Чацвер, 18 Люты 2016 15:40

3 студзеня 2016г. – 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Паўлавіча Нефідовіча (1941), педагога, паэта, краязнаўца

Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў сям’і сялян у вёсцы Лахаўка Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Маці і бацька добра спявалі народныя песні. Дзяцінства Сцяпана Нефідовіча прыпала на час вайны і пасляваенныя нягоды, ён рана пайшоў на свой хлеб – пасля заканчэння сямі класаў.

Працаваў паляводам і рахункаводам у калгасе “Новае Палессе”, масавіком і бібліятэкарам у Любанскім сельскім клубе, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1963 годзе Сцяпан Нефідовіч падаўся ў Пінск і паступіў у педагагічнае вучылішча. Пасля яго заканчэння ў 1965 годзе вярнуўся на радзіму і дванаццаць гадоў працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Любані. У 1976–1982 гадах завочна вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1977 года стаў працаваць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Літаратурныя схільнасці ў Сцяпана Нефідовіча выявіліся ў раннім дзяцінстве. Ён з маладосці цягнуўся да тых, хто займаўся творчасцю. Стаў сябрам літаратурнага аб’яднання ў Мікашэвічах, якім кіраваў Аляксей Гардзіцкі. Туды час ад часу наведваўся і Уладзіслаў Нядзведскі. Яшчэ ў час вучобы ў Пінскім педвучылішчы ўваходзіў у суполку творцаў, якія гуртаваліся пры пінскай газеце “Полесская правда”, была сярод іх і маладая Яўгенія Янішчыц. Сцяпан Паўлавіч з 1995 года з’яўляецца сябрам лунінецкага творчага клуба “Муза”.

Сцяпан Нефідовіч з дзяцінства складае вершы. Друкаваліся яго радкі ў раённых і абласных газетах, а потым і ў рэспубліканскіх выданнях, у зборніках і альманахах. У абласной “Заре” першая публікацыя двух вершаў была ў 1964 годзе. На рахунку любанскага паэта зборнікі паэзіі і прозы, выдадзенныя ў Лунінцы: ”Дзень добры!” (1999), “Парушынкі ў воку” (2002; у сааўтарстве з Віктарам Філатавым), “Святло бяроз” (2004), “Сувой жыцця” (2005), “Спеў берасцянкі” (2007), “Махаю крыламі гадоў” (2010), “Іх яднала дружба” (2010), “Запознены салавей” (2011) і інш.

У вершах Сцяпана Нефідовіча паўстае чалавек сталага веку, які яшчэ не наталіў прагу жыцця захапляцца хараством роднай зямлі, любавацца разнастайсцю праяў прыроды. У многіх вершах Сцяпана Паўлавіча ракрываюцца тэмы кахання, даверу, вернасці, шчасця быць разам.

Паэт таксама аўтар пейзажных мініяцюр, замалёвак, сабраных у зброніках ”Святло бяроз”, “Спеў берасцянкі”. Палессе, Цна, Прыпяць, родная зямля – вось тое вызначальнае, што акрэслівае яго душэўны стан, напаўняе жыццё глыбокім сэнсам. Пісьменнік з Лахаўкі выступае цудоўным знаўцам палескай флоры, пярнатых. У яго кантактах з прыродай няма матэрыяльнай карыслівасці, яна заўсёды саступае наталенню хараством і жаданасцю, каб нехта таксама перажыў такое пачуццё (“Суніцы”, “Смаржкі” і інш.).

Шмат часу настаўнік С. П. Нефідовіч аддаваў збору матэрыялаў мясцовага палескага фальклору, гісторыі вёсак Лахва, Любань, Манасеева, Рэдзірава, Флярова і інш. Краязнавец даследаваў некаторыя старонкі гісторыі і культурнай спадчыны Лунінеччыны, надрукаваў артыкулы: “Радзівілы ў Лахве”, “Салдатчына ў фальклоры нашага краю”, “Элементы гукапераймання ў фальклоры Лунінеччыны”, “Назвы зямлі Лунінецкай”, “Паданні Лунінецкага краю” і інш. Сабраў матэрыялы на тэму “Раслінны свет у народнай культуры Лунінеччыны”. Прымаў удзел у падрыхтоўцы гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Лунінецкі раён” (1995).

С. П. Нефідовіч вядзе актыўную грамадскую работу, выбіраўся дэпутатам Лунінецкага раённага Савета, старастай вёскі. Ён часты госць ў школах, гімназіях, каледжах, яго запрашаюць на сустрэчы ў бібліятэках і музеях, на розныя канферэнцыі. У 1999 годзе яму было прысвоена ганаровае званне “Чалавек года”.

