Серада, 03 Люты 2016 10:46

21 студзеня 2016 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Марыі Браніславаўны Князевай (1956), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), жывапісца

Марыя Браніславаўна Князева нарадзілася 21 студзеня 1956 года ў Мінску. У 1983 годзе закончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Працуе пераважна ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве (у тэхніцы мастацкага шкла, вітражу), у вобласці станковага жывапісу, у акварэлі і пастэлі. З 1982 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах, арганізатар і ўдзельнік многіх мастацкіх пленэраў. Працавала ў Брэсцкім камбінаце “Мастацтва”. У 1994 годзе прынята ў Беларускі саюз мастакоў. 

Асноўныя творы Марыі Князевай: вітражы “Сіняя птушка” ў Брэсцкай стаматалагічнай паліклініцы № 1, “Вясёлы вецер” у Доме культуры племсаўгаса “Дружба” Брэсцкай вобласці, “Дэкаратыўны пейзаж” і “Вокны” ў Брэсцкай раённай бальніцы; люстры, бра і свяцільнікі для бара гасцініцы “Беларусь” (г. Брэст), люстра ў Брэсцкім палацы культуры прафсаюзаў; кампазіцыі з шкла “Свежасць восені”, “Анёлы-захавальнікі”, “Вясна”, “Летні дождж”, “Калядная зорка”, “Самота”, “Сунічная паляна”; палотны “Пакуль анёл спіць”, “Бягучая за банцікам”, “Гульні каралевы”, “Жоўты букет”, “Адзінокае дрэва”, “Дзве птушкі”, “Палявыя кветкі”, “Тры лімоны”. Творы М. Князевай знаходзяцца ў музеях Брэста, Магілёва, Пінска.

У студзені 2006 года ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшла выстава твораў М. Князевай, прысвечаная 50-годдзю мастачкі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Марыя Князева // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 60–61.

  2. Мария Князева // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт-сост. М. Коньков и др. Минск : А. Климов, 2002. С. 56–57.

  3. Князева Марыя Браніславаўна // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыкл. даведнік. Мінск, 1998. С. 265.

  4. Марина Князева // Художники Бреста : 50 лет : альбом-каталог / авт.-сост: Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Минск : Хелмон, 1997. С. 40–41.

  5. Павлова, Л. Юбилейный букет Марины Князевой / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2016. 21 января (№ 4). С. 3.

  6. Павлова, Л. Январь богат на цветущие юбилеи : [о художниках А. Алонцеве, В. Татарниковой и М. Князевой] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 27 января (№ 4). С. 32.

  7. Павлова, Л. Аура вернисажа Марины Князевой : [о юбилейной выставке работ М. Князевой в выставочном зале ООКЦ] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2006. № 4. С. 2.

  8. Гринчик, Т. Главный инструмент – искренность : [об открытии выставки живописи М. Князевой, приуроченной к 50-летию брестской художницы, в выставочном зале ООКЦ] / Т. Гринчик // Брестский вестник. 2006. 24 января. С. 7.

  9. Хасаншина, К. Крылья красок Марины Князевой / К. Хасаншина // Брестский курьер. 2000. № 13. С. 13.

  10. Кобяк, Э. Марина Князева : [фотоинформ.] / Э. Кобяк // Заря. 1993. 22 апреля. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1112 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Май 2020 10:15