Чацвер, 17 Сакавік 2016 15:40

6 ліпеня 2013 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Антона Антонавіча Плаўчанкі (1913–1979), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, педагога

Антон Антонавіч Плаўчанка нарадзіўся 6 ліпеня 1913 года ў горадзе Віндава Курляндскай губерні (цяпер г. Вентспілс у Латвіі) у сям’і рабочага. У 1938 годзе Антон Плаўчанка закончыў Полацкае педагагічнае вучылішча.

У 1939 годзе Антон Плаўчанка быў прызваны ў Чырвоную армію, у яе шэрагах і сустрэў Вялікую Айчынную вайну. Калі яго выбралі для засылкі ў тыл ворага, вучыліспецыфічным формам партызанскай барацьбы, таксама яму давялося вывучаць друкарскую справу, каб наладзіць выпуск лістовак. З сакавіка 1944 года дзейнічаў у складзе спецгрупы памочнікам упаўнаважанага ЦК ЛКСМБ па Пінскай вобласці. Спецгрупа была накіравана ў Давыд-Гарадоцкі раён у партызанскую брыгаду “Савецкая Беларусь”, якая базіравалася на Мерлінскіх хутарах. А. А. Плаўчанка на ручным друкарскім станочку, які прынёс з Вялікай зямлі, пачаў выпускаць лістоўкі і сводкі Саўінформбюро, якія распаўсюджваліся па вёсках.

Пасля вызвалення Давыд-Гарадоцкага раёна ў ліпені 1944 года Антона Антонавіча назначылі загадчыкам раённага аддзела адукацыі. Але праз месяц яму далі новае даручэнне – стварыць раённую газету “Чырвоны сцяг”, першы нумар якой выйшаў у свет у кастрычніку 1944 года. У снежні 1953 года А. А. Плаўчанку выбралі старшынёй Давыд-Гарадоцкага райвыканкама. Разам з першым сакратаром райкама КП(б)Б Канстанцінам Вікенцьевічам Мацюшэўскім (1917–1999) ён працаваў над сацыяльна-эканамічным развіццём раёна.

У 1958 годзе Антон Антонавіч стаў настаўнікам працоўнага выхавання ў СШ № 2, дзе працаваў да верасня 1975 года – да выхаду на пенсію (быў персанальным пенсіянерам рэспубліканскага значэння). Дырэктарам гэтай школы з 1962 года быў ветэран вайны, настаўнік гісторыі, краязнаўца Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў (1926–2015). Антон Антонавіч вёў з вучнямі вялікую ваенна-патрыятычную работу, вадзіў у паходы па месцах партызанскай славы. Яго вучань, паэт Леанід Дранько-Майсюк, успамінае, што Антон Антонавіч добра і натуральна размаўляў па-беларуску і на ўроках, і па-за школай.

Ажаніўся з настаўніцай пачатковых класаў СШ № 1 г. Давыд-Гарадка Вольгай Сцяпанаўнай (1923–2012), якая прыехала ў горад па размяркаванні. Разам яны выхавалі дачку Ірыну Антонаўну, якая стала настаўніцай, сына Васіля Антонавіча, які стаў афіцэрам-танкістам, даслужыўся да звання генерал-лейтэнанта арміі Расіі, жыве ў Самары.

Сярод ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Століншчыны Антон Антонавіч карыстаўся заслужаным аўтарытэтам. 31 сакавіка 1967 года была створана арганізацыя ветэранаў вайны Столінскага раёна, яе першым старшынёй абралі А. А. Плаўчанку. Яго паважалі за дабразычлівасць, сціпласць, шчырасць, цярпімасць. Ён умеў размаўляць з людзьмі, дапамагаў і справай, і парадай. Антон Антонавіч быў удастоены звання “Ганаровы грамадзянін горада Давыд-Гарадка”.

Антон Антонавіч захапляўся паляваннем, любіў прыроду, быў пазаштатным інспектарам аховы прыроды. Пісаў невялікія нарысы і артыкулы аб птушках, звярках, замалёўкі аб з’явах прыроды Палесся, якія друкаваліся ў раённай газеце “Навіны Палесся”. У канцы 1960-х захапіўся трусаводствам, разам з настаўнікам гісторыі, ветэранам вайны Міхаілам Анісімавічам Лукоўскім прапагандаваў гэту карысную справу сярод гарадчукоў.

Антон Антонавіч Плаўчанка пасля цяжкой хваробы памёр 9 снежня 1979 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Экалагічныя артыкулы А. А. Плаўчанкі

  1. Шпакi... у студзенi / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1971. 21 студзеня.

  2. Кулiк-перавозчык / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1972. 1 лiпеня.

  3. Птушыная сталовая / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1972. 31 кастрычніка.

  4. Для сiнiц i снегiроў / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1972 (Столін). 4 лiстапада.

