Чацвер, 18 Люты 2016 15:31

29 студзеня 2016 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Тамары Уладзіміраўны Дзянісавай (1956), мастачкі

Тамара Уладзіміраўна Дзянісава нарадзілася 29 студзеня 1956 года ў вёсцы Леніна Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. У час вайны яе маці, Вера Аляксандраўна, дапамагала партызанам.

Бацька, Уладзімір Дзям’янавіч Дзянісаў (1918–1996), ураджэнец в. Некрышоўка Гомельскай вобласці. Камандзір 2-га батальёна 190-га стралковага палка 5-й стралковай дывізіі ўдзельнічаў у вызваленні г. Арла (5 жн. 1943 г.), Бранскай вобласці (Расія), Беларусі. У лютым 1944 года быў другі раз цяжка паранены, доўга лячыўся. Пасля вайны да 1979 года працаваў настаўнікам гісторыі, дырэктарам сельскай школы, потым пераехаў да дачкі ў Брэст, вёў патрыятычнае выхаванне сярод моладзі. Узнагароджаны 4-ма баявымі ордэнамі, у 1990 годзе яму прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г. Арла”.

У 1974–1978 гадах Тамара Дзянісава вучылася ў Адэскім мастацкім вучылішчы імя М. Б. Грэкава на жывапісным аддзяленні. У 1991 годзе закончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. Кірава. Дыпломную работу зрабіла пра Брэскую крэпасць і назвала – “Здесь была война”.

Тамара Дзянісава працуе ў вобласці акварэльнага і станковага жывапісу, у жанрах пейзажа, нацюрморта, рэлігійнай тэматыкі. З 1979 ўдзельнічае ў мастацкіх выставах, правяла 12 персанальных выстаў у Брэсце, Польшчы, Германіі. У студзені 2006 года да юбілея мастачкі прайшла выстава ў брэсцкім музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”. На выставе было шмат палотнаў з куткамі старога Брэста, якія нясуць цяплыню і любоў. У тым жа музеі да 55-годдзя мастачкі арганізавана выстава “Звон колоколов”. 29 студзеня 2016 года адкрыта выстава акварэляў Т. Дзянісавай “Дорога к храму”.

Больш за 35 гадоў Тамара Уладзіміраўна выкладала малюнак і жывапіс ў Брэсцкай дзіцячай мастацкай школе. Уладальнік Гран-пры рэспубліканскага конкурсу “Бяспека дарожнага руху – гэта жыццё” за серыю акварэлей “Куда вы идёте” (1998). У 2000 годзе прынята ў Беларускі саюз мастакоў. Творы знаходзяцца ў музеях Брэста, у прыватных зборах Беларусі, Польшчы і Германіі.

Мастачка лёгкая на пад’ём, выязджае на мастацкія пленэры, у творчыя вандроўкі, нядаўна пабывала ў Парыжы і ўражанні выклала на палотны. У апошнія гады Тамара Уладзіміраўна часта бывае ў Польшчы, дзе ўдзельнічае ў пленэрах, выставах, майстар-класах. За правядзенне майстар-класаў была ўзнагароджана медалём польскага таварыства мастацтваў у г. Кельцэ (2013).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. ТамараДзянісава // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 46–47.

  2. Тамара Денисова // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт.-сост. М. Коньков и др. Минск : А. Климов, 2002. С. 40–41.

  3. Денисова, Т. Акварель / Тамара Денисова. – Брест, 1993. – 10 с. : ил.

  4. Павлова, Л. «Дорога к храму» Тамары Денисовой собрала единомышленников / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2016. 4 февраля (№ 6). С. 11.

  5. Козляковская, О. «У всех одна дорога – к храму» : [об открытии выставки Т. В. Денисовой в музее «Спасённые художественные ценности» / Оксана Козляковская // Вечерний Брест. 2016. 3 февраля. С. 8.

  6. Павлова, Л. Майские отсветы Победы объединяют судьбы и поколения : [об отце художницы Т. В. Денисовой – Владимире Денисове, участнике Великой Отечественной войны] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 21 мая (№ 21). С. 24.

  7. Павлова, Л. Это звон колокольный о любви говорит : [о выставке живописи Т. Денисовой «Звон колоколов» в музее «Спасенные художественные ценности»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 10 марта (№ 10). С. 8.

  8. Тройнич, М. «Звон колоколов» на холстах : [о выставке живописи Т. Денисовой «Звон колоколов» в музее «Спасённые художественные ценности»] / Мария Тройнич // Вечерний Брест. 2011. 11 марта. С. 12.

  9. Павлова, Л. На подходе «Звон колоколов» : [о брестской художнице Т. Денисовой (к 55-летию)] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 17 февраля (№ 7). С. 23.

  10. Куштель, Г. Искусство романтики и настроения : [об открытии выставки Т. Денисовой в музее «Спасённые художественные ценности»] / Галина Куштель // Брестская газета. 2006. 3 февраля (№ 5). С. 2.

  11. Свинтилова, Н. Встреча поколений : [об открытии выставки Т. Денисовой в музее «Спасенные художественные ценности»] / Наталья Свинтилова // Вечерний Брест. 2006. 1 февраля. С. 4.

  12. Диченская, Е. «Фаворское» небо художницы Тамара Денисовой : [об открытии выставки к 50-летию брестской художницы в музее «Спасённые художественные ценности»] / Елена Диченская // Брестский курьер. 2006. 2 февраля (№ 5). С. 9.

  13. Архипова, А. Дверь в судьбу : [о творчестве брестской художницы Т. Денисовой] / Ада Архипова // Заря. 2004. 7 сентября.

  14. Зырко, Н. Прозрачная акварель Тамары Денисовой : [о выставке в салоне “БелАрт”] / Н. Зырко // Брестский курьер. 1995. № 10. С. 9.

  15. Абрамова, Г. Поднимись над суетой : [о выставке Т. Денисовой в музее спасённых ценностей] / Галина Абрамова // Вечерний Брест. 1993. 14 мая. С. 6.

  16. Юсціновіч, М. Выстаўка акварэлі : [пра выставу Т. Дзянісавай у Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі] / М. Юсціновіч // Лунінецкія навіны. 1993. 26 жніўня. С. 4.

  17. Денисов Владимир Демьянович / А. И. Лысенко // Почётные граждане города Орла. Орел, 2008. С. 75–76.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 523 разоў Апошняя змена Серада, 13 Май 2020 09:47