Сцяпан Нефідовіч разам з жонкай Вольгай Якаўлеўнай выхавалі трох дзяцей. Дачка Валянціна працуе настаўніцай рускай і беларускай мовы і літаратуры ў Кобрынскім раёне, сын Анатоль – настаўнік геаграфіі і гісторыі Любанскай СШ, актывіст грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, сын Сяргей – слесар-рамонтнік на прадпрымстве “Граніт” (Мікашэвічы).

 

Матэрыал падрыхтаваны ў 2016 г. Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бушыла Іна Васіўльеўна, гал. бібліёграф аддзела абслуговання і інфармацыі

 

Творы С. П. Нефідовича

  1. Святло сузор’я Казярога / Сцяпан Нефідовіч ; укл. Т. Карпуковіч. – Лунінец, 2015. – 51 с.

  2. Балоты Лунінеччыны : ад народзінаў да скону / Сцяпан Нефідовіч ; укл. Вадзім Жылко. – Лунінец, 2012. – 8 с. – (Лунінецкі сшытак; № 5).

  3. Запознёны салавей. : пейзажныя мініяцюры, замалёўкі, навелы / Сцяпан Нефідовіч ; укл. Вадзім Жылко. – Лунінец, 2011. – 31 с. – (Альманах “Лунінецкая муза”; № 34).

  4. Махаю крыламі гадоў… : вершы / Сцяпан Нефідовіч ; укл. Вадзім Жылко. – Лунінец, 2010. – 24 с. – (Альманах “Лунінецкая муза”; № 31)

  5. Іх яднала дружба / Сцяпан Нефідовіч. – Лунінец, 2010. – 20 с.

  6. Ад Цны да Случы / Сцяпан Нефідовіч ; укл. Вадзім Жылко. – Лунінец, 2010. – 8 с. (Лунінецкі сшытак; № 4).

  7. Сустрэчы і раставанні : эсэ / Сцяпан Нефідовіч. – Лунінец, 2009. – 26 с. – (Альманах “Лунінецкая муза”; № 29).

  8. Спеў берасцянкі : пейзажныя мініяцюры, замалёўкі, навелы / Сцяпан Нефідовіч ; укл. Вадзім Жылко, Віктар Філатаў. – Лунінец, 2007. – 31с. : іл. – (Альманах “Лунінецкая муза”; № 27).

  9. Сувой жыцця : вершы / Сцяпан Нефідовіч ; укл. Вадзім Жылко. – Лунінец, 2005. – 25 с. – (Альманах “Лунінецкая муза”; № 19).

  10. Суд над сарокай : [вершы] / Сцяпан Нефідовіч. – Лунінец, 2005. – 25 с.

  11. Святло бяроз : пейзажныя мініяцюры, замалёўкі, навелы / Сцяпан Нефідовіч; укл. Вадзім Жылко. – Лунінец, 2004. – 35 с. : іл. – (Альманах “Лунінецкая муза”; № 12).

  12. Парушынкі ў воку / Сцяпан Нефідовіч, Віктар Філатаў ; укл. Вадзім Жылко, Віктар Філатаў. – Лунінец, 2002. – 28 с. – (Альманах “Лунінецкая муза”; № 7).

  13. Дзень добры! : [вершы] / Сцяпан Нефідовіч. – Лунінец, 1999. – 30 с. – (Галасы Лунінеччыны; № 10).

  14. Радавод ; Дудары ; На світанні ; Матчыны песні : [вершы] ; “Лябедзяняты” ; Вадзяны гармонік : [проза] / Сцяпан Нефідовіч // Жырандоля : літаратурны альманах / укл. Н. Мацяш. Мінск : Кнігазбор, 2008. № 1. С. 161–164.

 

Аб жыцці і творчасці С. П. Нефідовіча

  1. Сцяпан Нефідовіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдіч. Брэст : Брэская друкарня, 2008. С. 335–338.

  2. Нефідовіч Сцяпан // Жырандоля : літаратурны альманах / укл. Ніна Мацяш. Мінск : Кнігазбор, 2008. № 1. С. 234.

  3. Зарэцкая, В. Сцяпан Нефідовіч (1941) // Зарэцкая, В. Зарунела літаратурная ніва… : Літаратурныя старонкі гісторыі Лунінеччыны : дадатак да альманаха “Лунінецкая муза” / Вера Зарэцкая. Лунінец, 2008. С. 12–14.

