лет / Николай Борщевский // Вечерний Брест. 2015. 11 декабря. С. 3.

  7. Карпинчик, В. Василий Самцов: о времени и о себе : [трудовая биография заместителя директора ОАО «Брестпроект»] / Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2015. 8 января (№ 2). С. 24.

  8. Шеламова, Т. Кризис «золотого возраста» : [о финансовых и кадровых проблемах в ОАО «Брестпроект»] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2013. 26 июня. С. 1, 8.

  9. Дмитриева, Л. Яркий след на земле оставляют специалисты ОАО «Брестпроект» / Л. Дмитриева // Вечерний Брест. 2007. 10 августа. С. 5.

  10. Селивоник, Л. Эхо безвременья : Почему проектировщики не поспевают за заданными темпами строительства? : [на вопрос отвечает исполняющий обязанности директора ОАО «Брестпроект»] / Леонид Иванович Селивончик ; беседовала А. Хокимова // Вечерний Брест. 2006. 29 сентября. С. 7.

  11. Открытому акционерному обществу «Брестпроект» – 60 лет! : С юбилеем, творцы прекрасного! / подготовила Лара Илларионова ; Самцов, В. Я. «Выдержать линию движения» / Василий Яковлевич Самцов ; беседовала Л. Илларионова // Вечерний Брест. 2005. 9 декабря. С. 5.

  12. Андреюк, А. Зодчество Бреста : Годы поисков и решений : [о Брестской областной организации Белорусского союза архитекторов] / Алексей Андреюк, Александр Микрюков // Брестский курьер. 2005. № 28. С. 29.

  13. Слободич, И. Облик современного города создаёт «Брестпроект» / И. Слободич // Комсомольская правда в Белоруссии. 2004. 27 июля. С. 21.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1077 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Май 2020 10:01