Чацвер, 17 Сакавік 2016 14:14

7 лютага 2016 г. – 50 гадоў з часу адкрыцця (1966) Брэсцкага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа, філіяла ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»

Брэсцкі дзяржаўны палітэхнічны каледж быў заснаваны ў 1966 годзе як будаўнічы тэхнікум. Першым дырэктарам быў Міхаіл Аляксеевіч Федарук.

 

У першыя гады ў каледжы працавалі: заслужаны выкладчык БССР Лізавета Віктараўна Старавойтава, Дзмітрый Фёдаравіч Данілаў, Вольга Ціманаўна Скібіцкая, Паліна Сямёнаўна Смірнова, Фелікс Пятровіч Мюндзер, Маргарыта Аляксееўна Карпук, Сцяпан Акімавіч Карпук, Вольга Васільеўна Сафонава, Анатоль Яўстафавіч Давідчык, Аркадзь Якаўлевіч Тармола, Раіса Аляксандраўна Шарай, Тамара Васільеўна Грышко, Зінаіда Аляксандраўна Сарычева, Павел Іванавіч Нікіцюк і інш.

У 1972–1989 гадах дырэктарам быў Уладзімір Іванавіч Радчанка. Затым да 2006 года ўстанову ўзначальваў Уладзімір Сямёнавіч Пунін. Сёння каледжам кіруе кандыдат тэхнічных навук Віктар Сцяпанавіч Басаў.Дырэктар каледжа адначасова з’яўляецца дырэктарам базавай навучальнай установы. Метадыстам Савета дырэктараў з’яўляецца Т. М. Макарава.

У 1986 годзе тэхнікум рыхтаваў работнікаў па спецыяльнасцях: прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, тэхнічная эксплуатацыя будынкаў. За першыя 20 гадоў дзейнасці тэхнікум выпусціў 3,3 тысячы спецыялістаў з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй.

У 1987 годзе будаўнічы тэхнікум быў ператвораны ў палітэхнічны тэхнікум.У 2002 годзе ўстанова была рэарганізавана ў палітэхнічны каледж, з 2003 года ён мае сучасную назву “Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны палітэхнічны каледж”.

Цяпер Брэсцкі палітэхнічны каледж рыхтуе спецыялістаў на дзённай і завочнай формах навучання на бюджэтнай і платнай асновах на пяці аддзяленнях, на якіх навучаецца звыш 1500 навучэнцаў па спецыяльнасцях: праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў; металарэжучыя станкі і інструменты; прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва; правазнаўства. Для кіраўніцтва метадычнай работай выкладчыкаў створана 6 цыклічных камісій, педагагічную працу вядуць 87 штатных выкладчыкаў і 8 выкладчыкаў-сумяшчальнікаў.

Каледж размешчаны ў трох вучэбна-лабараторных карпусах (вул. К. Маркса, 49). У распараджэнні навучэнцаў спартыўная, чытальная і актавая залы, бібліятэка, медыцынскі пункт, сталовая. Кабінеты і лабараторыі абсталяваны неабходным абсталяваннем, дзеючымі ўстаноўкамі, вучэбна-нагляднымі і метадычнымі дапаможнікамі.

У каледжы працуе 31 творчае фарміраванне: грамадскія і творчыя аб’яднанні, асацыяцыі, інтэлектуальнае і канструктарскае бюро, прадметныя гурткі і гурткі тэхнічнай творчасці. Прадуктам творчай дзейнасці навучэнцаў і выкладчыкаў з’яўляюцца макеты, прыборы, стэнды, лабараторныя ўстаноўкі, якія дзейнічаюць, мадэлі, якія выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе і з’яўляюцца экспанатамі абласных і рэспубліканскіх выстаў.

