Серада, 03 Люты 2016 10:54

12 студзеня 2016 года – 435 гадоў з часу атрымання г. Пінскам граматы на Магдэбургскае права (1581)

Кароль польскі і Вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый (1533–1586) пажалаваў гораду Пінску магдэбургскае права 12 студзеня 1581 года: “да лепшага дабрабыту і парадку” і гарадскі герб – “лук са стралою, прызначаем і падаем”.

Пасля ў грамаце ішло прадпісанне вызваліць падданых прырэчнага месца Пінска ад “правоў земскіх і звычаяў паспалітых”. І далей кароль, падкрэсліваючы сваю ласку купцам, рамесленнікам, абывацелям і мяшчанам, загадаў праводзіць штогод чатыры кірмашы : у першы дзень новага года; на дзень Грамніц (15 лютага); на дзень сёмай суботы (перад Троіцай) і на дзень Успення (28 жніўня). Акрамя таго дазвалялася гандляваць кожны панядзелак.

Па магдэбургскаму праву інтарэсы гараджан і ўзаемаадносіны з уладаю рэгулявалі “войт з лавай і бурмістр з радай”. Войт прызначаўся каралём, бурмістра выбіралі мяшчане. Гарадская рада і лава складалі магістрат. Яшчэ на пачатку фарміравання органаў мясцовага самакіравання ў іх абавязак уваходзіла добраўпарадкаванне горада і яго зямель. Так, па прывілеі 1581 года дазвалялася браць грошы з купцоў, якія прайшлі з таварам праз гарадскія вароты, для рамонта ўязных мастоў. У гэтым жа дакуменце прадпісвалася не будаваць лазні пры дамах, а мець адну дзеля бяспекі ад агню “на стороне мает быты збудована”.

Згодна магдэбургскаму праву у гарадах ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваявод і старастаў. Гарадское ўпраўленне узначальваў войт, назначаны вялікім князям. Разам з ім дзейнічала гарадская рада, якая састаяла з 12–20 мяшчан-радцаў. Існаваў судзебны орган па крымінальных справах – лава пад старшынствам войта. Паўсядзённымі справамі займаліся бурмістры, выбраныя гарадской радай. Мяшчане вызваляліся ад шэрагу павіннасцей – загатоўкі сена, выдзялення фурманак і іншых, – якія яны выконвалі да гэтага разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў.

У Пінску кароль абязаў мяшчан пабудаваць гасціны дом для прыезджых купцоў. Гараджане мелі права вольна мець браварні і катлы для вытворчасці мёду, піва і гарэлкі.

На працягу яшчэ некалькіх стагоддзяў каралі неаднаразова пацвярджалі права кіравання Пінска па “праву магдэбургскаму” (1589, 1592, 1633, 1650, 1785). Для горада яно было захавана нават тады, калі пад уплывам цяжкіх эканамічных умоў у ВКЛ была скарочана колькасць гарадоў і мястэчак з такім прывелеем, і праіснавала ў поўнай меры да другога паздзелу Рэчы Паспалітай (1793) і ўключэння Пінска ў склад Расійскай імперыі. Магдэбургскае права застаецца гістарычным фактам прызнання прававого статусу гарада.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Т. К. Баговіч, гал. бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі, А. Н. Гарачова, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Магдэбургскае права // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. 2-е выд. Мінск : БелЭН, 2007. Т. 2. С. 241–243.

  2. Магдебургское право // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия. Минск, 2009. С. 1519.

  3. Жалованная грамота Пинску на магдебурское право // Акты Западной России. Санкт-Петербург, 1848. Т. 3. Док. № 125. С. 261.

  4. Пінск / Пётр Лысенка // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. 2-е выд. Мінск : БелЭН, 2007. Т. 2. С. 432.

  5. Пінск // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць. С. 368–375.

  6. Пінск / Ю. А. Якімовіч, С. Ф. Самбук (архітэктура) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 363–364.

  7. Пінск / Юлія Гаева, Петр Лысенка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 494–495.

  8. Пінск / І. К. Красіцкі (гаспадарка), Б. В. Міралюбаў (гісторыя), П. Ф. Лысенка (археалогія), Ю. А. Якімовіч (архітэктура) // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Мінск, 1975. Т. 8. С. 437–439.

