Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Айчынная вайна 1812 года

Францыя аб’явіла вайну Расіі 22 чэрвеня 1812 года, праз дзень галоўныя сілы арміі Напалеона Банапарта пачалі пераход рускай граніцы ў раёне Коўна. Напалеонаўскія карпусы праследавалі адыходзячыя рускія дывізіі і 28 чэрвеня занялі Вільню, колішнюю сталіцу ВКЛ.

Значная частка ваенных падзей Айчыннай вайны 1812 года адбывалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У шэрагу населеных пунктаў, адзначаных буйнымі баямі, вылучаецца горад Кобрын Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Тут была здабыта першая буйная перамога рускіх войскаў. Бой пад Кобрынам — поўны разгром часцямі 3-й рускай арміі генерала А. П. Тармасава атрада генерала Кленгеля, які ўваходзіў у 5-ы корпус арміі Напалеона Банапарта.

Гарадзечанская бітва адбылася 31 ліпеня (12 жніўня) 1812 года каля вёсак Гарадзечна і Паддубна (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобл.) паміж рускай 3-й Заходняй арміяй А. П. Тармасава і Напалеонаўскімі карпусамі (аўстрыйскім К. Ф. Шварцэнберга і 7-м саксонскім Ж. Л. Рэнье).