Чацвер, 18 Люты 2016 15:34

4 лютага 2016 г. – 270 гадоў з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі (1746–1817), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, у

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1796 года ў фальварку Мерачоўшчына (цяпер каля г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шляхецкай сям’і. 12 лютага яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле.

У 1766 годзе Тадэвуш Касцюшка скончыў Варшаўскі кадэцкі корпус. У 1769–1774 гадах вучыўся ў Парыжскай акадэміі жывапісу і скульптуры. У Францыі ўдасканальваў ваенныя веды і пазнаёміўся з прагрэсіўнымі тэарыямі фаранцузскіх матэрыялістаў, якія зрабілі значын ўплыў на фарміраванне яго светапогляду. 

У 1776 годзе добраахвотнікам удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Дзякуючы ваеннаму таленту Тадэвуша Касцюшкі, амерыканская армія атрымала адну з найважнейшых перамог пад Саратогай (1777).

Тадэвуш Касцюшка ў 1784 годзе у чыне брыгаднага генерала вярнуўся на радзіму, але камандную пасаду ў польскай арміі атрымаў толькі ў канцы 1789 года. У 1792 годзе, абараняючы Канстытуцыю 3 мая 1791 года, удзельнічаў у вайне супраць Расіі і Таргавіцкай канфедэрацыі. Пасля капітуляцыі Рэчы Паспалітай эміграваў. Аб’яўлены галоўнакамандуючым узброеных сіл паўстання 1794 года ў Польшчы, на Беларусі і Літве. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцкая армія 4 красавіка 1794 года пад Рацлавіцамі разбіла атрад генерала Тармасава. Тадэвуш Касцюшка імкнуўся, каб паўстанне мела агульнанародны дэмакратычны характар, але не адважыўся ўступіць у канфлікт з шляхтай.

У бітве каля Мацяёвіцаў пад Варшавай 10 кастрычніка 1794 года Тадэвуш Касцюшка быў цяжка паранены, узяты ў палон і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць (Санкт-Пецярбург). Пасля вызвалення Паўлам І у канцы 1796 года выехаў у ЗША, летам 1798-га вярнуўся ў Еўропу. Адмовіўся супрацоўнічаць з Напалеонам І і Аляксандрам І, якія хацелі выкарыстаць яго імя дзеля сваіх інтарэсаў. Жыў у Францыі, Швейцарыі.

Андрэй Тадэвуш Касцюшка памёр 15 кастрычніка 1817 года ў Салюры (Швейцарыя). Прах перавезены ў Кракаў і змешчаны ў каралеўскім замку Вавелі. Імя Тадэвуша Касцюшкі ўвайшло ў гісторыю вызваленчага руху Амерыкі і Еўропы, яго справу барацьбы за свабоду, дэмакратыю і гуманізм прадоўжылі іншыя дзеячы.

У студзені 2003 года Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне аб аднаўленні сядзібнага дома Т. Касцюшкі і стварэнні мемарыяльнага музея ў Івацэвіцкім раёне. Работы па археалагічных даследаваннях, па будаўніцтву дома на былым фундаменце праходзілі пад кіраўніцтвам галоўнага спецыяліста абласнога ўпраўлення культуры і старшыні Фонду імя Т. Косцюшкі Леаніда Міхайлавіча Несцерчука. 23 верасня 2004 года ў Мерачоўшчыне адкрыты дом-музей Т. Касцюшкі, які стаў папулярным турыстычным аб’ектам. Штогод 4 лютага тут адбываецца ўрачыстасць, прысвечаная дню нараджэння Т. Касцюшкі.

У вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна ў 1988 годзе пастаўлены помнік-бюст Т. Касцюшкі, які створаны ў 1936 годзе польскім скульптарам Бальбінай Відацкай-Світыч (1901–1972). Побач у 2011 годзе адкрыты раённы гісторыка-краязнаўчы музей, дзе ёсць экспазіцыя аб героі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 164165.

  2. Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 144–146.

  3. Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура // Асветнікі зямлі Беларускай. X – пачатак XX ст. : энцыкл. даведнік. Мінск, 2001. С. 218–223.

  4. Юхо, Я. А. Нарадзіўся ў маёнтку Мерачоўшчына/ Я. А. Юхо // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 38–46.

  5. Шэўмер, Г. В. Вернік : гіст. нарыс [пра Т. Касцюшку] / Георгій Васільевіч Шэўмер. – Мінск : Мон литера, 2011. – 19 с.: іл.

  6. Несцярчук, Л. М. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка : вяртанне героя на радзiму / Леанід Міхайлавіч Несцярчук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2006. – 295 с. : іл. – (Знакамiтыя людзi Беларусi).

  7. Бензярук, А. Касцюшкі-Сяхновіцкія : гісторыя старадаўняга роду / Анатоль Бензярук. – Брэст : Академия, 2006. – 130 с.