  4. Бондаренко, А. “Кожны з нас – гэта целы свет!” : [о вечере к 75-летию С. П. Нефидовича в районной библиотеке] / Анна Бондаренко // Информ-прогулка (Лунинец). 2016. 4 февраля. С. 13.

  5. Паўлавец, Н. Чалавек з сонечнай душой / Н. Паўлавец // Лунінецкія навіны. 2016. 22 студзеня. С. 5.

  6. Імя ў паэтычным страі: Сцяпан Нефідовіч // Народная трыбуна. 2015. 7 жніўня (№ 32). С. 11.

  7. Жылко, В. Творчая плеяда лунінецкіх педагогаў / Вадзім Жылко // Газета па-лунінецкі. 2014. 27 сакавіка (№ 1). С. 2–3.

  8. Сачанка, А. Настальгія па балотах / Алесь Сачанка // Краязнаўчая газета. 2012. № 12. С. 14–15.

  9. Філатаў, В. Аб прыродзе з любоўю / Віктар Філатаў // Информ-прогулка (Лунинец). 2011. 15 декабря. С. 11.

  10. Ляхновіч, П. Лікі роднай зямлі : [пра кнігу С. Нефідовіча “Запознены салавей”] / Павел Ляхновіч // Информ-прогулка (Лунинец). 2011. 24 ноября (№ 47). С. 11.

  11. Яцура, Н. З любоўю да роднага краю / Надзея Яцура // Народная трыбуна 2010. 2 кастрычніка. С. 10.

  12. Сянкевіч, М. Тут родны край, тут цешыцца душа : [пра кнігу С. Нефідовіча “Махаю крыламі гадоў”] / Мікола Сянкевіч // Информ-прогулка (Лунинец). 2010. 9 декабря (№ 49). С. 11.

  13. Панасюк, І. У кожнага ў жыцці свае званы… : [аб жыцці і творчасці С. П. Нефідовіча, настаўніка, паэта і краязнаўца з в. Любань] / Іван Панасюк // Настаўніцкая газета. 2010. 2 кастрычніка. С. 13.

  14. Мельнікава, Я. На вёслах / Яніна Мельнікава // Абажур. 2010. № 3. С. 8–9.

  15. Гатоўчыц, А. “Зямля пад белымі крыламі” / Анатоль Гатоўчыц // Абажур. 2010. № 3. С. 12–14.

  16. Жылко, В. Два жанры / Вадзім Жылко // Информ-прогулка (Лунинец). 2010. 18 ноября. С. 11.

  17. Фальклорна-этнаграфічная экспедыцыя // Летапіс ТБШ. 2005. № 2. С. 34–37.

  18. Фiлатаў, В. Былое і мары : [пра кнігу паэзіі С. Нефідовіча “Сувой жыцця”] / Віктар Філатаў // Информ-прогулка (Лунинец). 2005. 14–20 апреля. С. 8.

  19. Жылко, В. Бярозавае святло / Вадзім Жылко // Информ-прогулка (Лунинец). 2004. 11 марта. С. 5.

  20. Дымаў, В. Гартаючы старонкі мінулага / Віталь Дымаў // Информ-прогулка (Лунинец). 2002. 14 февраля. С. 11.

  21. Фёдарава, М. Пад знакам любанскага паэта : [аб прадстаўленнi кнiгi паэзii С. Нефiдовiча “Дзень добры!” у Любанскай СШ] / М. Фёдарава ; Вайтовіч, Г. Каб не страціць галоўнага : [пра кнігу С. Нефідовіча “Дзень добры!”] / Г. Вайтовіч // Лунінецкія навіны. 1999. 18 верасня. С. 2.

  22. Коваль, І. Вынік сарока гадоў / І. Коваль, В. Жылко // Информ-прогулка (Лунинец). 1999. 4 сентября. С. 4.

  23. Жылко В. Улюблёнасць у родную мову / Вадзім Жылко // Лунінецкія навіны. 1997. 2 лістапада. С. 3.

  24. Жылко, В. З любоўю да роднага слова / Вадзім Жылко // Лунінецкія навіны. 1994. 27 лістапада. С. 1.

  25. Струны сердца : [про Степана Нефидовича, учащегося Пинского педучилища] ; Нефидович, С. Піна ; Ручаёк : [вершы] / Степан Нефидович // Заря. 1964. 13 марта. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2127 разоў Апошняя змена Серада, 13 Май 2020 09:46