  9. Пинск / С. Г. Багласов, Н. И. Каминский, Ю. А. Якимович// Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990.С. 308311.

  10. Пинск // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия. Минск, 2009. С. 248–250.

  11. Пинск / П. Ф. Лысенко, Ю. Е. Сергеева (история), Ю. Ю. Захарина (архитектура), С. М. Шрубок (промышленность) // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 6164.

  12. Пинск / Ю. Ю. Захарина (архитектура)// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 204208.

  13. Сярэдневяковая пінская дэмакратыя / С. Пірог // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 1998. С. 84–85.

  14. Адамушко, В. И. Город Пинск / В. И. Адамушко, М. М. Елинская ; Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь. 2-е изд. Минск, 2014. С. 136–137.

  15. Голубеў, В. Ф. Эвалюцыя ўлады : прыватны горад, велікакняжацкі горад, горад з магдэбургскім правам ; Гарадскія правы і вольнасці (канец XVIXVIII ст.) / Голубеў В. Ф., Доўнар А. Б. // Гісторыя і сучаснасць Пінска : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / НАН Беларусі. Інстытут гісторыі. Мінск : Вышэйшая школа, 2012. С. 123–152.

  16. Дунец, А. Страницы истории : [в 1581 г. Пинск получил магдебурское право] / А. Дунец, Б. Миролюбов // Пинск : историко-экономический очерк. Минск : Беларусь, 1977. С. 910.

  17. Копысский, З. Ю. Городское самоуправление / З. Ю. Копысский // Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI – первой половине XVII в. Минск : Наука и техника, 1975. С. 73140.

  18. Пінск // Цітоў, А. Геральдыка беларускіх местаў (ХVІ – пачатак ХХ ст.) / Анатоль Цітоў. Мінск : Полымя, 1998. С. 214–215.

  19. Пинск // Три столицы белорусского Полесья : [Туров, Пинск, Мозырь]: путеводитель/текст М. В. Масташова. Минск: Рифтур, 2005. С. 1934.

  20. Сабина, П. И. Пинск / Сабина Петр Иосифович // Беларусь живописная : путеводитель. Минск : Беларусь, 2006. С. 70–73.

  21. Хвагіна, Т. А. Пінск – чароўная казка Палесся = Пинск – волшебная сказка Полесья = Pinsk, afairytaleofPolessye / Т. А. Хвагіна ; фота Бабінца А. Л.; маст. Мішчанка В. Р. – 2-е выд., выпр. – Мінск : Вышэйшая школа, 2004. – 110 с. : іл.

  22. Хвагіна, Т. А. Пінск і яго ваколіцы = Пинск и его окрестности = Pinskanditssurroundings /  Т. А. Хвагіна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2007. – 176 с. : іл.

  23. Цітоў, А. Тыпалогія гарадскіх гербаў Беларусі / Анатоль Цітоў // Гарадская геральдыка Беларусі. Мінск : Полымя, 1989. С. 16–26.

  24. Ильенков, В. Честь городом называться : [12 января 1581 г. Пинск получил магдебурское право] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2016. 12 студзеня (№ 4). С. 1–2.

  25. Кодавбович, Ю.Источники городского (магдебургского) права в городах и местечках на территории Беларуси (ХIII–ХVIII вв.) / Валерий Кодавбович // Юстыцыя Беларусі = Юстиция Беларуси. 2014. № 1. С. 67–72 ; № 4. С. 7578.

  26. Юрис, С. А.Динамика развития городского самоуправления на белорусских землях в период ВКЛ и Речи Посполитой / С. А. Юрис, Е. П. Нарижная // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2013. № 2. С. 43–52.

  27. Гришковец, В. Ф. Магдебургский юбилей : [в 1581 г. Пинск получил магдебурское право] / Валерий Гришковец // Заря. 2011. № 5. С. 2.

  28. Місарэвіч, Н. В. Магдэбургскае права на Беларусі : аўтарэф. дысертацыі на суісканне навук. ступ. канд. юрыд. навук / Наталля Валянцінаўна Місарэвіч ; Гродзенскі дзярж. ун-т. Гродна, 2002. 20 с.

  29. «В красном поле – золотой лук…» : [в 1581 г. Пинск получил магдебурское право]: Pinsk 1097 // Наш Пинск исторический. Пинск, 1997. С. 1011.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1522 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Май 2020 10:14