У навучальнай установе заўсёды працавалі творчыя выкладчыкі. Цэнтрам метадычнай работы каледжа з’яўляецца метадычны кабінет. У розныя гады метадыстамі працавалі М. М. Шалонік, М. Н. Асінчэнка, М. В. Ратнікава, С. В. Маркіна, С. В. Марзан. Усе яны ўнеслі значны ўклад у метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу, аказанне дапамогі ў станаўленні маладых педагогаў. Сёння кіруе метадычнай работай І. В. Карніловіч. Кіраванне вучэбна-выхаваўчым працэсам у каледжы ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Уладзіміраўна Маркіна.

Развіваюцца дзелавыя адносіны з прадпрыемствамі і арганізацыямі горада і вобласці: СП ААТ «Брэстгазаапарат», ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод», ААТ «Брэсцкі электрамеханічны завод», ААТ «Брэстсельмаш», ААТ «Брэстмаш», ААТ «Будтрэст № 8», РУП «Брэстрэстаўрацыя», КУП «Брэстгаррэмбудтрэст», РУВП «Завод Цветатрон», ААТ «Брэсцкі радыётэхнічны завод», ТАА« Брэст-ВТІ», УП «Брэстаблцелекам» і інш.

Вопытныя работнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў і выкладчыкі каледжа з’яўляюцца кіраўнікамі і рэцэнзентамі дыпломных праектаў выпускнікоў, старшынямі дзяржаўных кваліфікацыйных камісій: дырэктар РУП «Брэстрэстаўрацыя» С. І. Прыходзька, галоўны інжынер ААТ «Будтрэст № 8» У. П. Кашэвіч, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога суда Н. І. Сіз, начальнік вытворчасці «Брэсцкага радыётэхнічнага завода» А. В. Пальцаў і інш.



Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага адзела



  1. Бресткий государственный политехнический колледж// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск,2009. Т. 1, кн. 1. С. 173.

  2. Брестский политехнический колледж // Республика Беларусь : энциклопедия : [в7 т.]. Минск, 2006. Т.2. С. 524.

  3. Брэсцкі палітэхнічны тэхнікум // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 299.

  4. Строительный техникум // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 344.

  5. Успешен тот, кто творит : VI открытая научно-практическая конференция учащихся и преподавателей средних специальных учебных заведений, г. Брест, 19 марта 2013 года / Мин-во образования Республики Беларусь, УО «Брестский государственный политехнический колледж» ; [редкол.: В. С. Басов, Н. В. Ратникова, С. В. Маразан]. – Брест, 2013. – 230 с., ил.

  6. Успешен тот, кто творит : V открытая научно-практическая конференция учащихся и преподавателей средних специальных учебных заведений, г. Брест, 20 марта 2012 года / Мин-во образования Республики Беларусь, УО «Брестский государственный политехнический колледж» ; [редкол.: В. С. Басов, Н. В. Ратникова, С. В. Маразан]. – Брест, 2012. – 224 с., ил.

  7. Басов, В. «Мы сидим на перевернутой пирамиде» : [интервью с директором Брестского политехнического колледжа о перспективах развития среднего специального образования в Беларуси, подготовке и востребованности молодых кадров] / Виктор Басов ; [беседовал] Георгий Геращенко // Вечерний Брест. 2013. 21 августа. С. 7.

  8. Мiкалайчык, А. Чароўнае роднае слова : У гасцях і навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа пабывалі пісьменнікі і журналісты / А. Мікалайчык // Народная трыбуна. 2006. 16 верасня. С. 6.

  9. Ромейко, В. Чудо в миниатюре : [о создании макетов архитектурных памятников Брестчины студентами Брестского политехничесого колледжа] / Виктор Ромейко // Заря. 2004. 29 июля. С. 7.

  10. Стасюк, В. Строить дома из картона учат студентов-реставраторов : [о создании макетов памятников архитектуры студентами Брестского политехнического колледжа] / Валерия Стасюк // Брестский курьер. 2004. № 1. С. 23.

  11. Бунеева, Л. По первому снегу – в Брест-Неизвестный : [о презентации макета г. Брест-Литовска конца ХVIII в. в Художественном музее. Автор макета А. И. Фетисова (при участии студентов политехнического колледжа)] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2003. 26 марта. С. 16

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1108 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Май 2020 10:54