  5. Рыжыя абаронцы лесу / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1973. 4 студзеня.

  6. Вестуны вясны / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1973. 31 сакавіка.

  7. Скарга на шпакоў / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1973. 29 мая.

  8. Паплацiўся... / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1973. 30 кастрычніка.

  9. Некаторыя пытаннi аховы ўраджаю ад шкоднiкаў / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1974. 24 студзеня.

  10. Свавольства баброў / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1974. 30 сакавіка.

  11. У абарону шэрых курапатак / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1975. 20 лютага.

  12. Слова аб андатры / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1975. 18 кастрычніка.

  13. Сустрэча з рэдкай птушкай / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1975. 13 лiстапада.

  14. Першая пароша / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1976. 10 лютага.

  15. Таямнiчая спявачка / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1976. 27 лiпеня.

  16. Гракi паляцелi ў вырай / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1976. 10 лiстапада.

  17. Бабёр на наваселлi / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1977. 22 лютага.

  18. Кутора / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1977. 21 чэрвеня; 2008. 5 жніўня. С. 7.

  19. Дзiвосны свет стракоз / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1977. 6 верасня.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. А. Плаўчанкі

  1. Сухапар У. ...а памяць жыве : [пра А. А. Плаўчанку] / Уладзімір Сухапар // Навiны Палесся (Столін). 2008. 5 жніўня. С. 7.

  2. І друкаванае слова было зброяй : З успамінаў Антона Антонавіча Плаўчанкі, былога партызана, першага рэдактара давыд-гарадоцкай газеты “Чырвоны сцяг” // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад. Ю. С. Юркевіч. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 256–257.

  3. [Антон Антонавіч Плаўчанка] : [некралог] // Навiны Палесся (Столін). 1979. 15 снежня. С. 4.

  4. Пастухова, Н. Шчырыя словы павагi : [пра настаўнiкаў Н. А. Глiняную i А. А. Плаўчанку] / Н. Пастухова // Навiны Палесся (Столін). 1978. 4 мая.

  5. Мірановіч, В. Наш галоўны карэспандэнт : [пра М. У. Шэлехава і А. А. Плаўчанку] / В. Мірановіч // Навіны Палесся (Столін). 1978. 4 мая.

  6. Плаўчанка, А. А жыццё працягваецца : [пра свае захапленне трусаводствам i грамадскай работай: праца ў савеце ветэранаў i ахова прыроды] / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1976. 13 лiстапада.

  7. Плаўчанка, А. Адзiн з нямногiх : [пра ветэрана Iвана Антонавiча Мiсюру] / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1975. 5 снежня.

  8. Плаўчанка, А.А. Ад юнкора – да рэдактара / А. А. Плаўчанка ; iнтэрв’ю вяла В. Мiрановiч // Навiны Палесся (Столін). 1973. 13 снежня.

  9. Марэйка, Д. Аб чым гаварылi трусаводы : [лепшымi трусаводамi прызнаны М. А. Лукоўскi, Г. Я. Барсук, В. В. Галкiн, П. I. Канавалаў, А. А. Плаўчанка, Л. М. Карпенка] / Д. Марэйка // Навiны Палесся (Столін). 1973. 10 сакав.

  10. Васiльева, В. Чуласць i абыякавасць : [падзяка А. А. Плаўчанкi ўрачам Давыд-Гарадоцкай бальнiцы] / В. Васiльева // Навiны Палесся (Столін). 1973. 6 студзеня.

  11. Плаўчанка, А. За баявую i змястоўную ваенна-патрыятычную работу ў школе / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1972. 23 мая.

  12. Домнiч, Н. Цiкавая сустрэча : [пра сустрэчу пiянераў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка з ветэранамi вайны Я. Д. Карпенкам, Ф. I. Кузьмiчом, I. С. Гваздзюкевiчам, А. А. Плаўчанкам] / Н. Домнiч // Навiны Палесся (Столін). 1972. 2 сакавіка.

  13. Бакей, В. Святочныя днi ў школе : [пра сустрэчу акцябрат СШ № 1 г. Давыд-Гарадка з ветэранам А. А. Плаўчанкам] / В. Бакей // Навiны Палесся (Столін). 1971. 7 снежня.

  14. Шэлехаў, М. З чаго мы пачалi : [пра паходы па месцах баявой славы вучняў А. А. Плаўчанкi] / М. Шэлехаў // Навiны Палесся (Столін). 1966. 19 мая.

  15. Плаўчанка, А. Стасiк : нарыс [пра партызана Станіслава Фёдаравіча Цярохіна, з якім выпускалі лістоўкі] / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1969. 6 мая.

  16. Плаўчанка, А. I слова паражала : [пра ўдзел у партызанскай вайне, выданне партызанскай газеты] / А. Плаўчанка // Навiны Палесся (Столін). 1964. 18 чэрвеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 310 разоў