  8. Тадэвуш Касцюшка i яго час : матэрыялы мiжнар. канферэнцыі, прысвечанай 210-годдзю паўстання пад кiраўнiцтвам Т. Касцюшкi, 20–21 мая 2004 г. / навук. рэд. Н. П. Галiмава. – Брест : БрДУ, 2004. – 114 с.

  9. Бензярук, А. Пад зоркаю Касцюшкі / Анатоль Бензярук // Памяць нашае зямлі : гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна / Анатоль Бензярук. Брэст, 2002. С. 13–15.

  10. Юхо, Я. “Нарадзiўся я лiцьвiнам...” : Тадэвуш Касцюшка / Язэп Юхо, У. Емяльянчык. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1994. – 68 с. – (Нашы славутыя землякi).

  11. Abodaher, J.D. Son of liberty : Thaddeus Kosciuszko / David J.Abodaher, Edward J.Piszek. Washington : Copernicus Society of America, 1968. 192p.

  12. Kajencki, F. C.ThaddeusKosciuszko : MilitaryEngineeroftheAmericanRevolution / FrancisCasimirKajencki. – Texas : SouthwestPoloniaPress, 1998. – 335 p.

  13. Pula, J. S. Thaddeus Kosciuszko : The Purest Son of Liberty / James S. Pula. New York : Hippocrene Books, 1998. 357p.

  14. Мельнікаў, І. В. 1812 год. Выбар генерала Касцюшкі : [гісторыя жыцця Тадэвуша Касцюшкі] // Мельнікаў, І. В. Заходнебеларуская Атлантыда / Ігар Мельнікаў. Мінск, 2014. С. 311–314.

  15. Ліхадзедаў, У. А. Тадэвуш Касцюшка на старых паштоўках і ў графіцы / Уладзімір Ліхадзедаў. – Мінск : Тэхналогія, 2011. – 255 с. – (У пошуках страчанага).

  16. Грыцкевіч, А. Тадэвуш Касцюшка (1746–1817) // Грыцкевіч, А. Старонкі нашай мінуўшчыны / Анатоль Грыцкевіч. Мінск, 2009. C. 292–300.

  17. Мяснікоў, А. Тадэвуш Касцюшка (1746–1817) : Чалавек і патрыёт // Мяснікоў, А. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. Мінск, 2008. C. 87–90.

  18. Брыль, М.А. Тадэвуш Касцюшка ў барацьбе за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі / М. А. Брыль // Содружество наук. Барановичи-2008 : Материалы IV Международной научно-практической студенческой конференции 21 мая 2008 г., г. Барановичи : в 2 ч. Барановичи, 2008. Ч. I. C. 143144.

  19. Несцярчук, Л. М. Гістарычныя сядзібы Тадэвуша Касцюшкі на Берасцейшчыне і іх вяртанне да жыцця : [Мерачоўшчына Івацэвіцкага р-на, Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага р-на] / Л. М. Несцярчук // Знаменитые поляки Полесья. Тадеуш Костюшко. Брест, 2006. Ч. IV. С. 105–112.

  20. Конеў, Я. Ф. Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі : раман / Ягор Фёдаравіч Конеў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 302 с. – (Дэбют).

  21. Курков, И.Н. Колыбель героя // Курков, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 89–92.

  22. Бензярук, А. Вакол бетоннага Касцюшкі : [пра помнік-бюст Т. Касцюшкі ў в. Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага р-на] / Анатоль Бензярук // Гiстарычная брама. 2004. № 1 (22). С. 22–25.

  23. Козак, В. Тадэвуш Касцюшка ў гісторыі Беларусі і Польшчы: гістарыяграфія / В. Козак // Беларуска-польскія архіваліі : стан і перспектывы. Мінск, 2003. C. 90–93.

  24. Рачэўскі, Ст. Р. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: асоба ў антрапанімічным асвятленні / Ст. Р. Рачэўскі // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Экафіласофія. Права. Літаратуразнаўства. Мовазнаўства. Педагогіка. 2000. № 5. С. 70–73.

  25. Юхо, Я. Наш нацыянальны герой / Язэп Юхо // Сыны і пасынкі Беларусі / уклад. С. В. Барыс. Мінск, 1996. С. 95–136.

  26. Тарасаў, К. Начальнік паўстання// Тарасаў, К. Памяць пра легенды. Постаці беларускай мінуўшчыны/ Кастусь Тарасаў. Мінск, 1994. С. 199210.

  27. Юхо, Я. За вольнасць нашу i вашу : Тадэвуш Касцюшка / Язэп Юхо. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1990. – 52 с. – (Нашы славутыя землякi).

  28. Святлова, Н. Птах высокага палёту : [пра музей-сядзібу Т. Касцюшкі ў Мерачоўшчыне] / Наталля Святлова // ЛіМ. 2016. 5 лютага (№ 5). С. 14.

  29. Павловский, Б. Генерал Тадеуш / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2016. 15 января. С. 8.

  30. Трафімчык, А. “Краіны гэтае герой...” : Касцюшка ў паэзіі Берасцейшчыны / А. Трафімчык // Маладосць. 2011. № 8. С. 117–119.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1410 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Май 2020 10:24